21.4 Акалічнасці

Акалічнасцю называецца даданы член сказа са значэннем якаснай характарыстыкі дзеяння, спосабу дзеяння і умоў, якія суправаджаюць дзеянне.

У ролі акалічнасці выступаюць прыслоўі і дзеепрыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, лічэбнікі або спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, неазначальная форма дзеяслова. Напрыклад: Начамі павяваў здаровы і прыемны халадок. Ян ішоў дахаты не спяшаючыся. Каця ўздрыгнула ад нечаканасці. Мы адышліся досыць далёка ад чыгункі і спыніліся раніцай на ўзлеску адпачыць.

Акалічнасці звычайна адносяцца да асабовых форм дзеяслова, радзей — да назоўнікаў, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, прыслоўяў, дзеепрыслоўяў.

Акалічнасці падзяляюцца на некалькі разрадаў: месца, часу, прычыны, мэты, спосабу дзеяння, меры і ступені, умовы.

Акалічнасць месца абазначае месца дзеяння, напрамак, шлях руху і адказвае на пытанні дзе? куды? адкуль? дакуль? Выражаюцца прыслоўямі месца, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікам і без прыназоўніка, устойлівымі зваротамі: Тут, у лясніцтве Лімень, берагі цвёрдыя, і бабры робяць у іх норы, наверх нацягваюць галлё, бярвенні.

Акалічнасць часу абазначае час дзеяння і адказвае на пытанні калі? з якога часу? да якога часу? за які час? У ролі акалічнасцей часу выступаюць прыслоўі часу, назоўнікі ў форме ўскосных склонаў і ўстойлівыя звароты: Днём яшчэ было цёпла, а пад вечар апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе.

Акалічнасць прычыны раскрывае прычыну ўзнікнення дзеяння і адказвае на пытанні чаму? з якой прычыны? Выражаецца прыслоўямі прычыны, ускоснымі склонамі назоўніка, словазлучэннямі: Знячэўку Базыль так перапалохаўся, што ўвесь задрыжаў і падскочыў.

Акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і адказвае на пытанні дзеля чаго? з якой мэтай? Прыслоўі мэты, ускосныя склоны назоўнікаў, інфінітыў і устойлівыя звароты ўжываюцца для выражэння акалічнасці мэты: У Белавежскай пушчы зроблены вялікія і маляўнічыя штучныя азёры для звярыных вадапояў.

Акалічнасць спосабу дзеяння абазначае спосаб дзеяння і адказвае на пытанні як? якім чынам? У ролі іх выступаюць якасныя прыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, дзеепрыслоўі і ўстойлівыя звароты: Сонца прыгравала з кожным днём усе мацней і мацней; Востра пахла горкай лазой і талым снегам .

Акалічнасці меры і ступені абазначаюць меру і ступень праяўлення дзеяння ці прыметы і адказваюць на пытанні колькі? як многа? у якой ступені? Такія акалічнасці выражаюцца спалучэннем колькасных і якасных прыслоўяў, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх, колькасна-іменнымі словазлучэннямі: Не пабаяўся прайсці пяхотам цэлых сто вёрст, каб паступіць на рабфак.

 

25.7 Адасабленне акалічнасцей

Выражаюцца

1. Дзеепрыслоўнымі зваротамі:

Вуліца змоўкла, слухаючы гул у небе.

2. Адзіночнымі дзеепрыслоўямі:

Усміхнуўшыся, Валя падала руку.

3. Спалучэннямі назоўнікаў з прыназоўнікамі:

Дзякуючы сястры, я здолеў закончыць ВНУ.

Адасабляюцца

1.  Калі выражаны дзеепрыслоўнымі зваротамі (незалежна ад месца):

Антон узмахнуў рукамі і, лёгка наступіўшы на прытуплены канец бервяна, апынуўся на тым баку.

2.  Адзіночнымі дзеепрыслоўямі са значэннем дадатковага дзеяння або стану (акрамя спосабу дзеяння):

Развітаўшыся, Ніна хуценька выбегла за весніцы і пакрочыла дадому.

