4 Займеннік

 

Часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, колькасць, якасць, фактычна замяняе пры гэтым словы іншых часцін мовы пры няведанні адпаведных назваў ці наўмысна, або можа замяняцца імі, калі вядомы адпаведныя рэаліі. Колькасць займеннікаў, гэтаксама як і лічэбнікаў, абмежаваная; яны ўтвараюць закрытае мноства, прыдатныя ўсім мовам свету. Нягледзячы на марфалагічную разнароднасць займеннікаў, яны аб’ядноўваюцца тым, што ўваходзяць у адно поле дэйксісу, ці ўказальнае поле, сітуацыйныя па семантыцы, здольныя выступаць на месцы іншых імён і ў эўфемістычнай функцыі.

У залежнасці ад таго, словы якіх часцін мовы замяшчае займеннік, вылучаюцца займеннікі-назоўнікі (параўн.: ты, яны, хто і інш.), займеннікі-прыметнікі (параўн.: наш, свой, твой і інш.), займеннікі-лічэбнікі (параўн.: колькі, столькі, гэтулькі і інш.), займеннікі-прыслоўі (параўн.: адсюль, тады, так і інш.), а таксама магчыма і займеннікі-прэдыкатывы. Для ўсіх займеннікаў характэрна катэгорыя склону, але граматычныя катэгорыі роду і ліку праяўляюцца імі непаслядоўна і звязаны з пэўнымі разрадамі займеннікаў. З улікам найперш семантычных асаблівасцяў выдзяляюцца займеннікі асабовыя (я, ты, ён, яна, яно, мы, вы, яны), зваротны (сябе), прыналежныя (мой, твой, свой, яго, яе, наш, ваш, іх), указальныя (гэты, гэтакі, такі, той), азначальныя (кожны, іншы, сам, самы, увесь, усякі, усё, усе, уся), пытальна-адносныя (хто, што, які, чый, каторы), адмоўныя (ніхто, нішто, нічый, ніякі), няпэўныя (нехта, нешта, некаторы, хтосьці, штосьці, абы-хто і інш.

Асабовыя займеннікі служаць аналітычным сродкам выражэння персанальнасці, прычым займеннікі 3-й асобы выражаюць не толькі персону, а і выступаюць у ролі найбольш абагульненага ўказальніка на ўсе магчымыя прадметы, з’явы, прыкметы, паняцці ў якасці іх замяняльніка. Асабовыя займеннікі я, ты не маюць марфалагічнай катэгорыі роду, якая, аднак, праяўляецца сінтаксічнымі сродкамі праз прэдыкатыўную сувязь з дзеясловамі прошлага часу (параўн.: я быў, ты быў, я была, ты была), або з магчымымі азначэннямі, што часцей за ўсё выступаюць у якасці прыдатка (параўн.: я, зацікаўлены кнігай ; яна, зацікаўленая кнігай, і інш.). Катэгорыя ліку ў асабовых займеннікаў я, ты праяўляецца праз суплетыўныя формы мы, вы, якія абазначаюць мноствы розных асоб уключна я, ты. Для асабовых займеннікаў характэрна транспазіцыя, г. зн. адзін займеннік ужываецца ў значэнні і на месцы іншага. Мы можа абазначаць я, вы , можа выступаць на месцы ты (так званая форма ветлівасці), ён -- на месцы і я, і ты і г.д. Пры скланенні асабовых займеннікаў адзначаецца суплетывізм асноў (параўн.: назоўны -- я, ты, мы, вы, ён, яна, яно, яны; родны --мяне, цябе, нас, вас, яго, яе, яго, іх; давальны-- мне, табе, нам, вам, яму, ёй, яму, ім; вінавальны-- мяне, цябе, нас, вас, яго, яе, яго, іх ;творны-- мной (-ою), табой (-ою), намі, вамі, ім, ёй (-ёю), ім, імі; месны -- аба мне , аб табе, аб нас, аб вас, аб ім, аб ёй, аб ім, аб іх).

Зваротны займеннік сябе (сабе) ўказвае на тое, што аб’ектам дзеяння служыць сам суб’ект, або асоба, прадмет і інш., пра якія ідзе гаворка. Гэты займеннік не мае катэгорыі ліку, роду, а таксама назоўнага склону (у творным склоне мае дзве формы -- сабой і сабою), можа адносіцца да 1-й, 2-й, 3-й асобы абодвух лікаў, выступае ў сказе як дапаўненне, скланяецца па ўзору займенніка ты, можа выступаць у функцыі часціцы (параўн.: Маўчыць сабе ды і ўсё і інш.).

