8. Росквіт i заняпад схаластьікі ў Заходняй Еўропе

У ХШ ст. схаластыка дасягае сваёй сталасці. Гэтаму спрыяў шэраг абставінаў, сярод якіх можна назваць хуткі рост сярэднявечных гарадоў, дзе канцэнтруюцца рамёствы і гандаль, істотнае паіпырэнне кола адукаваных людзей, якія мелі патрэбу ў разнастайных ведах. Вялікую ролю у развіцці філасофіі пачьшаюць адыгрываць універсітэты. Усё большае месца ў выкладанні тут займае арыстоцелізм балазе творы вялікага Стагірыта сталі добра вядомымі, дзякуючы наладжаным кантактам з Усходам. Належнае месца ў падрыхтоўцы шкаляроў адводзіцца і прыродазнаўчым дысцышгінам пераклады з арабскай мовы прыкметна ўзмацнілі навуковы патэнцыял універсітэтаў.

Разам з тым рост адукаванасці, знаёмства з працамі Арыстоцеля, творамі блізкаўсходніх філосафаў і даследчыкаў прыроды рабілі цалкам верагодным адыход ад дактрынальнага мыслення і пашырэнне вальнадумства, што, прьшамсі, і адбывалася. У такіх варунках царква імкнецца зрабіць арыстоцелізм прыдатным для рэлігіі. Лепш за іншых гэта ўдалося здзейсніць Фаме Аквінскаму, які стаў найбуйнейшым ў гісторыі схаластыкі філосафам. Намаганні філосафаў ў гэтым кірунку прыводзяць да змены парадыгмы з аўгусціянства на тамізм.

Фама быў сынам графа. Нарадзіўся ён паблізу ад італьянскага мястэчка Аквіна. У дзяцінстве Фама выхоўваўся ў манастыры МонтэКасіна. Некалькі гадоў ён вывучаў у Неапалітанскім універсітэце свабодныя мастацтвы. Затым семнаццацігадовы юнак становіцца манахам дамініканскага ордэна і працягвае адукацыю ў Парыжскім універсітэце.

Атрымаўшы грунтоўную падрыхтоўку, Аквінскі па заданні Рыма прымаецца за перапрацоўку арыстоцелізма ў духе хрысціянскакаталіцкага веравызнання. "Анёлаў доктар" такі тытул яму далі за мяккасць характару праяўляе вялізарную працаздольнасць. 3 невядомай еўралейскай схаластыцы грунтоўнасцю ён займаецца філасофскімі вышукамі. I хаця яму бракавала ўласных ідэяў, ён здзейсніў грандыёзны сінтэз. Аквінскі стварыў парадыгму, якая да гэтага часу дзейнічае ў каталіцкім светапоглядзе.

Тэарэтычная пазіцыя Аквінскага адзначаецца вялікай гнуткасцю. У дачыненні да філасофскай і рэлпійнай свядомасці гэта праявілася праз дэкларацьпо дзвюх ісцінаў. Навука і філасофія выводзяць ісціны з вопыту і розуму, а рэлігія знаходзіць іх у адкравенні. Але тут жа наглядаецца і спроба прыўзняць тэалогію над філасофіяй. Прынамсі, так гэта выглядае, калі гаворыцца, што вера пераўзыходзіць веды. Аргументамі служаць спасылка на цуды і сцвярджэнне, пгго чалавечы розум схільны памыляцца, а вера абапіраецца на абсалютную праўдзівасць бога. Вера носіць звышразумны характар і звязана з богаадкравеннем, тады як навуковыя і філасофскія веды вельмі недасканалае яе праяўленне. У канчатковым выпадку размова аб гармоніі веры і ведаў зводзіцца да падпарадкавання пазнання веры, а навука і філасофія абвяшчаюцца служанкамі тэалогіі.