3.  Дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты, перад якімі стаяць словы, як, нібы, быццам:

Вёска прыціхла, як бы патануўшы ў цемры.

Пятро падышоў да Сашы і, ўбачыўшы яе нерашучасць, прытуліў да сябе.

4.  Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, якія стаяць перад выказнікамі:

Нягледзячы на моцную завіруху, мы вырашылі паслаць наперад разведку і не памыліліся: наперадзе была нямецкая засада.

5.  Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі паводле, насуперак, у адпаведнасці з, згодна з, з прычыны:

З прычыны занятасці, я так і не наведаў хворага Міхала, аб чым заўсёды шкадаваў.

6.  Калі акалічнасці ўдакладняльныя (канкрэтызуюць, удакладняюць сэнс папярэдняй акалічнасці):

На узгорку, побач з хатай, расце высокі дуб.

Памятайце:

·  часціцы (нават, амаль), якія стаяць перад дзеепрыслоўным зваротам, уключаюцца ў яго склад: Вера прайшла міма, нават не паглядзеўшы ў яго бок.

·  не адасабляюцца акалічнасці, цесна звязаныя па сэнсе з выказнікам: Пятро стаяў не варушачыся і пазіраў на Кідалу.

·  калі выражаны фразеалагізмамі: Хлопцы спалі як пшаніцу прадаўшы.

·  калі адзіночнае дзеепрыслоўе стаіць пасля прыслоўя і ўтварае адзін рад аднародных членаў: Імкліва і булькаючы бегла крыніца.

Практыкаванне 39. Спішыце сказы, падкрэсліце акалічнасці, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Нерухома стаяў густы лес шчыльна прытуліўшы верхавіны да верхавін. 2. Спяваючы маці не зводзіла вачэй з кроснаў. 3. Раман стоячы весела пасмейваўся. 4. Нават і зараз нягледзячы на свае восемдзесят год дзед Мікіта любога маладога за пояс заткне. 5. Ён не мог сядзець склаўшы рукі. 6. Спачатку яны ішлі прыгнуўшыся потым папаўзлі. 7. Не сціхаючы грымеў гром. 8. Янка доўга стаяў у двары разглядаючы ўсё і разважаючы. 9. Алік без запінкі ні разу нават не збіўшыся даказаў абедзве тэарэмы. 10. З мора паляцела вялікая хваля і ударыўшыся аб каменне рынула на яго безліччу пырскаў. 11. Самазвал ірвануўся ўперад але праехаўшы некалькі метраў засеў у непралазнай гразі. 12. На полі недалёка ад вёскі працавалі людзі. 13. Каля клуба на пляцоўцы моладзь гуляла ў мяч.

 

§ 22. Аднародныя члены сказа

Два ці больш члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова або словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння, называюцца аднароднымі.

Аднароднымі ў сказе могуць быць дзейнік, выказнік, дапаўненні, азначэнні і акалічнасці. Напрыклад: Прыемна глядзець на новыя, вялікія, чыстыя, адна ў адну, добра дагледжаныя хаты сяла .

Аднародныя і неаднародныя азначэнні

Азначэнні бываюць аднародныя і неаднародныя.

I. Азначэнні аднародныя, калі абазначаюць:

а) адметныя прыметы прадметаў;

б) розныя прыметы аднаго і таго прадмета, характа-
рызуючы яго з аднаго якога-небудзь боку (знешні выгляд, якасць, форма і інш.). Напрыклад: Свечкі разлівалі мяккае, спакойнае святло.

Аднароднымі звычайна з'яўляюцца адзіночнае азначэнне і наступнае за ім азначэнне, выражанае дзеепрыметным словазлучэннем. Напрыклад: Бабровая хатка пакрыта новымі, зрэзанымі нядаўна палкамі.

Азначэнні аднародныя, калі ўтвараюць сэнсавую градацыю (кожнае наступнае азначэнне ўзмацняе выражаную ім прымету), напрыклад: Лёгкія, іскрыстыя, празрыста-ажурныя песенныя збудаванні ўзнікаюць адно за адным, чаруюць музыкай, разлівам пачуцця, некранутай чысцінёй у вершах Купалы «Песня», «Бой», «А зязюлька кукавала...»

