2.1 Славянскія і запазычаныя імёны

Выконваючы ў творах разнастайныя мастацка-эстэтычныя фнункцыі і з’яўляючыся вызначальнымі элементамі анамастычнай прасторы, уласныя імёны ўтвараюць самыя шматлікія апазіцыі: уласнабеларускія –запазычаныя; рэальныя – створаныя фантазіяй пісьменніка; традыцыйныя, даўно вядомыя – новыя, створаныя, напрыклад, у савецкі перыяд. Так, у творы Уладзіміра Караткевіча прыкметнымі з’яўляюцца славянскія –запазычаныя апазіцыі:

Славянскія імёны: Алесь, Андрэй, Юры, Міхаіл, Паўлюк, Кандрат, Усяслаў, Мсціслаў,Аляксандр, Віктар, Яраслаў, Валеры, Ягор, Канстанцін, Антон, Іван, Фёдар, Глеб, Раман, Мікалай, Наталя.

Запазычаныя імёны:

Палякі: Юзаф, Ядвіга, Франс, Стэфан, , Юллян, Вацлаў, Эразм, Ільдэфонс, Марта, Эдмунд,Зыгмунт, Апалон, Язэп, Альгерд.

Немцы і прадстўнікі іншых народаў: Людвік, Платон.

Яўрэі: Якаў, Варфаламей.

Уласныя імёны, ужытыя ў рамане, адносяцца таксама і да дзвюх іменаслоўных сістэм візантыйска-грэчаскай і рымска-каталіцкай: Антон – Антось; Іван – Ян, Янка; Іосіф – Язэп; Міхаіл – Міхась; Сцяпан – Стафан; Фёдар – Тодар. Паводле паходжання гэта тыя ж кананічныя праваслаўныя ці каталіцкія імёны, але змененыя па законах беларускай фанетыкі. Менавіта гэты разрад імёнаў у рамане значна шырэйшы. Акрамя канфесійных, у творы сустракаюцца дахрысціянскія імёны: простыя народныя (Шпірка, Шчупак і інш.) і старажытнарускія (Мсціслаў, Усяслаў).

2.2 Як утварыліся імёны

Асабовае імя — афіцыйнае найменне, якое даецца чалавеку пры нараджэнні. Зараз імя дзіцяці выбіраюць бацькі. Але нават у адносна недалёкім мінулым імя давалася ў царкве ці касцёле ў адпаведнасці з іменем святога, якое прыпадала на гэты дзень. Большасць грамадзян нашай краіны маюць адно імя, якое ўжываецца ў дзвюх формах: афіцыйнай (Аляксандр, Кацярына) і ў размоўна-бытавой (Алесь, Саша, Каця). У многіх народаў Поўначы, Далёкага Усходу і Сярэдняя Азіі ў выніку суіснавдння ранейшай сістэмы імён і новай ва ўжытак увайшлі «другія» імёны. Два імені прысвойваюцца дзецям паводле абрадаў каталіцкай царквы: Марыя-Магдалена, Разалія-Эльжбета. У болыпасці народаў Афрыкі, у кітайцаў, японцаў, карэйцаў прынята даваць узроставыя імёны. 'У Карэі хлопчыку пры нараджэнні даецца «дзіцячае імя» (амён), у дарослым узросце —• афіцыйнае імя (кванмён), пры ўступленні ў шлюб дабаўляецца імя чжа. У Кітаі паралельна ўжываюцца дзіцячае імя сяо, школьнае — мін, дарослае — цзы. У беларусаў адзначаны выпадкі, калі ўзроставыя змены перадаваліся рознымі формамі аднаго і таго ж імені. У раннім дзяцінстве хлопчыка ласкава называлі Анцік, Гаўрык, Косцік, падлетка — Антук, Гаўрук, Касцюк, Петрык, дарослага хлопца — Антось, Гаўрусь, Кастусь, Пятрусь. Форма імені жанатага мужчыны падкрэслівае сталасць, паважнасць: Гаўрыла, Міхайла, Пятро, Саўка, Сёмка, Грышка. Да прыняцця хрысціянства славяне карысталіся двума тыпамі старажытнарускіх імён: складанымі (Вітагосць, Дарагабуд, Дамажыр, Любамір, Мсціслаў, Рацібор) і простымі народнымі (Ждан, Няждан, Лобан, Нелюб, Пазняк, Стома, Трацяк). У імені знаходзілі ўвасабленне пажаданні бацькоў бачьшь сына магутным уладаром, смелым, міралюбівым, слаўным, госцем, г. зн. купцом (Уладыка, Воін, Хацімір, Міраслаў, Расціслаў, Уладзімір), вера ў чарадзейную сілу імя (Воўк, Зубр, Тур). У Старажытнай Русі двухсастаўныя імёны, асабліва на -слаў, насілі ўдзельныя князі, прадстаўнікі вышэйшай алігархіі. У народным асяроддзі дзіця звычайна атрымлівала імя не адразу пасля нараджэння, а ў больш познім узросце, калі праяўляліся яго фізічныя і разумовыя якасці, асаблівасці характару і паводзін (Галавач, Дохля, Мацак, Дабрыня, Няпёка, Самахвал,).

У некаторых плямён імёны дзецям давалі з улікам татэмных традыцый. Племя, якое лічыла сваім апекуном-татэмам якую-небудзь жывёліну ці прадмет нежывой прыроды, дабаўляла іх назвы амаль да кожнага імя. Практыкаваліся так званыя «падманныя» імёны, каб завуаліраваць станоўчыя рысы і гэтым самым адпужнуць злых духаў і ворагаў (Гадыш, Нянад, Няміра, Булгак — 'неспакойны').

3 увядзеннем у 10 ст. хрысціянства царква ў абавязковым парадку ўвяла на Русі праваслаўныя, хрысціянскія кананічныя імёны тыпу Анастасій, Антоній, Варфаламей, Васілій, Іерафей, Мяфодзій. Яны прыйшлі з Візантыі, куды ў сваю чаргу трапілі з Рымскай імперыі, а ў яе — з Блізкага Усходу. Для носьбітаў запазычаныя імёны былі чужымі і незразумелымі. Таму многія з іх прайшлі істотную апрацоўку ў вуснай народнай мове. Напрыклад, імя Іаан ператварылася ў Іван, Дзіянісій — у Дзяніс, Лаўрэнцій — у Лаўрэн. Многія з іх у такім выглядзе замацаваліся ў літаратурнай мове. На аснове афіцыйных, каляндарных імён узнікла мноства імён з ацэначным адценнем. Толькі ад аднаго імя Пётр іх звыш дзесяці: Пятрок, Пеця, Пятрусь, Пятрусік, Петрачок, Пятрук, Петрасюк, Пятруха, Пятроша, Пятруша, Пятран, Пятраш, Пяцюль, Пятко і інш. Да 18 ст., нягледзячы на забарону, побач з царкоўнымі імёнамі ўжываліся і нецаркоўныя. Пры жаданні чалавек мог мець два імені — царкоўнае і свецкае (Апанас Мудрэц, Васілій Астравух, Цімох Бяссон, Радзівон Лось).

3 узмацненнем уплыву Польшчы на палітычнае і культурнае жыццё Беларусі ў другой палавіне 16 ст. часцей сталі ўжывацца каталіцкія імёны тыпу Альбін, Баляслаў, Фелікс, Данута, Юзэфа.

Пасля 1917 года царква стала менш уплываць на імёнаслоўную практыку. Праз мастацкую літаратуру, друк, кіно на Беларусь хлынуў паток замежных імён, такіх, як Альберт, Арнольд, Артур, Роберт, Рудольф, Эдуард, Аіда, Жанна, Эльвіра.

У жыцці асабовых імён назіраюцца ўсплёскі моды. У пачатку 17 ст. да першага дзесяцігоддзя 20 ст. самым распаўсюджаным сярод мужчынскіх імён было Іван. У 1930—40-я гады на першае месца сярод жаночых імён выйшла Валянціна, Марыя, а зараз — Кацярына.

У перыяд станаўлення кожнае імя мела канкрэтны сэнс. Зараз выдзеліць зыходныя словы і значэнні можна толькі шляхам навуковага аналізу. Шмат загадак ужо высветлена. Расшыфраваны сэнс шэрагу імён, якія паходзяць з грэчаскай, лацінскай, старажытнаяўрэйскай, арабскай і іншых моў. 3 грэчаскай мовы, напрыклад, да нас прыйшлі імёны: Андрэй 'мужны', Аркадзь 'жыхар Аркадзіі' (жывёлагадоўчая вобласць у Пелапанесе), Васіль 'царскі', Георгій 'земляроб', Дзяніс 'прысвечаны Дзіянісу, богу віна'. Яўген 'высакародны, прыстойны', Кірыл 'уладар, гаспадар', Настасся 'уваскрэслая', Алена 'сонечная', Ірына — імя багіні мірнага жыцця, Ксенія 'гасцінная' і многія іншыя. 3 лацін-скай мовы запазычаны імёны: Віктар 'пераможца', Раман 'рымскі, рымлянін', Валянцін 'дужы, здаровы', Марцін — імя бога вайны ў рымскай міфалогіі, Сяргей — рымскае родавае імя; са старажытнаяўрэйскай — Іосіф 'бог прымножыць, бог прыбавіць', Ева 'жыццё', Лізавета 'бог мой (клятва)'.


Информация о работе «Антрапонімы ў творчай спадчыне Уладзіміра Караткевіча»
Раздел: Иностранный язык
Количество знаков с пробелами: 42538
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх