7. Арабскамоўная філасофія падчас сярэднявечча

Сярэднявечная гісторыя на Блізкім Усходзе адзначаецца высокім узроўнем развіцця культуры. Да канца XII ст. краіны Усходняга Міжземнамор'я апераджалі Заходнюю Еўропу па многіх паказчыках духоўнага жыцця. Добра вядомыя поспехі тагачасных вучоных гэтага рэгіёну ў медыцынскай практыцы, геаграфічных даследаваннях, развіцці матэматыкі і астраноміі. Вельма важна, што тут не было, як на Еўрапейскім Захадзе, перапынку ў духоўнай эвалюцыі грамадства: праз Візантыю Усход захаваў гістарычную сувязь з антычнасцю.

На Блізкім Усходзе сфармавалася вельмі своеасаблівая філасофія, шмат у чым яна адрознівалася ад еўрапейскай. Адной з яе перадумоваў быў таксама рэлігійны светапогляд. Рэлігія Іслама, якая тут сцвердзілася, не такая складаная, як хрысціянства, і з болып строга выражаным монатэізмам. Вялікую ролю ў развіцці філасофіі блізкаўсходніх краінаў адыгрывала арабская мова, якая на той час стала мовай літаратуры і навукі. Ею карысталіся вучоныя рознай нацыянальнай праналежнасці. Пачатак арабскамоўнай філасофскай традыцыі паклаў альКіндзі. Ён разумеў філасофію як сукупнасць ведаў аб усеагульных вызначэннях быцця матэрыі, форме, руху, месцы, часе і г.д. Адметна тое, што развіццё філасофіі альКіндзі бачыў у цеснай сувязі з прыватнанавуковымі ведамі. Гэтага не наглядалася ў тагачаснай Заходняй Еўропе.

Знакамітым арабскамоўным філосафам стаў АльФарабі . Нарадзіўся ён у г. Фарабі, што на тэрыторыі сучаснага Казахстана. У Багдадзе, сталіцы халіфата, атрымаў выдатную адукацыю. Значную частку жыцця правёў у Сірыі.

АльФарабі вылучаўся рознабаковасцю сваіх інтарэсаў. Ён нядрэнна ведаў лекарскую справу, быў бліскучым музыкантам, выкладаў красамоўства. Але асноўнай яго заслугай было стварэнне шырокай сістэмы філасофіі яна ахоплівала найважнейшыя сферы чалавечых зносінаў са светам.

АльФарабі разглядае філасофію як адмысловую галіну сукупных ведаў. Яе задача даследаваць карэнныя пытанні быцця, выяўляць яго асноватворныя фактары. Ён падзяляе быццё на дзве часткі: рэчы, існаванне якіх патрабуе знешнія прычыны, і рэчы, існаванне якіх вызначаецца ўласнай сутнасцю. Першы від існага звязаны з выпадковымі акалічнасцямі, між тым як другі носіць неабходны характар і ўласцівы аднаму богу.

У тэорыі альФарабі бог выступае ў якасці нейкага абсалюта. Ён безцялесны, адзіны, непадзельны, не мае супрацьлегласцяў. Да яго не пасуюцца асабістыя характарыстыкі. Філосаф сціпла прыпісвае першаіснаму толькі жыццё, волю і ўсемагутнасць.

Якое ж месца ў створанай альФарабі карціне займае чалавек? Што ў сусвеце ён здольны пазнаць? Сутнасць чалавека, лічыць альФарабі, у тым, што ён мае душу, якая цалкам іншая за цела. Нягледзячы на гэтае, душа залежыць ад цела. Разам з тым яна сама накіроўвае дзейнасць цела. Душы ўласцівы такія здольнасці, як адчуванне, разуменне, усведамленне прыгажосці і дасканаласці.

АльФарабі быў упэўнены, што галоўнай мэтай чалавечай дзейнасці з'яўляецца шчасце. Неабходнымі ўмовамі яго дасягнення выступаюць воля, свабода і веды. Менавіта яны дазваляюць зрабіць асэнсаваны выбар. Філосаф ужо разумеў значэнне сацыяльнакультурных фактараў для чалавечага пгчасця. Ён справядліва адзначаў, што шчасце магчымае толькі ў супольнай дзейнасці людзей. Філосаф пры гэтым указвае на супярэчнасць паміж абмежаванымі здольнасцямі асобных людзей і неабмежаванымі іх патрэбамі і робіць правільную выснову, што грамада дапамагае яе пераадольваць. АльФарабі звяртае ўвагу на значэнне для агульнай справы падзелу функцыяў асобных частак сацыяльнага цэлага, якія ўзаемна дапаўняюць адна адну.