Пазнанне аб'ектыўна. Але яно не можа ахапіць усяго. Аквінскі пераконвае, што толькі веры даступны такія таямніцы, як трыадзінства бога. А вось быццё бога, запэўнівае ён, можна даказаць ускосна з дапамогай розуму. Сам Фама карыстаецца для гэтага доказамі касмалагічнага тыпу, калі думка рухаецца ад прыроднага быцця да бога. Аснова доказаў узята ў Арыстоцеля. Аквінскі напаўняе доказы крэацыянісцкім зместам, падкрэслівае бясконцасць бога і канечнасць свету, чаго не было ў грэчаскага філосафа. Сутнасць доказаў зводзіцца да пяці пунктаў: бог гэта першарухавік, зыходная дзейсная прычына, абсалютная неабходнасць, найвышэйшая ступень дасканаласці, нарэшце, істота, якая накіроўвае ўсе рэчы і падзеі да пэўнай мэты.

Найбольш арыстоцелізм праглядаецца ў тэорыі быцця Аквіната. Зразумела, у Арыстоцеля бярэцца толькі тое, што адпавядае рэлігійнай дактрыне.

Аквінскі стварае іерархічны вобраз свету. Ніжні слой быцця самы шьфокі. Ён прадстаўляе нежывую прыроду. Вышэй надбудаваныя іншыя слаі, якія ахопліваюць расліны, жывёлаў і людзей. Вяршыняй усяго існага з'яўляецца бог.

У карціне свету Аквінскага арыстоцелізм пераллятаецца з платанізмам. Філосаф, у прыватнасці, адзначае, што існаванне бога прамы вынік ягонай сутнасці. У астатнім свеце інакш: сутнасць індывідуальнага быцця залежыць ад звышнатуральнай рэальнасці. Прычым сутнасць гэта вельмі істотна не выражае ўсяго асобнага, дзе змест вызначаецца матэрыяй. Сутнасць канкрэтызуецца праз форму, якая ўказвае на агульны змест рэчы. Кожная адзінкавая субстанцыя ўяўляе адмысловую сувязь матэрыі і формы. А вядучым бокам такога адзінства з'яўляецца форма.

Вучэнне Арыстоцеля Аквінскі выкарыстоўвае для падмацавання ідэі тварэння. Матэрыя разглядаецца ім як магчымасць з'яўлення канкрэтных рэчаў. У сапраўднасць яна пераходзіць праз актыўную дзейнасць формы, якая мае мэтавызначальны характар. Калі матэрыя гэта гранічная пасіўнасць і універсальная патэнцыяльнасць, то бог гэта найвышэйшая актыўнасць і гранічная актуальнасць.

Разумеючы, што нельга адмаўляць неабходнасць навуковага даследавання прьфодных з'яваў, Аквінат праводзіць думку, дзе канкрэтныя з'явы зусім не выступаюць вынікам непасрэднага боскага ўплыву. Існуюць натуральныя прычыны, якія носяць інструментальны характар. Яны адкрываюцца праз наш вопыт і розум. Бог карыстаецца натуральнымі прычынамі як сваімі прыладамі. Свабодная боская воля ажыццяўляецца ў згодзе з розумам. Бог дзейнічае адпаведна з прыродай саміх рэчаў. Ён не можа, налрыклад, парушыць закон супярэчнасці і нават ператварыць чалавека ў асла.

Тым не менш бог бесперапынна кіруе светам, хай сабе і з дапамогай інструментальных прычынаў. Такім чынам, "анёлаў доктар" дапускае распаўсюджане боскага прадбачання і наканавання на ўсе рэчы і чалавечыя падзеі. Гэта змякчаны фаталізм (лац. іаіаііз ракавы).

Услед за хрысціянскай дагматыкай Фама паўтарае, што існуе толькі адзін свет. Дадзены фенамен філосаф тлумачыць у святле сваёй парадыгмы так, быццам бог выбраў падчас тварэння менавіта гэтую магчымасць. Богам забяспечана пэўная гармонія створанага свету, а найболын яскравай яе праявай служыць іерархія розных слаёў існага.

Важнае месца ў сусветнай іерархіі адводзіцца Аквінатам чалавеку своеасаблівай субстанцыі, якая ўяўляе незвьшайнае двуадзінства душы і цела. Цела зусім не кайданы душы, пярэчыць Фама платонікам, а яе неабходнае дапаўненне. Душа размеркавана па ўсім целе. У кожнага з людзей яна ўнікальная, бо створана богам спецыяльна для яго. Можна гаварыць аб яе суразмернасці целу. Пазасмяротнае бесцялеснае існаванне душы з'яўляецца заганным. Вось чаму ў дзень страшнага суда душа зноў паяднаецца з целам. Надзелены душою чалавек мае розум і волю. Ён здольны ўсведамляць рэчаіснасць і здзяйсняць самастойныя ўчынкі. Тэорыя пазнання Арыстоцеля адкрывала шлях да вопытнага даследавання рэальнасці. Гэта прыцягвае Аквінскага. Ён спрабуе спалучыць яе з тэалагічнай дактрынай. У выніку тэорыя Арыстоцеля перакручваецца. Атрыманы гібрыд можна абазначыць як спекулятыўны эмпірызм.

Ніжні ўзровень пазнання Фама адводзіць знешнім пачуццям, якія выяўляюць мноства прыкметаў індывідуальных рэчаў. Атрыманы матэрыял апрацоўваецца ўнутранымі пачуццямі памяццю, уяўленнем і г.д. На гэтым узроўні ўсталёўваецца прасторавачасавы лад сярод хаосу атрыманых дадзеных. Затым наступае апрацоўка матэрыяла розумам. Гэта ўжо болып высокі ўзровень пазнання. Тут адбываецца абстрагаванне ад малазначных індывідуальных рысаў рэчаў і высвятленне іх відавых і родавых формаў. "Анёлаў доктар" вылучае сапраўды важныя моманты працэсу пазнання, прасочвае нёкаторыя сувязі паміж рознымі ўзроўнямі пазнання. А яго залежнасць ад рэлігійнага светапогляду праяўляецца ў думцы, што розум валодае некаторымі давопытнымі прынцыпамі, якія ўкарэнены богам.

Фама развівае ідэю прамежкавага становішча чалавека ў космасе паміж жывёлай і анёламі. Цела звязвае людзей з прыродай. Існаванне чалавека магчыма толькі пры пэўным задавальненні натуральных патрэбаў. Асновай зямной дзейнасці людзей выступае воля. Кожны чалавек зусім натуральна імкнецца да шчасця. А каб яго дасягнуць, неабходна валодаць пэўнымі ведамі.

Але ў чалавека ёсць яшчэ і нябесная прызначэнне гэта шлях да бога. Яно немагчымае, калі не кіравацца найвьнпэйшымі каштоўнасцямі. Вось чаму чалавек павінен не проста дзейнічаць, а заўсёды імкнуцца да дабра і пазбягаць зла. Гэта магчыма, паколькі людзі валодаюць свабоднай воляй. Прызнанне адноснай самастойнасці людзей азначала некаторае абмежаванне ўвогуле фаталістычнай канцэпцыі Аквінскага.

Цікавыя заўвагі знаходзім у Аквіната і наконт грамадскага жыпдя людзей. Так, ён адзначае, што іх супольная дзейнасць мае пэўны лад, які выражаны ў розных правах. Фама вылучае тры разнавіднасці правоў вечнае, натуральнае і чалавечае права. Першае звязана з прынцьшамі боскага кіравання светам. Другое ўласціва ўсім жывым істотам, і яго законы нязменны. Трэцяе існуе толькі ў грамадстве. Законы гэтага права ўвесь час мяняюцца. Падпарадкаванне праву неабходная ўмова паспяховай грамадзянскай дзейнасці. Дзяржава, лічыць Аквінскі, існуе, каб забяспечыць агульны дабрабыт. Грамадскі лад патрабуе наяўнасці ў ёй розных саслоўяў. ІІІматстайнасць дасканаласцяў, якімі валодаюць саслоўі, павялічвае ўстойлівасць усяго грамадства. Лепшай формай дзяржавы ён прызнае манархію. Кіраўнік дзяржавы павінен ствараць належныя ўмовы для захавання міру і падтрымкі дабрадзейнага жыпдя грамадзянаў. Калі ж улада вьжарыстоўваецца ім ва ўласных інтарэсах, тады народ мае права на паўстанне і звяржэнне тырана.

Аквінскі прыхільнік падпарадкавання свецкай улады ўладзе духоўнай. Царква, на яго думку, павінна ажыццяўляць кантроль над ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве.

У 1323 г. Фама быў абвешчаны святым. Яго вучэнне паступова становіцца афіцыйнай дактрынай каталіцкай царквы. Тамізм аказвае значны ўплыў і на сучасную грамадскую свядомасць гэтай часткі хрысціянства.

Пошукі іншага ўзору. Духоўнае жыццё сярэдявечнай Еўропы не было аднастайным. Тут знаходзілася нямала прыхільнікаў розных ерэтычных рухаў асабліва моцным быў у разглядаемы перыяд рух катараў. Сур'ёзная апазіцыя тамізму складваецца ва універсітэтах. Адметнай рысай новых кірункаў з'яўляецца імкненне болын цесна звязаць агульны філасофскі аналіз з даследаваннем прыватных праблемаў.

Нарастанне крытычнага духу філасофіі аб'ектыўна вяло да аслаблення пазіцыяў схаластыкі. Пазней яна паступова прыходзіць у заняпад. У межах самой сярэднявечнай філасофіі знайшліся сілы для яе самаадмаўлення, што не дзіўна філасофская свядомасць па сваёй сутнасці не церпіць застою. Пошукі новага ўзору філасофіі павярнулі вектар тэарэтычнага аналізу ў бок свецкага асэнсавання з'яваў і наблізілі прыход эпохі Адраджэння.

Самабытным мысленнем вылучаўся Роджар Бэкан, які выступіў з рашучай крытыкай схаластыкі. "Дзіўным доктарам" называлі яго сучаснікі. Ён не прызнаваў аўтарытэтаў, аспрэчваў шэраг палажэнняў папулярнага тады тамізму. Бэкан валодаў некалькімі мовамі, быў выдатным прыродазнаўцам і матэматыкам.

Вялікае значэнне надаваў "дзіўны доктар" доследнаму вывучэнню з'яваў. Тут у яго былі значныя поспехі. Ён аўтар закону адлюстравання і пераламлення святла. Ім вьжазана думка, што можна пабудаваць павозкі, караблі і лятальныя апараты, якія будуць рухацца самі. Меліся і іншыя навуковыя адкрыцці і незвычайныя здагадкі. Натурфіласофскія даследаванні разіюйдвалі спекулятыўнасузіральны, адцягнутьі ад шматкаляровага быцця прыроды і грамадства схаластычны спосаб мыслення. Невыпадкова эксперыменты Бэкана выклікалі падазронасць у кансерватыўнага кіраўніцтва царквы. Яму было забаронена працягваць доследы, апісваць іх і перадаваць інтттым.

Устоі схаластыкі падточваліся таксама іншым тлумачэннем прадмета філасофіі і яе функцыяў. Дунс Скот лічыў, што філосаф павінен засяроджавацца найперш на даследаванні саміх формаў, метадаў і магчымасцяў мыслення. Ён не згаджаецца з Аквінскім наконт службовай ролі філасофіі. Паводле яго разумення, філасофія тэарэтычная дысцыпліна. Яна спасцігае свет розумам. А тэалогія аперуе практычнымі ведамі, звязанымі перад усім з чалавечай мараллю. Гэта значны крок насустрач вызваленню філасофіі.

Радыкальную пазіцыю ў размежаванні філасофіі і тэалогіі займае Уільям Акам. Дакладна вывераная аргументацыя і гнуткасць выказванняў прынеслі яму славу непераможнага палеміста. Акам канчаткова аформіў тэорьпо дзвюх ісцінаў. Вера і веды, тэалогія і філасофія грунтуюпда на сваіх адмысловых законах. Філасофія нейтральная адносна тэалогіі.

Акам быў паслядоўным прыхільнікам наміналізму, з якога вьпгікае, што аснову ведаў складае адзінкавы вопыт, а ён нічога не паведамляе аб сутнасці бога. Рэальна мы заўсёды маем справу з канечнымі з'явамі. Між тым тэолаг пад імем бога разумее актуальна бясконцую персону. Гэта значьшь, што нельга раскрыць іррацыянальнае паняцце бога натуральным шляхам.

Наміналізм Акама рассоўваў гарызонты пазнання. Знакаміты майстар спрэчкі рашуча разбурае вялікую схільнасць схаластаў да псеўдаабагульненняў, выклікаўшых з'яўленне ўяўных паняпдяў. "Не памнажай сутнасцяў без крайняй неабходнасці," прызываў філосаф. Гэты афарызм трапна выразіў метад, які атрымаў назву "лязо Акама". Яе вострае лязо адсякала чыста славесную "вучонасць", пазбаўляючыся ад беззмястоўных паняццяў.

Зроблены экскурс у гісторьгю сярэднявечнай філасофіі паказвае, пгто яна ўяўляе сабою ўнікальны тьш тэарэтычнага светапогляду, сутнасць якога ў рэфлексіі над фенаменамі рэлігійнай свядомасці. Яе плён найбольш гграявіўся ў наступным. Папершае, бьшо істотна папгьфана праблемнае поле філасофіі: у сферу яе аналізу ўваходзідь асэнсаванне веры, сутнасш, існаваішя як такіх і г.д. Падругое, фармуепда паняцце "унутранага" чалавека, якое адлюстроўвае сукупнасць экзістэндыяльных элементаў індьшідуальнага быцця людзей. Патрэцяе, вывучаецца і ўдакладняецца сістэма пазнавальнай дзейнасці чалавека. Пачацвертае, усведамляецца лінейны характар разгортвання гісторыі чалавечага грамадства.

Развіццё сярэднявечнай філасофіі працэс вельмі супярэчлівы. Апагеем развіпдя сярэднявечнай філасо4)іі стала позняя схаластыка. Ею былі асвоены і перапрацаваны ўсе большменш значныя папярэднія ідэі. Багатыя інтэлектуальныя рэсурсы дазволілі стварыдь маштабную тамістскую канцэпцыю, якая і цяпер працягвае сваё існаванне. Дасягнуўшы сталасці, схаластыка дае жьшцё новым філасофскім ідэям, а сама паступова прыходзіць у заняпад. Крытьгкай схаластыкі распачалася радьжальная пераацэнка каштоўнасцяў сярэднявечнай цывілізацыі, што падрыхтавала духоўную глебу для пераходу гісторыі на новы віток развіцця.


Выкарыстаная літаратура

“Гісторыя філасофіі” пад рэдакцыяй Ч.С. Кірвеля. (Гродна 1997 г.)


Информация о работе «Філасофія сярэднявечча»
Раздел: Философия
Количество знаков с пробелами: 85337
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
39003
0
0

... тых рэлігійннх палажэнняў, якія яны адмаўляюць, па-другое, ад характару тых пазіцый, з якіх адбываецца адмаўленне. Вылучаюцца наступныя асноўныя віды вальнадумства еўрапейскай культуры: скептыцызм, пантэізм, дэізм, антыклерыкалізм, нігілізм. Скептыцызм ( грэч. skeptikos – разглядаючы) – выказванне сумнення ў тых рэлігійных палажэннях, якія пярэчаць розуму. Скептыцызм з'яўляўся асноўнай нормай ...

Скачать
125056
0
0

... , што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькі адхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе Апакаліпсіса Іаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста 3 твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым, што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюх прыродах» Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў ...

Скачать
57116
2
0

... плённа ўзаемадзейныя тэндэнцыі мастацкай вобразнасці". Акрамя мастацкага вымыслу ёсць яшчэ адно паняцце, без усведамлення якога нельга глыбока і па-сапраўднаму разабрацца ў сутнасці і спецыфіцы мастацкага вобраза, ва ўсякім разе, найбольш распаўсюджанага вобраза ў мастацтве - рэалістычнага. Гэта паняцце тыповага (тыпізацыі). Слова "тып" (тыповае) выкарыстоўваецца ў дачыненні да мастацтва ў двух ...

Скачать
75669
0
0

... , М. Стральцова, В. Адамчыка, А. Карпюка, Я. Сіпакова, А. Жука і, канешне ж, У. Караткевіча, рамантычная паэзія, проза і драматургія якога атрымала самае шырокае прызнанне ў сучаснага чытача. еўрапейскый сусветный мастацкый літаратура 1.5 Рэалізм   1.5.1 Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры Рэалізм (ад лац. realis – рэчыўны, сапраўдны) – ...

0 комментариев


Наверх