2.2 Вобразы рамана.

 

Нездарма заключная частка рамана пра апошнія дні жабрачкі Прызуны (па ўсёй верагоднасці, дачкі Васіля і Зосі Дубінскіх, асобы ў многім дзікаватай: “яды ў запас з собою ніколі не брала”, “затое на адзежыну нябожчыца вельмі ласа была”, тут жа зрывала з сябе старую, “а нацягівала новападароную”, “бо гэта, як яна ўсім угаварывала, што была на ёй, надта ўжо людскую кроў ад яе нацягнула, і так цяжка стала, што ні спаць, ні есці не дае”, - фігуры вельмі важнай і сімвалічнай для разумення ідэі твора) вынесена ў пачатак. Нягледзячы на яўна псіхалагічную зададзенасць рамана, у цэнтры ўвагі пісьменніка не чалавек з яго перажываннямі.

Мікола Стрончык – гэта злодзей па прафесіі і толькі па неабходнасці земляроб і бондар – гаворыць так, як і любы іншы персанаж. Было ў яго нераўнаважнае жыццё. Дачку гадаваў сам, нікога чужога браць у хату не хацеў. Сам быў гаспадаром, сам – і гаспадыняй, сам – і нянькай. На наш погляд аўтар неадназначна характэрызуе Стрончыка: з аднаго боку - станоўчы герой (цяжка мужыку аднаму гадаваць дачку), а з другога – адмоўны (злодзей). Калі няма ў чалавека да чаго імкнуцца, то і жыццё яго не мае а ні якага сэнсу, вось і жыў Мікола, не прыкладаючы ні да чаго сіл. Але ж трэба было неяк гадаваць дачку, вось ён і стаў трымаць Васіля з яго багаццем. А з яго прыходам Мікола ўсё змяніў у сваім жыцці і адкараскаўся ад даўнейшай цёмнай кампаніі. Я лічу, што выпадак можа змяніць усё жыццё чалавека, ды так, што і сам потым не ўпамятаешь адкуль і як усё пачалося.

Не заўсёды абгрунтаваныя і лагічныя паводзіны Зосі. Яе перажыванні таксама часцей за ўсё толькі называюцца.

Такім жа чынам перадаюцца паводзіны і перажыванні Зосі, таксама вінаватай у забойстве Прызуны.

“ – Васіля арыштавалі? – трывожна спытала Зося ( у бацькі, які толькі што вярнуўся з мястэчка).

- Арыштавалі…, - з трудом адказаў Мікола, - але… арыштавалі Алёксу.

У дзяўчыны пацямнела ў вачах; ногі падкашваліся, яна схапіла бацьку за руку і стрымала яго:

- Чакайце, татка, чакайце! Вы што кажаце? Апамятайцеся… Гэтага быць не можа… не можа… не можа… не можна так… не можна Алёксу забіраць, - ужо не памятаючы што, шаптала Зося…”.

У карчме Зося пачула, што Алёксу сапраўды арыштавалі:

“Дальш Зося не магла ўжо слухаць усіх гэтых вывадаў: у галаве муцілася, ногі слабелі, і яна ўжо толькі думала, каб як хутчэй дабрацца да хаты і легчы”.

Нельга сказаць, каб самі па сабе паводзіны і перажыванні Васіля і Зосі, звязаныя са смерцю Прызуны, вызначаліся нейкай асаблівай надуманнасцю, ненатуральнасцю. Магчыма нават, што такая перадача ўнутранага стану герояў не выклікала б пярэчанняў, каб гэтыя паводзіны і перажыванні былі падрыхтаваны ўсім ранейшым ходам ўнутранага жыцця Васіля і Зосі, ранейшым драматызмам душы. Аднак у тым і справа, што ні да забойства Прызуны, ні пасля яго ніводзін з іх ніколі ўсур’ёз не задумваўся над сваім становішчам: што ён павінен быў бы зрабіць у канкрэтнай жыццёвай сітуацыі, чаму варта паводзіць сябе так, а не інакш. І не таму, што яны абое нібыта людзі легкадумныя. Не! Аўтар проста не дае сваім героям такой магчымасці. У рамане яны шмат у чым ахвяры аўтарскай схемы. І ў гэтым асноўная прычына непераканаўчасці вобразаў.

Перадача ўнутранага стану Васіля і Зосі напярэдадні і пасля забойства Прызуны характэрна для паказу чалавека ў рамане цалкам. Аўтар амаль не звяртаецца да псіхалагічнай дэталі. Дзеючыя асобы тут – менш за ўсё індывідуальнасці. Мова герояў аднолькавая – сялянска-бытавая.

Пераначаваўшы першую ноч на Стрончыкавым хутары, Васіль спачатку не звярнуў на Зосю літаральна ніякай увагі. Наадварот, яна выдалася яму “ нейкай шэрай толькі плямай, да якой і ўглядацца не было чаго”. Затое пасля размовы з карчмаром Лейбам (прыставай, маўляў, у прымы, “ зямлі хоць невялікі кавалак, але добры, пры мястэчку”, “побач пусташ кавалкамі прадаецца”) хлопец быў ужо на дзесятым небе ад прыгажосці той самай Зосі. Аж сон згубіў на тую ноч: “сам сабе не верыў, як ён да гэтуль не прыкмеціў і гэтых валасоў чорных – не, нават не чорных, а быццам сініх, якія гвалтам хвалямі выбіваліся з-пад хустачкі, - і гэтага тоненькага зграбнага носіка, які завострываўся ўверх чутачку-чутачку – от так толькі, каб даць свабоднейшы доступ да тоненькіх, але пухлых чырвоненькіх вуснаў, за каторымі хаваліся, як часнок, густыя дробненькія і беленькія зубкі. А гэтыя вочы?”

Не раскрываецца ўнутраны стан Васіля Дубінскага і тады, калі Зося (у каторы ўжо раз!) не дае прамога адказу на яго прапановы стаць жонкай. Незразумела таксама, за што Васіль крыўдзіцца на Прызуну Сальнішку.

Вось, як падаецца душэўны стан Васіля Дубінскага ў самы, здавалася б, драматычны перыяд жыцця – перад забойствам і ў першыя дні пасля смерці Прызуны.

Непасрэдна перад забойствам (Васіль не думаў тады пра злачынства, якое хутка павінна адбыцца; наспявала толькі новая бойка паміж “Дубінамі” – прыхільнікамі Васіля і “Сальнікамі” – прыхільнікамі Прызуны і яе бацькі):

“Васіль, пільна следзючы вачыма за Прызунай, ажно скрыгатаў са злосці зубамі, але, баючыся зноў сораму набрацца, не хацеў першым пачынаць”.

Пасля забойства:

“…выглядаў страшна: бледны, як папера, трасло яго – ажно зубамі ляскаў, а ў кутках вуснаў відаць была белая пена”.

Пасля забойства, дома:

“… раз і другі напіўшыся халоднай вады і, замест класціся спаць – пайшоў на сваю Пусташ”.

Раніцай:

“ – Не магу: галава трашчыць, у вачах кругі нейкія ходзяць, - жаліўся хлопец. – От, бацька, пойдзем лепш у мястэчка, там ямчэй паснедаем…”.

У мястэчку, у карчме:

З усіх бакоў пачалі крычаць:

“ - Во хто схаваў дзеўку! Дзяржыце яго, хлопцы, яго! Дзяржыце!!

Васіль ад гэтага крыку ажно збялеў, але, пачуўшы рогат, і сам стаў смяяцца:

- Што вы як жарабцы іржаце? – я піць хачу ды есці хачу, а яны рагочуць!”

Вечарам каля калодзежа, з якога толькі нядаўна дасталі тапельніцу:

“Васіль не толькі ўглядаўся да нябожчыцы, колькі да людзей, якія ўвакол яго стаялі і пільна прыслухоўваліся да кожнага слова”.

Напэўна, каб знаў Васіль, што з ім такое здарыцца, дык з самага пачатку абыйшоў далёка стараной хату Стрончыкаў. А ці каштавала так “дорага” ўвага Зосі? На мой погляд, чалавек можа дабіцца свайго і не праз трупы іншых, можа і не зусім добрых, людзей. Ніводная мэта не апраўдвае такіх сродкаў. Як шкада, што раман застаўся няскончаным. Дрэнна, што лёс маладых з’явіўся такім цяжкім, што не панесці.


Информация о работе «"Золата" Ядвігіна Ш. і станаўленне беларускага рамана»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 44879
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
105105
0
0

... кардынальна адрознівалася ад праграмы бальшавікоў. У 1918 г., у час нямецкай акупацыі, Гарун рэдагаваў газету «Беларускі шлях». У жніўні 1919 г. узначаліў Часовы беларускі нацыянальны камітэт, які ўключаў радных Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікоў Культурна-асветнага таварыства, Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, Першага таварыства драмы і камедыі, Вучыцельскага беларускага хаў ...

Скачать
33983
0
0

... краiны”, “Мой се градок!”, “Рша камен...” і інш.), эпісталярныя і дзённікавыя творы, а таксама апавяданне “Подыхі продкаў”, жанр якога сам Ул. Караткевіч вызначыў як “экспрэсія”. 2. Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча Пры аналізе твораў мы будзем карыстацца наступнай схемай: 1.  Прысутнасць аўтарскага “я” ў тэксце. 2.  Выкарыстанне вобразных сродкаў (стылістычныя фігуры і ...

Скачать
42538
0
0

... у рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Метады праведзенага даследавання. Асноўны метад даследавання – апісальны з выкарыстаннем прыёмаў назірання, навуковай інтэрпрэтацыі і абагульнення. 1. Антрапонімы ў творы Уладзіміра Караткевіча Багацце і разнастайнасць антрапанімічных адзінак у рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” абумоўлены жанрава-стылістычнай ...

0 комментариев


Наверх