4. Апалагетыка

Найбольш раннія спробы ўласна хрысціянскага філасофствавання аднод сяцца да II стагоддзя.

Жорсткія ўмовы існавання першапачатковага хрысціянства вымушалі яго змагацца за сваё захаванне. Вось чаму першыя хрысціянскія філосафы атрымалі назву апалагетаў. Яны імкнуліся пераканаць валадароў і адукаваных людзей у сапраўднасці хрысціянскага веравызнання. Рабілася гэта ў форме філасофскай рэфлексіі над ідэямі, што выказаны ў Бібліі і Евангеллях. У гэтым ім істотна даламагаў ужо назапашаны вопыт рэлігійнафіласофскага мыслення.

Апалагеты выбіралі розныя кірункі інтэлектуальнай працы: адны ўступалі ў палеміку з язычнікамі, другія з ерэтыкамі, адны выказвалі прыхільнасць да элінскай духоўнай культуры, другія былі яе апантанымі крытыкамі. Цікава, аднак, тое, што нават праціўнікі антычнай філасофіі мусілі карыстацца пэўнымі яе ідэямі і метадамі, каб сцвердзіць свае погляды. Такім чынам, адбывалася злучэнне хрысціянскай дагматыкі з антычнай адукаванасцю.

Заўважана, што ў працэсе ўсталявання патрыстыкі мяняліся яе прыярытэты ў адносінах да антычнай філасофіі. Спачатку аддаецца перавага стаіцызму і кінізму. Яны вабяць апалагетаў сваім маральным зместам, арыентацыяй на рэальнае жыццё, імкненнем да спрапгчэння паводзінаў хрысціянскіх філосафаў прыцягвае практыка аскетызму, якой трымаліся кінікі. Але з цягам часу усё большы ўплыў на хрысціянства пачынае аказваць неаплатанізм.

Заснавальнік неаплатонаўскай школы Плоцін сістэматызаваў вучэнне Платона. Ён выкарыстаў таксама некаторыя ідэі Арыстоцеля і стоікаў. Апалагетам спадабалася неаплатонаўскае разуменне субстанцыі, тлумачэнне яе ўздзеяння на працэс уладкавання свету. Вельмі прьгвабна выглядала і думка аб здольнасці людзей пераадольваць нягоды матэрыяльнага быцця і далучацца да найвьппэйшага дабра. Такое разуменне неаплатанізму з'явілася, аднак, у апалагетаў не адразу. Было і ўзаемнае аспрэчванне, і жорсткая крытыка. Але ж перамагла прага да філасофскай рэфлексіі, метады якой даволі грунтоўна распрацаваны неаплатанізмам. Гэта прадвызначыла на многія стагоддзі моцны ўплыў неаплатанізму на еўрапейскую і блізкаўсходнюю філасофскую думку.

У якасці першаасновы існага Плоцін прызнаваў нейкае адзінае. Але ў адрозненне ад Платона ён вынес гэта адзінае за межы свету. Навацыя прыйшлася вельмі даспадобы хрысціянскім мысліцелям.

Цікавае тлумачэнне Плоціным адносінаў адзінага са светам. Знакаміты элін для гэтага карыстаецца паняццем эманацыі, якую разумее як выпраменьванне адзіным усяго астатняга быцця. Гэткім чынам ажыццяўляецца множанне рэчаіснасці. Працэс суправаджаецца дэградацыяй кожнага наступнага слоя існага.

Што датычыцца матэрыі, то яна ўяўляецца процілегласцю адзінага. Матэрыя ёсць цемра і зло. Паколькі матэрыя не самастойная, то і зло не роўнамагутнае дабру. Яно азначае толькі недахоп апошняга.

Зваротны рух ад мноства да адзінага, сцвярджаў Плоцін, гэта шлях далучэння да дабра. Найбольш рэльефна ён праяўляецца ва ўчынках чалавека. Найвышэйшым пунктам працэса далучэння да дабра з'яўляецца экстаз, калі душа нібы пакідае цела і набліжаецца да адзінага.

Усталяванне патрыстыкі суправаджалася рашучай пераацэнкай антычнай культуры. Адзін з першых апалагетаў Тацыян абвінавачваў элінаў у разрыве ведаў на часткі. Яму не спадабаўся духоўны плюралізм антычнай культуры. Ён папракаў язычаскіх філосафаў, быццам яны разважаюць, як сляпы з глухім. Тут добра бачна залежнасць Тацыяна ад дагматычнай зыходнай устаноўкі, якая не дапускае альтэрнатыўных тлумачэнняў рэчаіснасці.

Найболып вядомым крытыкам каштоўнасцяў антьгчнай культуры стаў лацінскамоўны хрысціянскі аўтар Цертуліян. Выдатны стыліст, які ўмеў цудоўна карыстацца парадоксамі, заўважыў і алісаў шэраг асаблівасцяў тагачаснай цывілізацыі і даў ім адпаведныя ацэнкі. Ягоныя трапныя і яскравыя меркаванні па асобных пытаннях выклікаюць цікавасць і сёння, калі сусветная супольнасць зноў апынулася на зломе гісторыі. У прыватнасці, уяўляюць пэўны інтарэс разважанні Цертуліяна наконт адчужэння чалавека ва ўмовах, калі ўсё больш важкімі становяцца вынікі мінулай дзейнасці, апрадмечанай у вонкавых прадуктах культуры. Так, ён зрабіў нечаканыя, многім незразумелыя япгчэ і па сённяшні дзень высновы, што цывілізацыя сапсавала і сказіла чалавека, задушыла натуральныя здольнасці людзей і насадзіла штучныя каштоўнасці.

Здзіўляе не толькі тонкае бачанне Цертуліянам заганаў цывілізацыі, але і ягоная бездапаможнасць у тэарэтычным вырашэнні праблемаў, што звязаны з перспектывай развіцця культуры. Выхад ён шукаў у спрапгчэнні жыцця і звароце грамадства ў натуральны стан.

Распачатая хрысціянствам палеміка з антычнай філасофскай думкай, алрача пераацэнкі каштоўнасцяў, мела і другі вынік асіміляцыю хрысціянствам шэрагу ідэяў папярэдняй філасофіі. Сказалася непераадольнае імкненне асвоіць і зберагчы станоўчыя моманты духоўнай культуры. Клімент і Арыген нават заяўляюць, што хрысціянства ўяўляе працяг і завяршэнне антычнай філасофіі. З'яўляюцца хрысціянскія ідэолагі з грунтоўнай філасофскай адукацыяй. Менавіта іх намаганнямі ажыццяўляецца рацыяналізацыя рэлігійнай свядомасці, у выніку чаго фармуецца прынцыпова новы спосаб філасофскага асэнсавання свету.

Разглядаемы працэс вельмі цікавы тым, што ён выражае сутыкненне дзвюх формаў грамадскай свядомасці, якія ўяўляюць розныя тыпы светаразумення. Дагматызм рэлігіі і філасофскі вольны пошук ісціны несумяшчальныя, як лёд і полымя, яны адносяцца да прынцыпова розных плыняў духоўнага быцця. Не дзіўна, што Клімент Александрыйскі, які высока цаніў філасофію, тым не менш адводзіў ёй толькі службовую ролю быць сродкам рацыянальнага ўсведамлення зафіксаваных у рэлігійных дагматах ідэяў. Інструментальнае разуменне прадвызначанасці філасофіі захаваецца на працягу ўсяго сярэднявечча і нават пяройдзе ў некаторыя сучасныя філасофскія школы. Бясспрэчна, яно прыкметна стрымлівала пошукі ісціны.

Іронія чалавечага быцця, аднак, у тым, што, здавалася б, зусім відавочнае раптам робіцца вельмі сумніўным. Філасофія ніколі не была і па сваёй прыродзе не можа быць надта паслухмянай выканаўцай чужых ёй прынцыпаў. Уласцівае ёй імкненне ўсё зразумець і растлумачыць спакваля размывала навязваемыя дагматычныя меркаванні. Тут не дапамаглі нават забароны іншадумства і рэпрэсіі супраць духоўных наватараў. Сярэднявечная філасофія паступова рыхтавала інтэлектуальны прарыў да новага бачання свету і новай формы сацыяльнага ўладкавання людзей.