Найбуйнейшым блізкаўсходнім філосафам быў Абу Алі ібн Сіна, болып вядомы ў Еўропе пад лацінізаваным імем Авіцэны. Нарадзіўся ён паблізу ад Бухары ў сям'і важнага саноўніка. Авіцэна быў надзвычай здольным вучнем. У дзесяць гадоў ён амаль на памяць ведаў Каран, лёгка арыентаваўся ў мусульманскім праве, меў прыкметныя поспехі ў вывучэнні матэматыкі, фізікі, логікі. Прадметам асаблівага захаплення будучага філосафа была "Метафізіка" Арыстоцеля. Паводле яго ўласных словаў, ён перачытаў гэты твор каля сарака разоў. Вялікае месца ў жыцці Авіцэны займала медыцына. Ен стаў бліскучым лекарам і выдатным тэарэтыкам медыцыны. Яшчэ сямнаццацігадовым юнаком ён вылечыў ад цяжкай хваробы эміра Бухары, які ўжо развітваўся з жыццём. Фундаментальная праца знакамітага вучонага "Канон медыцыны" шэраг стагодцзяў служыла настаўленнем для ўрачоў. Свае філасофскія погляды Авіцэна выклаў у шматлікіх кнігах, найбольш вядомай з якіх з'яўляецца "Кніга збаўлення", якая складаецца з 18 тамоў. За рознабаковую глыбокую і плённую навуковую дзейнасць Авіцэну празвалі "Князем вучоных".

Авіцэна трымаўся аптымістычнага погляду на магчымасці пазнання: чалавек цалкам здольны даследаваць свет і выяўляць ісціну. Услед за Арыстоцелем ён надае вялікае значэнне ў вывучэнні свету тэорыі матэрыі і формы. Індьшідуальнасць рэчаў філосаф звязвае з матэрыяльным субстратам, а ў форме бачыць агульны бок з'яваў. Рэальна форма існуе менавіта як агульнае ў адзінкавых рэчах. Затым у выглядзе абстрактных паняццяў яна пераходзіць у свядомасць чалавека. Апрача таго, вучоны дапускаў, што дзейнасны розум найбліжэйшай ад Зямлі касмічнай сферы нараджае ідэальныя формы, якія ўяўляюць нешта накшталт генетычнага коду. Укараняючыся ў матэрьно, яны абумоўліваюць з'яўленне пэўных рэчаў. Тэорыя траякага існавання універсаліяў стане некалькі пазней галоўнай крыніцай умеранага рэалізму.

Як вучоны з багатай прыродазнаўчай базай Авіцэна імкнецца даць аб'ектыўнае тлумачэнне прыродных з'яваў. 3 гэтай мэтай ён прапаноўвае ў межах рэлігійнай дактрыны адмысловае філасофскае тлумачэнне пэўнай незалежнасці матэрыяльных працэсаў ад звышпрыроднага пачатку.

Авіцэна пагаджаецца з думкай аб падзеле ўсяго быцця на абсалютна неабходнае бог і магчымае адзінкавыя рэчы. Неабходнасць існавання адзінкавых рэчаў адносная. Абсалютнае быццё вызначаецца супадзеннем сутнасці і існавання, г.зн., у яго няма патрэбы для свайго быцця ў нечым іншым. Не так у свеце адзінкавых рэчаў. Сутнасць кожнай з іх залежыць ад іншых рэчаў, з якімі яна ўзаемадзейнічае. Скразная сувязь рэчаў і з'яваў стварае бясконцы ланцуг прычыннасці. Даследуючы прычынныя адносіны, людзі раскрываюць салраўдную прыроду рэчаў.

Як жа зносяцца між сабой абсалютнае і адноснае быццё? Каб растлумачыць гэтае пытанне, Авіцэна звяртаецца да тэорыі эманацыі, але ўносіць у яе прынцыпова новыя элементы. Папершае, дзейнасць бога разглядаецца як безасабовы спантанны

працэс, які разгортваецца згодна з пэўнымі законамі. Такім чынам, дадзеная канцэпцыя вьгключае фатальную наканаванасць асобньгх падзеяў. А для чалавека яна прадугледжвае магчымасць пазнаваць гэтыя законы. Падругое, вучоны вьгказвае надзвычай смелую і адмысловую для рэлігійнага філосафа думку: матэрыя існуе паза межамі эманацыі. Яна савечная богу. Матэрыя, такім чьгнам, аказваеггда універсальнай магчымасцю. Без яе не можа ўзнікнуць ніводная рэч.

