2.3 Iмя па бацьку

Iмя па бацьку — элемент поўнага наймення асобы паводле імені бацькі (Фаміч — Фамічна, Пракопавіч — Пракопаўна). Імя па бацьку ўжываецца ў рускіх, украінцаў і бела-русаў. У іншых народаў адносіны да бацькі адлюстроўваюцца ў прозвішчы: у нямецкай, англійскай, скандынаўскіх і іншых германскіх мовах словам son — сын (англ. Джонсан, ням. Вольфсан, дацк. Андэрсен, нарвеж. Ібсен, шведск. Эрыксан), у іранскіх словам задэ — дзіця, патомак (Турсун-задэ), у цюркскіх словамі аглы — хлопчык або кыз — дзяўчын-ка (Ахмед-аглы, Ахмед-кыз).

Імя па бацьку ўзыходзіць да стара-жытнага патранімічнага наймення, якое ўказвала на паходжанне ад пэўнага пачынальніка роду па лініі бацькі (ці дзеда)/' На беларускай этнамоўнай тэрыторыі імя па бацьку было адным з важнейшых сродкаў у поўных найменнях асобы і заканчвалася пераважна на -іч, -овіч, -евіч (Ігнат Кузьміч, Яцко Уласавіч, Конан Майсеевіч), радзей на -оў, -еў, -ін, -енак, -ёнак, -енка (Герасім Іваноў, Грышко Мікіцін, Сямён Глебянок, Селівон Паўленка). У Вялікім княстве Літоўскім, у склад якога ўваходзілі беларускія землі, правам насіць патранімічнае найменне на -іч карысталіся ўсе жыхары без абмежавання, у той час як у Маскоўскай дзяржаве на гэта мелі дазвол толькі асабліва паважаныя людзі. Сам цар вызначаў асоб, вартых такой пашаны.

Уласныя імёны людзей складаюць асобную, даволі вялікую катэгорыю слоў, якія бытуюць у грамадстве, пастаянна пераходзячы ад пакалення да пакалення, ад аднаго народа да другога. Галоўная функцыя іх у мове - выдзяляць з ліку аднародных прадметаў ці асобаў канкрэтны аб'ект і супрацьпастаўляць яго іншым аднародным аб'ектам.Сучасныя беларускія імёны ўвайшлі ў лексічны склад нашай мовы праз візантыйскія кнігі, асіміляваліся тут, набылі нацыянальную афарбоўку і ўспрымаюцца кожным як свае ўласныя. Дзякуючы гэтаму побач з традыцыйнай формай імён Аркадзій, Васілій, Грыгорый ужываюцца Аркадзь, Васіль, Рыгор.

З адзначанага відаць, што асабовыя імёны - справа не толькі асабістая, але і грамадская, бо без іх не абыходзіцца ні сям'я як грамадская ячэйка, ні грамадства ў цэлым з яго разнастайнымі сферамі дзейнасці. У сувязі з гэтым, здавалася, і ўвага да ўласных імён з боку навукі павінна быць асаблівай. Аднак, як ні дзіўна, антрапаніміка з'яўляецца найменш распрацаваным раздзелам у мовазнаўстве.Аб гэтым сведчыць той факт, што за мінулае 60-годдзе Ў Беларусі з'явіліся толькі дзве спецыяльныя працы аб уласных імёнах: артыкул М.Я.Грынблата і брашура М.В.Бірылы.

Цяпер у нашай мове ўжываецца абмежаваная колькасць уласна славянскіх імёнаў. У выніку розных гістарычных абставін на Беларусі атрымалі пашырэнне і ўзаемадзеянне дзве сістэмы ўласных імёнаў: візантыйска-грэчаская і рымска-каталіцкая. Пракофій, Сафроній мы зараз маем у афіцыйным звароце ўзаконеныя звычаем народнага іменавання формы Аркадзь, Васіль, Рыгор, Пракоп, Сафрон. Сучасныя беларускія імёны - гэта змененыя, трансфармаваныя паводле законаў беларускай фанетыкі і марфалогіі ў асноўным грэчаскія і рымска-каталіцкія імёны. Лінгвісты адзначаюць наступныя тыповыя фанетычныя змены:

1) спрашчэнне груп галосных ие, иоа, иа, ео: Иоанн - Іван, Даниил - Даніла;

2) спрашчэнне груп зычных у сярэдзіне або ў канцы слоў-імёнаў: Лаврентий - Лаўрэн, Григорий - Грыгор – Рыгор.

Антрапанімія, іменаслоў больш чым другія часткі анамастыкі падпадае пад уплыў грамадска-палітычных фактараў, больш за іншыя часткі мовы адчувае на сабе змены, што перажывае грамадства. Вядома, што яшчэ з часоў Кіеўскай Русі прадстаўнікоў высокіх саслоўяў (князі, баяры, знатныя воіны) з аднаго боку і простыя людзі (сяляне, рамеснікі) з другога мелі ў пераважнай большасці свае асобныя імёны. Імёны сялянскага праваслаўнага і уніяцкага насельніцтва часам адрозніваліся ад імён заможных слаёў і асабліва шляхты, якая карысталася каталіцкім календаром.


3. Прозвішчы

Гісторыя беларускіх прозвішчаў складаная і супярэчлівая. Адна з прычын іх узнікнення - недастатковая колькасць уласных імёнаў, якая не магла задавальняць патрэбы грамадства, бо гэта прыводзіла да іх частага паўтарэння, стварала нязручнасці. Паходжафнне многіх беларускіх прозвішчаў матываванае. Даследчыкі адзначаюць, што шматлікія беларускія прозвішчы ўтварыліся семантычным спосабам - шляхам пераасэнсавання былых назваў-характарыстык асобы па тых ці іншых адзнаках ці ад гутарковых формаў імёнаў. Пазней унутраная форма, матывіроўка (лексічнае значэнне) сцерліся, і найменне стала выконваць чыста назыўную функцыю - функцыю вылучэння чалавека сярод насельнікаў.Трэба заўважыць, што прозвішчы ў беларусаў нярэдка сваім гучаннем блізкія да мянушак.

Прозвішчы на - скі, - цкі ў асноўным маюць тапанімічны характар, г.значыць утвораны шляхам субстантывацыі прыметнікаў ( пераходу іх у назоўнікі) або ўказваюць на мясцовасць і ўладанне, якое належала асобе, або на мясцовасць, адкуль асоба паходзіць: Загорскі.

Прозвішча ў сучасным разуменні – гэта атрыманае ў спадчыну другое імя чалавека ці сям’і –групы блізкіх у роднасных адносінах людзей. Яно з’яўляецца ўстойлівым і нязменным не менш чым у трох пакаленнях.

Не адразу прозвішчы замацаваліся за людзьмі ў цяперашняй функцыі. Першымі іх набылі князі, баяры, буйныя феадалы. На Беларусі і Украіне з 14 стагоддзя вядомы магнацкія роды Радзівілаў, Хадкевічаў, Патоцкіх, Сапегаў; з 15 ст. маюць прозвішчы некаторыя багатыя купцы, шляхціцы. У вядомым “Плачы” Мялеція Сматрыцкага, напісаным у Вільні ў 1610 годзе, праваслаўны святкар смуткуе, што тагачасныя і ранейшыя грамадскія і рэлігійныя дзеячы Сярэднявечча пачынаюць здраджваць свайму народу, забываючы родную мову, традыцыі свайго народа, рэлігію. Называючы самыя вядомыя на землях Вялікага княства Літоўскага прозвішчы таго часу ён пісаў: “ Дзе дом князёў Астрожскіх, якія ззялі больш за ўсіх іншых святлом сваёй старажытнай веры? Дзе іншыя каштоўныя камяні той кароны: князі Слуцкія, Заслаўскія, Вішнявецкія… Дзе іншыя мае каштоўнасці, дзе старажытныя, знатныя, моцныя ва ўсім свеце, славутыя сваёй мужнасцю і доблесцю: Хадкевічы, Глебавічы... Войны…”

