2. Адметнасць філасофіі сярэднявечча

Сучаснага чытача сярэднявечная філасофія вабіць перш за ўсё заўважанымі ёю і ўпершыню дакладна сфармуляванымі жыццёвызначальнымі пытаннямі аб уласцівасцях чалавечай душы і прычынах нашых учынкаў, аб сутнасці і характары існавання людзей, аб сэнсе жыцця і смерці. Хаця з таго часу, як яны былі выказаны, мінула шмат стагоддзяў, але гэтыя і падобныя да іх іншыя пытанні яшчэ далёка не вычарпалі ўсёй глыбіні свайго сэнсу. Вялікая прыцягальная сіла змешчана таксама ў створаных геніяльнай думкай тагачасных мысліцеляў філасофскіх сюжэтах, дзе лёс чалавека злучаецца з сусветнымі падзеямі і робяцца адважныя спробы зразумець нябачную пазаэмпірычную рэальнасць, а за ўчынкамі асобных людзей разгледзець заканамернае шэсце гісторыі.

Аблічча сярэднявечнай філасофіі і яе ўнікальнасць вызначаюцца чатырма асноўнымі рысамі: тэацэнтрызмам, крэацыянізмам, правідэнцыялізмам і адкравеннем. Што ж яны уяўляюць?

"Тэа" у перакладзе з грэчаскай мовы азначае бог. Прынцып тэацэнтрызму патрабаваў прызнаць зыходнай кропкай філасофскага аналізу звышпрыроднае самадастатковае і абсалютна дасканалае быццё. Зразумела гэта бог. Ён уяўляе найвышэйшую субстанцыю, у якой бесцялесная форма і якая ўвасабляе ўсю паўнату дабра.

Цікава, што філасофскае асэнсаванне ідэі бога непазбежна выводзіла на праблемы быцця як такога. Філосафы ўдзялялі самую пільную ўвагу катэгорыям субстанцыі, існавання, якасці, атрыбута, уласцівасці і г.д. 3 дапамогай гэтых паняццяў яны імкнуліся зразумець і растлумачыць сутнасць быцця. Мы працягваем сёння карыстацца многімі катэгорыямі, што былі ўведзены сярэднявечнымі аўтарамі.

Ідэя бога здымала цяжка вырашальныя праблемы зыходнай крьініцы руху і якаснай разнастайнасці існага. На рэлігійнай аснове філосафамі была створана цэласная карціна светабудовы. Яна вылучалася адной незвычайнай асаблівасцю: падставай для яе былі не фізічныя законы, а каштоўнасныя ўяўленні. У залежнасці ад набліжанасці да бога існае мела розны кошт. Найболып далёка ад бога знаходзіцца матэрыя. Над ёю ўзвышаюцца іншыя пласты быцця: мінералы, расліны, жывёлы, людзі і анёлы. Парознаму ацэньваліся нябесны і зямны свет, сакральныя і прафанныя мясціны. Час таксама падзяляўся на звычайны і свяшчэнны. Апошні звязвалі са знамянальнымі падзеямі рэлігійнай гісторыі. Такая карціна свету ўяўляла, пасутнасці, сістэму дабротаў, якія служылі зямнымі арыенцірамі дзейнасці сярэднявечнага чалавека.

Створаная карціна свету мела, аднак, свае заганы. Галоўны з іх гэта яе стацічнасць. Сусвет выглядаў у ёй нейкім здранцвелым утварэннем, дзе кожнай рэчы было загадзя вызначана сваё месца. Філасофія зафіксавала ў тагачаснай карціне свету адну важную супярэчнасць хрысціянскай культуры, проціпаставіўшай чалавека як найболып дасканалую форму зямнога існавання астатняй прыродзе, якой была прызначана роля служкі. Драма такога падыхода да існага разыгралася ў XX стагоддзі, калі прырода не вытрымала націску чалавека і пачалося яе разбурэнне.

Прызнанне бога асновай быцця вымагала зрабіць наступны крок, абвясціўшы яго творцай ўсяго існага. Гэтым тлумачыцца з'яўленне у філасофіі такога прынцыпу, як крэацыянізм (лац. сгеаііо тварэнне). Прынцып патрабаваў разглядаць усе з'явы як адносныя і несамастойныя. Абсалютны бог стварыў рэчы з нічога. Узнікшыя такім чынам рэчы мяняюцца, старэюць, імкнучыся зноў стаць нічым.

Бог як творца ў латэнтным выглядзе змяшчае ў сабе ўсё магчымае. Адсюль наступная рыса філасофіі правідэнцыялізм (лац. ргоуіаепііа прадбачанне), г.зн., прадвызначанасць ці наканаванасць падзеяў. На гэтым прынцыпу добра бачны налёт фаталізму, нейкай спрадвечнай зададзенасці прыродных працэсаў і чалавечых лёсаў. Але ён жа выклікаў і цікавасць да праблемы адзінства быцця і мыслення. Ці магчыма спасцігнуць неабходны рух падзеяў? Як выразіць яго ў словах? Што ўяўляюць уладкаванне, структура і мэтазгоднасць?

Наступная рыса выступае ў якасці прынцыпа адкравення, які сцвярджае, што нельга спазнаць пазалрыроднага бога зямнымі сродкамі. Уведаць яго можна толькі звышнатуральным шляхам з дапамогай веры. Ісціну можна знайсці як адкравенне ў свяшчэнных кнігах і пісаннях прарокаў пасрэднікаў між богам і людзьмі.

Прынцып адкравення як культурную з'яву нельга ацэньваць адназначна. Безумоўна, ён перашкаджаў разгортванню навуковых даследаванняў, асабліва доследнага пазнання. Разам з тым гэты прынцып стымуляваў развіццё герменэўтыкі адмысловага мастацтва, якое займаецца выяўленнем сапраўднага сэнсу пісьмовых тэкстаў.

Надзвычай вялшае значэнне, якое надавала сярэднявечная філасофія веры і адкравенню, абумовіла яе рэтраспектыўнасць, прыхільнасць да традыцыйных крыніцаў ведаў. Найболыл каштоўным творам лічылася Біблія. Пры гэтым ацэнка годнасці ідэяў рабілася па такой схеме: "Чым старажытней, тым сапраўдней, чым сапраўдней, тым праўдзівей". Філосафы бачылі сваю задачу ў раскрыцці сэнсу і вытлумачэнні свяшчэнных кнігаў. Асабліва высокім аўтарытэтам карысталіся працы заснавальнікаў царквы. Меркаванні самога філосафа не мелі вялікага значэння. Важным прызнавалася як мага болып дакладная перадача кананічнага тэксту. Адносіны да наватарства былі адмоўныя: яго разглядалі як прыкмету мітульговай ганарлівасці. Не здарма найвьппэйшай годнасцю філосафа прызнавалася эрудыцыя, энцыклаледычнасць ведаў. У гэтым пэўны кансерватызм тагачаснай філасофіі. I ўсё ж нават у такіх складаных умовах філасофія не была цалкам закрытая ад навацыяў. Часта каментарыі хрысціянскіх і язычаскіх аўтараў былі толькі падставай для выкладання асабістых думак.

Сярэднявечны філосаф гэта найперш настаўнік. Ён рупіўся даступна і пераканаўча перадаць вучню сваё разуменне прпдмета. Але як гэта зрабіць? I вось тут узнікае неабходнасць у распрацоўцы плавілаў логікі і тэорыі пазнання. Вялікая ўвага надаецца ўменню весці дыскусію. Філасофія прымае, такім чынам, форму школьнай філасофіі.

Нельга не адзначыць япгчэ адну цікавую асаблівасць. Размова ідзе аб узнікшым у гады сярэднявечча жанры філасофскай споведзі. Самапаглыбленне ва ўласны духоўны свет дазваляла філосафам заўважаць і апісваць самыя тонкія зрухі чалавечай душы, закранаць фундаментальныя пытанні маралі і пазнання. Шырока вядомай стала "Споведзь" Аўгусціна Аўрэля (Блажэннага). Існавала перакананне, што спасціжэнне душы неабходна для ачышчэння сумлення. Такая незвычайная пгчырасць самааналізу не была дасягнута ніякай іншай эпохай.

Сярэднявечная філасофія як бы вырвала чалавека з касмічнай зададзенасці быцця, што было характэрна для антычнага светаразумення. Мыслілася, чалавек падобны богу. У яго ёсць розум і воля, яму ўласцівае сумленне. Усё гэта цесна звязана між сабой, а сам чалавек аказваецца асобнай адзінкай: ён непадзельная істота. Паступова фармуецца ўяўленне аб "унутраным" чалавеку. Гэта быў важны крок да ўсведамлення чалавекам сваёй самастойнасці і свабоды, што стала істотнай перадумовай яго станаўлення як суб'екта асэнсаванай творчай дзейнасці.

У развіцці сярэднявечнай еўрапейскай філасофіі вьфазна вылучаюцца два этапы: патрыстыка і схаластыка. Патрыстыка (лац. бацька) выпрацавала спецыфічны стыль мыслення, характэрны для гэтай філасофіі, выставіла асноўныя яе праблемы, увяла ў абарот новыя паняцці. Апрача таго, яна стварыла сімвалічны менталітэт, сутнасць якога ў іншасказальным тлумачэнні свяпгчэнных кнігаў і меркаванні, нібы любая з'ява змяпгчае ў сабе апрача таго, што мы ў ёй непасрэдна заўважаем, яшчэ нейкі патаемны найвышэйшы сэнс. Схаластыка, насупраць, болып арыентавалася на рацыянальнае вытлумачэнне рэлігійных ідэяў і сістэматызацыю разглядаемых палажэнняў. Вельмі паказальна, што на працягу ўсяго развіцця сярэднявечнай філасофіі побач з рацыянальным аналізам праблемаў існавала містыка, якая мела на мэце наладзіць прамыя зносіны з богам. На этапе патрыстыкі еўрапейская філасофія развівалася галоўным чынам на ўласнай аснове. Затым, асабліва падчас позняй схаластыкі, вялікі ўплыў на яе аказала блізкаўсходняя філасофская думка.

Такім чынам, сярэднявечная філасофія ўсталявала новы погляд на месца чалавека ў сусвеце. Асаблівая цікавасць была праяўлена да праблемы ўзаемадачынення знепшіх і ўнутраных стымулаў ва ўчынках людзей. Склаўся спецыфічны стыль мыслення. Ен зарыентаваны на ўзнаўленне некаторых стэрэатыпаў, якія круцяцца вакол сюжэтаў першапрьгчыны і душы, ведаў і веры, дабра і зла і г.д. Некаторыя з заўважаных у той час праблемаў захавалі дагэтуль сваю вастрыню. Так, вялікі інтарэс у сучасных філосафаў выклікаюць праблемы адчужэння асобы, людской адзіноты, пэўнай скіраванасці сацыяльных працэсаў, інтэнцьіянальнасці нагггых перажыванняў і дзеянняў і г.д. Можна з вялікай упэўненасцю сказаць, што без аналізу філасофскай культуры сярэднявечча немагчыма зразумець далейшае развіццё еўрапейскай думкі.


Информация о работе «Філасофія сярэднявечча»
Раздел: Философия
Количество знаков с пробелами: 85337
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
39003
0
0

... тых рэлігійннх палажэнняў, якія яны адмаўляюць, па-другое, ад характару тых пазіцый, з якіх адбываецца адмаўленне. Вылучаюцца наступныя асноўныя віды вальнадумства еўрапейскай культуры: скептыцызм, пантэізм, дэізм, антыклерыкалізм, нігілізм. Скептыцызм ( грэч. skeptikos – разглядаючы) – выказванне сумнення ў тых рэлігійных палажэннях, якія пярэчаць розуму. Скептыцызм з'яўляўся асноўнай нормай ...

Скачать
125056
0
0

... , што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькі адхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе Апакаліпсіса Іаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста 3 твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым, што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюх прыродах» Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў ...

Скачать
57116
2
0

... плённа ўзаемадзейныя тэндэнцыі мастацкай вобразнасці". Акрамя мастацкага вымыслу ёсць яшчэ адно паняцце, без усведамлення якога нельга глыбока і па-сапраўднаму разабрацца ў сутнасці і спецыфіцы мастацкага вобраза, ва ўсякім разе, найбольш распаўсюджанага вобраза ў мастацтве - рэалістычнага. Гэта паняцце тыповага (тыпізацыі). Слова "тып" (тыповае) выкарыстоўваецца ў дачыненні да мастацтва ў двух ...

Скачать
75669
0
0

... , М. Стральцова, В. Адамчыка, А. Карпюка, Я. Сіпакова, А. Жука і, канешне ж, У. Караткевіча, рамантычная паэзія, проза і драматургія якога атрымала самае шырокае прызнанне ў сучаснага чытача. еўрапейскый сусветный мастацкый літаратура 1.5 Рэалізм   1.5.1 Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры Рэалізм (ад лац. realis – рэчыўны, сапраўдны) – ...

0 комментариев


Наверх