8.         ХАРАКТАРЫСТЫКI ГIДРАПРЫВОДА I IХ АНАЛIЗ

Характарыстыкi гiдрапрывода дазваляюць прааналiзаваць работу гiдрапрывода пры розных рэжымах; удакладнiць магутнасць помпы, якую яна ўжывае, i зрабiць канчатковы выбар помпы; ацанiць выбраны спосаб рэгулявання; вызначыць асноўныя параметры працы гiдрапрывода на асобных рэжымах.

8.1 Характарыстыкi помпы i гiдрасiстэмы

 

Асноўнымi характарыстыкамi помпы з’яўляюцца залежнасцi Q = f(p),

h = f(p) i N = f(p).

Згодна з тэорыяй, падача помпы не залежыць ад цiску, таму тэарэтычная характарыстыка помпы Qп = f(p) мае выгляд прамой лiнii 1, якая праводзiцца паралельна восi ардынат (вось цiскаў - p) праз разлiковае значэнне Qп (па якiм яна выбiралася), якое неабходна адкласцi на восi абсцыс у адпаведным маштабе. Потым на гэтай лiнii неабходна адзначыць пункт з параметрамi pп i Qп, якi з’яўляецца пунктам сумеснай працы помпы i гiдрасiстэмы (пункт В).

Сапраўдная падача помпы з павелiчэннем цiску змяншаецца, таму што павялiчваюцца страты вадкасцi. Таму сапраўдная характарыстыка помпы Q = f(p) з павышэннем цiску будзе адхiляцца ад тэарытычнай i пры велiчынi p = 2pп дасягне свайго максiмальнага значэння

*Qп = Qп*(1-hа) = 0.000338*(1-0,83)=0.000058 м3

дзе hаг – аб’ёмны ККДз помпы, ўзяты з яе тэхнiчнай характарыстыкi. Гэта значэнне неабходна адкласцi ўлева ад тэарэтычнай характарыстыкi помпы на ардынаце p = 2pп, дзе атрымлiваем пункт В'.

Праз пункты В i В' праводзiм лiнiю 2 (ВВ'), якая i адпавядае сапраўднай характарыстыцы помпы Qп = f(p).

Для пабудовы характарыстыкi h = f(p) трэба ўзяць агульны ККДз выбранай помпы (0,7636). Гэта значэнне адпавядае рабочаму пункту В.

Для знаходжання астатнiх пунктаў прымяняюць наступныя суадносiны:

пры p1 = 0.5pп h1 = 0.9h

пры p2 = pп h2 = h

пры p3 = 1.5pп h3 = 0.9h

пры p4 = 2pп h4 = 0.6h

пры p5 = 0 h5=0

p1 = 2.7938*106 h1 = 0.687 Qп1 = 0.0003675

p2 = 5.5875*106 h2 = 0.7636 Qп2 = 0.000338

p3 = 8.3813*106 h3 = 0.68724 Qп3 = 0.000315

p4 = 1.1175*107 h4 = 0.4582 Qп4 = 0.0002825

p5 = 0 h5 = 0 Qп5 = 0

Па вылiчаных значэннях p i h будуем характарыстыку h = f(p) лiнiя 3.

Для пабудовы залежнасцi N = f(p) лiнiя 4, неабходна вызначыць магутнасць, якую спажывае помпа: N = p*Q/h, дзе значэннi p i Q прымаюць з характарыстыкi Q = f(p) для пунктаў, якiя адпавядаюць h1, h2, h3, h4, h5

Пабудову характарыстыкi гiдрасiстэмы праводзiм па залежнасцi:

p= pц + kQ2,

дзе k - каэфiцыент супрацiўлення гiдрасiстэмы.

Пабудова характарыстыкi залежыць ад рэжыму руху вадкасцi, якi быў вызначаны раней. Пры ламiнарным руху страты цiску прапарцыянальны расходу ў першай ступенi, таму характарыстыку магчыма пабудаваць па двух пунктах: пры Q = 0, p = pц, а пры Q = Qп p = pп. Гэта значыць, што характарыстыка гiдрасiстэмы ўяўляе сабой прамую лiнiю, якая праходзiць праз пункты Q1 i B (лiнiя 5).