Між тым падчас усталявання патрыстыкі сустэча двух плыняў светапогляду дала незвычайны плён у выглядзе тэацэнтрычнай філасофіі. Пачынае інтэнсіўна распрацоўвацца ідэя бога. Так, Афінагор параўноўвае свет з караблём, які рухаецца пад кіраўніцтвам умелага рулявога.

У пгматлікіх працах Арыгена Александрыйскага робіцца ўжо спроба прывесці ў сістэму заснаваныя на ідэі бога веды. Ён першым у хрысціянскай літаратуры выказаў думку аб нематэрыяльнасці і бясконцасці бога. Як адзінае самадастатковае быццё бог ёсць манада, а як абсалютна просты пачатак усяго ён жа з'яўляецца генадай (гр. ^епез нараджаючы). Пад уплывам неаплатонаўскага вучэння аб эманацыі Арыген лічыць богасына і богадуха асобнымі этапамі працэса выпраменьвання богаайца. Калі богайцец знаходзіцца паза межамі матэрыяльнага быцця, то Хрыстос належыць да гэтага свету і з'яўляецца Логасам, г.зн., разумнай сілай. Богсын ёсць водблеск богаайца, ён пасрэднік паміж адносным зямным існаваннем і абсалютным пазаматэрыяльным быццём. Трансцэндэнтны бог творыць свет праз свайго сына Хрыста. Працэс тварэння адвечны, як і сам бог. Кожны створаны свет абмежаваны ў прасторы і мае часовыя рубяжы.

Падчас усталявання патрыстыкі наглядаецца глыбокае расчараванне ў інтэлектуалізме антычнай культуры. Мінулыя заснаваныя на розуме філасафемы ўжо не заўсёды здольны стаць сродкам вырашэння жыццёвых калізіяў, што ўзнікаюць у варварызаваным грамадстве. Натуральна, у патрыстыцы ўсё болыпую вагу набірае іррацыяналізм.

Катэгорыя веры, якая адлюстроўвае пазарацыянальны шлях спасціжэння рэчаіснасці, становіцца адной з цэнтральных у хрысціянскай філасофіі. Цертуліян заўважае, здараецца, калі мудрасць свету выглядае бязглуздасцю пад націскам жыццёвых праблемаў, тады патрэбна развязваць складаныя вузлы ўзнікшых калізіяў іншым чынам: тое, што прызнавалася бязглуздасцю, павінна стаць мудрасцю. А для гэтага неабходна вера. Цертуліян падводзіць вынік падобным разважанням знакамітым афарызмам "Верую, таму што абсурдна". Ён правільна зразумеў, за тым, што часам падаецца нам абсурдным, можа хавацца вялікая і глыбокая тайна.

Палкі абаронца хрысціянства Тэафіл выстаўляе цікаўныя аргументы наконт веры наогул і рэлігійнай веры ў прыватнасці. Ён зазначае, што ўсякая справа і ўсякія веды пачынаюцца з веры. Ці атрымае земляроб ураджай, калі не даверыць зерне глебе? Хто адважыцца пераплыць мора без упэўненасці, што карабель вытрымае вандроўку? Які хворы здольны вылечыцца, калі спярша не паверыць урачу? Якой навукай можна авалодаць, не даверыўшыся настаўніку? Тым больш, пераконвае ён, неабходна верыць богу.

Першы грунтоўны аналіз суадносінаў паміж верай і ведамі ажыццявіў Клімент Александрыйскі. Ён паспяхова пазбягае распаўсюджаных у той час крайніх меркаванняў, выражаных у альтэрнатыве: альбо вера самадастатковая з'ява, што робіць непатрэбнымі ўсякія веды, альбо існуюць нейкія асобныя веды, якія выключаюць усялякую веру. Клімент сцвярджае аднолькавую неабходнасць таго і другога.

