2. Бронзавы век

У паўднёвых рэгiёнах Беларусi гэта эпоха пачынаецца з меднага цi, дакладней, меднакаменнага веку энеалiту, калi асноўныя прылады працы (сякеры, цёслы, нажы) i зброя (наканечнiкi дзiдаў i стрэл) выраблялiся з крэменю цi iншай пароды каменю, а дробныя прылады i некаторая зброя – шылы, баявыя сякеры, а таксама ўпрыгажэннi выраблялiся ужо з медзi.

Бронзавы век на тэрыторыi Беларусi пачауся на мяжы Ш-га i ІІ-га тыс. да н.э. i доўжыўся прыкладна да пачатку I-гa тыс. да н.э. У гэты час паяўляюцца вырабы з медзi i бронзы, якiя трапляюць на тэрыторыю Беларусі з поўдня, бо ў нашай кpaiнe не было радовiшчаў медзi i волава, сплаў якiх утварае бронзу.

Людзi пачалi прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлi да ix развядзення. Верагодна, свіння стала першай хатняй жывёлай. Taкiм чынам, на мяжы каменнага i бронзавага вякоў 2,5 – 1,8 тыс. гадоў да н.э. адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлi, ад збiральнiцтва да земляробства.

Пераход ад палявання і збiральнiцтва да жывёлагадоўлi i земляробства, азначаў пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркi. Пры вытворчым тыпе гаспадаркi старажытныя людзi ўласнай працай здабывалi неабходныя для жыцця прадукты, якiх не iснавала ў гатовым выглядзе ў прыродзе.

Спачатку земляробства было матычным, дзе асноўнай прыладай працы служыла матыка, а потым – лядна-агнявым (падсечна-агнявым), або лясным (ляда – неапрацаваная i парослая лесам зямля, а таксама выкарчаванае месца). Старажытныя людзi высякалi сякерамi лес, карчавалi i палiлi пнi, попел выкарыстоўвалi у якасцi угнаення, зямлю апрацоўвалi бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалi сярпы, муку атрымлiвалi на зерняцёрках. Для захавання зерня i малака ад разведзеных жывёл рабiлi пласкадонны глiняны посуд.

Жывёлагадоўля i падсечна-агнявое земляробства ў бронзавым веку сталi aсноўнымі i заняткамi мужчыны. Роля мужчынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену мацярынскаму роду (матрыярхату) прыйшоў бацькаўскi або патрыярхат.

Паступова пашыраюцца такiя хатнiя промыслы, як прадзенне i ткацтва. Замацоўваецца пераход ад прысваення чалавечым грамадствам прадуктаў, што знаходзяцца у гатовым выглядзе ў прыродзе, да вытворчасцi. У навуцы значнасць гэтай гiстарычнай з'явы падкрэслiваецца тэрмiнам неалiтычная рэвалюцыя» (ад назвы «неалiт» – новы каменны век.

Працягвала таксама займацца паляваннем, рыбнай лоўляй, збiральнiцтвам. Але ў гэты час узнiкаюць i пачаткi paмecнiцкай дзейнасцi, звязаныя з вытворчасцю бронзы i вырабаў з яе. Тады ж узнiкae i абмен памiж плямёнамi. Аб'ектам абмену найчасцей становiцца сыpaвiнa: крэмень, медзь i волава (кампаненты бронзы), бурштын, а iншым разам нават срэбра i золата. Часам аб' ектам абмену становяцца i caмi вырабы з бронзы: сякеры, кiнжалы, ўпрыгажэннi, якiя выраблялiся ў кpaiнах, дзе вытворчасць тaкix рэчаў была добра наладжана.

Людзi бронзавага веку сялiлiся каля вадаёмаў, нярэдка каля самага краю вады. Таму, каб засцерагчыся ад паводкi, яны ўзводзiлi свае жытлы на выспах, а у некаторых кpaiнax i на шiлях. Жытлы былi наземныя, слупавой канструкцыi.

Для бронзавага веку ўласцiвы i спецыфiчны глiняны посуд. Днiшча гаршкоў становiцца спачатку скругленым, а затым i плоскiм. Вiдаць, у гэты час змянiлася i канструкцыя вогнiшча. Паверхня гаршкоў бронзавага веку мае адбiтак шнура. Ён утвараецца з-за таго, што посуд, калi ён быў свежавылеплены, абкручвалi шнурам, а затым, пасля высыхання глiны, яго здымалi.

Таму археалагiчныя культуры бронзавага веку лясной паласы i атрымалi назву культуры шнуравой кepaмiкi. Яшчэ адной характэрнай з'явай таго часу быў выраб каменных шлiфаваных сякер са свiдраванай адтулiнай пад рукаятку. Паводле прызначэння яны маглi быць у асноўным баявымi. Таму археалагiчную культуру бронзавага веку лясной паласы Еўропы нярэдка называюць i культурай баявых сякер.

У бронзавым веку з'яўляецца i курганны абрад пахавання. Над нябожчыкам узводзяць паўсферычнай формы насып. Такая пахавальная канструкцыя была распаўсюджана у VIП – ХП ст. н.э., а ў некаторых кутках Беларусi – ажно да XIX ст.

Бронзавыя вырабы для культур лясной паласы той эпохi – яшчэ не вельмi частая з'ява. Пераважалi вырабы з крэменю, каменю, косцi i рога. Для Беларусi, дзе не было cвaix радовiшчу медзi i волава, з якiх атрымлiвалi бронзу, яны былi яшчэ радзей.

У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусi паступова пачалi пранiкаць iндаеўрапейцы – шматлiкiя плямёны жывёлаводаў-вандроунiкаў, якiя жылi першапачаткова у Малой Азii па суседстве з кpaiнамі Старажытнага Усходу. Адсюль iндаеўрапейцы рассялiлiся на поўнач, часткова праз Балканы i Каўказ. Iснуюць i iншыя мepкaвaннi наконт прабацькаўшчыны iндаеўрапейцаў. Шляхi перавандроўванняў прадстаўнікоў, культуры шнуравой кepaмiкi былі рознымi.

Iндаеўрапецаў часам называюць арыйцамi (ад назвьi «арыi», як звалі сябе некаторыя з гэтых плямён, што рассялiлiся на тэрыторыi Ipaнa i дасягнулi Iндыi).

Iндаеўрапейцы мeлi ўжо ў 4 тысячагоддзі да н.э. даволi развiтую гаспадарку. Iндаеўрапейцы добра ведалi жывёлагадоўлю i земляробства. Прымянялі цяглавую сілу, валоў. Умелі араць землю, сеяць і жаць і для гэтага мелі адпаведныя прылады працы. 3 дапамогай сабак ахоўвалi статкі дамашнiх жывёл на пашах.

Павелiчэнне колькасцi насельнiцтва i статкаў жывёлы i адначасовае пагаршэнне ўмоў для жывёлагадоўлi прымушалi iндаеўрапейцаў перасяляцца на новыя землi. Такiя мiграцыi адбывалася хвалямi.

Лiчаць, што iндаеўрапейцы былi вынаходнiкамi кола, таму што вялi качавы спосаб жьщця. Яны будавалі драўляныя вазы-дамы з чатырма суцэльнымі коламі, якія цягнулі быкі ці валы. Для вырабу колаў з суцэльнага кавалка дрэва яны выкрыстоўвалi медныя i бронзавыя прылады працы, якiя былі больш зручныя у параўнаннi з каменнымi. Узводзілі яны і наземныя жытлы, авальныя і прамавугольныя. Паселішча на халмах умацоўваліся.

Па ўяўленнях індаеўрапейцаў, свет быў пабудаваны з трох міроў, якія аб’ядноўваліся «міравым дрэвам» (дубам). У верхнім міры былі богі, арлы, вораны. Змеі і рыбы жылі ў ніжнім міры. Адпраўляліся культы мядзведзя, свяшчэннага быка, каня. Куча каменняў увасабляла ідала. Памершых везлі на павозцы і ўкладалі на пахавальнае вогнішча, спальвалі разам з асабістымі рэчамі, а часам і ахвярамі.

У час рассялення на тэрыторыi Еўропы ў вынiку змешвання iндаеўрапейцаў з мясцовым насельнiцтвам узнiклi племянныя аб’яднaннi германцаў, славян i балтаў Балцкiя плямёны, якiя былi продкамi сучасных лiтоўцаў i латышоў, на рубяжы Ш-га i ІІ-га тыс. да н.э. пачалi паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі.

Iндаеўрапейцы адыгралi вeльмi iстотную ролю у гісторыі насельнiцтва Еўропы i Азii ў бронзавым веку.


Информация о работе «Гісторыя першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 19509
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
12622
0
0

... і». Толькі у канчатковым выніку перамагла славянская стыхія. Гэты працэс працягваўся доўга і нават тады, калі фарміравалася беларуская нацыя. Як падкрэслівалася, рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі практычна супала па часе з разлажэннем першабытнага грамадства і развіццём на беларускіх землях пераважна феадальных адносін, звязаных непасрэдна з раннім сярэднявеччам. Пісьмовыя крыніцы ...

Скачать
31498
1
0

... прыкмета першай – гэта наканечнік стралы ў выглядзе ліста вярбы, у стрэл сожскай культуры наканечнікі – гэта маленькія і кароткія каменныя адшчэпы. Такім чынам, перыяд мезаліту – гэта час, калі на беларускіх землях з’явілася пастаяннае аселае насельніцтва, атрымала росквіт прысвайваючая гаспадарка, замацаваўся родавы лад грамадства. Неаліт (5-3 тыс. г. да н.э.) У новы перыяд каменнага веку ...

Скачать
28088
1
0

... і сыравіны. Тэрыторыя. Беларусь уяўляе сабой адзіны геаграфічны рэгіён, што спрыяла фарміраванню адзінага эканамічнага раёна з адпаведнымі напрамкамі гаспадарчай дзейнасці. Глебы і раслінны свет на Беларусі разнастайныя. Гэта мела вынікам розныя заняткі ў насельніцтва розных частак Беларусі, што ў сваю чаргу стымулявала абмен. Умераны клімат, які усталяваўся пасля адыходу ледавіка, спрыяў разві ...

Скачать
34593
0
0

... адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльнаэканамічнае развіццё беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне і гаспадарка У VVІ стст. у Заходняй Еўропе на руінах буйнейшай рабаўладальніцкай дзяржавы – Рымскай імперыі ўзніклі шматлікія дзяржаўныя ўтварэнні ў форме манархій. Аснову іх эканомікі складала сельская гаспадарка. Зямля як асноўная каштоўнасць ператварылася ва ў ...

0 комментариев


Наверх