14.2 Правапіс часціцы не

Часціца не пішацца разам:

а) са словамі, якія без не не ўжываюцца: непагадзь, неабходна, неабсяжны, незабыўны, нездаровіцца, ненавідзячы;

б) са словамі, да якіх можна падабраць сінонім без не: непрыяцель (вораг), невялікі (малы), неглыбока (мелка);

в) з няпэўнымі займеннікамі i прыслоўямі: нехта, нечы; недзе, некалі;

г) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежнага слова: няскошаная трава, непрывезеныя дровы, непрачытаны твор.

Часціца не пішацца асобна:

а) з дзеясловамі i дзеепрыслоўямі: не ведаў, не мог, не быў; не прачытаўшы, не сказаўшы, не ведаючы, не хочучы;

б) калі ёсць супрацьпастаўленне: не прыяцель, а проста знаёмы; не гарачая, а толькі цёплая вада; не аднолькавае, даволі разнастайнае гэтае ўлонне (супрацьпастаўленне падразумяваецца, яўна прапушчаны злучнік а);

в) з кapoткімі дзеепрыметнікамі: трава не скошана, дровы не прывезены, твор не прачытан;

г) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх ёсць залежае слова: не скошаная (кім?) касцамі трава; не прывезеныя (калі?) своечасова дровы; (калі?) яшчэ не прачытаны твор;

д) з формамі вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: не раней чым заўтра, не горшы за яго, не больш за кіламетр;

е) у складзе ўзмацняльных адмоўяў далёка не, зусім не, ніколькі не: далёка не поўны, ніколькі не горшы.

Заўвага. Звычайна не пішацца асобна з адноснымі прыметнікамі, надаючы адмаўленне выражанай прымеце: гадзіннік не залаты, мёд не ліпавы.

не трэба, не варта, не супраць, не шкада

14.3 Правапіс часціцы ні

Часціца ні пішацца разам:

а) з адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, нішто, нічый, ніякі, ніяк, нікуды, ніколькі. Але: ні ў кога, ні з кім, ні з чым.

б) са словамі, якія без ні не ўжываюцца: нішчымны, нікчэмны, ніводны, ніводзін.

У астатніх выпадках часціца ні пішацца асобна.

Заўвага. 1. Адрознівайце няпэўныя і адмоўныя прыслоўі і займеннікі. У няпэўных не пішацца заўсёды пад націскам, у адмоўных ні – заўсёды не пад націскам: не́хта – ніхто́; не́дзе –нідзе́; не́чы – нічы́й.

2. Прыназоўнік нягледзячы на трэба адрозніваць ад дзеепрыслоўя: Нягледзячы на мароз, вучні паехалі на экскурсію. – Міхась адказаў, не гледзячы на мяне.

Практыкаванне 28. Спішыце, раскрыйце дужкі. Замест кропак устаўце е або і, растлумачце, разам ці асобна пішуцца часціцы не, ні са словамі.

1. Дзе (н..) станеш, дзе (н..) глянеш, краю (н..) відаць. 2. (Н..) пробліску ў цёмным небе, (н..) зоркі. 3. Грыбы моцныя, тугія, быццам (н..) было (н..) снегу, (н..) прымаразкаў. 4. Няма над возерам (н..) ластавак, (н..) чаек. 5. Ласкавы гул збажыны (н..) змаўкаў (н..) па хвіліну. 6. Як тут (н..) расхвалявацца? 7. (Н..) дзе (н..) кога. 8. Як (н..) гне мароз, (н..) гладзіць, але (н..) чога (н..) парадзіць. 9. (Н..) хто (н..) сказаў (н..) слова. 10. I (н..) водная раслінка, (н..) водны парастак, (н..) воднае дрэўца i (н..) адна жывая icтотa (н..) думала ў той час пра смерць. 11. Лейтэнант, (н..) зірнуўшы (н..) на кога, выйшаў з пакоя. 12. Падарунка (н..) мог я (н..) ўзяць. 13. Дзе я толькi (н..) быў. 14. (Н..) хмурынкі цэлы месяц. 15. Усё часцей дзяцінства сніцца, дзе б у дарозе я (н..) быў. 16. Васіль даў зарок (н..) хадзіць (н..) да кога, (н..) бачыцца (н..) з кім,. 17. Гародчык быў (н..) вялікі i, мабыць, зусім (н..) прыдатны (н..) для якіх іншых pacлін. 18. Нейкая свая, (н..) разгаданая (н..) кім таямніца жыла тут. 19. (Н..) спадзявана абрушылася вясна на горад яркім i шчодрым сонцам, (н..) знанай дагэтуль ажыўленасцю гарадскіх вуліц. 20. I раптам (н..) дзе далёка, у (н..) дасяжнай глыбіні акіяна, (н..) смела праглянулася зорка. 21. Я перажывала высокае, (н..) з чым (н..) параўнальнае ўзрушэнне. 22. Тую выставу (н..) льга (н..) помніць. 23. (Н..) адно дрэва (н..) шуміць так трывожна i глуха, як елка.