Як правіла, аднароднымі з’яўляюцца дапасаваныя азначэнні, якія стаяць пасля азначаемага слова, напрыклад: Я. Купала па характары таленту — паэт маштабнага мыслення, струны яго душы найбольш чула адгукваліся на ўсё вялікае, значнае, яркае, выключнае ў жыцці.

II. Азначэнні неаднародныя, калі характарызуюць прадмет з розных бакоў, напрыклад: Вось з-за дрэмлючага лазняку выглянула вялізнае чырвонае сонца — памер і колер і г. д.

Неаднароднымі трэба лічыць два азначэнні, з якіх першае адносіцца не непасрэдна да назоўніка, а да спалучэння назоўніка з папярэднім азначэннем, напрыклад: Знойдзеш на лузе і шэранькія шышачкі зязюлек, якія перамяшаліся з цёмна-сіняй дзікай цыбулькай.

 

22.1 Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа

Коска не ставіцца

1.  Калі адзіночны спалучальны ці размеркавальны злучнік звязвае два аднародныя члены сказа:

Дзед Астап і Міколка мнагазначна пераглянуліся.

2.  Перад паўторным і, які звязвае розныя рады аднародных членаў:

Было ўсё слаўна: дом і блізкі флігель, прыгожыя і стройныя ліпы, што паўколам падступалі да ставаў.

3.  Калі аднародныя члены звязаны рознымі злучнікамі:

Цэлы дзень каля грушы спыняліся ці ішлі або ехалі людзі.

4.  Перад першым пералічальным злучнікам:

У начной цішыні не было чуваць ні смеху, ні песняў, ні гаворкі.

5.  Паміж неаднароднымі азначэннямі:

У парадзелым сівым тумане Ігнат убачыў групу людзей.

6.  Паміж аднароднымі членамі, аб'яднанымі ў пары (але не паміж самімі парамі):

У садзе раскашавалі белым колерам слівы і вішні, чарэшні і маладзенькія яблынькі.

Коска ставіцца

1.  Калі аднародныя члены звязаны бяззлучнікавай сувяззю:

Лес маўчыць глуха, знямела, зацята.

2.  Калі аднародныя члены звязаны адзіночнымі супраціўнымі злучнікамі: а, але, ды (але), аднак, затое:

Свеціць сонца зімою, а не грэе.

3.  Калі аднародныя члены звязаны паўторнымі спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі:

То разбяжыцца, то пухам засцелецца хітрая мяцеліца.

4.  Калі злучнік і паўтараецца, але звязвае не ўсе, а толькі частку аднародных членаў сказа:

Пажаўцелі палі, і лясы за ракою, і сады.

5.  Перад другой часткай парнага злучніка: як — так і, не толькі — але і, хоць і — але:

Хоцъ і стомлены быў Міхась, але, сабраўшыся, пайшоў на вячоркі.

6.  Паміж парамі аднародных членаў, звязанымі спалучальным злучнікам і:

Мір — гэта радасць і шчасце, мір і спакой на зямлі.

7.  Калі адзіночныя злучнікі і, ды, ды і маюць далучальнае значэнне (і пры гэтым):

Вясна, лета, восень, ды і зіма цесна звязаны з земляробчым каляндаром, з працоўнымі клопатамі селяніна.

Практыкаванне 35. Спішыце сказы, падкрэсліце аднародныя члены і пастаўце знакі прыпынку.

1. На дварэ сонца мароз і вецер. 2. Ён стаў пчаляром і садаводам і агароднікам. 3. Жыццё было для нас радасцю а не цяжарам. 4. Касцы ідуць то грамадою то шнурам цягнуць чарадою то паасобку то па пары. 5. Я малым хлапчуком палюбіў нашы пушчы і нівы і блакітныя рэкі і мора зялёных лугоў. 6. Сёмка быў сярэдняга росту шырокі ў плячах прысадзісты. 7. У думках і марах раблю свой абход на поўнач і поўдзень на захад і ўсход. 8. Песня і казка ходзяць у пары сеюць па свеце дзівы і чары. 9. Ні дзед Талаш ні Мартын Рыль не дагаворвалі сваіх думак да канца але разумелі адзін другога вельмі добра.

