28.1 Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе

Пытальнік:

Ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа, калі пытанне выражана ў галоўнай частцы:

Вы не падкажаце, як даехаць да чыгуначнага вакзала?

Не ставіцца, калі пытанне выражана ў даданай дапаўняльнай частцы:

Часта пытаю ў сябе, чаму гэту мову ўзяў з сабою, чаму гэту песню панёс з сабою, чаму гэты вечар жыве ўва мне, і ў крывінцы маёй, і ў расе.

Коска ставіцца

пры збегу злучнікаў перад даданай часткай:

1)  што, калі; што, каб; бо, калі

2)  і, калі; а, калі; і, пакуль, але калі

калі ў другой частцы няма слоў то, дык:

Міхась часта заўважаў што, калі Аленка ўсміхаецца, на яе шчоках з’яўляюцца сімпатычныя ямачкі.

Коска не ставіцца

калі ёсць словы то, дык:

Зіма падкралася непрыкметна, і калі раніцай выйшлі на вуліцу то ўбачылі, што дворышча ўсыпана чысцюткім снегам.

Коска ставіцца

калі аддзяляе даданыя часткі складаназалежнага сказа ад галоўнай:

Трывожна, хоць цішыня.

калі даданая стаіць у сярэдзіне галоўнай часткі:

Першыя дні, пасля таго як немцы занялі нашы Падлюбічы, на ўсходзе за лесам яшчэ грымела.

перад часціцамі нават, толькі, асабліва, калі яны стаяць перад злучнікам або злучальным словам:

Тут зусім ціха, асабліва калі сцямнее.

калі перад злучнікамі ці злучальным словам стаіць прыназоўнік з назоўнікам, то коска ставіцца перад прыназоўнікам:

Пацягнуліся нудныя пякучыя словы малітвы, у вымове якой нібы захавалася сусветнае гора.

калі даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе састаўных злучнікаў пасля таго як, да таго часу пакуль, для таго каб, ад таго што, таму што, па меры таго як, то коска ставіцца ў залежнасці ад зместу сказа і інтанацыі:

1)  або перад усім злучнікам;

2)  або перад другой яго часткай:

Пасля таго як зайшло сонца, над рэчкай паднімаецца малачаевы туман.

Міхасёвы хлопцы памірыліся пасля таго, як Ганна выбрала сярэдняга, Ігнася.

Коска не ставіцца:

калі даданыя часткі звязаны злучнікамі і, ці, або, то:

Я люблю пазіраць туды, дзе шумяць каласамі шырокія нівы або рассцілаюцца бясконцыя зялёныя лугі.

калі даданая частка суадносіцца з фразеалагізмам:

Міхась крычаў як з ланцуга сарваўся.

Пятро лаяўся на чым свет стаіць.

Працяжнік ставіцца:

даданая частка мае ўзмоцненую інтанацыю:

Як знішчым мы фашыстаў погань – зноў закрасуе родны край!

Дзе ступіць крок наш – шчасце ў вочы гляне, спеў зазвініць вясёлы, малады.

Двукроп’е ставіцца:

даданая паясняе, канкрэтызуе змест якога-небудзь слова ў галоўнай (можна ўставіць словы а іменна):

Доўгі час у галаве жыло адно: каб паверылі, каб не папікалі старастоўствам, бо не па сваёй волі ж гэта было – прымусілі.

Практыкаванне 48. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназалежных сказаў.

1. Той дарогай, што ішла паміж тарфяніку і роўна пастаўленых у адну лінію хат, вельмі шпарка ішоў чалавек. 2. Сонца такое, што не зірнеш на снег!.. 3. У падножжы лясных шатаў, дзе каліна расцвіла, легла пышна і багата тканка цені і святла. 4. Змоўклі ўсе вакол абшары, бо замыслілі штось хмары… 5. Шум стаіць над лясістай дуброваю, быццам рада аб нечым ідзе… 6. Ураджайным будзе лета, калі снег аж да акон. 7. Я люблю часіну навальніцы, калі б’е пярун па ўсіх ладах і злуюцца ў хмарах бліскавіцы, кроплі асыпаючы на дах.

Практыкаванне 49. Пастаўце знакі прыпынку паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежных сказаў.

1. Весела звіняць ручайкі таму што прыйшла вясна. 2. Перад тым як пакінуць бераг Мірон Іванавіч уважліва агледзеў раку. 3. Дружба сапраўдная пачынаецца тады калі людзі як мае быць ведаюць адзін аднаго. 4. Для таго каб многа ведаць трэба настойліва вучыцца. 5. Дняпро разліваецца шырока-шырока так што зусім не відаць процілеглага берага. 6. Гаворка заўсёды пачынаецца не для таго каб нічога не сказаць. 7. Завея круціла ўжо так што за які дзесятак метраў цяжка было заўважыць чалавека.

Практыкаванне 50. Утварыце складаназалежныя сказы, ужываючы наступныя злучнікі і злучальныя словы: што, каторы, дзе, калі, як, быццам, куды, хто, які, чый, нібы, каб, тады, як, калі – то, чым – тым, хоць – але. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

 

28.2 Знакі прыпынку ў складаным бяззлучнікавым сказе

Коска ставіцца, калі часткі складанага сказа маюць інтанацыю пералічэння і цесную сувязь паміж сабой: Веснавое сонца свяціла ярка, першыя жаваранкі ўжо заліваліся недзе ў вышыні, палі стракацелі белымі і чорнымі плямамі. У лузе носяцца пахі сунічныя, нізка голаву хіліць трава, ззяюць срэбрам люстэркі крынічныя.

Кропка з коскай ставіцца, калі часткі складанага сказа даволі развітыя, маюць свае знакі прыпынку: Ціха трапечуцца лісці зялёныя, з ветрыкам мову вядуць; вішні, узняўшыся белай каронаю, быццам дзяўчаты, цвітуць. Над рэчкай высокай сцяной стаяць стромкія хвоі, з лахматымі, белымі ад інею шапкамі; шырока развесілі сваё галлё волаты-дубы; блішчаць ледзянымі пацеркамі пышныя бярэзіны, сабраўшыся ў купку.

Пастаноўка двукроп'я і працяжніка залежыць ад адносін паміж часткамі складанага бяззлучнікавага сказа.

 

Двукроп’е

Адносіны

паміж часткамі

Можна ўставіць

Прыклады

 

2-я частка

раскрывае

змест 1-й

а іменна

Надвор'е было няўстойлівае: неба час ад часу зацягвалася хмарамі, імжыў дождж, затым зноў выблісквала сонца.

2-я частка –

прычына

бо таму што

Вася пачырванеў: яму цяжка было хлусіць. Я сёння не пайду на вуліцу: холадна.

2-я частка

дапаўняе,

удакладняе,

канкрэтызуе

змест 1-й

што, як

1. Я заўважыў: вецер змяніў напрамак.

2. Адразу стала ясна: дажджу не мінуць.

 

2-я частка

выражае

прамое

пытанне

 

1. Вось толькі пытанне: як рана ён пойдзе? 2. Пеця паглядзеў на дырэктара: як той?

 


Працяжнік

Адносіны паміж часткамі Можна ўставіць

Прыклады

 

1 -я частка — умова, час

калі (перад 1-й ч.)

Адчыніш фортку — павее халадок (калі адчыніш фортку, то павее халадок)

2-я частка — вынік, вывад

таму, і таму

Гаспадарка яе невялікая — Даша адна спраўлялася з ёю.

2-я частка мае параўнальнае значэнне

як,

быццам

Ідзе па вуліцы — лебедзь плыве. Слова сказаў — сякераю адсек.

Супрацьпастаўленне

а, але,

аднак

Пастукалі ў дзверы — ніхто не адгукаецца. Каса не косіць – каса брые.

Хуткая змена падзей, нечаканы вынік

і

 Зачэпіш галінку – на галаву снег, як са страхі. Бліснула маланка –стала відна як удзень.

2-я частка выражае дадатковае паведамленне і пачынаецца словамі гэта, то, так, такі

Прасіцца ён не будзе – гэта я цвёрда ведаю. У вас валасы дужа мяккія – такія звычайна ў жанчын бываюць.

2-я частка мае вынікова-абагульняльнае значэнне

Стракозы ляталі над травой, у паветры таўкліся камары, воблакі павольна плылі ў вышыні і знікалі — усё гэта прадказвала цёплыя дні.

Часам бывае цяжка вызначыць адносіны паміж часткамі складанага бяззлучнікавага сказа, яны "падыходзяць" адразу пад некалькі пунктаў правіла.

