6. Выяўлены адзіны выпадак ужывання лексемы “пашэнціць” (пашэнціла – пазбег скаварады (Карж; 103).

Больш падрабязна вербальныя рэалізацыі канцэпту шчасце прадстаўлены ў выглядзе табліцы (гл. ДАДАТАК).

Лексема “шчасце” ўжываецца ў функцыі прэдыката, які кіруе аб’ектнай залежнай часткай: “шчасце, (што/калі)…”. Такая канструкцыя перш за ўсё выражае інтэлектуальную прымету (“вельмі добра, прыемна”):

Я ў тым шчаслівая, напэўна, што не выходзіла адсюль (Ян.; 75);

Я рада, што праз груд гадоў не развучылася смяяцца (Ян.; 79).

Акрамя станоўчай ацэнкі, якая выражаецца сродкамі аб’ектнай часткі, сцвярджаецца таксама адмоўная адзнака адпаведнай супрацьлеглай падзеі: “калі б гэтага не адбылося, было б дрэнна”. Часта ў склад прэдыката ўводзіцца ўказанне на таго, хто з’яўляецца ініцыятарам дзеяння) падзеі шляхам выкарыстання прыналежных займеннікаў (“маё, тваё, наша і г.д. шчасце”):

Доля мая – нібы гронка любові (Ян.; 257);

Гэта доля мая – песня, сцежка, трывога (Ян.; 187).

Лексема “шчасце” ў саставе пабочнага слова (“на шчасце”) так, як і прэдыкатыўная частка, у першую чаргу здольна перадаваць станоўчую ацэнку выказвання таго, хто гаворыць:

Песні яшчэ не ўсе, на шчасце, перапеты (Карж.; 36);

Ах, на шчасце, яшчэ не ўсохла балота (Ян.; 222);

На шчасце, не ўсе дарогі валакуцца ў зманашаны Рым (Ян.; 32).

Блізкім па семантыцы і будове з’яўляецца зварот “на радасць” (У гэтай кватэры, на радасць, ёсць боль, што завецца зямлёй (Ян.; 32). Такая канструкцыя можа ўскладняцца наяўнасцю займенніка, які ўказвае на носьбіта шчасця (на наша шчасце (Лось; 31). Распаўсюджаны пабочны зварот, у якім рэалізуецца лексема “лёс”. Будова такой пабочнай канструкцыі ажыццяўляецца па схеме: “дзякаваць + каму” (дзякуй лёсу, ёсць азёрны час; дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку (Ян.; 20). Семантыка такого звароту выражаецца ў задавальненні, выказванні падзякі за удалы зыход падзей.

Значэнне шчасця з пункту погляду крыніцы яго месцазнаходжання з’яўляецца, відавочна, вынікам метанімічнага пераносу назвы душэўнага стану на прычыну, якая яго выклікае. Псіхалагічна сукупнасць станоўчых эмоцый, якая прыносіць суб’екту перажыванні шчасця, бліжэй за ўсё да пачуцця кахання. Напэўна, менавіта таму шчасце атаясамліваецца з найбольш інтэнсіўнай крыніцай:

Каханне – шчасце, працяг жыцця (Бар.; 230);

Быць лёсам хацела тваім і дзяліць з табой шчасце і гора (Сад.; 5);

Нямнога шчасця для дваіх; з табой не было шчасця, а без цябе і жыць не варта (Бар.; 18);

Поўнюся сонечным зайчыкам шчасця – чуць цябе, бачыць (Паўл.; 79).

Прыметнік “шчаслівы” абазначае якасць, якая працякае ў часе альбо перадаецца як аднамомантны якасны стан, перажыванне эмоцыі шчасця непрацяглы час:

Шчаслівы міг хады сярод дзяцей (Гудк.; 159);

У колераў шчаслівая сустрэча (Тваран.; 118);

альбо як якасць, што знаходзіцца па-за часам:

Шчасліваму і гора дапаможа (Бар.; 72);

Шчаслівая хаджу (Ьар.; 90);

Да шчасця дажылі (Лось; 75);

Жыць шчасцем (Дудз.; 12).

Большая частка лексікаграфічных тлумачэнняў прыметніка “шчаслівы”, перыфразы з імем “шчасце” - які валодае шчасцем (на ўсіх каменьчыках звінеў сваёй бяздумнасцю шчаслівы (Багд.; 44), які выражае шчасце (прыкрыю твар шчаслівы рукавом (Бар.; 13), поўны шчасця (неабдымным, немінучым сэрца шчасцем надзяляй (Лось; 106), душа ад радасці пяе (Лось; 139),які прыносіць шчасце (Выбрала зайздросную долю – пад шчаслівай сасной нарадзіцца (Б.-Загн.; 60), мне на шчасце колас дай (Ян.; 74).

Прыметнікі семантычна могуць залежыць ад суб’екта-асобы (альбо адушаўлёнай асобы), якая здольная перажываць шчасце і якой можа спрыяць удача: Якія зараз дзеці вырастаюць! Народжаныя ў шчасці, дабрыні (Лось; 74); Я ціхага шчасця хацела (Гудк.; 68).

Асаблівасцю якаснага прыметніка “шчаслівы” з’яўляецца тое, што ён можа ўтвараць ступені параўнання: простая вышэйшая (шчаслівейшая між паэтак (Рус.; 43), дзевачка шчаслівейшая (Сільн.; 30), ты стаў дасведчанней сягоння, а шчаслівейшы быў учора (Мац.; 231), а таксама складаная найвышэйшая ступені параўнання (нават самая ў свеце шчасліўка на зайздросных вачах у нябыт адыходзіць (Рубл.; 99).

Прыметнік “шчаслівы” можа ўжывацца з інфінітывам “быць шчаслівым” або з іншымі дзеяслоўнымі формамі:

Хачу шчаслівай быць, шчаслівай;

Я буду доўга тут шчаслівай; дзіўна;

Каб была я нешчаслівай.

Субстантываваны прыметнік шчаслівы характарызуе суб’екта, здольнага перажываць пэўныя эмоцыі (Я да шчасця імкнуся (Карж.; 63), з прадчуваннем шчасця прачынацца (Дан.; 11). Пры азначэнні прыметнікам “шчаслівы” імёнаў прадметаў і з’яў семантычны перанос рухаецца ў напрамку ад суб’екта да аб’екта, ад душэўнага стану да прычын, што яго выклікаюць (шчаслівая, што да лятункаў прыкута (Дудз.; 24), я буду доўга тут шчаслівай святлом узгоркаў і раўнін (Ян.; 41), голас сэрца на Радзіме шчаслівы (Ян.; 46).

Шматлікія прыклады раскрываюць месца, час, дзе і калі суб’ект быў ці будзе шчаслівы:

Ужо не помню дзён сваіх шчаслівых (Роўда; 5);

Шчасце, што адкладзена на потым (Дудз.; 134);

Я за плячыма маю трохі шчасця (Ян.; 89);

І быў бы шчасны наш куток (Лось; 156);

Пад ссохлым лістом задрамала маё павуціннае шчасце (Рублю.; 100);

Ляцець, ляцець няма куды, акром шчаслівага – дахаты (Бар.; 45).

Значэнне “шчасце-ўдача” – гэта якасць знешніх у адносінах да суб’екта акалічнасцей, што выражаецца ў канкрэтных прадметах. Такія прадметы можна назваць сімваламі, гэта абазначае, што за імі ў народнай свядомасці замацавалася непасрэдная сувязь з удачай (Зычліва знайсці падкову шчасця заклікала (Лось; 65); Хай вам шчасціць знайсці падкову (Лось; 65); А чаркі не адной на шчасце не разбіта (Ян.; 192).

Паралельна з агульнавядомымі сімваламі шчасця выкарыстоўваюцца і індывідуальна-аўтарскія: Мне на шчасце колас дай (Ян.; 74). Для перадачы значэння шчасця-ўдачы выкарыстоўваюцца лексема “шчаслівіца/шчаслівец” (нават самая ў свеце шчасліўка на зайздросных вачах у нябыт адыходзіць (Рубл.; 99); шчаслівіца, я помню промні рук (Ян.; 34); той шчаслівец не ўчуе шолаху (Тваран.; 136).

Прыметнік “шчаслівы” частотна выступае азначэннем да слова “каханне”. “Шчаслівае каханне” – гэта каханне ўзаемнае:

І будзе ў нас шчаслівае бяссонне, і толькі нам належыць гэты свет (Гудк.; 75);

Каб сыгралі п’есы пра шчаслівае каханне (Рубл.; 20);

Я табой закуты ў звенні, калі ёсць ланцуг шчаслівы (Багд.; 32);

Каб жыць адзіным шчасцем і каханнем (Мац.; 231);

І заміраюць шэпты шчаслівых і зняможаных каханкаў (Сап.; 776).

Прыметнік няшчасны перадае іншую сітуацыю: безадказнае каханне прыносіць пакуты і ўяўляецца нешчаслівым:

Тут не самагубства з-за няшчаснага кахання (Сом; 77);

Лепш нешчаслівай быць з табою, чым нешчаслівай без цябе (Б.-Загн.; 213).

Вербальныя рэалізацыі канцэпту “шчасце” прадстаўлены таксама дзеясловам “шчасціць”. У разгледжаным матэрыяле зафіксавана форма незакончанага (зычліўцы дарагія, хай вам шчасціць знайсці падкову (Лось; 65) і закончанага трыванняў (раптам пашчасціць – яшчэ раз палюбіш (Дудз.; 74).

Такім чынам, мы прыйшлі да наступных высноў: 1) лексема “шчасце” можа ўжывацца ў функцыі прэдыката, які кіруе аб’ектнай залежнай часткай: “шчасце, (што/калі)…”, якая, акрамя станоўчай ацэнкі, сцвярджае таксама адмоўную адзнаку адпаведнай супрацьлеглай падзеі: “калі б гэтага не адбылося, было б дрэнна”; 2) прыметнік “шчаслівы” можа ўжывацца ў складзе інфінітыва “быць шчаслівым”; 3) частотны зварот, з лексемай “лёс” (“дзякаваць + каму”), які мае значэнне ‘быць удзячным за ўдалы зыход падзей; 4) у народнай свядомасці замацаваліся сімвалы, што паказваюць на наяўнасць (або адсутнасць) шчасця. Яны могуць быць як агульнавядомымі, так і індывідуальна-аўтарскімі.


Информация о работе «Канцэпт "шчасце" у мове сучаснай беларускай паэзіі»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 90691
Количество таблиц: 1
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
69683
0
0

... -най мадэлі паэзія адышоўшага з жыцця М. Багдановіча, што стала ў 2-й палове 20-х гадоў метадалагічным арыенцірам для платформы згуртавання «Узвышша». 3 другога боку, паэзія 20-х гадоў была пазначана відавочнымі рысамі афіцыёзнага авангардызму, звязанага найперш з устаноў-кай на стварэнне новага мастацтва пад уплывам рэвалюцыйна-пралетарскага светабачання і класавай ідэалогіі. Культ рэвалю-цыйных ...

Скачать
91899
0
0

... і розных аспектаў праяўленняў салярнага культу часам супадаюць паміж сабой, часам аказваюцца цалкам супрацьлеглымі. 3. Міфалагема Сонца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету славян   У старажытных славян сонца ўяўлялася ў антрапаморфным выглядзе, персаніфікавалася (як і месяц). М. І. Талстой адзначыў таксама наяўнасць у славянскай міфалогіі ўспрыняцця сонца і месяца ў зааморфных абліччах. ...

0 комментариев


Наверх