2.3 На шляху да рамана
Ядвігін Ш. вучыўся пісаць у народа і спачатку амаль ва ўсім ішоў за народнай прозай. Зразумела, што такая настойлівая блізкасць да фальклору ў пачатку пісьменніцкага шляху не магла не пакінуць прыкметнага следу на ўсёй творчасці мастака – на спосабе бачання і паказу чалавека, на стылі.
Па тыпу свайго таленту Ядвігін Ш. адносіцца да пісьменнікаў, якіх менш за ўсё прываблівае уменне схопліваць прадмет ва ўсёй яго рухомай складанасці і непаўторнасці, уменне ўдыхнуць у яго жыццё. Гэта не стыхія Ядвігіна Ш., не ў гэтым ён бачыць аснову сваёй творчасці. Як мастак Ядвігін Ш. больш філосаф, мысліцель, чым жывапісец. Для пісьменікаў такога тыпу “важны не прадмет, а сэнс прадмета, і іх натхненне ўсплывае толькі для таго, каб праз вернае прадстаўленне прадмета зрабіць ў вачах ўсіх відавочным і асязальным сэнс яго”, для іх “пэўная і ясна ўсвядомленая мэта ўперадзе ўсяго, а паэзія – толькі сродак для дасягнення гэтай мэты”. Галоўная сіла іх таленту “ не ў творчасці, не ў мастацкасці, а ў думцы, глыбока прачутай, цалкам усвядомленай і развітай”.
Ядвігіну Ш. уласцівы такі тып абагульнення жыццёвых з’яў, такі спосаб тыпізацыі, пры якім перавага аддаецца агульнаму масаваму, перад адзінкавым, прыватным. Яшчэ М. Багдановіч заўважыў, што “Ядвігін Ш. немінуча павінен быў уводзіць у рашэнне ўзнікаўшых задач цэлы шэраг спрашчэнняў і прыбліжэнняў, павінен быў адлюстроўваць з’явы жыцця ў спрошчаным выглядзе, ігнаруючы тонкасці, пазбягаючы дробязей”. Такой манеры пісьма ён цалкам не пазбавіўся нават ў самым апошнім па часе напісання, самым вялікім сваім творы – рамане “Золата”.
Знешне падзеі ў рамане разгортваюцца вельмі драматычна. Беззямельны шляхціц Васіль Дубінскі, каб ажаніцца з Зосяй і абзавесціся ўласнай гаспадаркай, утапіў у калодзежы дзяўчыну Прызуну. Але шчасця ад той жаніцьбы не меў: Зося ніколі яго не кахала. Гаспадарка не ладзіцца: то ўраджай падвядзе, то свінчо сдохне, то дзеці адно за другім паміраюць. У хаце заўсёды нейкая мёртвая, магільная цішыня. І Васіль не вытрымлівае, накладае на сябе рукі.
У рамане “Золата” мелася на ўвазе прасачыць лёс некалькіх пакаленняў людзей. Раман застаўся незакончаным, надрукавана толькі першая палова, аднак асноўная думка яго выяўляецца даволі выразна. Не матэрыяльны, дакладней, не так матэрыяльны, як маральны бок чалавечага быцця з’яўляецца першапрычынай людскіх трагедый – вось у чым пафас твора. Чысціня сумлення – тое золата, той грунт, на якім павінен узводзіцца будынак чалавечага шчасця. Як падказвае задума, твор гэты павінен быў быць глыбока псіхалагічным. Ад празмернай ўвагі да матэрыяльнага боку жыцця і поўнай няўвагі да душэўных запатрабаванняў героі павінны пакутаваць, згараючы на пякельным агні свайго сумлення, заплямленага чужымі няшчасцямі і крывёю.
