2.1 Спалучальнасць лексем шчасце, доля, лёс, радасць з дзеясловамі

З назоўнікамі шчасце, доля, радасць, лёс спалучаюцца дзеясловы розных семантычных груп:

1. Найбольш прадуктыўную ў колькасных адносінах групу (26% ад агульнай колькасці словазлучэнняў з дзеясловамі) складаюць адзінкі з дзеясловамі часу, якія з улікам граматычнага афармлення падзяляюцца на:

а) cловазлучэнні з дзеясловамі прошлага часу:

Многа шчасця мела (Бар.; 85);

Не было шчасця (Бар.; 18);

Шчаслівейшы быў учора (Мац.; 231);

Была няшчаснаю (Карж.; 152);

Шчасліваю ці была (Бар.; 78);

Ужо не помніла дзён сваіх шчаслівых (Бар.; 166);

Маё шчасце сталася (Акс.; 86);

За плячыма мела трохі шчасця (Ян.; 89);

Вяршыліся няшчасці (Дудз.; 41);

Колькі шчасця было і прайшло (Дар.; 7);

Была я нешчаслівай (Бар.; 118).

б) словазлучэнні з дзеясловамі цяперашняга часу:

Ведаю шчасце (Кан.; 91);

Жыве мо і шчасліва (Дудз.; 99);

Не маю шчасця (Лось; 124);

Шчаслівая хаджу (Бар.; 90);

Шчасцем жыву (Лось; 75);

в) словазлучэнні з дзеясловамі будучага часу:

Пабуду шчаслівай (Бар.; 115);

Хачу шчаслівай пабыць (Кан.; 107);

Будзе радасць (Ян.; 276);

Няхай будзе шчаслівы (Бурл.; 88);

Сустрэнеш у нас ты шчасце (Багд.; 12);

Шчасным будзь (Ян.; 231);

Буду доўга шчаслівай (Ян.; 41);

Ці будзе рады (Мац.; 235);

Прыйдзе шчасце (Карж.; 52).

2. Вялікую групу (15% ад агульнай колькасці) складаюць словазлучэнні назоўнікаў шчасце, лёс, доля, радасць з дзеясловамі волевыяўлення і пажаданасці:

Хацелася шчасця зямнога (Гудк.; 4);

Марыць толькі аб шчасці (Карж.; 6);

Я да шчасця імкнуся (Карж.; 63);

На шчасце нам варожаць (Дудз.; 60);

Нашага шчасця не зычыць нікому (Дудз.; 16);

Шчаслівым уяўляю сына (Гудк.; 169);

Малюся на лёс (Ян.; 70);

Хачу шчаслівай быць (Кан.; 107);

Не просіш шчасця (Ян.; 75);

Наклічу радасць выпадкова (Ян.; 72);

Знайсці падкову шчасця заклінала (Лось; 65);

Варожыць пра шчасце (Ян.; 84);

Ніхто нам шчасных дзён не навяшчуе (Ян.; 217);

Малілася долі (Ян.; 189);

Яна шчасце сваё ўявіла (Ян.; 44);

Мне шчасця хацеў (Ян.; 274);

Шчасця жадаюць (Карж.; 16);

Заклінаць, каб абмінуў непапраўны лёс (Б.-Загн.; 197);

Долі просяць (Бар.; 115);

У марах да шчасця імкнеце душы (Багд.; 11);

Няхай ён будзе шчаслівы (Бул.; 88);

Кожны сам сабе няшчасце напрарочыць (Дар.; 10);

Ты жадаеш шчасця ў каханні (Рус.; 40).

Пераважная колькасць дзеясловаў волевыяўлення ў семантычным акружэнні канцэпту шчасце можа сведчыць пра значнасць для чалавека гэтага паняцця, пастаяннае імкненне да шчасця.

3. Групу адзінак, у якіх лексемы шчасце, лёс, доля, радасць з’яўляюцца залежным кампанентам, прадстаўляюць словазлучэнні з дзеясловамі, што маюць значэнне ‘паўплываць, уздзейнічаць пэўным чынам’ відазмяняюць базавае паняцце або ўтрымліваюць указанне на немагчымасць зрабіць гэта:

Перайначыць лёс (Ян.; 13);

Забіраць радасць (Ян.; 75);

Чужога шчасця не выкрасці (Рус.; 31);

Долю здабылі (Роўда; 3);

Саткаць долю (Ян.; 136);

Імкнешся долю ўзварушыць (Лось; 74);

Шчасце адабраць (Багд.; 16);

Дзяліць шчасце (Сад.; 5);

Долі не размяняць (Ян.; 144);

Шчасця не ўкрасці (Карж.; 33);

Не парушыць шчасця (Ян.; 256);

Дапаможа ў шчасці (Бар.; 52);

Абменьвацца лёсамі (Ян.; 229);

Долі не абхітрыць (Ян.; 254);

Спудзіць радасць (Мац.; 234);

Кінуць лёс на лязо нажа (Б.-Загн.; 198);

Забіць шчасце (Гудк.; 123).