§ 23. Абагульняльныя словы

Абазначаюць родавае паняцце пры аднародных членах і выконваюць аднолькавую з імі сінтаксічную функцыю.

У якасці абагульняльных слоў ужываюцца:

1) азначальныя займеннікі:

 кожны, увесь (усе, усё), усякі

2) адмоўныя займеннікі:

 ніхто, нішто

3) прыслоўі:

ніколі, нідзе, заўсёды, усюды

4) назоўнікі і дзеясловы.

 

23.1 Знакі прыпынку пры абагульняльных словах

1.  Пасля абагульняльнага слова ставіцца двукроп'е:

 Усё злівалася з гарызонтам: дрэвы, стагі, будынкі.

2.  Пасля аднародных членаў сказа перад абагульняльным словам ставіцца працяжнік:

 Будынак, парк і агароджа — было ўсё слаўна і прыгожа.

3.  Калі аднародныя члены стаяць у сярэдзіне сказа, то пасля абагульняльнага слова ставіцца двукроп'е, а пасля аднародных членаў — працяжнік:

Усё разам: і хаты, і поле, і дарога — чарнела ад асенняй імглы і туману.

Практыкаванне 37. Спішыце, падкрэсліце абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа і пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

1. Бывала, нідзе не пачуеш аніякага голасу ні дома ні на вуліцы. 2. Ад спёкі застыла ўсё і далёкі сіні лес і поле і хаты і самі людзі…3. У хаце не было нікога ні старых ні малых. 4. Поле і будынкі усё пакрыта снегам. 5. Люба ўзялася за работу набрала бярэмя дроў унесла ў хату і стала класці ў печ. 6. Дзяцінства маладосць юнацтва сілы словам, усё аддавалася зямлі. 7. Пайсці ў грыбы ці ў тую рыбу або паехаць на сядзібу ці ў млын малоць на хлеб збажынку усё гэта вабіла хлапчынку. 8. Усюды на чыгунцы у дэпо на электрастанцыі працуюць нашы людзі. 9. Усё сена жыта ячмені і аўсы звезена ў гумны.

§ 24. Параўнальны зварот

Словы, словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест пэўнага члена сказа або ўсяго выказвання.

Служаць для дакладнай характарыстыкі прадметаў і з’яў навакольнага свету.

Паводле будовы:

1)  з аднаго слова: як люстра

2)  са спалучэнняў слоў: нібы прыгожай чысцюткай хусцінкай

Параўнальны зварот са злучнікам як на пісьме выдзяляецца коскамі:

1.  Калі злучнік адносіцца да ўказальных слоў так (гэтак), такі (гэтакі), той (тая):

Нідзе так звонка не чуваць спеў жаваранка, як у полі.

2.  Калі параўнальныя звароты маюць выразнае параўнальнае значэнне, хоць і не адносяцца да ўказальных слоў:

Праўда чыстая, як дзіцячыя вочы.

3.  Перад як у спалучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як:

Гэта быў не хто іншы, як Паўлюкоў Міхась.

Не што іное, як золата, прывяло Шрэдэра ў далёкую беларускую вёску.

Коска не ставіцца

1.  Калі параўнальны зварот уваходзіць у склад выказніка:

 Вочы як дзве чарэшні ў дождж.

2.  Калі параўнальны зварот – фразеалагізм:

 Той славы з макавае зерне.

3.  У зваротах са злучнікам як у значэнні “у якасці”:

 Мікалая Пятровіча запрасілі на кансіліум як урача, які лячыў хворую.

4.  У зваротах, абедзве часткі якіх выражаюцца аднолькавым словам:

 Зіма як зіма. Мяцеліца як мяцеліца.

5.  Калі злучнікі як, нібы, быццам выконваюць ролю часціц з рознымі эмацыянальна-экспрэсіўнымі адносінамі:

 Нібы ў зачараваным сне плыве Прыпяць.

