7 Удзел БССР у стварэнні СССР
Праца па ўтварэнню адзінай савецкай дзяржавы распачалася яшчэ ў час Грамадзянскай вайны і была абумоўлена шэрагам прычын. У свой час тэрыторыі савецкіх рэспублік, што ўвайшлі ў СССР, знаходзіліся ў межах Расійскай імперыі. Паміж імі існавалі эканамічныя сувязі. Складаныя ваенна-палітычныя абставіны, якія ўзнікалі ў гады Грамадзянскай вайны, таксама патрабавалі аб’яднання намаганняў. У першыя пасляваенныя гады ўзаемаадносіны РСФСР з іншымі савецкімі рэспублікамі будаваліся на аснове двухбаковых дагавораў аб супрацоўніцтве. Аднак дагаворная федэрацыя як форма дзяржаўнага ўладкавання не магла задаволіць ЦК РКП(б) і савецкі ўрад, паколькі ўскладняла палітычнае і гаспадарчае кіраванне краінай.
Падрыхтоўчая праца і абмеркаванне прынцыпаў, на якіх павінны былі грунтавацца ўзаемаадносіны паміж савецкімі рэспублікамі ў адзінай дзяржаве, ішлі на працягу 1922 г. Кіраўніцтва БССР прымала ўдзел у гэтым працэсе. Яно цесна звязвала статус рэспублікі ў саюзнай дзяржаве з вырашэннем беларускага тэрытарыяльнага пытання. Аб гэтым сведчыць пазіцыя ЦБ КП(б)Б адносна праекта аўтанамізацыі. На пасяджэнні, прысвечаным яго абмеркаванню, партыйныя ўлады рэспублікі выступілі супраць прынцыпаў аб’яднання, прапанаваных І.Сталіным. ЦБ КП(б)Б выказалася за захаванне дагаворных адносін, так, як гэта было паміж наркаматамі Расіі і Украіны. Адначасова на гэтым жа пасяджэнні было вырашана паставіць перад ЦК РКП(б) пытанне аб пашырэнні тэрыторыі рэспублікі. Сумяшчэнне дадзеных двух пытанняў было не выпадковым. Яно яшчэ раз падкрэсліла імкненне кіраўніцтва БССР да большай самастойнасці ў вырашэнні пытанняў унутранага жыцця. Лепшым гарантам суверэнітэту рэспублікі і ўліку інтарэсаў была яе тэрытарыяльная цэласнасць.
У верасні 1922 г. меркаванні ЦБ КП(б)Б былі выкладзены на пасяджэнні камісіі ЦК РКП(б), якая займалася распрацоўкай палажэнняў саюзнага дагавора. Выказваючы заклапочанасць тым, што вырашэнне тэрытарыяльнага пытання не прадугледжана ніводным пагадненнем паміж РСФСР і БССР, кіраўніцтва знешнепалітычнага ведамства савецкай Беларусі прапанавала паставіць яго на абмеркаванне, а рашэнне замацаваць у форме міжнароднага дагавора. На думку кіраўніцтва НКЗС БССР, вяртанне Віцебскай, Гомельскай і часткі Смаленскай губерняў дыктавалася гаспадарчымі (эканамічнае адзінства гэтых губерняў і БССР), культурна-асветніцкімі (цяга большасці насельніцтва да беларускай культуры), унутрыпалітычнымі (улік асаблівасцей нацыянальнага і сацыяльнага складу жыхароў Беларусі) і знешнепалітычнымі (узмацненне міжнароднага становішча БССР) фактарамі. Аднак гэты зварот рэспубліканскіх улад ніякіх вынікаў не даў. Вырашэнне дадзенага пытання выходзіла за межы кампетэнцыі камісіі ЦК РКП(б) і Наркамата замежных спраў РСФСР, таму беларускаму боку было прапанавана перадаць яго непасрэдна ў ЦК РКП(б) [2, с.180].
Тым часам працэс утварэння СССР уступаў у завяршальную стадыю. У кастрычніку - снежні 1922 г. пленумы ЦК кампартый Беларусі, Украіны, Азербайджана, Грузіі, Арменіі выказаліся за аб’яднанне савецкіх рэспублік у Саюз ССР. 30 снежня 1922 г. у Маскве адбыўся I з’езд саветаў СССР, які прыняў Дэкларацыю аб утварэнні СССР і Саюзны дагавор. Старшынямі вярхоўнага заканадаўчага органа дзяржавы - ЦВК СССР - былі выбраны М.Калінін, Г.Пятроўскі, А.Чарвякоў, Н.Нарыманаў.
Заключэнне
Абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 г. незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і яе фактычнае прызнанне шмат якімі еўрапейскімі дзяржавамі змусілі Савецкую Расію даць беларускім камуністам дазвол на ўтварэнне БССР.
30-31 снежня 1918-га ў Смаленску (бальшавікі справядліва разглядалі гэты горад як беларускі) І з’езд Кампартыі Беларусі прыняў пастанову стварыць БССР у межах Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Менскай і Гарадзенскай губерняў з тымі часткамі сумежных з імі Сувалкаўскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай, дзе пераважала беларускае насельніцтва. Часовы рабоча-сялянскі ўрад пад кіраўніцтвам Зміцера Жылуновіча 1 студзеня 1919 г. выдаў Маніфест пра абвяшчэнне Беларускай ССР. Ён паўтараў ідэю нашай дзяржаўнасці, якую ўжо абвясціла Другая Устаўная грамата БНР, але не дэклараваў дэмакратычных свабодаў.