Частка беларускай шляхты мае прозвішчы, утвораныя аб’яднаннем двух імёнаў – прозвішчаў у адно: Дунін-Марцінкевіч, Басак-Яроцкі, Загорскі-Вежа. Шматлікія нашчадкі шляхецкіх родаў падпісваліся двайным прозвішчам хутчэй за ўсё, як лічаць даследчыкі, каб лішні раз падкрэсліць старажытнасць свайго паходжання. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі, высвятляючы спрадвечныя карані шляхецкага роду Вікенція Дуніна-Марцінкевіча, устанавіў, што радаводны герб беларускага песняра мінулага стагоддзя называўся “Лебедзь”. Ён меў наступныя выявы: на чырвоным полі – срэбраны лебедзь. І ў кляйноце над шлемам такі ж самы лебедзь. Велічная птушка з узнятымі крыламі, упэўненай постаццю выклікае давер, і замілаванасць. Яна цвёрда стаіць на кароне. Яна гатова ўзляцець з яе ў нязведаныя высі. “Пачцівая птушка,” – разважае далей У.Ліпскі, - як бы ў аснове падмурка герба і на яго вяршыні, на самой кароне. Гэта знак таго, што род Марцінкевічаў даўні, чысты, знакаміты, Гісторыя гэта пацвярджае: герб “Лебедзь” засведчаны яшчэ ў сярэднявечча, з 1257 года…

( Ліпскі У. Дунін-Марцінкевіч і пінская шляхта. – “ЛІМ”. 1994. 11 лют.)

Некаторыя беларусы маюць прозвішчы, якія ўтварыліся ад цюркскіх, у асноўным ад татарскіх каранёў: Кураш, Калдай, Букаты. У сваю чаргу татары, якія ўжо больш за семсот гадоў жывуць сярод беларусаў, успрынялі беларускія прозвішчы: Улановіч, Якубоўскі, Канапацкі.

У другой палове 17 ст., як прасочана ў навуковых даследаваннях, у татарскім асяроддзі на землях Беларусі пачынаюць паступова знікаць родаплемянныя адрозненні. Пасля гэтага ў якасці напамінку пра былыя племянныя саюзы татараў на Беларусі захаваліся толькі некаторыя прозвішчы, што генетычна маюць сувязь з былымі ваенна – племяннымі цюркскімі родамі: Кандратовічы – нашчадкі татарскага роду Кунгратаў, Кандратаў. У ліку найбольш знакамітых родавых прозвішчаў беларускіх татар называюць таксама: Карыцкі, Раецкі, Смольскі. Даследчык А.Грыцкевіч звярнуў увагу, што ў 1903 годзе ў Мінскай губерніі з 2038 дваранскіх “фамілій” 15 было татарскіх, у тым ліку Карыцкія, Раецкія, Смольскія. Гербы, пячаткі і знакі 14-16 стагоддзя сведчаць аб існаванні каля паўсотні знакамітых татарскіх родаў. ( Грыцкевіч А.П. З гісторыі паселішчаў татар Беларусі. – “Весці АН БССР”, серыя грамадскіх навук. 1981. № 6. С. 85 – 86.) Такім чынам, пераважная колькасць патомкаў колішніх татараў, што воляй лёсу аказаліся сярод беларусаў, мае цяпер прозвішчы тыповыя для беларусаў, палякаў або літоўцаў.

Варта тут зазначыць, што да апошняй чвэрці 18 стагоддзя ў войску канфедэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай, у склад якой уваходзілі Карона (Польшча і Україна) і Вялікае княства Літоўскае ( Беларусь і сучасная Жамойць ), існавалі асобныя татарскія палкі, прызначэнне якіх – выкананне стражавай службы на межах Вялікага княства Літоўскага. Чацвёрты полк Пярэдняй стражы ўтвораны быў у 1733 г. з прыдворных татарскіх харугваў Патоцкага. У свой час Пятым палком камандавалі Аляксандр Мустафа Карыцкі, Станіслаў Бушэўскі.

Нават сярод дасведчаных, адукаваных людзей можна пачуць, што прозвішчы на –скі, -цкі, -іч, -овіч, - евіч з’яўляюцца польскімі паводле паходжання. Аднак гэта не зусім так. Тут відаць, трэба гаварыць пра агульнасць або падабенства ў паходжанні прозвішчаў ў мовах суседніх народаў, бо моўныя і дзяржаўныя межы могуць нярэдка не супадаць. Маючы на ўвазе гэтую агульную для беларусаў і палякаў анамастычную з’яву, Фёдар Янкоўскі пісаў наступнае: “ У беларусаў здаўна ўжываюцца прозвішчы на - іч: Міцкевіч, Тарашкевіч…Хадкевіч і іншыя. Такія прозвішчы ўжываліся і ўжываюцца іў палякаў , але ў польскай мове яны спрадвечна заканчваліся на – іц, як і словы печ, ноч ( у польскай мове яны канчаюцца на –ц: piec, noc). З 16-18 ст. польскія прозвішчы на - іц амаль выцесніліся беларускімі на - іч: у польскай мове сталі гаварыць і пісаць Chodkiewicz, Szymonowicz…” (Янкоўскі Ф. Беларуская мова. – Мн., 1978. С. 300)

Варта таксама мець на ўвазе, што прозвішчы на – скі, - цкі, - овіч, - евіч у мінулым у беларусаў, украінцаўі палякаў мелі выразна акрэсленую сацыяльную дыферэнцыяцыю. Так, прозвішчы ад тапанімічнага паходжання на – скі, - цкі ў нашых продкаў раней пераважна належалі шляхце, такія ж якасці даволі часта ў беларусаў мелі і прозвішчы на – овіч, - евіч. А таму адной з прычын трансфармацыі такіх прозвішчаў у нашых заходніх суседзяў у асноўным у 17-18 стст. На ўзор блізкіх па структуры прозвішчаў на – овіч, - евіч з’явілася тое, што ў беларусаў мадэль тыпу Хадкевіч, Тышкевіч, Міцкевіч успрымалася як сацыяльна падвышаная, шляхецкая.

Праз увядзенне ў твор хронікі роду Загорскіх , вобраза Чорнага Войны, легендаў і паданняў пісьменнік дае магчымасць чытачу адчуць прычынна-выніковыя сувязі ў гістарычным працэсе, выхоўвае гістарычную свядомасць сучаснікаў.

Прозвішчы як элементы анамастычнай прасторы твора, з улікам умоўнасцей мастацкага жанру звычайна адпавядаюць агульнаму тону твора, часу, аўтарскай канцэпцыі, мастацкаму метаду, этнакультурнаму рэгіёну, адлюстраванаму ў творы (А. Рогалёў). У мастацкіх тэкстах выдзяляецца некалькі істотных разнавіднасцей прозвішчаў: онімы выдуманыя, створаныя аўтарскай фантазіяй на аснове агульнанацыянальных узораў; онімы сапраўдныя, рэальныя, якія мелі (маюць) праратыпы літаратурных персанажаў; онімы рэальныя, але часткова змененыя, падпраўленыя дзеля спецыяльных літаратурна-эстэтычных мэт і задач. Беларускія прозвішчы У. Караткевіч, як правіла, выбірае з ліку існуючых і пашыраных на Беларусі або стварае сам, аднак яны не супярэчаць тым, якія бытуюць. Напрыклад: Боўда, Сямашка, Дыміна, Хаданскі, Камар і інш. Як бачым, гэтыя прозвішчы пераважна агульнаславянскага паходжання. Такія прозвішчы чассцей заканчваюцца на зычны: Кагут, Кроер, Кірдун, Гарлач і інш., а таксама канцавымі фармантамі –скі/-цкі: Загорскі, Маеўскі, Выбіцкі, Браніборскі,Чарноўскі, Далеўскі, Міладоўскі і інш.; -іч:Раўбіч, Багушэвіч, Раткевіч.

 Сярод спрадвечна беларускіх прозвішчаў значную колькасць складаюць апелятыўныя найменні. Найчасцей яны належаць прадстаўнікам сялянскага саслоўя, што аабумоўлена спецыфікай развіцця і станаўлення беларускай іменсаслоўнай сістэмы. Напрыклад: Губа, Лапата, Мурашка, Крэст, Вежа і інш. Як правіла, апелятыўныя прозвішчы, утвораныя семантычным спосабам ад імёнаў агульных, поўнасцю суадносяцца з назоўнікамі і абазначаюць назвы свойскіх жывёл (Кот), насякомых (Камар, Мурашка), рыб (Карп), частак раслін (Корчак), з’яў прыроды (Вецер), прылад працы (Лапата), атрыбутаў пахавальнага абраду (Крэст, Корста), назвы асоб па разумовых якасцях (Боўда, Балун, Дурань) і інш.

Большасць матываваных прозвішчаў маюць празрыстую матывацыю і суадносяцца ў асноўным з агульнымі назоўнікамі. Напрыклад: Хаданскі (>Хадан, Ходан – “той, што ходзіць”), Зубава (>зуб), Вірскі (>вір) і інш. Радзей прозвішчы матываваны дзеясловамі і прыметнікамі. Напрыклад, прозвішча Паківач матывавана дзеясловам “ківаць”, Маеўскі –“маяцца”, Таркайла – “торкаць” і інш.

Сярод небеларускіх варта адзначыць наступныя прозвішчы:

·  Рускія (самая вялікая група): Буланцоў, Нахімаў, Ісленьеў і інш. Пра прыналежнасць гэтых прозвішчаў да рускіх сведчаць фармальныя прыметы, характэрныя для рускай антрапанімічнай сістэмы: суфіксы-оў, -аў, -еў, -ёў, -ін/-ын, -ой (Кроеў,Валуеў, Мураўёў, Бажанаў).Трэба адзначыць, што прозвішчы на –скі/-цкі сустракаюцца і ў рускай, і ў беларускай, і ў польскай мовах (бел. Загорскі, пол. Петрашэўскі, рус. Фіялкоўскі), паколькі гэтыя элементы агульнаславянскія. Значную колькасць сярод рускіх прозвішчаў складаюць матываваныя. Напрыклад: Садоўскі (>сад), Шумскі (>шум), Самарын (>Самара) і інш.

·  польскія: Ржашэўскі, Дэмбоўскі, Звяждоўскі і інш. На тое, што гэта польскія прозвішчы, указваюць іх фармальныя прыметы:характэрныя для польскай мовы спалучэнні зычных жд, зв (Звяждоўскі), рж (Ржашэўскі, Дзержак), кр (Крашэўскі) і інш., о і у насавыя (Дэмбоўскі, Шыманоўскі);

·  Яўрэйскія (адзінкавыя выпадкі): Якаў Леві;

·  Літоўскія і нямецкія: Фан дэр Фліт, Корвід, гер Фельдбаух і інш. Да нямецкіх адносяцца таксама прозвішчы Адлерберг, фон Берг, Краненберг, Корф і інш., на што ўказвае іх фармальная прымета – спалучэнне, як правіла, дзвюх зычных;

·  Англійскія: Крэбс, Норфальк, Нельсан і інш., а таксама французскія: Сент Арно, Галуа, Алекс дэ Таквіль інш.

Як бачым, у рамане “Каласы пад сярпом тваім” прадстаўлена даволі вялікая колькасць небеларускіх прозвішчаў. Гэта абумоўлена жанрава-стылістычнымі асаблівасцямі твора, шырокім дыяпазонам падзей і месцаў дзеяння, адлюстраваных у творы.

Вядома, што шляхецкія прозвішчы ў мастацкай літаратуры пад пяром пісьменнікаў робяцца аб’ектам вычварнай аўтарскій іроніі, сродкам совеасаблівага мастакоўскага здзеку. Гэта выразна праяўляецца ў двайных прозвішчах, дзе складанае найменне дае магчымасць пісьменніку дасягаць выключнай выразнасці ў абмалёўцы і характарыстыцы літаратурнага персанажа. Карыстаўся такімі прозвішчамі і У. Караткевіч: Басак-Яроцкі, Савіч-Елізараў, Барысевіч-Кальчуга, Хвалько-Халімон, Загорскі-Вежа.

Караткевіч у рамане выкарыстоўваў прозвішчы ў спалучэнні з разнастайнымі назоўнікамі – азначэннямі ў адносінах да паважаных людзей: стары Вежа, статс-сакратар Карніцкі, генерал-губернатар Назімаў, пан Яраш, старая Хаданская, містэр Крэбс.

У мастацкіх тэксце паралельна з прозвішчамі літаратурных персанажаў, створаных уяўленнем Караткевіча, выкарыстоўваюцца прозвішчы рэальных асоб—дзеячоў літаратуры, кампазітараў, філосафаў, вядомых гістарычных асоб: Каліноўскі, Мураўёў, Баршчэўскі, Шэкспір, Пушкін, Бах, Фідый, Эсхіл, Гарыбальдзі. Прозвішчы Каліноўскі і Мураўёў ствараюць ў рамане каларыт асяроддзя, часу, прыдаючы падзеям і фактам рысы гістарычнай рэальнасці (паўстанне 1863 года).



Информация о работе «Антрапонімы ў творчай спадчыне Уладзіміра Караткевіча»
Раздел: Иностранный язык
Количество знаков с пробелами: 42538
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх