1.2 Літаратурны від і жанр
Адразу ж зазначым, што ва ўжыванні тэрмінаў «від» і «жанр», якімі абазначаецца ўнутранае структурна-падпарадкавальнае і функцыянальнае чляненне твораў мастацкай літаратуры, няма пэўнага адзінства. Так, у большасці даведачных выданняў па літаратуразнаўству свярджаецца, што від з’яўляецца катэгорыяй больш агульнай у адносінах да жанру (напрыклад, раман як від і сацыяльна-бытавы раман як жанр). Разам з тым на практыцы гэтыя паняцці вельмі часта змешваюцца, атаясамліваюцца, а то і зусім палярна ўзаемазамяняюцца. Калі ж браць пад увагу частату ўжывання дадзеных тэрмінаў, то намнога, нават непараўнальна часцей, сустракаецца тэрмін «жанр», які ў сваю чаргу можа падраздзяляцца на формы, разнавіднасці і нават віды (напрыклад, жанравая форма апавядання, разнавіднасць аповесці, від рамана). Такім чынам, жанр як бы падмінае пад сябе від і ў прынцыпе замяняе яго.
Жанрам называецца «гістарычна акрэслены, адносна ўстойлівы тып мастацкай формы, дзе структура пэўных фармальных прыкмет (архітэктанічных, вобразных, моўных) выяўляе больш-менш канкрэтны мастацкі сэнс».
Жанры літаратурных твораў вылучаюцца па трох асноўных прыкметах: 1) па прыналежнасці да таго ці іншага літаратурнага роду; 2) па пераважаючай эстэтычнай якасці, якую вызначаюць вершаваная альбо празаічная форма твора, а таксама яго вядучы пафас (камічны, сатырычны, трагедыйны, элегічны ці які-небудзь інш.); 3) па аб’ёму і адпаведнай агульнай структуры твора.
Наогул любы жанр – гэта канкрэтнае адзінства пэўных асаблівасцей і ўласцівасцей формы ў яе асноўных момантах – своеасаблівай кампазіцыі, вобразнасці, мове, рытме.
Усё часцей і часцей айчынныя (у тым ліку і беларускія) літаратуразнаўцы вядуць гаворку аб жанравай форме і жанравым змесце. Так, В. Рагойша піша: «Генетычна кожная жанравая форма звязана з пэўным зместам, аднак у выніку сваёй адноснай самастойнасці яна ў працэсе літаратурнага развіцця можа «адчужацца» ад яго і выражаць новы жанравы змест». Разам з тым даследчык звяртае ўвагу на немагчымасць поўнай страты сувязей паміж формай і зместам у жанры. Менавіта гэты момант указвае на адрозненне жанру «ад віду літаратурнага, заснаванага толькі на фармальных прыкметах (архітэктанічных, моўных, рытмічных і інш.)».
Жанр з’яўляецца, як правіла, утварэннем гістарычна ўстойлівым, «цвёрдым», замацаваным у шматвяковай практыцы. «Кожны з іх – гэта не выпадковая сукупнасць рысаў, а прасякнутая дастаткова пэўным і багатым мастацкім сэнсам сістэма кампанентаў формы. Гэта форма, якая ўжо «апрадмеціла» ў сваёй архітэктоніцы, фактуры, каларыце больш ці менш канкрэтны мастацкі сэнс».
Даволі складанай з’яўляецца праблема гістарычнага развіцця жанру. З аднаго боку, жанр увесь час змяняецца, абнаўляецца, набываючы ў творчасці кожнага таленавітага пісьменніка нейкія новыя якасці і рысы. З другога боку, жанр бывае часам надзвычай устойлівым і жывучым, бо літаратура, як правіла, рэдка грэбуе ўжо выпрацаванымі і апрабаванымі формамі. Многа выпадкаў адраджэння жанру ў абноўленым выглядзе, як то, напрыклад, трагедыі ў часы класіцызму і рамантызму, навелы ў першай трэці ХІХ і ў сярэдзіне ХХ стст., і г. д.
У сувязі з развіццём жанравых форм, магчымасцю іх відазмянення і трансфармацыі В. Халізеў вылучае жанры кананічныя, «гатовыя, завершаныя, цвёрдыя формы <...>, нязменна роўныя самім сабе (яркі прыклад такога жанравага ўтварэння – санет, жывы і сёння)», і жанры неканананічныя, «гнуткія, адкрытыя ўсялякім трансфармацыям, перабудовам, абнаўленням, якія, да прыкладу, элегіі ці навелы ў літаратуры Новага часу».
Разглядаючы жанры як усеагульныя формы літаратурных твораў, што надзвычай моцна вызначаюць творчасць любога пісьменніка, не трэба таксама забываць і аб індывідуальнай жанравай своеасаблівасці кожнага канкрэтнага твора. Пры аналізе творчасці любога буйнога мастака абавязкова будзе паўставаць пытанне аб спецыфіцы яго жанравых форм. Менавіта ў творчасці такіх пісьменнікаў ажыццяўляецца развіццё, якое змяняе пэўныя тыповыя рысы ўсіх жанравых форм, не даючы ім застыць, акасцянець. Адбываецца неабходны і заканамерны працэс унутранага жанравага абнаўлення.
Для кожнай літаратурнай эпохі, напрамку, нават плыні з’яўляюцца характэрнымі свае пэўныя жанры. Так, напрыклад, для класіцызму ў якасці тыповых паўстаюць трагедыя, камедыя, ода, эпічная паэма; для Асветніцтва – мяшчанская драма, сатыра, філасофская аповесць; для рамантызму – лірычная паэма, драма, элегія, балада, псіхалагічны і гістарычны раманы; і г. д. Прычым з кожнай новай эпохай у літаратуру ўключаецца ўсё больш і больш жанраў, самых розных паводле зместу, агульнай танальнасці, структурна-кампазіцыйных, моўна-выяўленчых і інш. асаблівасцей.
У працэсе свайго функцыянавання ў тую альбо іншую эпоху, гістарычны перыяд жанры могуць кананізавацца, г. зн. набываць значнасць і аўтарытэт у асяроддзі крытыкаў і чытацкай публікі, займаць самае высокае месца ў жанравай іерархіі. Кананізацыя літаратурных жанраў пачалася яшчэ ў антычнасці (меркаванні Арыстоцеля аб трагедыі і эпапеі, іх значэнні і месцы ў жыцці антычнага грамадства), затым была працягнута класіцыстамі («высокія» і «нізкія» жанры), рамантыкамі, а таксама наступнымі пакаленнямі чытацкай публікі, крытыкаў і наогул людзей, якія маюць пэўнае дачыненне да літаратуры і мастацтва. Так, В. Халізеў аб недалёкім для нас ХХ ст. піша як аб часе, калі «прадпрымаліся спробы (у рознай меры паспяховыя) кананізацыі містэрыяльнай драматургіі (канцэпцыя сімвалізму), пародыі (фармальная школа), рамана-эпапеі (эстэтыка сацыялістычнага рэалізму 1930–1940-х гадоў), а таксама раманаў Ф.М. Дастаеўскага як паліфанічных (1960–1970-я гады); у заходнееўрапейскім літаратурным жыцці – рамана «плыні свядомасці» і абсурдысцкай драматургіі трагікамічнага гучання. Даволі высокі зараз аўтарытэт міфалагічнага пачатку ў складзе раманнай прозы».
Вывучэннем эвалюцыі відаў, жанраў і іх сістэм на працягу значных гістарычных адрэзкаў часу альбо за ўвесь перыяд існавання і функцыянавання ў пэўнай нацыянальнай літаратуры ці наогул у сусветным прыгожым пісьменстве займаецца гістарычная паэтыка. Яны, г. зн. віды і жанры ў эвалюцыйным развіцці і зменах – «галоўная праблема гістарычнай паэтыкі».
... ім, часта неўладкаваным жыцці, матэрыялу для эпіграмы больш чым дастаткова. Таму, можна пажадаць паспяховага развіцця гэтаму літаратурнаму жанру. Глава ІІ. Пародыя і эпіграма ў беларускай літаратуры 2.1 Працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя На пачатку ХХ стагоддзя парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі вявілася не толькі ў паэзіі, але і ў ...
... “Паэтычны слоўнік” (Рагойша В.П., Мн., 1987), “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (Майсейчык А.) Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца: прааналізаваць месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі. У сувязі з адзначанай мэтай варта выдзеліць наступныя задачы: - Прааналізаваць адпаведныя метадычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме; - ...
... -метадалагічную сістэму. Асноўнае, самае сутнаснае з яе адлюстравалася ў "Назваслоўі", якое ўвайшло ў склад "Гісторыі беларускае літаратуры" выдання 1924-га г. Нямала зрабіў для развіцця беларускага літаратуразнаўства прафесар Іван Замоцін. Ён даў грунтоўную, у цэлым аб’ектыўную ацэнку спадчыны М. Багдановіча ("М. Багдановіч. Крытыка-біяграфічны нарыс", 1927), драматургіі Я. Купалы ("Беларуская ...
... і, на нашую думку, самых лепшых падручнікаў па тэорыі літаратуры на сучаснай постсавецкай прасторы, прысвяціўшы ў ім цэлы падраздзел разгляду дадзенай метадалогіі. 5. Эстэтыка, літаратурная тэорыя і крытыка экзістэнцыялісцкага накірунку літаратурная навука постструктуралізм дэканструктывізм З філасофіяй экзістэнцыялізму звязаны літаратурны накірунак, які атрымаў найбольшае развіццё ў Францыі ў ...
0 комментариев