Прыналежныя займеннікі ўказваюць на 1-ю, 2-ю, 3-ю асобы, якія з’яўляюцца ўладальнікамі прадмета: мой, наш – 1-я асоба; твой, ваш – 2-я асоба; яго, яе, іх – 3-я асоба; свой – усе тры асобы. Прыналежныя займеннікі мой, твой, наш, ваш маюць катэгорыі ліку, роду, склону (скланяюцца па ўзору прыметнікаў); займеннікі яго, яе, іх не скланяюцца. У некаторых склонавых формах прыналежных займеннікаў магчымы варыянтныя канчаткі (параўн.: нашы і нашыя, нашай і нашаю і інш.).

Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі маюць марфалагічныя формы роду, ліку, склону; скланяюцца па ўзору прыметнікаў). Значэнні займеннікаў гэты, той з’яўляюцца карэлятыўнымі: яны ўжываюцца пры ўказанні адпаведна на блізкі і далёкі прадметы. Займеннікі такі, гэтакі ўдакладняюць або выдзяляюць сэнс пры характарыстыцы якасці прадмета, могуць паказваць падабенства рэалій.

Лічэбнікавыя займеннікі столькі, гэтулькі, што адносяцца да ўказальных, не маюць катэгорый роду і ліку, скланяюцца па ўзору прыметнікаў множнага ліку. Займеннік гэты (гэта) можа набываць вельмі адцягненае значэнне і субстантывавацца (параўн.: Гэта было зусім нядаўна і інш.). У вусным маўленні ўказальныя займеннікі часта суправаджаюцца такім паралінгвістычным сродкам, як жэст, што ўдакладняе іх змест; на пісьме іх значэнне вынікае з кантэксту, дзе яны могуць выражаць, у прыватнасці, і ступень якасці (параўн.: Хлопчык такі разумны і інш.), выступаць у граматычнай функцыі звязкі (параўн.: Лес – гэта наша багацце і інш.).

Азначальныя займеннікі іншы, кожны, любы, сам, самы, увесь, усякі выражаюць абагульненую якасць або маюць выдзяляльны сэнс, характарызуюцца граматычнымі катэгорыямі роду, ліку, склону (скланяюцца па ўзору скланення прыметнікаў з адпаведнай асновай – цвёрдай ці мяккай). Займеннікі кожны, любы, усякі служаць сінонімамі, выкарыстоўваюцца для вылучэння прадметаў з аднароднай сукупнасці (параўн.: кожны з іх, любы з іх, усякі з іх). Займеннікі ўвесь, усе, усё здольны субстантывавацца (параўн.: Усе выйшлі на працу і інш.), а некаторыя азначальныя займеннікі ў пэўных кантэкстах набываюць ролю або мадальнага слова, або ўзмацняльнай часціцы, або выкарыстоўваюцца для выражэння ступені якасці (параўн.: на самай справе, усё лягчэй, самы лепшы і інш.).

Пытальна-адносныя, ці пытальныя і адносныя займеннікі ўключаюць у сябе адны і тыя ж словы (хто, што, які, чый, каторы), якія ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах ужыаюцца ў адной форме, аднак, адрозніваюцца функцыянальна і таму, па сутнасці, з’яўляюцца амонімамі. У першай функцыі гэтыя словы выражаюць пытанні аб асобах, істотах, прадметах, іх якасцях ці прыналежнасці, што ў вусным маўленні выражаецца інтанацыйна, на пісьме – пытальным знакам. У другой функцыі дадзеныя займеннікі выражаюць сэнсавыя і граматычныя адносіны паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежнага сказа. Займеннікі каторы, чый, які характарызуюцца марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склону (скланяюцца па ўзору прыметнікаў), а ў займеннікаў хто, што род і лік могуць выражацца не марфалагічнымі, а сінтаксічнымі сродкамі; пры скланенні гэтыя займеннікі набываюць суплетыўныя формы (параўн.: хто -- каго – каму і інш., што – чаго – чаму і інш.). У даданых сказах адносныя займеннікі могуць выступаць і ў ролі галоўных членаў сказа, і ў ролі даданых. Слова каторы служыць сінонімам слова які і ўжываецца ў сучаснай беларускай мове даволі рэдка.