Параўнальныя звароты, якія перайшлі ў разрад фразеалагізмаў

як бачыш

як на заказ

як без рук

як на іголках

як горкая рэдзька

як на пажар

як гром з яснага неба

як па масле

як дзве кроплі вады

як рукой зняло

як забіты

як рыба аб лёд

як з вядра

як след

як мага

як у ваду глядзеў

як мае быць

 

Практыкаванне 40. Спішыце. Знайдзіце параўнальные звароты і пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Расой як жэмчугам акроплены мурог. 2. Бор стаіць задумленны як сівы дзед. 3. Быццам кроў журавіны чырванеюць між лозаў. 4. Круглы нібы шар выплываў з-за лесу месяц. 5. З боку вербачкі крывыя бы кабецінкі старыя нуднай кучкаю стаяць. 6. Снег пад нагамі скрыпіць што жывы. 7. На чале брыгады стаяў не хто іншы як муляр Лапко. 8. Ластаўка як і ўсе птушкі радуецца сонцу і цёпламу дню. 9. Яны адчувалі сябе амаль як дарослыя людзі. 10. Сонца прыгравала зусім як летам. 11. Між дзяцей дачку са школы як прыемна сустракаць! 12. Дождж паліў як з вядра. 13. Хата была як цацка. 14. Абоз расцягнуўся больш як на вярсту. 15. Хлапчукоў як ветрам здзьмуло. 16. Лапко прыглядаўся да работы як гаспадар. 17. Цыбулька гаварыў як найлепшы прамоўца.

 

§ 25. Зваротак

Слова або спалучэнне слоў, якія называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца ў размове.

У залежнасці ад будовы звароткі бываюць:


Информация о работе «Беларуская мова»
Раздел: Иностранный язык
Количество знаков с пробелами: 168412
Количество таблиц: 14
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
38237
0
0

... ічныя распрацоўкі беларускай мовы пачатку ХХ ст. значна паглыбілі ўяўленне аб яе асаблівасцях у тагачасных навуковых колах і сярод шырокай грамадскасці. Тэма: Вывучэнне гісторыі беларускай мовы ў пачатку ХХ стагоддзя У пачатку ХХ ст. працягвалася публікацыя помнікаў беларускага пісьменства. Старажытныя летапісы, рэлігійныя творы, палемічная літаратура, якая адшуквалася ў розных архівах і кні ...

Скачать
15490
0
0

... распрацоўцы правапісных і граматычных норм беларускай мовы. Пачатак беларусізацыі пасля утварэння БССР   Пасля утварэння БССР (1919) пачалася беларусізацыя ўсіх сфер жыцця, з 1924 г. беларуская мова стала дзяржаўнай. У 20-я гады ХХ стагоддзя інтэнсіўна папўняецца новымі словамі слоўнік беларускай мовы, распрацоўваюцца пытанні арфаграфіі і граматыкі, фарміруюцца формы літаратуронага вымаўлення ...

Скачать
21923
0
0

... «Гiсторыя пра Атылу»), перакладнымi хронiкамi («Хронiка» М.Стрыйкоўскага). Пералiчаныя арыгiнальныя i перакладныя творы адлюстроўваюць высокую ступень развiцця старабеларускай лiтаратурнай мовы, багацце i разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў. Беларуская мова пранiкае i ў сферу рэлiгiйнай лiтаратуры. У 15ст. на беларускую мову была перакладзена «Песня песням». У 1517-1519гг. беларускi першадрукар, ...

Скачать
101756
2
1

... ), дзеепрыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў прыдатная ім катэгорыя склону цалкам залежыць ад таго назоўніка, з якім яны спалучаюцца. З улікам таго, што ў беларускай мове азначальнае слова звычайна размяшчаецца перад назоўнікам, яно і сігналізуе пра марфалагічныя якасці назоўніка (параўн.: новаму -- давальны склон, адзіночны лік, мужчынскі або ніякі род адпаведнага субстантыва). Асабліва выразна ...

0 комментариев


Наверх