1.1 Этапы развіцця беларускай мовы
На сучасным этапе ў Беларусі існуюць дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. Сучасная беларуская мова характарызуецца існаваннем 3-х яе разнавіднасцяў: літаратурнай мовы, дыялектнай мовы і змешанай мовы на беларускай аснове. Літаратурная беларуская мова падзяляецца на дзве разнавіднасці: на так званую «тарашкевіцу» і «наркамаўку». Калі параўноўваць сферы ўжытку сучаснай беларускай мовы са сферамі ўжытку рускай мовы то нават на першы погляд заўважаецца адсутнасць моўнай гарманічнасці ў гэтым аспекце.
На дасягненне такой мэты скіраваная Усеагульная дэкларацыя лінгвістычных правоў, прынятая ў Барселоне ў 1996 г. У дакуменце адзначаецца, што Дэкларацыя неабходная «дзеля выпраўлення моўных пераносаў, забеспячэння павагі да ўсіх моваў і іх поўнага росквіту, а таксама дзеля ўсталявання прынцыпаў справядлівага і бесстаронняга міру паміж мовамі ўсёй планеты»[1].
Можна вылучыць шэраг прычынаў звужэння сферы ўжытку беларускай, мовы, і адной з іх з'яўляецца нераўнамернае развіццё беларускай мовы на розных этапах свайго існавання. На думку навукоўца Л Дзіцевіча можна выдзеліць восем перыядаў у знешняй гісторыі беларускай мовы, на працягу якіх мова зведала ўзлёт і заняпад, што не паспрыяла распаўсюджванню яе ў розных сферах.
1-ы перыяд - XIII - XIV стст. Нараджэнне і развіццё старабеларускай (рускай) мовы.
2-гі перыяд - XV - першая палова XVII стст. «Залаты век» мовы. Статусы: дзяржаўная, міжнацыянальная, міжнародная мова.
3-ці перыяд - другая палова XVII ст. - канец XVIII ст. Заняпад, паланізацыя мовы. Статус: нацыянальная мова.
4-ы перыяд - канец XVIII ст. - пачатак XX ст. Заняпад, русіфікацыя. Нараджэнне новай літаратурнай мовы. Статус: дыялект рускай мовы.
5-ы перыяд - пачатак XX ст. - 20-я гады XX ст. Адраджэнне мовы, беларусізацьш. Статус: дзяржаўная мова.
6-ы - 30 - 80-ыя гады. Заняпад, русіфікацыя. Статус: нацыянальная мова.
7-ы - 1990 - 1995 гг. Адраджэнне мовы, беларусізацыя. Статус: дзяржаўная мова.
8-ы - 1995 г. - па ц. ч. Прыпыненне беларусізацыі. Статус: адна з дзяржаўных моў[2].
Пры разглядзе гістарычнага фактару ўплыву на развіццё мовы можна ўбачыць, Што за апошнія 200 гадоў беларуская мова мела статус дзяржаўнай толькі на працягу прыкладна 20 гадоў. а ў XIX стагоддзі адзначаецца поўнае знікненне літаратурнай старабеларускай мовы, якая была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім. Дзякуючы таму, што гутарковая беларуская мова не здавала сваіх пазіцый у сельскай мясцовасці, удалося адрадзіць новую літаратурую мову на аснове народнай.
1.2 Гісторыя развіцця беларускай мовы
Беларуская пісьмовая мова пачала фарміравацца ў XII ст. на аснове пісьмовай мовы ўсходнеславянскіх плямён. 3 прыняццем хрысціянства такой пісьмовай мовай стала стараславянская — старажытная паўднёваславянская мова, якая істотна адрознівалася ад жывой гутарковай мовы ўсходнеславянскіх плямён, але была зразумелай для іх. Па традыцыі гэта мова захоўвала свае асаблівасці ў царкоўна-рэлігійнай літаратуры, але істотна папаўнялася ў дзелавой і іншай свецкай пісьменнасці, у выніку чаго ў асобных пісьмовых помніках можна гаварыць пра старажытна-рускую пісьмовую мову з элементамі стараславянскай.
Працэс пранікнення мясцовых элементаў у пісьмовую мову ўзмацняўся па меры таго, як развівалася свецкая пісьменнасць і сфера яе ўжывання павялічвалася. У XIV ст. у сувязі з розным гістарычным лёсам беларускіх, украінскіх і рускіх зямель, ужо можна з упэўненасцю прасачыць асаблівасці пісьмовых помнікаў на гэтах тэрыторыях, якія складаюць аснову цяперашніх беларускай, ўкраінскай і рускай моў. Такім чынам, узнікненне гэтых трох усходнеславянскіх моў можна ўпэўнена датаваць XIV ст.
