1.3 Шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі

 

Шчасце як лексічная адзінка і трактоўка шчасця з пазіцый грамадскіх навук набывае розныя аспекты.

Паміж шчасцем і горам на лексічным узроўні існуе антанімічная сіметрыя, падобная да сіметрыі паміж задавальненнем і незадавальненнем, аднак сіметрыя зместавая, семантычная (такая, якая існуе паміж весялосцю і журботай, болем і асалодай), відавочна, не да канца рэалізаваная [1, с. 136]. Шчасце чалавека можа быць рэалізаваным поўнасцю.

У філасофскіх тэорыях, арыентаваных на шчасце як найвышэйшую каштоўнасць, няшчасця няма ў прынцыпе, як няма супрацьпастаўлення ідэалу [13, с. 61].

З пункту гледжання этыкі шчасце і няшчасце знаходзяцца ў блізкіх адносінах. Гэтая блізкасць заключаецца, па словах Гусейнава А.А., у тым, што “грамадства пабудавана такім чынам, што адначасовае шчасце ўсіх не магчыма. Шчасце адных заўсёды сумежнае з няшчасцем другіх, а здараецца, што яно абумоўлена няшчасцем другіх” [12, с. 306]. Такая этычная тэорыя знаходзіць сваё пацвярджэнне ў сабраным намі матэрыяле: шчасліваму і гора дапаможа; шчасце і гора на тым самым паверсе жывуць; будзе радасць і туга; за радасцю часта прыходзіць нуда; каб трывозе і шчасцю злівацца бясконца; дастаткова для шчасця і гора; лягуць шчыльна журба і ўдача; перажагнала радасць і гаркоту; пражыву між радасцяў і страт.

Псіхалагічныя тэорыі выказваюць падобныя меркаванні і погляды на шчасце. Так, па словах псіхолага Джэдар’яна І.А., “у межах сістэмы ўяўленняў пра шчасце - як ні парадаксальна гэта можа гучаць – найважнейшае значэнне належыць матыву пакутавання як той структуры свядомасці, якая ўтрымлівае ў сабе асноўны духоўны сэнс. Шчасце ўспрымаецца не само па сабе, не як асобны цэласны факт або частка жыцця, а ў суадносінах і праз прызму сваіх супрацьлегласцей – пакутаў і няшчасця”. [12, с. 15].

Расійскі псіхолаг Рубінштэйн С.Л. гаворыць пра парадокс шчасця. Па яго словах, “…чым менш мы гонімся за шчасцем, чым больш занятыя справай свайго жыцця, тым больш станоўчага задавальнення і шчасця мы знаходзім” [30, с. 231].

Псіхолаг Г.М. Браслаў звяртае ўвагу на імкненне чалавека да шчасця і спецыфіку працэсу дасягнення сваіх мэтаў. Так, па словах аўтара, “…менавіта імкненне да шчасця ва ўсім абарочваецца не вельмі прыемнымі наступствамі. Гэта гаворыць пра тое, што шчасце з’яўляецца не столькі мэтай, колькі ўскосным прадуктам дасягнення значных вынікаў і, магчыма, знаходзіцца ў адным радзе з каштоўнасцямі альбо заснавана на каштоўнасцях” [5, с. 386].

Стывен Райс (амерыканскі псіхолаг і сацыёлаг) займаўся выяўленнем таго, як людзі апісальна разумеюць шчасце. У выніку ім было вылучана 16 асноўных катэгорый жаданняў, рэалізацыя якіх робіць чалавека шчаслівым. Сярод гэтых жаданняў: парадак, фізічная актыўнасць, гонар, улада, незалежнасць, сям’я, сацыяльны кантакт, статус, ідэалізм, рамантычнасць, харчаванне, спакой, помста. На думку С. Райса, зыходзячы з асноўных катэгорый жаданняў, можна вылучыць 2 віды шчасця:

·  кароткачасовае – такое шчасце заснавана на прыемных пачуццях;

·  доўгачасовае - заснавана на каштоўнасцях.

На думку амерыканскага псіхолага Майкла Аргайла, шчасце – асноўнае вымярэнне чалавечага вопыту, яно ўключае пазітыўны эмацыянальны настрой, задаволенасць жыццём, а таксама такія кагнітыўныя аспекты, як аптымізм і высокая самаацэнка. Крыніцамі шчасця выступаюць такія аб’ектыўныя характарыстыкі, як забяспечанасць жыцця, занятасць, шлюб, аднак пэўную ролю адыгрываюць і суб’ектыўныя фактары – такія, як уласнае ўспрыманне чалавекам пэўных жыццёвых умоў, напрыклад, сацыяльны статус і адаптацыя. Яшчэ адной крыніцай шчасця з’яўляецца валоданне адпаведным тыпам асобы: схільнасць чалавека аптымістычна ўспрымаць любыя акалічнасці. Аднак асабовыя якасці могуць змяніцца пад уздзеяннем перажытых жыццёвых падзей [1, с. 259].

З пазіцый этыкі ідэя шчасця заключаецца ў тым, каб назваць нешта, што належыць асобнаму чалавеку, з’яўляецца яго набыткам; шчасце індывідуальнае, а не універсальнае паняцце. Большасці людзей шчасце ўяўляецца як “дадзенае мне”, “здабытае”, “заслужанае мной”.

З іншага боку, шчасце са значэннем ‘шанцаванне, лёс’ аказваецца тым, што ніякім чынам не залежыць ад чалавека, над чым няма яго ўлады.

Уяўленні пра шчасце заўсёды афарбаваныя культурнай спецыфікай і залежаць ад тыпу цывілізацыі, а ў плане моўнага выражэння ідэя шчасця характарызуецца дастаткова высокай ступенню “семіятычнай насычанасці”: яна перадаецца вялікай колькасцю сінонімаў, фальклорных і мастацкіх вобразаў.

Шчасце заўсёды праяўляецца ў радасці. Радасць і шчасце як душэўныя станы вельмі блізкія. Аднак шчасце не проста эмацыянальна больш насычаная і расцягнутая ў часе радасць. У шчасці знаходзіцца ўсведамленне годнасці жыцця. Радасць заўсёды эмацыянальная, а шчасце можа быць і стрыманым.

У шчасці чалавек быццам бы бесклапотны. Ён не адчувае занепакоенасці, бо ставіць сябе вышэй за пераменлівыя акалічнасці. Шчаслівы чалавек не баіцца страціць таго, чым валодае, бо бачыць сваё багацце не ў знешніх абставінах, а ва ўнутраным спакоі і ўзвышанасці духу.

Такім чынам, амаль усе тэорыі псіхалогіі і этыкі сцвярджаюць думку пра тое, што шчасце як катэгорыя эмоцый суадносіцца і мяжуе з супрацьлеглай катэгорыяй няшчасця і пакут. Фактычна само існаванне шчасця абумоўлена яго катэгорыяй - антыподам. Такую думку не раздзяляе толькі філасофія, якая ўспрымае шчасце як гранічна высокую, недасягальную катэгорыю, якая не мае супрацьпастаўлення. Трэба таксама адзначыць, што даследчыкі, ставячы паняцці “шчасце, радасць” у адзін сінанімічны рад, усё-такі размяжоўваюць іх паводле адценняў значэнняў.

ВЫВАДЫ

Падагульняючы вынікі папярэдняга раздзела, трэба зазначыць, што лінгвакультурны канцэпт уяўляецца семантычным утварэннем высокай ступені абстрактнасці, якое перадае ўяўленне пра тыя сэнсы, якімі аперыруе чалавек у працэсе мыслення і якія адлюстроўваюць змест вопыту, ведаў і вынікаў усёй чалавечай дзейнасці і працэсаў пазнання свету.

Сувязь канцэпту з вербальнымі сродкамі выражэння адзначаецца ва ўсіх лінгвакультуралагічных азначэннях, а многія вучоныя прадстаўніцтва канцэпту ў мове прыпісваюць слову, а само слова, на іх думку, атрымлівае статус імя канцэпту – моўнага знака, які перадае змест паняцця найбольш поўна і адэкватна. Аднак канцэпт, як правіла, суадносіцца больш чым з адной лексічнай адзінкай. Таму адметнасцю канцэпту з’яўляецца яго суаднесенасць з планам выражэння ўсёй сукупнасці разнародных сінанімічных (уласна лексічных, фразеалагічных і афарыстычных) сродкаў, якія фіксуюць яго ў мове.

З усіх вядомых нам азначэнняў мы аддаём перавагу варыянту, прапанаванага прафесарам Маславай В.А. Адпаведна канцэпт - аператыўная змястоўная адзінка памяці, ментальнага лексікону, канцэптуальнай сістэмы мовы і мозга, усёй карціны свету, адлюстраванага ў чалавечай псіхіцы.

Аналіз прыведзеных у лексікаграфічных працах значэнняў дадзенага слова дае магчымасць зрабіць заключэнне пра тое, што шчасце ўспрымаецца як пачуццё найвялікшай радасці і задавальнення, пры якім удала складваюцца жыццёвыя абставіны. Шчасцем варта таксама называць задаволенасць чалавека сваім уласным жыццём, гармонію яго з прыродай, соцыумам.

Сэнсавымі замяшчальнікамі шчасця выступаюць таксама адзінкі ўдача, поспех, лёс, доля, дабро, шанцаванне.

Амаль усе тэорыі псіхалогіі і этыкі сцвярджаюць думку пра тое, што шчасце як катэгорыя эмоцый суадносіцца і мяжуе з супрацьлеглай катэгорыяй няшчасця і пакут. Фактычна само існаванне шчасця абумоўлена яго катэгорыяй – антыподам. Такую думку не раздзяляе толькі філасофія, якая ўспрымае шчасце як гранічна высокую, недасягальную катэгорыю, якая не мае супрацьпастаўлення. Шчасце заўсёды праяўляецца ў радасці. Аднак шчасце не проста эмацыянальна больш насычаная і расцягнутая ў часе радасць. Трэба таксама адзначыць, што даследчыкі, ставячы паняцці “шчасце, радасць” у адзін сінанімічны рад, размяжоўваюць іх паводле адценняў значэнняў.


II. Сінтагматычныя палі намінацый шчасця

 


Информация о работе «Канцэпт "шчасце" у мове сучаснай беларускай паэзіі»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 90691
Количество таблиц: 1
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
69683
0
0

... -най мадэлі паэзія адышоўшага з жыцця М. Багдановіча, што стала ў 2-й палове 20-х гадоў метадалагічным арыенцірам для платформы згуртавання «Узвышша». 3 другога боку, паэзія 20-х гадоў была пазначана відавочнымі рысамі афіцыёзнага авангардызму, звязанага найперш з устаноў-кай на стварэнне новага мастацтва пад уплывам рэвалюцыйна-пралетарскага светабачання і класавай ідэалогіі. Культ рэвалю-цыйных ...

Скачать
91899
0
0

... і розных аспектаў праяўленняў салярнага культу часам супадаюць паміж сабой, часам аказваюцца цалкам супрацьлеглымі. 3. Міфалагема Сонца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету славян   У старажытных славян сонца ўяўлялася ў антрапаморфным выглядзе, персаніфікавалася (як і месяц). М. І. Талстой адзначыў таксама наяўнасць у славянскай міфалогіі ўспрыняцця сонца і месяца ў зааморфных абліччах. ...

0 комментариев


Наверх