6. Фармаванне схаластычнай філасофіі

Усталяванне феадалізму суправаджалася ў Заходняй Еўропе глыбокім духоўным крызісам. Замірае тэарэтычная творчасць. Распаўсюджваецца некрытычная імітацыя працаў айцоў царквы, пры гэтым нярэдка спрашчаецца і агрубляецца змест іх твораў. Цяжка даступнай робіцца духоўная спадчына антычнасці. Зазвычай яна ўспрымалася апасродкавана праз патрыстыку і ў значнай меры аказвалася скажонай. Характэрнае для патрыстыкі іншасказальнае вытлума чэнне тэкстаў набывае нечаканы працяг у сімвалічным разуменні самой прыроды. Ходкай становіцца думка, што акаля ючыя нас рэчы і падзеі гэта своеасаблівыя праявы боскаіі мудрасці. Бог карыстаецца з'явамі, каб звярнуцца да людзічі і сказаць ім: жыццё мурашкі ёсць павучанне гультаю, а полымя сімвалізуе імкненне душы ўвысь.

Але поўнага перарыву ў развіцці філасофіі не было. Фармаванне схаластьгчнай філасофіі звязана з прозвіпгчам Іаана Скота Эрыўгены, які жыў пры двары французскага караля Карла Лысага. Гэты філосаф добра ведаў грэчаскую і лацінскую мовы апошняя становіцца на той час мовай адукацыі і навукі. Дзякуючы гэтаму ён меў доступ да першакрыш цаў антычнай філасофіі і патрыстыкі. Ягоныя погляды выходзяць далёка за межы царкоўнай традыцыі. Царква не аднойчі.і асуджала працы Эрыўгены. А папа Ганорый III нават аддаў загад спаліць ягоную кнігу "Аб падзеле прьфоды". Смелыя думкі філосафа не спадабаліся нядобразычліўцам. Яны не знайшлі лепшага аргумента ў спрэчцы з ім, як ліквідаваць нязвыклага філосафа фізічна. Эрыўгена быў зако латы манахамі, якія выкарысталі для сваёй бруднай справы вострыя пісьмовыя прылады.

Чым жа так узрушыў грамадскую думку гэты няўрымслівы даследчык? Эрыўгена выказвае свежыя і глыбокія меркаванні па асноўных пытаннях, якія цікавілі тады інтэлектуальную эліту, аб магчымасцях розуму, аб сутнасці бога і яго суадносінах з прыродай, аб існасці чалавека. Эрыўгена не згодзен з прыніжэннем розуму. Паміж адкравеннем і розумам няма супярэчнасці, заяўляе філосаф. Наймацнейшай прыладай розуму з'яўляецца дыялектыка пад ёю тады разумелі логіку, якая дазваляе раскрываць змест розных прыродных з'яваў.

У апраўданні значнай ролі розуму Эрыўгена часам нават страчвае пачуццё меры і анталагізуе самі паняцці, г.зн., надзяляе іх рэальным існаваннем. Гэта мела адно цікаўнае наступства. Эрыўгена пачаў атаясамляць цялесныя рэчы з іх інтэлектуальнымі характарыстыкамі велічынёй, формай, вагой, плотнасцю і г.д. Затым ён робіць надзвычай дзіўную выснову, што матэрыяльнасць целаў з'яўляецца прывіднай.

Эрыўгена стварае своеасаблівы вобраз бога. Ягоны бог гэта не асоба, менавіта такое тлумачэнне не прымалі царкоўныя іерархі. Бог разумеецца вельмі абстрактна. Ён прадстаўляе пэўныя моманты ў сусветным працэсе руху рэчаў, пачаргова выступаючы ў якасці яго пачатку, сярэдзіны і канца. Тут Эрыўгена ўводзіць прынцыпова новы элемент для монатэістычнага светапогляду. Бог ужо не выглядае адназначна як звышпрыродная рэальнасць. Размываецца былы дуалізм адзінага бога і шматстайнай прыроды. Такая мадэль дапускае іх узаемны цыклічны рух адзін да аднаго. А працэс тварэнНя прымае бесперапынны характар. Такім чынам, Эрыўгена высунуў адмысловую канцэпцыю светабудовы, якая ўяўляе разнавіднасць пантэізму (гр. пан усё, тэа бог).

