9. ЦЕПЛАВЫ РАЗЛІК ГІДРАПРЫВОДА

 

Пры рабоце гідрапрывода частка механічнай энергіі пераўтвараецца ў цеплавую. Цяпло, якое ў гэтым выпадку выдзяляецца, ідзе на награванне рабочай вадкасці і элементаў гідрапрывода, а таксама рассейваецца ў навакольнае асяроддзе цераз паверхню цеплаперадачы. Награванне рабочай вадкасці больш за дапушчальныя межы непажадана, таму што з павелічэннем тэмпературы змяншаецца вязкасць і павялічваецца акісляльнасць вадкасці.

Падтрыманне тэмпературы вадкасці ў дапушчальных межах дасягаецца на аснове правядзення цеплавога разліку гідрапрывода.

Велічыня цеплавой энергіі, якая выдзяляецца пры рабоце, вызначаецца па залежнасці:

Nцепл. = (1-з)*Nп,

дзе з – агульны ККДз гідрапрывода; Nп - магутнасць, якую спажывае помпа (адпавядае NA1).

Агульны ККДз вызначаецца па залежнасці:

з = NВ/Nп,

дзе NВ – магутнасць, якая затрачваецца на пераадольванне зададзенага карыснага намагання P з улікам парадку работы гідрапрывода.

NB = 15000*0,1= 1500 Вт

з = 1500/3077 = 0.487484.

Nцепл. = (1-0.487484)*3077 = 1577.027 Вт

Велічыня тэмпературы масла tм, якое знаходзіцца ў масленым баку, складаецца з зададзенай тэмпературы навакольнага асяроддзя tа і прыросту тэмпературы Дt за кошт цеплавой энергіі Nцепл. і павінна быць меншай за tдап..

Дt = Nцепл./(Fб*kб + Fтр*kтр),

дзе Fб, Fтр – адпаведна плошча паверхні цеплаабмену масленага бака і трубаправодаў; kб, kтр – каэфіцыент цеплаперадачы адпаведна для бака і трубаправодаў (kтр = 12 Вт/(м2*°С), kб = 10 Вт/(м2*°С)).

Плошча паверхні цеплаабмену трубаправодаў гідрапрывода вызначаецца па залежнасці:

Fтр = р*∑di*li,

дзе di, li – адпаведна дыяметр і даўжыня асобных участкаў.

Fтр = 3,14*(0,011*14 + 0,015*5 ) = 0.71906м2.

Для вызначэння плошчы паверхні цеплаабмену масленага бака неабходна вызначыць яго параметры.

Аб’ём масла, неабходны для работы гідрапывода прымаюць роўным (2 — 3) хвіліннай падачы выбранай помпы:

Vм = 2*60*Qп.

Поўны аб’ём бака павялічваюць на (20-30)%.

З улікам гэтага:

Vб = 1,3*Vм.

Vм = 2*60*0.000338= 0.040609 м3

Vб = 1,3*0.040609 =0.052792 м3

Гэта значэнне акругляюць у большы бок і прымаюць Vб згодна з ДАСТ 16770-71: 0,063 м3

Часцей за ўсё форма бака прымаецца прамавугольнай з


a = 0.218976 м

суадносінамі старон a:b:h = 1:2:3, дзе a, b, h – адпаведна шырыня, даўжыня і вышыня бака.

b = 2*a = 2*0.218976= 0.437952 м

h = 3*a = 3*0.218976= 0.656928 м

Вылічваем плошчу паверхні бака:

Fб = a*b + 2*h(a + b) = 0.22*0.438 + 2*0.6569*(0.22+0.438) = 0.959009м2.