Беларускія землі апынуліся ў складзе Вялікага княства Літоўскага і мелі вялікі эканамічны і палітычны ўплыў, а беларуская мова стала афіцыйнай мовай. У Вялікім княстве Літоўскім на беларускай мове выдаваліся законы, вялося справаводства, ажыццяўлялася прыватная і афіцыйная перапіска, бо феадальная знаць карысталася ёю і у штодзённым жыцці. Гэты перыяд выключна багаты на пісьмовыя помнікі, якія сведчаць, што пісьмовая беларуская мова ў такой ступені ўвабрала ў сябе столькі элементаў жывой народнай мовы, што стала самастойнай развітой усходнеславянскай мовай, здольнай абслугоўваць і на самай справе абслугоўвала ўсе сферы грамадскага і культурнага жыцця[3].
Беларуская мова стала першай з усходнеславянскіх, на якой з'явіліся першыя друкаваныя кнігі дзякуючы асветніцкай дзейнасці Францыска Скарыны, які надрукаваў сваю першую кнігу амаль на паўстагоддзя раней, чым рускі асветнік Іван Фёдараў. Дастойнымі паслядоўнікамі Ф.Скарыны сталі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. Некалькі сярэдневяковых стагоддзяў працягваўся перыяд нармальнага развіцця нашай мовы. Але з аб'яднаннем Вялікага княства Літоўскага з польскай дзяржавай умовы яе існавання пачалі хутка мяняцца, а ў 1696 г. намаганнямі польскай шляхты па рашэнню сейма яна была забаронена як афіцыйная мова дзяржавы, што абумовіла хуткае яе выцясненне з ужытку. Яна працягвала існаваць толькі ў асяроддзі простага народа, бо феадальная знаць усё шырэй пераходзіла на польскую мову, пераймаючы звычаі і культурныя традыдыі пануючых колаў Рэчы Паспалітай[4].
Пасля далучэння беларускіх земляў да Расіі ў другой палове XVIII ст. польская мова шляхты пачала выцясняцца рускай мовай. Працэс русіфікацыі ўзмацніўся ў XIX ст. асабліва пасля паўстання Кастуся Каліноўскага, калі царскі ўрад практычна ўсю мясцовую адміністрацыю замяніў на рускую, а ў 1867г. забараніў ужыванне беларускай мовы.
Поўная ліквідацыя вышэйшых навучальных устаноў; стварэнне рускіх бібліятэк з пэўным наборам рускай літаратуры, ліквідацыя уніяцкай царквы (1839 г.), перасяленне ў Беларусь рускіх дваран і казённых сялян, дыслакацыя на Беларусі рускіх вайскоўцаў (да 200 тыс.), наплыў расійскага капіталу - то гэтыя ўсе сферы давялі беларусаў да знішчальнай асіміляцыі: у пачатку XIX ст. у Беларусі налічвалася 62,4 % беларусаў, у 1859 г. - 55 %, у 1917 г. - 44,8 %. Руская мова пачала хутка распаўсюджвацца ва ўсіх сферах грамадскага жыцця: адміністрацыйна-палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, кулыурна-асветніцкай і рэлігійна-культава і бытавой[5].
Праваднікамі русіфікацыі былі таксама царква і школа. Яе паспяховаму ажыццяўленню спрыяла блізкасць народнай беларускай мовы да рускай, бо яны і ў гэты час, як і зараз, заставаліся ўзаемазразумелымі без перакладу.
Гэта блізкасць і ўзаемная зразумеласць, а таксама адсутнасць пісьмовай формы дазвалялі рускім вучоным разглядаць беларускую мову як заходні дыялект рускай, што цалкам супадала з вялікадзяржаўнай палітыкай царскага ўрада і тармазіла рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Зрэдку такі погляд можна сустрэць і ў цяперашнім перыядычным друку, але для болыыасці як беларусаў, так і небеларусаў самастойнасць беларускай мовы не выклікае сумнення. Да такой жа думкі яшчэ ў XIX ст. прыйшлі тыя з польскіх і рускіх вучоных, якія жылі на Беларусі. Яны добра усведамлялі, што беларускі народ, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, захаваў сваю этнічную і культурную самабытнасць, мае багатую вусную творчасць, вывучэнню якой многія з іх прысвяцілі сваё жыццё. Гэта быў штуршок для мясцовай інтэлігенцыі ствараць літаратурныя творы на мясцовай мове. Пачынальнікі новай беларускай літаратуры — аўтары парадыйна-сатырычных паэм "Тарас на Парнасе" і "Энеіда навыварат", Я.Чачот, А.Рыпінскі, А. Баршчэўскі, В, Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф. Багушевіч і інш[6]. Мова пачынальнікаў новай беларускай літаратуры ў сваёй аснове абапіралася на жывыя беларускія гаворкі, і на першым часе кожны з аўтараў пісаў так, як гаварылі ў яго мясцовасці. Пры гэтым тыя з іх, хто вучыўся па-польску, выкарыстоўвалі польскі алфавіт, а атрымаўшыя рускамоўную адукацыю, ужывалі рускі алфавіт. Два гэтыя алфавіты працягвалі ўжывацца аж да ўтварэння БССР, хоць пытанне, якой графікі прытрымлівацца, шырока дыскутавалася ўжо на пачатку XX ст. і большасць схілялася да кірыліцы, якая была болын зручная і больш вядомая большасці насельніцтва, бо выкладанне ў школах вялося на рускай мове[7].
Пасля рэвалюцыі 1905г. царскі ўрад вымушаны быў пайсці на значныя ўступкі і ў нацыянальным пытанні, што дало магчымасць з'яўлення легальных выданняў на беларускай мове. Выключна важную ролю ў фарміраванні новай беларускай літаратурнай мовы адыграла газета "Наша ніва", якая пачала выдавацца ў 1906 г. Вакол яе згрупавалася прагрэсіўна настроеная беларуская нацыянальная інтэлігенцыя, якая разумела, што мова друкаванага органа павінна быць зразумелай для ўсяго народа, а для гэтага трэба імкнуцца выпрацаваць адзінства граматычных, лексічных і правапісных норм. I такія нормы паступова выпрацоўваліся на старонках газеты.
Выключна важную ролю ў фарміраванні новай літаратурнай мовы ў гэты перыяд мела творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Максіма Багдановіча і многіх іншых пісьмен-нікаў, якія падрыхтавалі глебу для ўздыму літаратурнай творчасці ў рэспубліцы ў савецкі перыяд. Вопыт, накоплены ў друку, быў абагульнены ў "Беларускай граматыцы для школ" Б. Тарашкевіча, які распрацаваў стройную сістэму фанетычных, марфалагічных, сінтаксічных, правапісных норм беларускай мовы, што надало ііц стабільнасць і зрабіла самую мову агульнанацыянальнай.
3 утварэннем Беларускай ССР важнейшай задачай стала ліквідацыя непісьменнасці, развіццё адукацыі і культуры народа. Безумоўна, выканаць яе паспяхова і ў кароткі тэрмін можна было толькі на роднай мове. Вось чаму, улічваючы нацыянальны склад насельніцтва і ў поўнай згодзе з ленінскай нацыянальнай палітыкай, ужо ў Маніфесце аб абвяшчэнні БССР дзяржаўнымі мовамі на тэрыторыі рэспублікі былі абвешчаны побач з беларускай мовай яўрэйская, польская і руская. Паколькі беларуская мова з'яўлялася мовай болынасці насельніцтва, ёй аддавалася перавага перад ін-шымі ў зносінах паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі. Усё гэта значна пашырала сферу яе ўжывання.
Дваццатыя гады былі гадамі інтэнсіўнага моўнага будаўніцтва. Спачатку тэрміналагічная камісія, а затым і спецыяльная навукова-даследчая ўстанова — Інстытут беларускай культуры разгарнулі актыўную дзейнасць па стварэнню тэрміналогіі для патрэб школы і ВНУ, а пазней і для асобных галін вытворчасці, што развіваліся ў рэспубліцы. Актыўна распрацоўваліся пытанні ўдасканалення правапісу, фарміравання лексічнага складу літаратурнай мовы.
У 1924г. урад прыняў рад канкрэтных мер па рэалізацыі нацыянальнай палітыкі ў рэспубліцы, важнейшым пытаннем якой было ўмацаванне пазіцый і пашырэнне ўжывання беларускай мовы. У пастанове ЦВК БССР ад 15 ліпеня 1924г. "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі" былі намечаны канкрэтныя меры і тэрміны іх рэалізацыі па выкарыстанні беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага і культурнага жыцця. У прыватнасці, у гэтай пастанове гаварылася: "Для кожнага супрацоўніка савецкіх, прафесійных і грамадскіх арганізадый і ўстаноў абавязковае веданне беларускай і рускай моў, а для некаторай колькасці супрацоўнікаў неабходна дадаткова веданне яўрэйскай або польскай мовы"[8].
Згодна з гэтай пастановай, усе наркаматы БССР пераводзілі сваё справаводства на беларускую мову не пазней чым праз тры гады. Спецыяльныя меры прадугледжваліся па беларусізацыі народнай асветы, выхавання, прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, палітыка-асветніцкай работы і выдавецкай дзейнасці. У пастанове адначасова адзначалася, што вывучэнне рускай мовы побач з беларус кай як прадмета навучання — абавязковае для ўсяго насельніцтва. Усе гэтыя мерапрыемствы паспяхова ажыццяўляліся на ўсёй тэрыторыі рэспублікі, дзякуючы чаму беларуская мова стала сапраўды раўнапраўнай у вялікай сям'і моў савецкіх народаў. Але гэты працэс быў парушаны сталінскімі рэпрэсіямі, звязанымі з барацьбой з так званай нацдэмаўшчынай, якая ахапіла рэспубліку з 1930 г.
3 другой паловы 30-х гадоў пасля прыняцця новай Канстытуцыі СССР намецілася рэзкае адступленне ад папярэдняй нацыянальнай палітыкі. Усе практычныя дзеянні партыйных і савецкіх орга-наў скіроўваліся на ўмацаванне пазіцый рускай мовы як агульнасаюзнай. Паступова, але няўхільна зніжалася роля нацыянальных моў у грамадскім жыцці.
Асабліва спрыяльнае становішча складвалася для правядзення такой аднамоўнай палітыкі ў Беларусі і на Украіне, што абумоўлена блізкасцю беларускай і ўкраінскай моў да рускай. Яе інтэнсіўнае правядзенне пачалося адначасова са сталінскімі рэпрэсіямі. Менавіта ў гэтых рэспубліках найбольш пацярпела нацыянальная інтэлігенцыя, якая значна павялічылася колькасна ў 20-я гады.
Хутка з'явілася і тэарэтычнае абгрунтаванне аднамоўнай палітыкі — працы Сталіна па мовазнаўству, якія прадказвалі непазбежнасць збліжэння і зліцця моў спачатку ў занальныя, а затым і ў сусветным маштабе. На жаль, у паслясталінскі перыяд, асабліва з 60-х гадоў, гэта палітыка пачала асабліва ўзмоцнена рэалізоўвацца, бо было аб'яўлена, што ў краіне к 1980г. будзе пабудаваны камунізм, пры якім павінна адбыцца поўнае зліццё нацый, а значыць, і пераадрлена разнамоўе ў краіне.
У Беларусі, напрыклад, менавіта ў гэты перыяд пачалося скарачэнне школ з беларускай мовай навучання, а ў школах з рускай мовай навучання ўсё болыпая колькасць вучняў па розных падставах, а часам і без іх вызвалялася ад беларускай мовы як прадмета вывучэння.
Са сталінскімі рэпрэсіямі некаторая частка творчай інтэлігенцыі звязвае і рэформу беларускага правапісу 1933г., хоць гэта фактычна не пацвярджаецца гісторыяй пытання, бо яно было пастаўлена на парадак дня яшчэ ў сярэдзіне 20-х гадоў у сувязі з тым, што той правапіс, які быў прадстаўлены ў "Беларускай граматыцы для школ" Б. Тарашкевіча, быў не толькі няпоўным, але і меў правілы, супярэчлівыя і цяжкія для засваення. Праведзены аналіз правілаў 1933 г. паказаў, што яны грунтаваліся на ўнутраных законах мовьі, хоць аб'ектыўна і прывялі да пэўнага збліжэння з рускім правапісам у сувязі з абмежаваннем так званага фанетычнага прынцьшу на карысць марфалагічнага. Удакладненні 1957 г. рабіліся ўжо свядома такім чынам, каб не было разыходжанняў у тым, што не закранае спецыфікі мовы (перанос, вялікая літара, злітнае, раздзельнае напісанне, напісанне праз злучок і г.д.). Лагічнасць такога падыходу аспрэчваць не прыходзіцца, калі ўлічваць двухмоўную сітуацыю[9].
Такім чынам, пісьмовая форма беларускай мовы мае багатую традыцыю, дастаткова распрацавана, мае адпаведныя падручнікі, дапаможнікі і даведнікі, якія могуць забяспечыць яе паўнакроўнае функцыянаванне ў грамадстве.
Улічваючы ўсё гэта, у 1990 г. і быў прыняты "Закон Рэспублікі Беларусь аб мовах у Рэспубліцы Беларусь". Распрацоўшчыкі яго ўлічвалі вопыт дзяржаўных дакументаў 20-х гадоў, прынятыя адпаведныя законы ў іншых рэспубліках і сусветнай практыцы. Ен гарантуе права ў моўнай сферы ўсім грамадзянам карыстацца сваёй роднай мовай. Адначасова закон абвяшчае беларускую мову дзяржаўнай. Належнае месца адведзена ў ім рускай мове як мове міжнацыянальных зносін.
0 комментариев