Веды, згодна з вучэннем Клімента, маюць вялікую каштоўнасць. Яны даюць нам разуменне рэчаў, раскрываюць суадносіны людзей з богам і светам. Але веды не існуюць апрача веры. Элементы веры заўсёды прысутнічаюць у ведах. Іх можна знайсці ў зыходных аксіёмах, у інтуітыўных меркаваннях, у навуковых дапушчэннях і г.д. Клімент перакананы, што існуе непарыўнае адзінства ведаў і веры. Вера без ведаў, як падмурак без будынка. Але ў яе ёсць свае перавагі. Вера накшталт згорнутых ведаў, якія мы атрымліваем як дар, і доказы тут залішнія. Акрамя таго, вера даступная ўсім, чаго не скажаш аб ведах.

Зразумела, даследаванне веры апалагетамі мела на мэце перадусім апраўданне рэлігійнага светапогляду. Без яе ўсе разважанні аб патойбочным свеце робяцца вельмі праблематычнымі. Важна, аднак, што ўпершыню было распачата вывучэнне пазарацыянальных формаў спасціжэння рэчаіснасці і выказаны глыбокія меркаванні адносна месца фенамена веры ў духоўнай культуры грамадства.

Такім чынам, на пачатку першага тысячагоддзя сфармавалася хрысціянская рэлігійная філасофія. Вызначальнымі фактарамі яе станаўлення аказаліся, папершае, наяўнасць у Рымскай імперыі, дзе адбываўся гэты працэс, развітай філасофскай традыцыі, і падругое, унутраная патрэба ўмацавання хрысціянскай ідэалогіі. Пачатковы этап сярэднявечнай філасофіі адзначаўся наступнымі акалічнасцямі:

пераацэнка каштоўнасцяў антычнага грамадства; стварэнне тэарэтычнага светапогляду, сэнсавым

цэнтрам якога з'яўляецца ідэя бога;

 спроба распрацаваць праблему веры як неабходнага элемента культуры.

Створаны апалагетамі сінкрэтычны рэлігійнафіласофскі стыль мыслення будзе дамінаваць на працягу ўсяго сярэднявечча. Аб іх захаваецца памяць як аб першых мысліцелях, абараніўшых у выключна цяжкіх умовах сацыяльнакультурных пераменаў права філасофіі на існаванне.


Информация о работе «Філасофія сярэднявечча»
Раздел: Философия
Количество знаков с пробелами: 85337
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
39003
0
0

... тых рэлігійннх палажэнняў, якія яны адмаўляюць, па-другое, ад характару тых пазіцый, з якіх адбываецца адмаўленне. Вылучаюцца наступныя асноўныя віды вальнадумства еўрапейскай культуры: скептыцызм, пантэізм, дэізм, антыклерыкалізм, нігілізм. Скептыцызм ( грэч. skeptikos – разглядаючы) – выказванне сумнення ў тых рэлігійных палажэннях, якія пярэчаць розуму. Скептыцызм з'яўляўся асноўнай нормай ...

Скачать
125056
0
0

... , што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькі адхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе Апакаліпсіса Іаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста 3 твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым, што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюх прыродах» Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў ...

Скачать
57116
2
0

... плённа ўзаемадзейныя тэндэнцыі мастацкай вобразнасці". Акрамя мастацкага вымыслу ёсць яшчэ адно паняцце, без усведамлення якога нельга глыбока і па-сапраўднаму разабрацца ў сутнасці і спецыфіцы мастацкага вобраза, ва ўсякім разе, найбольш распаўсюджанага вобраза ў мастацтве - рэалістычнага. Гэта паняцце тыповага (тыпізацыі). Слова "тып" (тыповае) выкарыстоўваецца ў дачыненні да мастацтва ў двух ...

Скачать
75669
0
0

... , М. Стральцова, В. Адамчыка, А. Карпюка, Я. Сіпакова, А. Жука і, канешне ж, У. Караткевіча, рамантычная паэзія, проза і драматургія якога атрымала самае шырокае прызнанне ў сучаснага чытача. еўрапейскый сусветный мастацкый літаратура 1.5 Рэалізм   1.5.1 Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры Рэалізм (ад лац. realis – рэчыўны, сапраўдны) – ...

0 комментариев


Наверх