3. Першы беларускі раман
3.1 Станаўленне беларускай мастацкай прозы
Станаўленне беларускай мастацкай прозы прыпадае на канец 19 – пач. 20 ст. (Ф.Багушэвіч, Цётка, Ядвігін Ш., Я. Колас, З. Бядуля, М. Гарэцкі). У працэссе развіцця яна была трывала звязана з вуснай народнай творчасцю, з такімі яе жанрамі, як казка, гутарка, бытавы анектод. Аднак гаварыць аб непасрэдным “вырастанні” прозы з фальклору не даводзіцца, бо яна як спецыфічны тып мастацкай літаратуры карэнным чынам адрозніваецца ад фальклору, гэта розныя мастацкія сістэмы. Асабліва інтэнсіўна беларуская проза, як і ўся літаратура, пачала развівацца пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Наглядаліся нябачаныя раней працэсы яе паскоранага развіцця. Праўда, у прозе, як у паэзіі, спачатку пераважалі эмоціі, рамантычна-узнёслы пафас, публіцыстычная дэкларацыйнасць. Найчасцей гэта было ў творах, у якіх пісьменнікі звярталіся да тэмы рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, выяўлялі агульную “рэвалюцыйную радасць”. Пошукі прыводзілі да самых розных вынікаў. Наглядалася нярэдка рамантычная ўмоўнасць, абагульненая вобразнасць, асабліва ў маладзёжнай прыгодніцкай аповесці. Проза менш за ўсё ўзнаўляла жыццё, яна толькі выяўляла суб’ектыўныя адносіны пісьменніка да рэальных з’яў і фактаў. Услаўляючы “вясну жыцця”, пісьменнікі часцей за ўсё стваралі не класічныя сюжэтныя творы з глыбока раскрытым аб’ектывізаваным характарам у цэнтры, а імпрэсіі, замалёўкі, хоць жанравыя вызначэнні, якія давалі ім аўтары, былі самыя розныя, слаба звязаныя са зместам і формай саміх твораў – абразок, малюнак, настрой, легенда, быль, казка-быль і г. д. Рамантызавана-абагульненая, эмацыянальна-экспрэсіўная проза суседнічала з прозай пра “жывога чалавека”, з сатырычнымі і гумарыстычнымі творамі. Адбывалася шмат у чым плённае ўзаемадзеянне. У цэлым ідэйна-мастацкія пошукі многіх маладых пісьменнікаў, асабліва К. Чорнага, Лынькова, Зарэцкага, Каваля, прыводзілі да значных вынікаў. Проза збліжалася з жыццём, набывала шматфарбнасць, больш выразна выяўляўся яе аналітызм, паглыбляўся псіхалагізм.
У 20 – 30-я г. беларуская проза асвойвала і па-мастацку ўвасабляла важнейшыя прынцыпы сацыялістычнага рэалізму – народнасць, партыйнасць, класавасць, гістарызм. Адбывалася драматызацыя прозы, набывалася майстэрства сюжэтабудавання, выпрацоўваліся прынцыпы псіхалагізму, без чаго немагчыма сапраўды па-мастацку ўзнаўляць новую рэчаіснасць, ствараць вобразы новых герояў.
... кардынальна адрознівалася ад праграмы бальшавікоў. У 1918 г., у час нямецкай акупацыі, Гарун рэдагаваў газету «Беларускі шлях». У жніўні 1919 г. узначаліў Часовы беларускі нацыянальны камітэт, які ўключаў радных Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікоў Культурна-асветнага таварыства, Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, Першага таварыства драмы і камедыі, Вучыцельскага беларускага хаў ...
... краiны”, “Мой се градок!”, “Рша камен...” і інш.), эпісталярныя і дзённікавыя творы, а таксама апавяданне “Подыхі продкаў”, жанр якога сам Ул. Караткевіч вызначыў як “экспрэсія”. 2. Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча Пры аналізе твораў мы будзем карыстацца наступнай схемай: 1. Прысутнасць аўтарскага “я” ў тэксце. 2. Выкарыстанне вобразных сродкаў (стылістычныя фігуры і ...
... у рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Метады праведзенага даследавання. Асноўны метад даследавання – апісальны з выкарыстаннем прыёмаў назірання, навуковай інтэрпрэтацыі і абагульнення. 1. Антрапонімы ў творы Уладзіміра Караткевіча Багацце і разнастайнасць антрапанімічных адзінак у рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” абумоўлены жанрава-стылістычнай ...
0 комментариев