Такія словазлучэнні ўказваюць на актыўную пазіцыю чалавека, які адчувае сябе здольным уплываць на падзеі, мадэляваць сваё жыццё.

4. Дзеясловы зрокавага ўспрымання выступаюць у якасці галоўнага кампанента ў наступных словазлучэннях:

Шчасліва глядзець з-пад павек (Багд.; 32);

Шчасліва разглядаю (Ян.; 157);

На сябе, шчаслівую, гляджу (Бар.; 590);

Шчасліва перамільгваюцца (Тваран.; 72);

Шчасна азірнецца (Дудз.; 87);

Долю ўбачыць (Лось; 81);

Мімаходзь азірнуся на ўдачу (Ян.; 33).

5. Дзеясловы фізічнага дзеяння могуць выступаць як галоўныя кампаненты ў словазлучэннях з лексемамі шчасце, лёс, доля, радасць:

Не кінуся шчасце шукаць (Ян.; 186);

Упляліся ў лёс (Ян.; 111);

Радасць лёгка спудзіць (Рубл.; 16);

Шчасце не займала (Ян.; 65);

Радасць хаваю (Дудз.; 92);

Шукаю шчасце (Гудк.; 56).

6. Мадэль, у аснове якой – дзеяслоў са значэннем фізіялагічнага стану, прадстаўлена наступнымі словазлучэннямі:

Млела ад шчасця (Ян.; 34);

Шчаслівец не ўчуе (Тваран.; 136);

Шчаслівейшай між паэтак прачнусь (Рус.; 59);

Жыць адзіным шчасцем і каханнем (Дудз.; 12);

Заплачу па шчаслівых і няшчасных (Дар.; 8).

7. Лексемы шчасце, лёс, доля, радасць могуць спалучацца з дзеясловамі, якія маюць значэнне ‘прыкладаць намаганні для дасягнення мэты’:

Да слёз хачу шчаслівай быць (Карж.; 56);

Займеў удачу (Карж.; 37);

Не зайздросціла шчасцю чужому (Гудк.; 78);

Нчасце набыць (Гудк.; 86);

Шчасця прагне (Б.-Загн.; 75);

Шчасце-долю здабылі (Роўда; 3).

8. Адносна невялікую групу (5% ад агульнай колькасці) складаюць словазлучэнні з дзеясловамі маўлення:

Зваліся “шчасцем” (Сом; 70);

Скажу: “Шчасліва!” (Бар.; 25);

Знайсці падкову шчасця заклінала (Лось; 65);

Змагу сказаць шчасліва (Бар.; 110);

Крычалі пра шчасце (Рубл.; 111);

Пра лёс з ёй размаўляю (Ян.; 173);

Душа ад радасці пяе (Лось; 139);

Празваны нешчаслівым (Лось; 133).

Сярод гэтых прыкладаў частотная група словазлучэнняў з дзеясловамі маўлення са значэннем ‘дзякаваць, быць удзячным’:

Удзячыць лёсу за міг жыцця (Ян.; 75);

Дзякую лёсу (Ян.; 20);

Дык дзякую за радасць хвілін (Лось; 37);

Хай струны дзён уславяць лёс пяра (Карж.; 48).

9. Для абазначэння канкрэтнага фізічнага дзеяння ў словазлучэннях, дзе лексемы шчасце, лёс, доля, радасць выступаюць як суб’екты дзеяння, выкарыстоўваюцца дзеясловы руху:

Прабілася шчасце (Ян.; 222);

Даў талент лёс (Багд.; 26);

Спаслаў лёс (Ян.; 256);

Пацячэ шчасце (Шкурдзь; 68);

Шчасце прыбегла (Багд.; 36);

Шчасце слізгаецца, падае (Карж.; 62);

Выпырхне ўдача (Ян.; 109);

дзеясловы фізіялагічнага стану:

Няшчасце лягло (Карж.; 32);

Шчасце і гора жывуць (Багд.; 53);

Усміхалася шчасцейка (Б.-Загн.;28);

Шчасце плача (Бар.; 69);

Задрамала шчасце (Рубл.; 100);

дзеясловы фізічнага дзеяння і ўздзеяння:

Лёс перамог (Б.-Загн.; 203);

Лёс кіруе мною (Карж.; 140);

Адбіўся лёс (Ян.; 169);

Лёс коней запрог (Б.-Загн. 200);

Выпаў лёс (Ян.; 216);

Паставіў кропку лёс (Ян.; 70);

Лёс падарыў (Ян.; 32);

Шчасце можа ашукаць (Ян.; 215);

Вяршыліся няшчасці (Дудз.; 41);

Доля пакоры не дала (Карж.; 23);

Змрок расхінае доля (Мац.; 231);

Доля нас вітала (Мац.; 230);

Мажлівасць нам доля дала (Карж.; 90);

Доля сцежкі не мыляе (Ян.; 137);

Паслужыць шчасце (Ян.; 240).

Характэрныя адзінкі з дзеясловамі, што абазначаюць дзеянне, якое хутка працякае ў часе, імгненнае (выбухне лёс (Ян.; 106), выпаў лёс (Ян.; 91), адбіўся лёс (Ян.; 169), выпырхне ўдача (Ян.; 109). Словазлучэнні з дзеясловамі, у якіх лексемы шчасце, лёс, доля, радасць выступаюць як суб’екты дзеяння, складаюць 19 % ад агульнай колькасці прыкладаў з дзеясловамі.

Спецыфікай вылучаецца група дзеепрыслоўных і дзеепрыметнікавых словазлучэнняў. Дзеепрыслоўе ў такіх словазлучэннях паказвае на дадатковае дзеянне, якое адбываецца адначасова з асноўным (шчасце прыбегла, запыхаўшыся (Багд.; 36). Дзеепрыслоўе з залежным словам можа паказваць на ўмову, пры якой адбываецца дзеянне (шчаслівы ці будзе ён, пакінуўшы Зямлю (Мац.; 234), або мэтанакіраванае дзеянне (долі сівой не тоячы (Б.-Загн.; 196).

У дзеепрыметнікавых словазлучэннях разгледжаныя лексемы могуць выступаць як актыўныя суб’екты (абдзеленыя шчасцем (Дудз.; 108), доляю адпеты) або як аб’екты дзеяння: споўненая доля (Карж.; 145), скошаны лёс (Ян.; 209), лёс захапляючы (Карж.; 149), шчасце маё ашуканае (Бар.; 69).

Такім чынам, лексемы лёс, доля, шчасце, радасць частотна спалучаюцца з дзеясловамі цяперашняга, будучага і прошлага часу. Часцей за ўсё прадстаўлены словазлучэнні з дзеясловамі прошлага і будучага часу, што сведчыць пра магчымасць усведамлення чалавекам свайго мінулага эмацыянальнага стану або пра жаданне перажываць гэты стан у будучым. Толькі ¼ словазлучэнняў з дзеясловамі часу прадстаўлена формамі цяперашняга часу, што гаворыць пра немагчымасць чалавека спасцігаць, асэнсоўваць сваё шчасце непасрэдна ў момант яго наяўнасці.

Лексемы лёс, доля, шчасце могуць выступаць як аб’ект (81% ад агульнай колькасці) або як суб’ект дзеяння (19%). Такі факт пацвярджае думку пра тое, што лёс можа ўплываць на чалавека, але і чалавек сам можа мадэляваць сваё жыццё.

2.2 Спалучальнасць лексем шчасце, доля, лёс, радасць з прыметнікамі

 

Пры аналізе вылучанай мадэлі прымалася пад увагу метафарызаванае значэнне адзінак. Гэта дазволіла выдзеліць сярод прыметнікаў адпаведныя лексіка-семантычныя групы:

1. Вылучаецца група словазлучэнняў з прыметнікамі, якія ўказваюць на дэталізацыю шчасця:

Лёс асабісты (Ян.; 131);

Прыватны лёс (Карж.; 71);

Чужое шчасце (Гудк.; 78);

Песенная доля (Ян.; 255);

Наша агульная доля (Карж.; 87);

Лёс вясковы (Ян.; 29).

Трэба заўважыць, што прыналежныя прыметнікі спалучаюцца з лексемамі доля і лёс, а з лексемай шчасце амаль не ўжываюцца. Гэта пацвярджае думку, што першыя ўспрымаюцца як дадзенае, вызначанае, а значыць, належаць самому чалавеку або іншай істоце. Шчасце ж успрымаецца як стан, унутранае перажыванне чалавека.

2. Частотна ў паэтычных творах разгледжаныя лексемы надзяляюцца здольнасцю перадаваць эмоцыі, што ілюструецца ў словазлучэннях з прыметнікамі, якія абазначаюць псіха-эмацыянальны стан:

Нястомны дзень і лёс (Ян.; 126);

Злы лёс (Ян.; 135);

Спакойнае шчасце (Рус.; 45);

Зманлівае шчасце (Гудк.; 56);

Непрыкаянны лёс (Ян.; 222);

Маладое шчасце (Бар.; 39);

Сталае шчасце (Карж.; 23);

Бяссонная радасць (Ян.; 92);

Гордае шчасцейка (Ян.; 157);

Сумнае шчасце (Дан.; 43);

Наіўнае шчасце (Дудз.; 92);

Нескваплівы лёс (Ян.; 140).

Трэба адзначыць, што наяўнасць у лексічным акружэнні канцэпту шчасце слоў, што абазначаюць рысы спецыфічна чалавечыя, гаворыць пра паэтызацыю шчасця, яго адухаўленне.

3. Словазлучэнні з прыметнікамі і дзеепрыметнікамі са значэннем працягласці ў часе, аддаленасці:

Далёкае шчасце давядзецца ўспамінаць (Дан.; 43);

Даўняе шчасце (Дудз.; 151);

Нязбытнае шчасце (Дудз.; 133);

Вечнае шчасце (Бул.; 28);

Шчасце, што адкладзена на потым (Дудз.; 151);

Буду доўга шчаслівай (Ян.; 41).

У гэтай групе мэтазгодна вылучыць словазлучэнні з прыметнікамі, якія паказваюць хуткаплынны, зменлівы характар шчасця: кароткае шчасце, як ноч на Купалу (Кан.; 103), кароткае лета, як шчасце (Дар.; 18), кароткі, як шчасце (Ян.; 7).

4. Вылучаюцца словазлучэнні, у склад якіх уваходзяць прыметнікі, што выражаюць эмацыянальныя адносіны чалавека да шчасця. Словазлучэнні, якія складаюць гэтую групу, выразна падзяляюцца на адзінкі станоўчай:

Дабрабытнейшае шчасце (Рубл.;99);

Безмяцежнае шчасце (Ьар.; 58);

Шчасны лёс (Б.-Загн.; 202);

Вялікае шчасце (Дудз.; 94);

Запаветны лёс (Ян.; 70)

і адмоўнай ацэнкі:

Балесны лёс (Ян.; 111);

Лёс горкі (Карж.; 149);

Непрыгожае шчасце (Багд.; 36);

Высакосны лёс (Ян.; 67);

Горкая ўдача (Ян.; 13);

Трывожнае шчасце (Бар.; 39);

Драматычны лёс (Ян.; 37);

Непапраўны лёс (Б.-Загн.; 197);

Зманлівае шчасце (Гудк.; 56);

Жорсткае шчасце (Ян.; 32).

5. Словазлучэнні з прыметнікамі, якія паказваюць на ступень праяўлення якасці:

Вялікае шчасце (Рубл.; 99);

Высокі лёс (Ян.; 258);

Поўнае шчасце (Бар.; 90);

Пранізлівае шчасце (Сільн.; 35).

Аналіз прыкладаў сведчыць: у адносінах да лексемы шчасце пераважна выкарыстоўваецца характарыстыка гранічна высокай ступені яго праяўлення. Мажліва, гэты факт сведчыць пра жаданне аўтараў узмацніць значэнне гэтага слова.

6. Вылучаецца група адзінак, дзе шчасце, лёс, радасць здольныя спалучацца з прыметнікамі, якія абазначаюць смакавыя (плачу за горкую ўдачу (Ян.; 256), шчасце здалося посным (Карж.; 106), лёс горкі (Карж.; 149), шчасліва-горкае сэрца) і колеравыя паняцці (кветкі шчасліва-белыя (Ян.; 265), вогненнае шчасце (Ян.; 209), святлістая доля (Мац.; 231), лёс прамяністы (Лось; 26), доля сівая (Б.-Загн.; 196).

7. Аўтарскія, індывідуальныя якасці-прыметы канцэпту шчасця перадаюцца праз словазлучэнні:

Шчасце трапяткое (Дар.; 29);

Чыстае шчасце (Карж.; 75);

Глыбінны лёс (Ян.; 169);

Павуціннае шчасце (Рубл.; 100);

Крохкае шчасце (Ян.; 70);

Дрогкая радасць (Ян.; 92);

Пранізлівае шчасце (Сільн.; 35).