∆t = 1577.027/(0.959009*10 + 0.71906*12) = 86,56 єС.

tм=(ta+∆t)

tм = 87 + 24 = 111°С > tдап., таму неабходна прадугледзіць устаноўку ў сістэме гідрапрывода дадатковага цеплаабменніка, плошча паверхні якога вызначаецца па залежнасці:

Fц.а. = m*Nцепл./(m-1)(kб*tдап) – (Fб*kб + Fтр*kтр)/kб,

дзе m = tм/tдап.=1.382004; kб = 10 Вт/(м2*°С)

Fца=1.38*1577.03/(1.38-1)(10*80)- (0.959*10 + 0.719*12)/10 =5.309771 м2.


10. РАЗЛIК МЕТАЛАЁМIСТАСЦI ГIДРАПРЫВОДА

 

Адной з пераваг гідрапрывода ў параўнанні з іншымі прыводамі з’яўляецца яго малая металаёмістасць, што магчыма атрымаць за кошт прымянення ў іх высокага ціску.

Металаёмістасць гідрапрывода характаразуецца каефіцыентам

qN=Gгп/Nв,

дзе Gгп – агульная вага гідрапрывода.

Яна ўключае вагу ГЦ, напорнага і зліўнога трубаправодаў, а таксама ўсёй гідраўлічнай апаратуры, якая прымаецца з тэхнічных характарыстык.

Gгц=(р*L*((D+2*д)2 –D2)/4 +2*р*(D+2* д)2 * д накр/4)*с

Gгц1=(3,14*0.4*((65*10-3+2*4.26*10-3)2-0.0652)/4+

+2*3.14*((65*10-3+2*4.26*10-3)2*9.577*10-3 /4)*7000=3.16 кг

Gгц2=(3,14*0.4*((65*10-3+2*8.522*10-3)2-0.0652)/4+

+2*3.14*((65*10-3+2*8.522*10-3)2*13.1*10-3 /4)*7000=6.48 кг

Gпоршня=рD2bс/4

дзе b - шырыня поршня (b = 0,044м);

Gпоршня1=3,14*0,0652*0,044*7900/4=1,15 кг

Gпоршня2=3,14*0,0652*0,044*7900/4=1,15 кг

Gштока=рd2 bс/4

дзе b - даўжыня штока (b = 0,4м).

Gштока1 = 3,14*0,042*0,4*7900/4=3.96896 кг

Gштока2 =3,14*0,0452*0,4*7900/4 = 5.023215 кг

Gтр =((dвон.н2 – dн2)*lн+(dвон.з2 – dз2)*lз)*р*с/4 =

=((0,0172 – 0,0112)*12+(0,0212 – 0,0152)*4)*р*7900/4 = 21,28 кг

Gга = 6,8+2,8+2*1,8+4,4+2,5+6,3+11= 37.4 кг

Gгп = 3,16+6,48+1,15*2+3,97+5,023+21,28+37,4= 79.625 кг.

qN = 79.625/(15000*0.1) = 0.053083 кг/Вт.


СПIС ЛIТАРАТУРНЫХ КРЫНIЦ

1.           Лебедев Н.И. Объемный гидропривод машин лесной промышленности. – М.: Лесная промышленность, 1986.

2.           Мядзведзвеў В.Ф., Герман Р.I., Санковiч Я.С. Даведачныя матэрыялы па выкананню разлiкова-графiчных i курсавых работ. Вучэбна-метадычны падручнiк па курсу "Гiдраўлiка, гiдраўлiчныя машыны i гiдрапрывод". – Мн.: БДТУ, 1983.

3.           Санковiч Я.С. Метадычныя указаннi да курсавой работы "Гiдраўлiка i асновы гiдрапрывода". – М.:БДТУ, 1998.


Дадатак 1

 

Характеристики гидропривода и их анализ

  

 

 

 

 

 

 

 

 

  

  

  

  

  

Определим мощность которую потребляет насос

 

 

 

  

 

 

 

Проверка

  

 

  

 


Информация о работе «Разлiк аб'емнага гiдрапрывода и аналiз яго работы»
Раздел: Промышленность, производство
Количество знаков с пробелами: 39271
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх