3. Жалезны век

На Беларусi жалезны век пачаўся ў VПI – VП ст. да н.э. i доўжыўся да V ст. н.э. ўключна.

Людзi навучылiся здабываць жалезную руду (я.е называлi балотнай, таму што знаходзiлi яе па бурьiм колеры на балоце або пад дзiрваном лугу) i выплаўлялi з яе ў сырадутных домнiцах (печах, зробленых з глiны) порыстую масу – крычнае жалеза. Месцы здабычы жалезных руд размяшчаліся часта на берагах рэчак.

Старажытныя майстары-металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца жалеза. Аднак яны вынайшлі больш просты спосаб здабываць яго з балотных руд. Балотную руду «варылі» ў пячах-домніцах. Такая печ рабілася з гліны і мелу. Да самага дна знаходзіліся адтуліны, куды ўстаўляліся гліняныя трубкі – соплы. У прымітыўную домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і загадзя раздробленую балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз соплы ўдзімалі халоднае (сырое) паветра. Гэты працэс атрымаў назву сырадутны.

Тэмпература падымалася да 1200 градусаў. Руда страчвала кісларод і ператваралася ў жалеза. Частінкі яго апускаліся на дно печы, спякаліся і ўтваралі порыстую жалезную масу – крыцу. Калі печ астывала, крыцу даставалі, а потым у кузні награвалі ў горане і плюшчылі цяхкімі молатамі, каб выціснуць рэшткі шлака. Так атрымлівалася даволі якаснае «крычнае» жалеза.

Паступова развiвалася земляробства, якое стала ворыўным (выкарыстоўвалiся ралы з жалезным нарогам (наканечнiкам). Родавая абшчына ў працэсе рассялення людзей на новых землях у пошуках урадлiвай глебы i пашы для жывёлы, а таксама змешвання прышлых земляробаў i жывёлаводаў з мясцовым насельніцтвам пачала паступова ператварацца ў суседска-родавую, якая канчаткова склалася на тэрыторыi Беларусi ужо ў УIII ст, н.э. На чале абшчыны стаяў выбарны савет старэйшын.

Удасканаленне прылад працы прывяло да з'яўлення лiшкаў прадуктаў i узнiкнення маёмаснай няроўнасцi сярод людзей. 3'явiлiся багатыя i бедныя. Памiж iмi узнiкалi сутычкi. Для абароны людзi пачалi будаваць умацаваныя паселiшчы – гарадзiшчы.

Такiя паселiшчы размяшчалiся на выспах пасярод балот або на мысах высокix берагоў рэчак, умацоўвалicя paвaмi i насыпнымi валамi, па версе якiх iшоў частакол. На пляцоўцы гарадзiшча месцiлiся жытлы i гаспадарчыя пабудовы яго насельнiкаў. На кожным з тaкix паселiшчаў, паводле меркавання Э.М. Загарульскага, пражываў асобны род колькасцю ад 50 да 75 чалавек (2 – 3 патрыярхальныя сям'i). Гэтыя роды аб'ядноўвалicя у плямёны, якiя займалi пэўную тэрыторыю, мелi ўласцiвыя iм традыцыi матэрыяльнай i духоўнай культуры, сваю мову.

У гэты час тэрыторыю Беларусi насялялi рознаэтнiчныя плямёны, якiя маглi мець блiзкiя мовы. Гэтыя плямёны ўтваралi шэраг археалагiчных культур: мiлаградскую, днепра-дзвiнскую, штрыхаванай кеpaмiкi, зарубiнецкую i iнш. Назвы культур умоўныя, нададзеныя iм навукоўцамi па вывучаных помнiках (Мiлаград, Зарубiнцы), геаграфiчных рэгiёнаў (днепра-дзвiнскай) цi па асаблiвасцях матэрыяльнай культуры (штрыхаванай кepaмiкi).

Адна са старажытных супольнасцей – носьбiты штрыхаванай кepaмiкi ў VП ст. да н.э. – V ст. н.э. займала абшары Цэнтральнай Беларусi. Сваю назву гэта культура атрымала ад спецыфiчнага выгляду глiнянага посуду, вонкавая паверхня якога (а часам i ўнутраная) была пакрыта штрыхамi, якiя ўтваралiся пры зняццi лiшкаў глiны пучком травы ў час вырабу посуду. Плямёны гэтай культуры займалiся земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам, промысламi. Мелi i гандлёвыя стaсункi, бо сярод рэчаў побыту i ўпрыгажэнняў часам сустракаюцца i прывазныя з далёкiх земляў. У этнiчных aднociнax гэта былi старажытныя балты – продкi сучасных лiтоўцаў i часткова латышоў. У пэўнай ступенi яны з'яўляюцца i даўнiшнiмi продкамi беларусаў.

Пра icнaвaннe балцкага насельнiцтва на Беларусi сведчаць гiдранiмiчныя звесткi, у тым лiку назвы некаторых рэчак: Нёман, Лоша, Уса, Ясельда, Ператуць, Жэсць i г.д., а таксама назвы некаторых паселiшчаў, якiя узнiклi многа пазней, але захавалi гучанне балцкiх моў: Лiцвяны, Прусiнава, Гурбаны, Жырмоны i iнш.

На мяжы V – УI ст. н.э. на Центральнай i Паўночнай Беларусi з'яўлюцца плямёны банцараўскай архіалагiчнай культуры. Па cвaiм побытовай форме гаспадаркi яны мала чым адрознiвалiся ад cвaix папярэднiкаў штрыхавiкоў. Але ў матэрыяльнай культуры яе носьбiтаў з'яуляюццца эменты, вядомыя i сярод славянскага насельнiцтва той пары. Славяне зaймалі ў гэты час абшары Паўднёвай Беларусі. Таму сярод даследчыкаў ёсць некалькі думак наконт этнасу гэтай супольнасці, адна з якiх – балта-славянская належнасць. Бытавала гэта культура VПI ст. н.э. i адносiцца да эпохi ранняга сярэднявечча.

Немагчымасць растлумачыць прыродныя з'явы (маланку, гром i iнш.) парадзiла веру людзей у надзвычайныя сiлы прыроды. Чалавек верыў у icнaвaннe душы, якая здольна жыць асобна ад цела i нават пасля смерцi. Такiя вepaвaннi называюць анiмiзмам. Вера чалавека ў духаў, што маглi усяляцца ў асобныя неадушаўлёныя прадметы, атрымала назву «фетышызм».

Фетыш – гэта прадмет, якi будзе дапамагаць яго уладальнiку. Кожны род меў сваю свяшчэнную жывёлу – «татэм». Вера ў звышнатуральную сувязь памiж членамi рода i якой-небудзь жывёлай цi раслiнай называецца татэмізм. Людзі верылі, што могуць уздзейнічаць на іншых асоб і нават на прыродныя з’явы пры дапамозе магічных дзеянняў, рытуалаў і пэўных слоў. Taкiмi былi адны з першых формаў рэлiгii – веры чалавека ў надзвычайныя сiлы. Яны ўвасобiлiся ў шанаваннi сонца, агню, пакланeннi вужам, веры ў магiчную сiлу камянёў. Паводзіны членаў роду рэгуляваліся, такім чынам, паводле склаўшыўся традыцый, якія ахоўваліся пэўнымі людзьмі, родавай мараллю і звычаямі. Парушэнне іх было небяспечным, бо чалавек не мог існаваць па-за родам.

Старажытныя людзi, якiя вepылi ў iснаванне замaгiльнага жыцця, пакiнyлi пасля сябе курганы – пясчаныя насыпы на месцы пахавання памерлых родзiчаў. Bepaвaннi старажытныыx жыхароў y Беларусi дайшлi да нас у мiфах пра курганы-валатоўкi, дзе пахаваны асiлкi (волаты), пра папараць-кветку i iнш.

Узнiкненне рэлiгiйных вераванняў, а таксама гаспадарчыя заняткi першабытных людзей паўплывалi на узнiкненне мастацтва. Першымi яго помнiкамi сталi статуэткi (жанчын, мужчын, лася, качкi), арнамент (узор) на глiняным посудзе, малюнкi на косцi, жаночыя ўпрыгажэннi (падвескi, пацеркi, луннiцы, зашпiлькi), музычныя iнструменты (бубен, дудкi).


Спіс крыніц і літаратуры

1.  Гісторія старажытеай Беларусі. – Мн., – 2010 – С. 521

2.  Нарысы гісторыі Беларусі. – Мн., – 1994.


Информация о работе «Гісторыя першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 19509
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
12622
0
0

... і». Толькі у канчатковым выніку перамагла славянская стыхія. Гэты працэс працягваўся доўга і нават тады, калі фарміравалася беларуская нацыя. Як падкрэслівалася, рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі практычна супала па часе з разлажэннем першабытнага грамадства і развіццём на беларускіх землях пераважна феадальных адносін, звязаных непасрэдна з раннім сярэднявеччам. Пісьмовыя крыніцы ...

Скачать
31498
1
0

... прыкмета першай – гэта наканечнік стралы ў выглядзе ліста вярбы, у стрэл сожскай культуры наканечнікі – гэта маленькія і кароткія каменныя адшчэпы. Такім чынам, перыяд мезаліту – гэта час, калі на беларускіх землях з’явілася пастаяннае аселае насельніцтва, атрымала росквіт прысвайваючая гаспадарка, замацаваўся родавы лад грамадства. Неаліт (5-3 тыс. г. да н.э.) У новы перыяд каменнага веку ...

Скачать
28088
1
0

... і сыравіны. Тэрыторыя. Беларусь уяўляе сабой адзіны геаграфічны рэгіён, што спрыяла фарміраванню адзінага эканамічнага раёна з адпаведнымі напрамкамі гаспадарчай дзейнасці. Глебы і раслінны свет на Беларусі разнастайныя. Гэта мела вынікам розныя заняткі ў насельніцтва розных частак Беларусі, што ў сваю чаргу стымулявала абмен. Умераны клімат, які усталяваўся пасля адыходу ледавіка, спрыяў разві ...

Скачать
34593
0
0

... адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльнаэканамічнае развіццё беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне і гаспадарка У VVІ стст. у Заходняй Еўропе на руінах буйнейшай рабаўладальніцкай дзяржавы – Рымскай імперыі ўзніклі шматлікія дзяржаўныя ўтварэнні ў форме манархій. Аснову іх эканомікі складала сельская гаспадарка. Зямля як асноўная каштоўнасць ператварылася ва ў ...

0 комментариев


Наверх