Трэба заўважыць, што названыя аўтарскія прыметы вылучаюцца сваім падабенствам: маюць агульнае значэнне ‘які лёгка крышыцца, ломкі, лёгкі, дрыгатлівы’. Аднак аўтарскія прыметы канцэпту шчасце выкарыстоўваюцца ў паэтычных творах параўнальна нячаста. Колькасць такіх адзінак складае 5% ад агульнай колькасці.

8. Акустычныя характарыстыкі праяўляюцца праз словазлучэнні з прыметнікамі, што маюць значэнне ‘нягучны, ціхі’: ціха-шчаслівы (Ян.; 256), ціхае шчасце (Гудк.; 68).

Такім чынам, можна адзначыць здольнасць лексемы шчасце спалучацца з прыметнікамі ўсіх разрадаў (якаснымі, адноснымі і прыналежнымі). У колькасных адносінах на якасныя прыметнікі, што спалучаюцца з лексемай “шчасце”, прыпадае 87% ад агульнай іх колькасці. Гэты факт сведчыць пра жаданне аўтараў апісаць, ахапіць шчасце цалкам, назваць яго паўнацэнныя якасці і асаблівасці. Калі гаварыць пра выразны падзел характарыстык шчасця на станоўчыя і адмоўныя, то яны выражаюць спектр эмоцый пры апісанні гэтага паняцця.

2.3 Спалучальнасць лексем, што ўваходзяць у састаў канцэпту шчасце, з назоўнікамі

 

Назоўнікі, якія спалучаюцца з лексемамі лёс, доля, шчасце, радасць, можна падзяліць на наступныя лексіка-семантычныя групы:

1. Словазлучэнні з назоўнікамі, якія паказваюць на прыналежнасць да каго-небудзь, чаго-небудзь:

Даўгавы лёс (Б.-Загн.; 198);

Шчасце неразумных (Дан.; 28);

Шчасце маці змізарнелай (Лось; 164);

Жаночы лёс паэткі (Сільн.; 72);

Песні лёс (Ян.; 108).

2. Назоўнікі з прасторавай семай частотныя ў словазлучэннях:

Шлях маёй долі (Б.-Загн.; 203);

Шчасны куток паэткі (Лось; 156);

На шляху да шчасця (Дудз.; 133);

Шчасны віраж лёсу (Ян.; 234).

Згаданыя вышэй назоўнікі паказваюць на “месцазнаходжанне” шчасця ў адносінах да чалавека. Нягледзячы на адлегласць, чалавек імкнецца трапіць туды, дзе знаходзіцца шчасце.

3. У лексічным акружэнні даследаваных лексем выяўляюцца назоўнікі са значэннем псіхаэмацыянальнага стану:

Слязіна шчасця (Б.-Загн.; 196);

Рады чуласці песні (Лось.; 65);

Песня пра шчасце (Ян.; 140);

Шчаслівая мука героя (Ян.; 256);

Шчасце з дробнаю слязой (Ян.; 140);

Шчаслівае забыццё лёсу (Карж.; 130);

Прадчуванне шчасця (Лось; 45);

Шчаслівая стома маладосці (Паўл.; 66);

Шчаслівае бяссонне ліпеня (Гудк.; 75);

Лёсу насмешка (Ян.; 200).

4. Ступень праяўлення прыметы, што выражаецца лексемамі шчасце, лёс, доля, праяўляецца ў словазлучэннях:

Шчаслівая да плачу (Карж; 25);

Да глупства шчаслівы (Карж.; 45);

Незавершанасць нашага шчасця (Карж.; 123);

Лёсу пятачок (Ян.; 256);

Шчасце без меры (Дар.; 18);

Кропля шчасця (Ян.; 70);

Нам бы шчасця кропельку (Рубл.; 96).

5. Назоўнікі з часавай семай зафіксаваныя ў наступных словазлучэннях:

Радасць хвілін (Ян.; 203);

Дзён шчаслівых мноства (Бар.; 154);

Шчасця месяц (Ян.; 54);

Шчаслівае лета надзей (Ян.; 200);

Гадзіну любові і шчасця (Карж.; 75);

Шчасця міг (Гудк.; 159);

Момант шчаслівы адкрыцця (Карж.; 45);

Дзень майго шчасця (Ян.; 265).

6. Акустычныя характарыстыкі праяўляюцца ў словазлучэннях:

Шчаслівы шэпт закаханых (Лось; 17);

Словы шчасця (Лось; 107);

Голас сэрца шчаслівы (Роўда; 5);

Голас ад шчасця горкі (Ян.; 256);

Нотку шчаслівага зыку (Карж.; 70);

Шэпты шчаслівых каханкаў (Сап.; 776).

7. У лексічным акружэнні даследаваных адзінак частотныя назоўнікі, якія перадаюць паняцці пачуццяў і перажыванняў:

Шчасце ў каханні (Гудк.; 86);

Няшчаснае каханне маладосці (Сом.; 77);

Лёс – суцэльнае чаканне (Ян.; 216);

Шчасця кахання нашага (Рубл.; 20);

Доля – нібы гронка любові (Ян.; 257).

8. Назоўнікі, што перадаюць смакавыя асацыяцыі, прадстаўлены ў словазлучэннях: радасць і гаркота адзіноты (Ян.; 56), шчасліва-горкае сэрца маці (Ян.; 46).

9. Назоўнікі, якія абазначаюць часткі цела чалавека, праілюструем праз наступныя словазлучэнні:

На тонкіх нагах непрыгожае шчасце (Багд.; 36);

Твар шчаслівы маці (Бар.; 137);

Сэрца шчасцем надзяляй (Лась; 106);

Даверлівы твар лёсу (Карж.; 118).

10 Лексемы лёс, доля, шчасце, радасць здольныя спалучацца з назоўнікамі, што абазначаюць стан прыроды, навакольнага асяроддзя:

У змроку доля (Карж.; 36);

Шчасце – ачмурэння едкі дым (Дудз.; 80);

Свет ад шчасця (Дан.; 28);

Сонечны зайчык шчасця (Паўл.; 79);

Шчасце – не заўсёды дым (Дар.; 15).

У межах гэтай групы мэтазгодна вылучыць словазлучэнні з назоўнікамі, якія абазначаюць прадстаўнікоў расліннага свету:

Радасць – як даспелы яблык (Ян.; 89);

На гольцы шчасця (Ян.; 64);

Радасць у дароных рамонках (Дудз.; 92);

Быліна шчасця (Ян.; 276);

На шчасце колас дай (Ян.; 74);

Згаданыя вышэй прыклады дазваляюць гаварыць пра пэўную сімволіку шчасця, такія яго ўяўныя адметнасці, якія замацаваліся за гэтым паняццем і існуюць у свядомасці многіх людзей.

Такім чынам, назоўнікі, якія спалучаюцца з лексемай шчасце, паўтараюць і пацвярджаюць факты, што мелі месца пры даследаванні словазлучэнняў з прыметнікамі. Так, выяўляецца тэндэнцыя да ўжывання слоў (як прыметнікаў, так і назоўнікаў), якія паказваюць на гранічна высокую ступень праяўлення шчасця. Лексема шчасце спалучаецца не толькі з прыметнікамі, якія маюць прасторавае і часавае значэнне, псіхаэмацыянальнага стану, але і з аналагічнымі назоўнікамі.

Асаблівасцямі гэтай групы можна назваць словазлучэнні канцэпту шчасце з адзінкамі, якія называюць часткі цела чалавека і стан прыроды.

 


Информация о работе «Канцэпт "шчасце" у мове сучаснай беларускай паэзіі»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 90691
Количество таблиц: 1
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
69683
0
0

... -най мадэлі паэзія адышоўшага з жыцця М. Багдановіча, што стала ў 2-й палове 20-х гадоў метадалагічным арыенцірам для платформы згуртавання «Узвышша». 3 другога боку, паэзія 20-х гадоў была пазначана відавочнымі рысамі афіцыёзнага авангардызму, звязанага найперш з устаноў-кай на стварэнне новага мастацтва пад уплывам рэвалюцыйна-пралетарскага светабачання і класавай ідэалогіі. Культ рэвалю-цыйных ...

Скачать
91899
0
0

... і розных аспектаў праяўленняў салярнага культу часам супадаюць паміж сабой, часам аказваюцца цалкам супрацьлеглымі. 3. Міфалагема Сонца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету славян   У старажытных славян сонца ўяўлялася ў антрапаморфным выглядзе, персаніфікавалася (як і месяц). М. І. Талстой адзначыў таксама наяўнасць у славянскай міфалогіі ўспрыняцця сонца і месяца ў зааморфных абліччах. ...

0 комментариев


Наверх