Нельга не адзначыць япгчэ адну істотную рысу гэтай мадэлі рэальнасці. Статычная карціна свету саступае ў ёй месца дынамічнай. Быццё разглядаецца тут як адзіная цэласная сістэма, што функцыянуе ў пэўным рытме.

Не менш дзіўным для таго часу з'яўляецца і вучэнне Эрыўгены аб чалавеку. Філосаф настойліва імкнецца абгрунтаваць і прадэманстраваць каштоўнасць чалавека, даказаць яго адмысловую, выключна высокую ролю ў бьпшД сусвету. Насуперак распаўсюджаным тады ўяўлення аб нікчэмнасці і мізэрнасці чалавека ён сцвярджае, што жыццё чалавека мае значэнне для лёсу ўсяго космасу. Нармалёвым для чалавека з'яўляецца стан агульнасці з навакольнай рэчаіснасцю. Як мікракосмас чалавек канцэнтруе ў сабе найболып важныя рысы астатняга свету. Адасабленне чалавека ад рэчаіснасці ёсць праяўленне граху, яно скажае сутнасць асобы. Зусім не выпадкова Эрыўгена лічыў, што "найважнейшы і ці не адзінкавы шлях да спасціжэння ісціны спачатку пазнаць і палюбіць чалавечую прыроду"1. Самапазнанне чалавека робіцца, такім чынам, неабходнай умовай спасціжэння свету.

Паколькі бог як зыходны пачатак мае пазачасовую сутнасць, пастолькі ён не ўмешваецца ў штодзённыя справы людзей, якія існуюць у часе, а прадвызначае толькі агульную іх накіраванасць да дабра і вольных дзеянняў. У выніку кожны чалавек атрымлівае выдатную магчымасць самастойна ацэньваць рэчы, падзеі і ўчынкі і будаваць свой лёс.

Напачатку другога тысячагоддзя адбываюцца пэўныя зрухі ў грамадскім жыцці і здараюцца падзеі, якія актывізуюць духоўныя працэсы. Гэта найперш фармаванне сярэднявечнага горада, з'яўленне цахоў рамеснікаў, пашырэнне таварнаграшовых адносінаў, вылучэнне заможнага класа бюргераў. Дзяржаўнае кіраванне, гаспадарчая дзейнасць, вырашэнне сацыяльных праблемаў мелі патрэбу ў прававых, медыцынскіх і тэхнічных ведах. У гэтых мэтах адкрываюцца медыцынскія і іншыя школы. Вельмі станоўчы ўплыў на духоўнае жыццё ўвогуле і філасофію ў прыватнасці аказала стварэнне універсітэтаў, дзе выкладаліся не толькі тэалогія, але і свецкія навукі. 3 універсітэтскай дзейнасцю звязана фармаванне супольнасці вучоных. Вялікую каштоўнасць у грамадстве набываюць арыстакратызм думкі і паводзінаў, вытанчанасць пачуццяў і рафінаванасць густу1.

3 канца XI ст. хрысціянская Еўропа ўступае ў зацяжную вайну з мусульманскай Азіяй. Крыжовыя паходы на Усход пазнаёмілі еўрапейцаў з мусульманскай культурай і вярнулі некалі страчаную ўласную філасофію арабскія вучоныя добра ведалі антычных аўтараў.

Найбуйнейшым прадстаўніком ранняй схаластыкі з'яўляецца Ансельм Кентарберыйскі. Ягоныя намаганні былі накіраваны на ажыццяўленне асноўнай ідэі схаластычнай філасофіі: апраўданне веравызнаўчых формулаў сродкамі чалавечага розуму. Ансельм выпрацаваў характэрную для схаластыкі літаратурную форму. Ягоны светапогляд уяўляе рацыяналізаваны варыянт аўгусцінізму.

Ансельм лічыць, што вера вышэй за розум. Яна папярэднічае розуму, і яе ўстаноўкі служаць нормай для апошняга. У сваю чаргу, розум і дыялектыка з'яўляюцца тэхнічнымі прыладамі веры.

Вялікае было жаданне ў Ансельма пацвердзіць тэзіс аб існаванні бога. У гэтых мэтах ён карыстаепца анталагічньгм доказам. Свет іерархічны, разважае Ансельм. Кожная рэч мае пэўную ступень дасканаласці. Значьгць, павінна існаваць і найвьгшэшпая дасканаласць. А гэта бог, ён утварае мяжу дабра і з'яўляецца апошняй прычьшай. Калі б не было абсалютнага, заўсёды роўнага сабе пачатку, хіба ж існаваў бы свет вьшадковых і зменлівых рэчаў? Ён бы "папльгў", стаўшы прывідам. Але ці можна на падставе паняцця аб дасканалым бьгцці прызнаваць яго сапраўды існым? Хісткасць доказаў Ансельма разумеў ужо ягоны сучаснік Гуаніл, які сггоавядліва заўважаў, што ўяўленне аб нейкім дасканалым востраве зусім не азначае, гпто такі востраў ёсць на самой справе.

Наміналізм і рэалізм. Стыль схаластычных развагаў грунтаваўся на спекулятыўным мысленні з выкарыстаннем абстрактных паняццяў. Гэта часам адхіляла ад вырашэння рэальных праблемаў. Тады інтэлектуальны патэнцыял растрачваўся ў бясплодных спрэчках накшталт высвятлення таго, ці можа ўсемагутны бог стварыць камень, які сам не здолее падняць? Гэта выклікала адмоўную рэакцыю сярод саміх філосафаў. Іаан Салсберыйскі іранізаваў, што ў такім разе становіцца нявырашальным пытанне, ці рука чалавека вядзе свінню на базар, ці вяроўка, якую дзержыць тая ж рука?

Філосафы разумеюць, каб зрабіць мысленне болып дакладным і пазбегчы пустых меркаванняў, трэба ведаць, як адбываецца само пазнанне. Іх увагу прыцягваюць агульныя паняцці універсаліі. Знешняй падставай для ўзнікшай на гэты конт дыскусіі стаў дагмат аб боскай тройцы адзіны бог ці траічны?

Філосафаў хвалююць пытанні, як суадносяцца агульнае і адзінкавае і як наогул існуе агульнае у адзінкавым ці самастойна? А магчьгма, яно прабывае толькі у свядомасці? Хто лічыў, што агульнае існуе ў сапраўднасці, стаў называцца рэалістам (лац. геаііз рэчаўны, сапраўдны). Да рэалістаў належалі А. Кентэрберыйскі, аб якім ужо ішла размова, Гільём з Шампо і інш. А якія думалі, што універсаліі існуюць не ў рэчаіснасці, а ў свядомасці чалавека, стварылі процілеглы напрамак наміналізм (лац. потеп імя, найменне). Наміналістамі былі Берэнгар Турскі, Іаан Расцэлін, Пьер Абеляр і інш.

Менавіта рэалізм стаў базай для надання паняццям быційнага статусу. Так, Ансельм, які быў крайнім рэалістам, развіваў думку, згодна з якой агульнае папярэднічае рэчам. Яно адвечна існуе ў форме ідэяў, якімі валодае бог. Няцяжка заўважыць, што рэалізм збліжаецца з платанізмам. Раскрываючы агульныя паняцці, чалавек спасцігае сутнасць рэчаў, якія, згодна з дактрынай, створаны на аснове агульных ідэяў. Рэалізм арыентаваў на паняційнае асэнсаванне рэчаіснасці, але недаацэньваў ролю чалавечага вопыту.

Наміналісты думалі, што носьбітам агульнага з'яўляецца слова або паняцце, якое прадстаўлена ў слове. Значыць, існуе толькі тое, што можна ўспрыняць, а затым прадставіць. Але ж нельга прадставіць чалавека ўвогуле ці жывёлу ўвогуле. Абеляр, напрыклад, разважаў, што агульнае змяшчаецца ў прадметах толькі патэнцыяльна, а актуальнае існаванне яно атрымлівае ў паняццях праз лагічную аперацыю адцягнення падобных прызнакаў, а таксама ў адпаведных словах.

На аснове наміналізму Жыльбер спрабаваў развесці філасофію і рэлігію. Паняцці, вывучэннем якіх займаецца філасофія, ёсць адлюстраванне канкрэтных адзінкавых рэчаў, сцвярджаў ён. Яны заснаваныя на вопыце і індукцыі. А тэалогія, наадварот, карыстаецца дэдукцыяй і абапіраецца на ісціны адкравення. Пазней выказаная ім думка аформіцца ў тэорыю дзвюх ісцінаў.

Наміналізм спрашчаў салраўдную ролю агульнага. Разам з тым ён стымуляваў распрацоўку логікі і арыентаваў на вопытнае даследаванне з'яваў, што станоўча ўплывала на развіццё прыродазнаўства. З'яўленне схаластыкі ў Заходняй Еўропе мае шэраг адметных асаблівасцяў. Папершае, выразна абазначаецца лінія на рацыянальнае абгрунтаванне асноўных дагматаў хрысціянскай веры. Падругое, складваюцца спрыяльныя ўмовы для развіцця логікі. Меліся пэўныя дасягненні ў распрацоўцы аперацыяў з паняццямі, выяўленні і апісанні сувязяў паміж мысленнем і мовай. Патрэцяе, робяцца спробы вызваліць філасофію зпад улады тэалогіі. Неабходна адзначыць таксама, што ў гэты час высокага ўзроўню дасягае культура філасофскай дыскусіі. Бліскучым майстрам дыспуту быў Абеляр. Паслухаць яго аматары трапнага слова і вытанчанай думкі прыязджалі ў Францыю з розных куткоў Еўропы.

Некаторыя акалічнасці, аднак, стрымлівалі далейшае развіццё філасофіі. Невядомымі заставаліся многія творы антычных і візантыйскіх аўтараў. Вельмі марудна асвойвалася блізкаўсходняя філасофія. Найболып пашыранае ў інтэлектуальным асяроддзі аўгусцініянства ўжо не заўсёды адпавядала патрэбам даследавання прыроды. Відавочнай была неабходнасць стварэння новай філасофскай парадыгмы.


Информация о работе «Філасофія сярэднявечча»
Раздел: Философия
Количество знаков с пробелами: 85337
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
39003
0
0

... тых рэлігійннх палажэнняў, якія яны адмаўляюць, па-другое, ад характару тых пазіцый, з якіх адбываецца адмаўленне. Вылучаюцца наступныя асноўныя віды вальнадумства еўрапейскай культуры: скептыцызм, пантэізм, дэізм, антыклерыкалізм, нігілізм. Скептыцызм ( грэч. skeptikos – разглядаючы) – выказванне сумнення ў тых рэлігійных палажэннях, якія пярэчаць розуму. Скептыцызм з'яўляўся асноўнай нормай ...

Скачать
125056
0
0

... , што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькі адхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе Апакаліпсіса Іаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста 3 твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым, што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюх прыродах» Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў ...

Скачать
57116
2
0

... плённа ўзаемадзейныя тэндэнцыі мастацкай вобразнасці". Акрамя мастацкага вымыслу ёсць яшчэ адно паняцце, без усведамлення якога нельга глыбока і па-сапраўднаму разабрацца ў сутнасці і спецыфіцы мастацкага вобраза, ва ўсякім разе, найбольш распаўсюджанага вобраза ў мастацтве - рэалістычнага. Гэта паняцце тыповага (тыпізацыі). Слова "тып" (тыповае) выкарыстоўваецца ў дачыненні да мастацтва ў двух ...

Скачать
75669
0
0

... , М. Стральцова, В. Адамчыка, А. Карпюка, Я. Сіпакова, А. Жука і, канешне ж, У. Караткевіча, рамантычная паэзія, проза і драматургія якога атрымала самае шырокае прызнанне ў сучаснага чытача. еўрапейскый сусветный мастацкый літаратура 1.5 Рэалізм   1.5.1 Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры Рэалізм (ад лац. realis – рэчыўны, сапраўдны) – ...

0 комментариев


Наверх