§ 15. Правапіс некаторых прыназоўнікаў, злучнікаў i часціц

 

15.1 Правапic некаторых прыназоўнікаў

Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пiшуцца праз злучок: з-за хаты, з-пад Оршы, па-за школай, па-над лугам.

Незалежна ад вымаўлення пішацца прыназоўнік з (прыназоўніка с у беларускай мове няма): зліваўся з шолахам лесу, з шапаценнем травы.

15.2 Правапіс некаторых злучнікаў

Складаны злучнік таму што пішацца ў два словы. Вытворныя злучнікі затое, прычым, прытым пішуцца разам. Іх трэба адрозніваць ад прыназоўніка з займеннікам. Займеннікі з'яўляюцца членамі сказа, пасля ix звычайна ўжываецца назоўнік, на які ўказвае займеннік: На дварэ было цёмна, затое яснымі былі думкі ў чалавека. У гэтым сказе затое – злучнік, яго можна замяніць злучнікамі але, аднак, толькі: На дварэ было цёмна, але (аднак, только) яснымі былі думкі ў чалавека. У сказе Дзецям было крыўдна за тое, што ix рана разбудзілі тое — займеннік, ужыты ў значэнні назоўніка, выконвае функцыю дапаўнення: крыўдна (за што?) – за тое.

 


Информация о работе «Беларуская мова»
Раздел: Иностранный язык
Количество знаков с пробелами: 168412
Количество таблиц: 14
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
38237
0
0

... ічныя распрацоўкі беларускай мовы пачатку ХХ ст. значна паглыбілі ўяўленне аб яе асаблівасцях у тагачасных навуковых колах і сярод шырокай грамадскасці. Тэма: Вывучэнне гісторыі беларускай мовы ў пачатку ХХ стагоддзя У пачатку ХХ ст. працягвалася публікацыя помнікаў беларускага пісьменства. Старажытныя летапісы, рэлігійныя творы, палемічная літаратура, якая адшуквалася ў розных архівах і кні ...

Скачать
15490
0
0

... распрацоўцы правапісных і граматычных норм беларускай мовы. Пачатак беларусізацыі пасля утварэння БССР   Пасля утварэння БССР (1919) пачалася беларусізацыя ўсіх сфер жыцця, з 1924 г. беларуская мова стала дзяржаўнай. У 20-я гады ХХ стагоддзя інтэнсіўна папўняецца новымі словамі слоўнік беларускай мовы, распрацоўваюцца пытанні арфаграфіі і граматыкі, фарміруюцца формы літаратуронага вымаўлення ...

Скачать
21923
0
0

... «Гiсторыя пра Атылу»), перакладнымi хронiкамi («Хронiка» М.Стрыйкоўскага). Пералiчаныя арыгiнальныя i перакладныя творы адлюстроўваюць высокую ступень развiцця старабеларускай лiтаратурнай мовы, багацце i разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў. Беларуская мова пранiкае i ў сферу рэлiгiйнай лiтаратуры. У 15ст. на беларускую мову была перакладзена «Песня песням». У 1517-1519гг. беларускi першадрукар, ...

Скачать
101756
2
1

... ), дзеепрыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў прыдатная ім катэгорыя склону цалкам залежыць ад таго назоўніка, з якім яны спалучаюцца. З улікам таго, што ў беларускай мове азначальнае слова звычайна размяшчаецца перад назоўнікам, яно і сігналізуе пра марфалагічныя якасці назоўніка (параўн.: новаму -- давальны склон, адзіночны лік, мужчынскі або ніякі род адпаведнага субстантыва). Асабліва выразна ...

0 комментариев


Наверх