Разглядаемая канцэпцыя сведчыць аб наяўнасці ў ёй матэрыялістычных тэндэнцыяў. Дзейнасць бога абмяжоўваецца, а канкрэтныя працэсы прыроды падпарадкоўваюпда ўжо сваім законам, якія можна пазнаваць і якімі можна карыстацца.

Творчасць Авіцэны не абыходзіць праблемы чалавека. Знакаміты філосаф падкрэслівае, што чалавечая душа вьгконвае функцыі росту, руху і ўсведамлення. Адметнасць чалавека вызначаецца дзвюма галоўнымі сіламі ягонай дугпьі сузіральнай, якая пазнае, і практычнай, якая забяспечвае рух цела. 3 пазнаннем і ўдасканаленнем на гэтай аснове чалавека арабскі мысліцель звязваў і сэнс жыттдя.

Авіцэна разумеў, што, апрача пачуццёвага і рацыянальнага пазнання, ёсць яптчэ інтуіцыя непасрэднае бачанне ісціньі. Як сьш свайго часу ён не быў, аднак, пазбаўлены містычных уяўленняў. Інтуіцьгю філосаф разглядаў адасоблена ад інптьгх пазнавальных здольнасцяў. Гэта выразілася ў сцвярджэнні, нібыта святыя прарокі здольны напрасткі сузіраць ісціну.

ІбнРушд, лацінізаванае імя Авероэс, нарадзіўся ў Кордаве, горадзе на тэрыторыі Іспаніі, які на той час быў сталіцай заходняга халіфата. Авероэс глыбокі мысліцель, у творчасці якога істотна пашыраны матэрыялістычныя элементы тлумачэння з'яваў. Ён рупіўся даказаць незалежнасць філасофіі ад тэалогіі. Сувязь філасофіі і рэлігіі Авероэс бачыў у тым, пгто абедзве формы свядомасці разважаюць аб першай і найвышэйшай прычьше ўсяго існага, г.зн., з'яўляюпда светапоглядньгмі формамі. Але яны адрозніваюцца, справядліва заўважаў мысліцель, па спосабу асэнсавання свету. Філасофія імкнепда да строга лагічнай абгрунтаванасці думак. Між тым як рэлггія абапіраецца на возбразнае пазнанне, прадстаўленае ў свяшчэнных кнігах.

Авероэс прапануе нязвыклае вырашэнне стрыжнявога для сярэднявечнага светапогляду пытання: свет створаны ці ён існуе адвечна? Філосаф падвяргае вострай крьггыцы ідэю стварэння свету. Матэрыя самастойная, лічыдь ён, у адносінах да бога. Яна галоўная крьшіца і носьбіт усіх прыродных працэсаў і зменаў.

Свет, як і бог, існуе вечна. Яны ўяўляюць розныя субстанцьгі, якія максімальна ўдалены адна ад адной. У адрозненне ад прыроды бог увасабляе абс^алютную ўстошгівасць, яму не ўласцівыя ніякія змены, і ён не можа тварыць зменлівыя рэчы.

Бог Авероэса пазбаўлены антрапаморфных рысаў, сутнасць яго зводзіпда да функцыяў быць першарухавіком і першапрычьшай. У адносінах са светам ён выконвае задачу абуджаць тыя формы, што адвечна змяшчаліся ў матэрыі. У вьпгіку гэтага формы з патэнцыяльнага стану пераходзяць ў актуальнае існаванне. Прычым робгігь бог гэта не непасрэдна, а з дапамогай асобных інтэлігентных утварэнняў, глто знаходзяпда ў пастаянным руху. Відавочна, вучэнне Авероэса выразна абазначыла контуры пантэістычнай карціны свету.

Авероэс развівае палажэнне Арыстоцеля, што душа чалавека звязана з целам, як форма з матэрыяй. Паколькі душа заўсёды належыць канкрэтнаму целу і вызначае менавіта яго псіхічныя прыцэсы, пастолькі яна распадаепца са смерцю цела зггікае канкрэтная сувязь пачуццёвых вобразаў, памяці і страсцей.

Аднак з пачуццёвымі вобразамі філосаф звязвае толькі пасіўны розум, побач з якім ён прызнае існаванне актыўнага. Апошні носіць надьгндьгвідуальньі характар і з'яўляепда вечным. Пасля смерці цела ён далучаецца да безасабовага касмічнага інтэлекта. У такім тлумачэшгі няцяжка заўважыпь спробу анталагізаваць тэарэтычную здольнасць чалавечага розуму.