Калі пры напісанні дыктанта межы сказаў вызначаюцца даволі выразна і інтанацыя экзаменатара адпавядае пэўнаму знаку прыпынку, дакладнасць у пастаноўцы знакаў прыпынку амаль абавязковая. Абітурыент, які піша пераказ, па сутнасці, сам будуе сказы і, значыць, вызначае адносіны паміж імі; таму ў такіх выпадках пунктуацыйная варыянтнасць больш верагодна. Аднак трэба памятаць адно: любы знак прыпынку павінен тлумачыцца правіламі сучаснай пунктуацыі, інакш ён лічыцца памылковым.

Практыкаванне 51. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж прэдыкатыўнымі часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў.

1. Кавалкамі чыстага неба сінеюць азёры, грознымі вартавымі стаяць вячыстыя дубы на лугах. 2. Свяціў месяц, блішчалі зоры. 3. Алесь не спіць – ён у трывозе. 4. Каса не косіць – каса брые. 5. У гэты дзень зямля спявала, калоссе морам зашумела, ясней і сонца нам заззяла, грамчэй і песня зазвінела. 6. Белыя хмаркі над намі гулялі, беглі ў няведамы край, чыстыя росы, як срэбра, блішчалі, гоманам поўніўся гай…

Практыкаванне 52. Спішыце бяззлучнікавыя складаныя сказы і пастаўце знакі прыпынку паміж іх прэдыкатыўнымі часткамі.

1. Сонца грэе прыпякае лёд на рэчцы затрашчаў. 2. Цярэшка глядзіць у акно дахі дамоў абтрушаны снегам. 3. Мне бачна Полацк не старэе ён маладзее з кожным днём. 4. Радасна і шумна шалясцяць асіны радасна і шумна шалясцяць дубы. 5. Цяперашняе жыццё не павінна спыняцца на адным месцы яно мусіць вярцецца віраваць бегчы наперад. 6. Высока зоры ружавеюць лятуць буслы пад шляхам Млечным з лагчыны цёплы вецер вее над пожняй ціхі летні вечар. 7. Кране рукой рабіны куст звон чуецца рабінавы кране яна каліны куст звон чуецца калінавы.


Информация о работе «Беларуская мова»
Раздел: Иностранный язык
Количество знаков с пробелами: 168412
Количество таблиц: 14
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
38237
0
0

... ічныя распрацоўкі беларускай мовы пачатку ХХ ст. значна паглыбілі ўяўленне аб яе асаблівасцях у тагачасных навуковых колах і сярод шырокай грамадскасці. Тэма: Вывучэнне гісторыі беларускай мовы ў пачатку ХХ стагоддзя У пачатку ХХ ст. працягвалася публікацыя помнікаў беларускага пісьменства. Старажытныя летапісы, рэлігійныя творы, палемічная літаратура, якая адшуквалася ў розных архівах і кні ...

Скачать
15490
0
0

... распрацоўцы правапісных і граматычных норм беларускай мовы. Пачатак беларусізацыі пасля утварэння БССР   Пасля утварэння БССР (1919) пачалася беларусізацыя ўсіх сфер жыцця, з 1924 г. беларуская мова стала дзяржаўнай. У 20-я гады ХХ стагоддзя інтэнсіўна папўняецца новымі словамі слоўнік беларускай мовы, распрацоўваюцца пытанні арфаграфіі і граматыкі, фарміруюцца формы літаратуронага вымаўлення ...

Скачать
21923
0
0

... «Гiсторыя пра Атылу»), перакладнымi хронiкамi («Хронiка» М.Стрыйкоўскага). Пералiчаныя арыгiнальныя i перакладныя творы адлюстроўваюць высокую ступень развiцця старабеларускай лiтаратурнай мовы, багацце i разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў. Беларуская мова пранiкае i ў сферу рэлiгiйнай лiтаратуры. У 15ст. на беларускую мову была перакладзена «Песня песням». У 1517-1519гг. беларускi першадрукар, ...

Скачать
101756
2
1

... ), дзеепрыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў прыдатная ім катэгорыя склону цалкам залежыць ад таго назоўніка, з якім яны спалучаюцца. З улікам таго, што ў беларускай мове азначальнае слова звычайна размяшчаецца перад назоўнікам, яно і сігналізуе пра марфалагічныя якасці назоўніка (параўн.: новаму -- давальны склон, адзіночны лік, мужчынскі або ніякі род адпаведнага субстантыва). Асабліва выразна ...

0 комментариев


Наверх