2. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана

 

Праз некаторы час Ядвігін Ш. пачынае супрацоўнічаць у газете “Беларусь”, друкуе там сваю аповесць “Золата” (1920), адзін з першых твораў бўйнога эпічнага жанру ў беларускай літаратуры. Аповесць “Золата” – твор не закончаны. І тым не менш ён вельмі цікавы па некаторых сваіх мастацкіх якасцях і як адзін з першых твораў беларускай прозы вялікага эпічнага жанру.

“Золата” – гэта сур’ёзная спроба стварэння псіхалагічнай аповесці. У творы напружаны дэмакратычны сюжэт (прычым драматызм унутраны), намечана логіка развіцця характараў, ёсць цікавыя псіхалагічныя даследаванні. А гэта з’яўляецца значным дасягненнем маладой беларускай прозы.

Аповесць з’явілася лагічным працягам той работы па ўзбагачэнні апавядальнай культуры беларускай прозы, якая праводзілася пісьменнікам дагэтуль у бытавых апавяданнях. Тое, што ў іх толькі намячалася, тут выявілася больш поўна: уменне падаць жыццёвыя з’явы з поўнай глыбінёй, з падтэкстам. Свядомае выкарыстанне няўласна-простай мовы з мэтай стварыць аб’ёмнасць слоўнага малюнка.

Ядвігін Ш. даследуе ў аповесці душэўны свет герояў, спрабуе намаляваць характар. І многае яму ўдаецца. Так, па-мастацку пераканаўча падаюцца ўзаемаадносіны галоўных герояў твора Васіля Дубінскага і Зосі Стрончык – ад першага іх знаёмства да трагічнай смерці Васіля. Прыехаўшы ў вёску, Васіль набывае кавалак зямлі, што пуставала побач са Стрончыкавай, купляе сёе-тое з гаспадаркі і пакуль што жыве ў Стрончыкаў. Васілю спадабалася Зося. Наколькі яна яму дарагая, хлопец асабліва адчуў, калі ад’ехаў на 50 вёрст ад хаты, дзе жыла Зося. “Розныя думкі ажно прашылі яго мозг: не спаў усю ноч, а назад гнаў каня да Стрончыкавай сялібы як на пажар. Угледзеўшы ўрэшце Міколу і Зосю, ён так з імі вітаўся, так аб ўсім распытваўся, - як бы нямаведама колькі часу не бачыліся. Аніяк не мог даць веры, што праз гэты час нічога не змянілася, і заглядаў у вочы то старому, то дзяўчыне з недаверствам: ці крыюцца яны перад ім з чым- колечы, аб чым не хочуць прызнацца”.

Агледзеўшы ўсю гаспадарку, нагаварыўшыся даволі, Васіль, змучаны дарогай, кінуўся на сена спаць, але трывожныя думкі зноў захапілі хлопца. Ён пачынае аналізаваць сваё становішча і прыходзіць да вываду, “што прычыны неспакою не ў грошах, частку каторых успеў расторыць, не час, патрачаны на чужую гаспадарку, не зямля, не тая пусташ, якую марыў набыць, - не, усё гэта толькі тыя нітачкі, якія накручваюцца на адзін і той самы клубок, а клубок адзін – Зося”.

Васіль вырашае пагаварыць з Зосяй як найхутчэй, каб была пэўнасць, тады вернецца і спакой, пагаварыць неадкладна, заўтра раніцай. Пісьменнік тонка перадае душэўны стан хлопца, праўдзіва апісвае яго збянтэжанасць, яго пачуцці. ”Але раніца як бы ахаладзіла той імпэт, які быў агарнуў яго ўчора з вечара. Няпэўнасць – чым і як скончыцца найважнейшая для яго цяпер справа – адбірала адвагу: ось у нядзелю пойдуць на вечарынку ў мястэчка – тады і разгаварыцца найлепш будзе, - ніхто не перашкодзе. Прыйдзецца, праўда, чакаць яшчэ два дні – што зробіш – пры рабоце час праляціць нязначна, а там усё будзе ўжо вядома і скончана.

Аднак мыляўся Васіль: тыя два дні, якія спадзяваўся, шпарка пройдуць – як на злосць цягнуліся бесканечна, а кожная работа, за якую бы не браўся, так не спорылася, што проста з рук валілася. Калі ж урэшце надышла нядзеля і збліжаўся час выбірацца на вечарынку, то Васілю раптам захацелася, каб зноў вярнуліся і субота, і пятніца. Яго цвердая пастанова неадкладна разгаварыцца з Зосяй зноў пачала неяк слабець, таяць”.


2.1 Раман “Золата” як адна са спроб стварэння

псіхалагічнай прозы

 

Праз некаторы час Ядвігін Ш. пачынае супрацоўнічаць у газете “Беларусь”, друкуе там сваю аповесць “Золата” (1920), адзін з першых твораў буйнога эпічнага жанру ў беларускай літаратуры.

Аповесць “Золата” – твор незакончаны. І тым не менш ён вельмі цікавы па некаторых сваіх мастацкіх якасцях і як адзін з першых твораў беларускай прозы вялікага эпічнага жанру.

“Золата” – гэта сур’ёзная спроба стварэння псіхалагічнай аповесці. У творы напружаны дэмакратычны сюжэт (прычым драматызм унутраны), намечана логіка развіцця характараў, ёсць цікавыя псіхалагічныя даследаванні.А гэта з’яўляецца значным дасягненнем маладой беларускай прозы.

Восенню 1920г. зусім хворы Ядвігін Ш. выехаў у Вільню. У 1921г. ён выдае тут свае “Успаміны”, над якімі працаваў яшчэ дома. “Успаміны” таксама засталіся незакончанымі. Першая частка, якая ўбачыла свет, ахоплівае студэнцкія гады пісьменніка, арышт і знаходжанне ў Бутырках.

22 лютага 1922г. у Вільні на бальнічным ложку, у разлуцы з сям’ёй пісьменнік памёр.

Ядвігін Ш. выступіў у літаратуры ў той час, калі беларуская мастацкая проза рабіла свае першыя крокі. Няпроста складваліся ўмовы і асабістага, і грамадскага жыцця пісьменніка. Усё гэта стала прычынай таго, што няроўнай, супярэчлівай была яго творчасць. Аднак бясспрэчнымі з’яўляюцца і яго заслугі перад беларускай літаратурай.

Пісьменнік-рэаліст, ён у сваіх творах адлюстраваў пэўны перыяд гістарычнага жыцця беларускага народа, узбагаціў беларускую прозу новымі жанрамі, унёс магчымую на тым этапе стылявую разнастайнасць у розныя віды апавядання, быў адным з пачынальнікаў буйнога эпічнага палатна і мастацкай публіцыстыкі.

Раман “Золата” моцны не ўвасабленнем характараў, а перш за ўсё выражэннем ідэі непазбежнасці адплаты. Галоўнае ў ім - логіка падзей, а не характараў. Пісьменнік не паказвае, а расказвае. Героі – фігуры ўмоўныя. Патрэбны яны аўтару для таго, каб больш-менш праўдападобна, не надта ўжо крывячы супраць прыроды чалавечага характару наогул (так жа чалавек можа паводзіць сябе ў жыцці?!), праілюстраваць адпаведную думку. У рамане вельмі слаба адчуваецца гістарычная і сацыяльная абстаноўка. Нават старэюць героі толькі па словах аўтара.

Ядвігінаўскае бачанне і паказ чалавека вельмі блізкія да фальклорнага – абагульненага, неканкрэтнага, умоўнага. Творчы метад народнай прозы стаў настолькі характэрны для пісьменніка, што нам яго чытачам, ніколі і не падумалася нават, каб абвінаваціць празаіка ў плагіяце.

Грошы, багацце, золата – вось той д’ябал, які так заблытаў чалавечыя адносіны і прывёў да трагічнай развязкі.

Тэма “улада грошай” не новая ў сусветным мастацтве. Але Ядвігін Ш. раскрывае яе на новым жыццёвым матэрыяле, падае характары ў спецыфічных нацыянальных абставінах. У аповесці апісаны побыт, норавы, патрэбы, спадзяванні беларускага селяніна, ярка намаляваны асноўныя рысы сялянскай псіхалогіі, узаемаадносіны мужыка з местачковым мяшчанствам.

Твор Ядвігіна Ш. “Золата” – цікавая з’ява ў беларускай літаратуры і з боку насычанасці канкрэтным жыццёвым матэрыялам, і як адна з першых у прозе сур’ёзных спроб псіхалагічнай аповесці.


Информация о работе «"Золата" Ядвігіна Ш. і станаўленне беларускага рамана»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 44879
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
105105
0
0

... кардынальна адрознівалася ад праграмы бальшавікоў. У 1918 г., у час нямецкай акупацыі, Гарун рэдагаваў газету «Беларускі шлях». У жніўні 1919 г. узначаліў Часовы беларускі нацыянальны камітэт, які ўключаў радных Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікоў Культурна-асветнага таварыства, Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, Першага таварыства драмы і камедыі, Вучыцельскага беларускага хаў ...

Скачать
33983
0
0

... краiны”, “Мой се градок!”, “Рша камен...” і інш.), эпісталярныя і дзённікавыя творы, а таксама апавяданне “Подыхі продкаў”, жанр якога сам Ул. Караткевіч вызначыў як “экспрэсія”. 2. Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча Пры аналізе твораў мы будзем карыстацца наступнай схемай: 1.  Прысутнасць аўтарскага “я” ў тэксце. 2.  Выкарыстанне вобразных сродкаў (стылістычныя фігуры і ...

Скачать
42538
0
0

... у рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Метады праведзенага даследавання. Асноўны метад даследавання – апісальны з выкарыстаннем прыёмаў назірання, навуковай інтэрпрэтацыі і абагульнення. 1. Антрапонімы ў творы Уладзіміра Караткевіча Багацце і разнастайнасць антрапанімічных адзінак у рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” абумоўлены жанрава-стылістычнай ...

0 комментариев


Наверх