Авероэса цікавіць праблема чалавечай свабоды. Ён падвяргае пераканаўчай крытыцы два крайнія погляды боскай наканаванасці паводзінаў людзей і поўнай незалежнасці іх волі. Знакаміты філосаф даказвае, што дзеяшгі людзей не могуць быдь прадвызначаны знепгнімі сіламі, нават боскімі. Штодзённае жыдцё пераконвае: чалавек не камень, ад якога нічога не залежыць. Але неапраўданы і другі погляд, бьшдам чалавечая воля спрэс свабодная. Мы вымушаны лічыдца з грамадскімі абставінамі, нас часам падводзіць і ўласны тэмперамент. Авероэс упэўнены, птто ісціна знаходзіцца недзе паміж гэтымі крайнасцямі.

Канцэпцыя грамадства Авероэса носгць аргашстьгчньі характар. Ён заўважае, гпто ад нараджэння ў людзей розныя здольнасці, і лічыць гэта падставай для сацыяльнай дьіферэнцьіяцьіі. Падзел грамадскіх функцыяў з'яўляецца дабратворным для ўдзельнікаў пэўнай супольнасці.

Авероэс прад'яўляе высокія патрабаванні да надзеленага ўладай кіраўніка, адзначаючы, што той павінен валодаць шэрагам інтэлектуальных і фізічных вартасцяў і абавязкова абапірацца на законнасць.

Філосаф наблізіўся да асэнсавання вялікага значэння сацыяльнай структуралізацыі, размежавання грамадскіх функцыяў, ролі права і адказнасці ўлады. Але ў яго поглядах на грамадства яшчэ шмат наіўных меркаванняў і ўтапічных тлумачэнняў.

Блізкаўсходняя філасофія часоў сярэднявечча дала свету шэраг яркіх самабытных мысліцеляў. Яны збераглі творчыя здабыткі антычных аўтараў і пераасэнсавалі іх адпаведна з іншымі сацыяльнагістарычнымі ўмовамі. Абгрунтаваная імі ідэя самастойнасці філасофіі, выказаная неабходнасць улічваць натуразнаўчыя веды ў распрацоўцы філасофскіх тэорыяў, нарэшце, пантэістычнае бачанне свету акажуць вялікі ўплыў на развіццё сусветнай філасофіі. 3 канца XII ст. ініцыятыва ў развіцці філасофскай думкі пераходзіць з Блізкага Усходу ў Заходнюю Еўропу.


Информация о работе «Філасофія сярэднявечча»
Раздел: Философия
Количество знаков с пробелами: 85337
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
39003
0
0

... тых рэлігійннх палажэнняў, якія яны адмаўляюць, па-другое, ад характару тых пазіцый, з якіх адбываецца адмаўленне. Вылучаюцца наступныя асноўныя віды вальнадумства еўрапейскай культуры: скептыцызм, пантэізм, дэізм, антыклерыкалізм, нігілізм. Скептыцызм ( грэч. skeptikos – разглядаючы) – выказванне сумнення ў тых рэлігійных палажэннях, якія пярэчаць розуму. Скептыцызм з'яўляўся асноўнай нормай ...

Скачать
125056
0
0

... , што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькі адхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе Апакаліпсіса Іаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста 3 твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым, што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюх прыродах» Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў ...

Скачать
57116
2
0

... плённа ўзаемадзейныя тэндэнцыі мастацкай вобразнасці". Акрамя мастацкага вымыслу ёсць яшчэ адно паняцце, без усведамлення якога нельга глыбока і па-сапраўднаму разабрацца ў сутнасці і спецыфіцы мастацкага вобраза, ва ўсякім разе, найбольш распаўсюджанага вобраза ў мастацтве - рэалістычнага. Гэта паняцце тыповага (тыпізацыі). Слова "тып" (тыповае) выкарыстоўваецца ў дачыненні да мастацтва ў двух ...

Скачать
75669
0
0

... , М. Стральцова, В. Адамчыка, А. Карпюка, Я. Сіпакова, А. Жука і, канешне ж, У. Караткевіча, рамантычная паэзія, проза і драматургія якога атрымала самае шырокае прызнанне ў сучаснага чытача. еўрапейскый сусветный мастацкый літаратура 1.5 Рэалізм   1.5.1 Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры Рэалізм (ад лац. realis – рэчыўны, сапраўдны) – ...

0 комментариев


Наверх