Няпэўныя займеннікі нехта, нешта, абы-хто, абы-што, хто-небудзь, што-небудзь, хтосьці, нейкі, некаторы і інш. указваюць на невядомыя прадметы (адушаўлёныя і неадушаўлёныя), тыя ці іншыя прыкметы, на прыналежнасць прадметаў, значэнні якіх не вынікае з кантэксту і не вызначаецца ім. Для няпэўных займеннікаў характэрны катэгорыі роду, ліку, склону, якія ў іх супадаюць з адпаведнымі пытальна-адноснымі займеннікамі, што выкарыстоўваюцца для іх утварэння з дапамогай афіксаў не-, абы-, -небудзь, -сьці. Адмоўныя займеннікі (ніхто, нішто, ніякі, нічый, некага, нечага) указваюць на адсутнасць тых рэалій, якія яны абазначаюць. Дадзеныя займеннікі выкарыстоўваюцца ў адмоўных сказах, дзе ёсць словы не, няма (параўн.: Ніхто не хацеў паміраць, Нічога на стале няма і інш.), утвараюцца ад пытальных шляхам далучэння прэфікса ні-. Займеннікі ніхто, нішто выступаюць у сказе як субстантывы. Адмоўныя займеннікі скланяюцца па ўзору скланення адпаведных пытальных. Словы некага, нечага не маюць назоўнага склону, гэтаксама як і займеннік сябе, але яны належаць да малаўжывальных у сучаснай беларускай мове.

У якасці займеннікаў могуць выступаць словы іншых часцін мовы, напрыклад, колькасны лічэбнік адзін, парадкавы – другі, прыметнік цэлы і інш. (параўн.: Адзін з іх быў тут цэлы дзень і інш.), што называецца пранаміналізацыяй. Аднак значна часцей самі займеннікі выступаюць у ролі іншых часцін мовы. Так, значэнні субстантываў могуць набываць азначальныя, прыналежныя займеннікі (параўн.: кожны хоча, нашы ідуць і інш.). У якасці часціц могуць ужывацца зваротны займеннік сабе, указальны займеннік гэта, слова ўсё, займеннікі колькі, які, словы штосьці, нешта і інш.



Информация о работе «Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы»
Раздел: Иностранный язык
Количество знаков с пробелами: 101756
Количество таблиц: 2
Количество изображений: 1

Похожие работы

Скачать
22114
0
0

... духоўная энергія народа. Яна з’яўляецца галоўнай адзнакаю і сімвалам нацыі. Мова – генетычны код нацыі, яна яднае мінулае з сучасным, праграмуе будучыню і забяспечвае быццё нацыі ў вечнасці. 2. МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ І ЯЕ ВІДЫ У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – (лац. inter “паміж”, ferens, ierentis “які нясе, пераносіць”) ...

Скачать
32390
0
0

... танальнасць – канатацыя. Пад канатацыяй разумеюць дадатковыя да прадметна-лагічнага і граматычнага значэнняў эмацыянальна-экспрэсіўныя або функцыянальныя асаблівасці семантыкі, якія абмяжоўваюць магчымасці ўжывання гэтай адзінкі пэўнымі сферамі і ўмовамі зносін і тым самым нясуць стылістычную інфармацыю.(Кожына). Да канататыўных элементаў лексічнага значэння даследчыкі адносяць семантычныя і стылі ...

Скачать
59255
0
0

... фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў першай паловы ХІХ ст. павялічвала фактычны беларускамоўны матэрыял і стварала магчымасці з’яўлення к канцу ХІХ ст. абагульняльных прац па беларускім мовазнаўстве. Тэма: Развіццё беларускага мовазнаўства ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст   Вывучэнне мясцовых гаворак “Заходні Край” Расіі звярнуў на сябе асаблівую ўвагу царскага ўрада ў канцы 50-х – ...

Скачать
44572
0
0

... гг і пасля 1957 г. Інакш пра гэты працэс можна гаварыць як пра працэс выпрацоўкі і стабілізацыі літаратурных норм на нацыянальнай глебе, збліжэнне выпрацаваных норм з рускамоўнымі і вызваленне норм беларускай літаратурнай мовы ад рускамоўнага ўплыву. Згаданае дае права разважаць пра рухомасць норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Такім чынам, маўленне лічыцца правільным, калі ў ім адсутні ...

0 комментариев


Наверх