5 студзеня урад БССР пераехаў у Менск і вельмі хутка зразумеў, што прызнанне дзяржаўнасці Беларусі з’яўляецца для Крамля не больш чым палітычнай гульнёй. Ужо 16 студзеня 1919 г. бальшавісцкае кіраўніцтва загадала “ў сувязі са зменай знешніх абставінаў” перадаць Смаленскую, Магілёўскую і Віцебскую губерні ў склад РСФСР. Яшчэ праз некалькі дзён выкліканыя ў Маскву кіраўнікі БССР даведаліся ад Леніна пра план злучэння іхняй “абрэзанай” рэспублікі са створанай бальшавікамі Літоўскай ССР. Гэтая буферная дзяржава была патрэбная расейскім бальшавікам дзеля абароны перад пагрозаю вайны з Польшчай.
Такім чынам, у лютым 1919-га ўзнікла Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка са сталіцай у Вільні. У склад ЛітБела ўваходзілі Віленская, Менская, Гарадзенская, часткі Ковенскай і Сувалкаўскай губерняў з насельніцтвам блізу 4 мільёнаў чалавек. “Дзяржава двух народаў”, як у прапагандысцкіх мэтах называлі ЛітБел, не была прызнаная нікім, апрача савецкай Расіі, і вельмі хутка выявіла нежыццяздольнасць. Ужо праз месяц пасля яе стварэння польскія войскі занялі Вільню, а напрыканцы лета 1919-га акупавалі ўсю тэрыторыю ЛітБела, улады якой не паспелі стварыць нават асноўных атрыбутаў дзяржаўнасці.
31 ліпеня 1920 г. адбылося другое абвяшчэнне БССР. Узнавіць буферны ЛітБел было ўжо немагчыма, бо рэальна існавала незалежная Літва (Летува). Каб перадухіліць пераход улады ў рукі нацыянальных сілаў у Беларусі, бальшавікі і пагадзіліся на аднаўленне БССР. Але гэтым разам яе тэрыторыя складалася толькі з шасці паветаў былой Менскай губерні агульнай плошчай усяго 52,4 тыс. кв. км.
З утварэннем СССР склаліся больш спрыяльныя ўмовы для ўз’яднання беларускіх тэрыторый. Гэта было звязана з тым, што нацыянальныя рэспублікі хоць і захаваліся ў Саюзе ў якасці асобных дзяржаўных адзінак, аднак іх самастойнасць была істотна абмежавана, а граніцы пачалі выконваць хутчэй адміністрацыйную функцыю. Такім чынам, даючы згоду на пашырэнне БССР, ЦК РКП(б) мог быць упэўнены, што ўзбуйненне тэрыторыі Беларускай савецкай рэспублікі не будзе мець для СССР адмоўных вынікаў.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Гісторыя Беларусі: дапаможнік для паступаючых у ВНУ /А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд. А.Г.Каханоўскага і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 1998. – 496 с.
2. Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т.5. Беларусь у 1917-1945 гг. /Вабішчэвіч і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 2007. – 613 с.
3. Гісторыя Беларусі: Ч.2 Люты 1917 г. – 2002 г. /Я.К.Новік, Г.С.Марцуль, Э.А.Заброднік і інш.: Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн.: Вышэйшая школа, 2003. – 472 с.
4. Лазіцкі, В.Л. Гісторыя Беларусі: поўны курс да тэсціравання і экзамену. У 3 ч. Ч.2 /В.Л. Лазіцкі; пад агул. рэд. У.Н.Сідарцова. Мн.: Тетра Системс, 2006. – 608 с.
5. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.2 /М.П.Касцюк, І.М.Ігнаценка, У.І.Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ. – Мн.: Беларусь, 1995. - 560 с.
6. Усебеларускі з’езд 1917 года: сведчанне сучасніка //Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. - № 4. – С.58-60.
7. Великая октябрьская Социалистическая революция в Белоруссии: Сборник документов и материалов: в 2 т. Т.2. – Мн., 1957. – С.935.
8. Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции: В 3 ч. Ч.2. – Гомель, 1993. – С.134.
... новых адносін да нацыянальнага пытання з боку прагрэсіўнай беларускай грамадскасці. Узнікае пытанне: чаму некаторыя органы РСФСР не прыслухоувалкзя да голасу Белнацкома, бюро беларускіх секцый, іншых органау аб утварэнні Беларускай нацыянальнай дзяржавы? Мабыць, таму што ў той складанай сітуацыі цэнтральныя органы Pacii не маглі не лічыцца з думкай Пауночна-Заходняга абкома партыі, ...
... фабрыкі "Чырвоная Бярэзіна" ў Новабарысаве, металаапрацоўчага завод "Камунар" у Мінску, БелДРЭС, а так сама вялікай колькасці цэглавых заводаў. 4. Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі Восенью 1923 г. - распачаўся першы крызіс. Пачынаючы са жніўня 1922 г. сталі ўтварацца "нажніцы цэн" - калі кошты на прамысловыя вырабы пераўзышлі кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю ў ...
... Берн, Капенгаген, маючы дзяржаўныя пашпарты. Існаванне БНР аказала ўздзеянне на працэс утварэння беларускай рэспублікі на рэвалюцыйна-класавай аснове. 7. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне БССР Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Беларусі і Заходнім фронце, частка былых членаў БСГ (грамадоўцаў) пайшла на супрацоўніцтва з ...
... іццю прыватнай вытворчасці. Выключна важнае значэнне для развіцця прамысловага патэнцыялу Беларускай ССР мела павелічэнне яе тэрыторыі ў 1924 і 1926 гадах, стабілізацыя фінансаў, павышэнне ўзроўню заработнай платы. 2.Актывізацыя беларускіх сіл ў перыяд НЭПа. Цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча ўскладнялася супярэчліва палітычнай сітуацыяй. Тэрыторыя Беларусі ў 1921 г. была падзелена ...
0 комментариев