Далей неабходна пабудаваць характарыстыку засцерагальнага клапана. Для гэтага на восi ардынат неабходна адкласцi цiск, пры якiм клапан павiнен дзейнiчаць. Гэты цiск прымаецца роўным pкл = 1,25pп. Ад гэтага пункта ўверх адкласцi велiчыню *pкл = *pm(Qп/Qm)2 i перанесцi гэту велiчыню на характарыстыку помпы (кропка А1). Праз пункты pкл i А1 неабходна правесцi лiнiю 6, якая i з’яўляецца характарыстыкай засцерагальнага клапана.

Далейшая пабудова характарыстык гiдрапрывода залежыць ад месца, у якiм на схеме прадугледжана ўстаноўка дроселя.

8.2 Рэгулятар скорасці (дросель) на напорнай цi зліўной лініі

 

У гэтым выпадку расход гідрацыліндра павінен быць роўным расходу праз рэгулятар скорасці, а лішняя колькасць масла, роўная *Q = Qп-Qц . павінна злівацца ў маслены бак праз эасііерагальны клапан. Пабудову характарыстык у гэтым выпадку робяць у няступным парадку. Неабходна вызначыць мінімальны расход гідрацыпіндра, які адпавядае мінімальнай скорасцi vmin, велічыня якой зададзена ва ўмовах задання:

Qmin = vmin*s/ha+SQ

Гэта значэнне адкладваюць у левы бок ад характарыстыкі помпы Q = f(р) такім чынам. каб яна трапіла на характарыстыку помпы (пункт А) i характарыстыку эасцерагальнага клапана (пункт А' ). Праз атрыманыя пункты неабходна правесці гарызантальную лінію да восі ардынат (ціскаў) i ад яе ў правы бок адкласці значэнне Qmin (пункт А'). Затым праз пункты O1 i А' праводзяць лінію 7, якая адпавядае характарыстыцы гідрасістэмы з прыкрытым рэгулятарам скорасці (дроселем). Пры ламінарным рэжыме руху яна будзе прамой лініяй, а пры турбулентньм неабходна правесці разлік пры

k = *p/Qmin2 , *p = pА'' - pц',

дзе Q змяняецца ад 0 да Qmin.

Як бачна з характарыстыкі 6, у пункце А2 (пры ціску ркл) пачынае працаваць засцерагальны клапан i чым больш узрастае ціск, тым больш вадкасці перацякае праз яго ў масляны бак i пры цiску, які адпавядае пункту А, расход Qmin трапляе ў гідрацыліндр, а астатняя вадкасць *Q = Qп -Qmin у маслены бак. Разлiк характарыстыкi помпы i гiдрасiстэмы рабiуся з дапамогай ЭВМ (гл. дадатак 1).

Пабудова характарыстыкi сумеснай работы рэгулятара скорасці з засцерагальным клапанам (лінія 8) ажыццяўляецца шляхам складання расходаў (значэнні на восі абсцыс) праз рзгулятар скорасці (дросель) i засцерагальны клапан пры аднолькавых цісках.

Як бачна з атрыманых характарыстык, змяненню скорасці поршня гідрацыліндра ў межах vmin - vp адпавядае змяненне ціску ў межах РА – РB, магутнасці – NА – NB. Зона рэгулявання ў гэтым выпадку знаходзіцца паміж пунктамі А i В характарыстыкi помпы. Для канчаткова выбару помпы неабходна вызначыць магутнасць помпы пры рабоце засцерагальнага клапана (у пункце А). Атрыманая магутнасць павінна быць меншай за магутнасць прынятай помпы якая вызначаецца па гэтай жа формуле пры значэннях р, Q, h узятых з тэхнічнай характарыстыкі. У тым выпадку, калі NА1 будзе большай, неабходна падабраць помпу з iншымі параметрамi.



Информация о работе «Разлiк аб'емнага гiдрапрывода и аналiз яго работы»
Раздел: Промышленность, производство
Количество знаков с пробелами: 39271
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх