1.1 Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры.
XX стагоддзе… Незадоўга да пачатку Першай сусветнай вайны ў вучэннях расійскіх і нямецкіх філосафаў узнікае новая плынь – філасофія існавання, інакш кажучы – экзістэнцыялізм. Леў Шастоў, Мікалай Бярдзяеў, Габрыэль Марсэль, Марцін Хайдэгер, Карл Ясперс, усе яны мелі непасрэднае дачыненне да экзістэнцыялізму. У Францыю ён прыйшоў толькі пад час Другой сусветнай вайны. Жан-Поля Сартр, Альбер Камю, Сімона дэ Бавуар вось толькі некалькі прыкладаў пісьменнікаў-экзістэнцыяналістаў. Ужо ў сярэдзіне стагоддзя экзістэнцыяналізм дасягнуў незвычайнай папулярнасці, і гэта асабліва датычылася асяроддзя інтэлігенцыі. Яго моцны ўплыў адчула на сабе і мастацкая літаратура. Экзістэнцыялізм нават атрымаў метафарычнае азначэнне “Евангелле ХХ стагоддзя”.
Калі прааналізаваць творы пісьменнікаў-экзістэнцыялістаў, то можна заўважыць, што такія тэрміны як “боль”, “пакута”, “туга”, “нуда”, “адзінота”, “пакінутасць”, “клопат”, “трывога”, “млосць”, “агіда” сустракаюцца вельмі часта і ў кожнага аўтара, многія з гэтых слоў сталі назвамі цэлых твораў. Відавочна, што у гэтых тэрмінах выяўляе сябе песімістычны погляд на гістарычны працэс, які грунтаваўся на дасягненнях навукі і тэхнікі і завяршыўся кашмарам двух сусветных войнаў. Такім чынам, экзістэнцыялізм выступаў за сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці, заклікаў зрабіць свой асаблівы канчатковы выбар на карысць гэтых каштоўнасцяў, звярнуцца да “самога сябе”, “сваёй самасці”.
Экзістэнцыяналізм меў два накірункі – рэлігійны і атэістычны. Кожны з іх па рознаму тлумачыць адносіны чалавека і Бога, адсюль вынікае праблема свабоды. Прыхільнікамі рэлігійнага экзістэнцыяналізму былі Марсэль, Хайдэгер, Ясперс. Яны параўноўвалі чалавека з Іісусам Хрыстом. Ён, як Іісус, які ад нараджэння быў асуджаны на пакуты і на інтымны ўнутраны дыялог з Богам. Адрозненнем чалавека ад астатніх жывых істот з’яўляецца тое, што ён здольны выходзіць за межы свайго зямнога існавання, самавызначацца, рабіць свядомы выбар. Аднак, існаванне чалавека ў свеце, дзе пануе смерць, становіцца надзвычай няўстойлівым, бо ён увесь час павінен знаходзіць адказ на пытанне, як быць у той, ці іншай “чалавечай сітуацыі”, незнаёмых ніводнай другой жывой істоце, павінен увесь час рабіць выбар на карысць свайго існавання.
Прыхільнікамі другога накірунку – атэістычнага, былі Сартр і Камю. Яны лічылі, што чалавек, які знаходзіцца ў абязбожаным свеце, які небыта “асуджаны быць свабодным”, павінен цярпліва несці на сваіх плячах увесь цяжар зямнога быцця, разумеючы пры гэтым сваю “выпадковасць”, “крохкасць” у гэтым свеце, і як вынік, усё трэба рабіць тут і зараз, а не потом у “патойбочным свеце”. Усе рашэнні чалавек прымае сам, не спадзеючыся на чыю-небудзь дапамогу, не маючы ніякіх гарантый на поспех. Чалавек увесь час павінен быць тым, кім ён з’яўляецца на самой справе, інакш кажучы – чалавекам. “Сапраўднае існаванне”, якое ўспрымаецца ў свеце рэлігійнага экзістэнцыялізму як кволая надзея чалавека на тое, што “ёсць нешта, што бясконца перавышае яго”, гэта значыць Бог, у свеце атэістычнага экзістэнцыялізму ацэньваецца як “авантура”, якая “мае найбольш шанцаў скончыцца кепска” (Сартр), як “бунт” супраць багоў (Камю).
Філасофія экзістэнцыяналізму вельмі зблізілася з мастацкай літаратурай, якую невыпадкова называюць “чалавеказнаўствам”, бо менавіта дзякуючы мастацкай мове філасофскія паняцці зрабіліся зразумелымі, а экзістэнцыяналізм такім папулярным. Выразней за ўсё гэта можна назіраць у Францыі, дзе з даўніх часоў існавала традыцыя перакладаць складаную мову філасофіі на даступную мову мастацкіх вобразаў. Літаратурныя творы Сартра і Камю найперш выяўлялі пэўны настрой душы, стан чалавека, які адчуў сваю адзіноту ў вялікім і халодным свеце, дзе “усё дазволена”, таму што “Бога няма”, “усе багі памерлі”. Чалавек, знаходзячыся не па сваёй волі ў “памежнай сітуацыі”, мусіць зрабіць свой свядомы “выбар”, узяць на сябе ўсю “адказнасць” і, негледзячы на “абсурд”, які пануе ў свеце, знаходзіць сэнс у сваім векавечным і амаль безнадзейным змаганні.
Тэрміну “абсурд” у экзістэнцыяналізме адводзіцца надзвычайнае месца. Ён азначае бязглузднасць, бессэнсоўнасць існавання ў абязбожаным свеце, чужым і варожым чалавеку. Адсутнасць веры ў “неўміручую душу” пазбаўляе чалавека перспектывы: паняцці “будучыня”, “вечнасць”, “бясконцасць” не маюць для яго ніякага сэнсу, бо сам ён “канечны”. Здольнасць з дапамогаю розуму спасцігаць свет, крок за крокам набліжацца да “абсалютнай ісціны”, стварае ў чалавека іллюзію, што ён усемагутны і здольны ўрэшце рэшт адкрыць таямніцу жыцця, перамагчы тым самым, вядома, у далёкай будучыні, нават самую смерць. Аднак штодзённае “існаванне” ўвесь час нагадвае чалавеку, што менавіта яно з’яўляецца адзінай відавочнай рэальнасцю, няхай сабе зменлівай, хуткаплыннай, крохкай.
Дзякуючы гэтай “яснасці бачання” французскія экзістэнцыяналісты Сартр і Камю здолелі зразумець з аднаго боку, абсурднасць існавання, а з другога – зрабіць свой маральны выбар і быць падрыхтаванымі каб дапамагчы іншым людзям у іх цяжкім змаганні за годнае існаванне. Яны абодва актыўна удзельнічалі ў Французскім супраціўленні, спавядаючы ў сваім жыцці і творчасці трагічны стаіцызм (Камю) і мяцежны выклік (Сартр).
Таксама філасофію экзістэнцыяналізму, гэтак жа, як і філасофскія катэгорыі “існаванне”, “выбар”, “абсурд” можна прасачыць у творчасці Антуана дэ Сент-Экзюперы, Сальвадора Далі, Самюэла Бэкета, Эжэна Ёнэска, Андрэя Таркоўскага, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Кузьмы Чорнага, Віктара Казько, Алеся Разанава і інш.
... часу; другія разглядаюць постмадэрнізм як своеасаблівы стыль. Наконт часу ўзнікнення постмадэрнізму існуюць наступныя меркаванні: 1) як пэўны спосаб мыслення мадэрнізм не можа быць замацаваны за канкрэтнай эпохай, бо заяўляў і заяўляе аб сабе ў розныя часы; 2) постмадэрнізм мае свае вытокі ў мастацтве першай паловы ХХ ст., у прыватнасці – у раманах Дж. Джойса «Уліс» (1922) і «Памінкі па Фінегату» ...
... і, на нашую думку, самых лепшых падручнікаў па тэорыі літаратуры на сучаснай постсавецкай прасторы, прысвяціўшы ў ім цэлы падраздзел разгляду дадзенай метадалогіі. 5. Эстэтыка, літаратурная тэорыя і крытыка экзістэнцыялісцкага накірунку літаратурная навука постструктуралізм дэканструктывізм З філасофіяй экзістэнцыялізму звязаны літаратурны накірунак, які атрымаў найбольшае развіццё ў Францыі ў ...
... салдата на пярэднiм краi ён здараўся куды як часта. I ўсё ж трэба было намагчыся, каб выжыць i – галоўнае – перамагчы, бо пагiбель часта была як здрада жывым”. У апавяданнi “Адна ноч” беларуская лiтаратура зрабiла яшчэ адзiн крок у напрамку эстэтычнай эвалюцыi ў паказе вайны. Пісьменнік наступным чынам перадае адчуванні савецкага салдата пасля забойства немца, з якім ён вымушаны быў правесці ноч ...
... плённа ўзаемадзейныя тэндэнцыі мастацкай вобразнасці". Акрамя мастацкага вымыслу ёсць яшчэ адно паняцце, без усведамлення якога нельга глыбока і па-сапраўднаму разабрацца ў сутнасці і спецыфіцы мастацкага вобраза, ва ўсякім разе, найбольш распаўсюджанага вобраза ў мастацтве - рэалістычнага. Гэта паняцце тыповага (тыпізацыі). Слова "тып" (тыповае) выкарыстоўваецца ў дачыненні да мастацтва ў двух ...
0 комментариев