1.3 Аналіз перапісаў насельніцтва Беларусі

Аб спецыфіцы распаўсюджання і дынаміцы нацыянальнай самасвядомасці жыхароў Беларусі ў канцы XIX ст. і ў савецкі перыяд могуць даць некаторае ўяўленне матэрыялы розных перапісаў насельніцтва. Так, згодна з данымі першага ўсерасійскага перапісу 1897 г, колькасць беларусаў (у сучасных межах Рэспублікі Беларусь) па прыкмеце роднай беларускай мовы складала каля 4,8 млн чал., або 74% усяго насельніцтва. Пры гэтым 13,6% беларусаў (прыкладна 650 тыс.) былі пісьменнымі і свядома ўказалі роднай мовай беларускую. 43% саслоўя дваран прызналі сябе беларусамі, акрамя таго, 60% настаўнікаў, 40% чыноўнікаў лічылі беларускую мову роднай. У пачатку ХХ ст., калі значна ўзмацнілася нацыянальна-вызваленчая барацьба, калі падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. былі адменены ранейшыя абмежаванні на беларускі друк, мову, сярод розных сацыяльна-саслоўных катэгорый насельніцтва ўзмацнілася разуменне сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Немалую ролю ў пашырэнні нацыянальнай самасвядомасці адукаваных. пісьменных беларусаў адыгралі тады газеты "Наша доля", "Наша ніва", выдавецтвы "Загляне сонца і ў наша аконца", "Нашахата", "Беларус" і інш. Безумоўна, дапамагалі ў гэтым і патрыятычныя творы Я.Купалы, М.Багдановіча, Я.Коласа, а таксама навукова-асветная дзейнасць многіх этнографаў, фалькларыстаў, літаратуразнаўцаў[10].

Паволі моцны ўздым агульнаэтнічнай кансалідацыі і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адбыўся і ў 20-ыя гг. XX ст., падчас правядзення ў рэспубліцы афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі. Тады, ва ўмовах даволі хуткага развіцця беларускай культуры, пашырэння сферы ўжывання беларускай мовы, прыкметна павысіўся ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, бо многія беларусы, якія ў мінулым лічылі сваю родную мову, культуру "мужыцкімі", "халопскімі", "ніжэйшымі" (у параўнанні з "вялікай" рускай мовай), паступова пераадольвалі гэтыя негатыўныя аўтастэрэатыпы, усведамлялі сваё сапраўднае паходжанне, свае "бацькоўскія карані". Згодна з перапісам насельніцтва 1926 г., беларусы складалі ўжо 80,62% ад колькасці ўсяго насельніцтва БССР, прычым абсалютная іх большасць лічыла сваёй роднай менавіта "матчыну" беларускую мову (асабліва мясцовае сялянства). Як сведчаць архіўныя крыніцы, у 20-ых гг. беларусы-католікі іншы раз лічылі сябе палякамі (хаця такіх выпадкаў у цэлым было няшмат, толькі натой падставе, што трымаюцца каталіцкай веры, але пры гэтым яны звычайна польскай мовай не валодалі, карысталіся ў паўсядзённым жыцці беларускай[11].

Удалейшым пачалі набіраць моц асімілятарскія тэндэнцыі, і падуплывам палітыкі "контрбеларусізацыі" 30-ых гг. і дэнацыяналізацыі ў наступныя дзесяцігоддзі {ажно да канца 80-ых гг.) частка свядомых беларусаў страціла пачуццё свайго ўласнага паходжання, родную мову і ўспрыняла свядомасць і мову іншага народа — рускага. Сведчаннем можа служыць тое, што ў пасляваенны перыяд адбывалася і змяншэнне колькасці тых беларусаў, якія лічылі роднай беларускую мову. Напрыклад, доля беларусаў, якія прызналі роднай рускую мову, усяго за дзесяць гадоў (з 1970 па 1979 г.) узрасла на 6 %. Увогуле, доля беларусаў у складзе ўсяго насельніцтва Беларусі на працягу 60-80-ых гг. XX ст. некалькі паменшылася: калі ў адпаведнасці з перапісам 1959 г. беларусаў у рэспубліцы налічваўся 81,1% (дарэчы, гэта самы высокі паказчык за ўсе гады савецкай улады), то ў далейшым гэта лічба зменшылася да 81% у 1970, 79,4% у 1979 г. і нарэшце да 77,4% (па даных перапісу1989г.)[12].

Удзельная вага беларусаў, якія прызналі роднай беларускую мову, з 1970 па 1989 г. зменшылася на 10%. Гэта сведчыць аб тым, што за мінулыя дзесяцігоддзі сярод беларусаў узмацніліся працэсы моўнай асіміляцыі, некаторага "рэгрэсу" нацыянальнай самасвядомасці; на беларускай мове размаўляла менш за трэцюю частку карэннага насельніцтва, ды і то гэта былі ў асноўным сельскія жыхары старэй за 35-40 гадоў. Значная частка беларусаў, якая імкнулася перайсці на "культурную" рускую мову, у выніку размаўляла на нейкай змешанай руска-беларускай паўмове ("трасянцы"), не ведаючы дасканала ні рускай, ні беларускай моў. У 70-80-ыя гг. у БССР не засталося практычна ні адной беларускамоўнай школы ў гарадах. Тыражы рускамоўнай прэсы ў 80-ыя гг. прыкладна ў 10 разоў перавышалі адпаведныя лічбы для беларускіх выданняў[13].

Адраджэнне 1990 - 1995 гадоў пашырыла адукацыйную сферу ўжытку беларускай мовы, аднак ужо ў 1995 годзе пасля рэферэндуму колькасць беларускамоўных школ імкліва скарачаецца, а першая беларускамоўная ВНУ так і не адкрылася. У верасні 1994 г., які лічыцца «пікам» беларусізацыі, у Менску было 58 % першакласнікаў, што вучьшіся па-беларуску, у верасні 1996 г. - 32 %, 1997 г. - 17 %, 1999 г. - 4,3 %. Толькі ў верасні 2000 г. гэты «абвал» спыніўся - 4,3 % першакласнікаў у Менску селі за парты. Такая статыстыка ёсць прамы паказчык выніковасці дзяржаўнага рэгулявання моўнымі працэсамі ў адукацыі[14].

Так, паўсюль, асабліва ў гарадах, і ў візуальным афармленні, і ў зносінах, і ў СМІ, і ў адукацыі, і ў друку пануе руская мова. Асабліва заўважныя гэтыя перакосы пры аналізе статыстычных дадзеных апошняга 1999 г. перапісу насельніцтва. Так, у краіне жывуць больш за 8 мільёнаў беларусаў, якіх можна назваць тытульнай нацыяй, 73,7 грамадзян Беларусі і 85,2 % беларусаў назвалі роднай мовай беларускую, 36,7 % жыхароў краіны і 41,4 % беларусаў штодня дома размаўляюць па-беларуску, больш за 20 % беларусаў не валодаюць рускай мовай[15].


Глава 2. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў

 


Информация о работе «Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на тэрыторыі Беларуси»
Раздел: Иностранный язык
Количество знаков с пробелами: 88791
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх