6 Дзеепрыметнік

Дзеепрыметнікі звычайна адносяць да дзеяслоўных форм са значэннем прыкметы, якая праяўляецца ў часе (працэсуальная прыкмета). Значэнне прыкметы і часу робяць гэтую форму дзеяслоўна-іменнай, што падмацоўваецца наяўнасцю ў дадзеный форме дзеяслоўных катэгорый часу, трывання , стану і іменных катэгорый роду, ліку, склону. Дзеепрыметнікі адрозніваюцца ад дзеясловаў тым, што не маюць форм асобы і ладу, а ад прыметнікаў тым, што не маюць формаў суб’ектыўнай ацэнкі. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець кароткія формы (параўн.: кніга прачытана і інш.), якія , аднак, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай мове, хаця раней (у старабеларускай мове) яны даволі шырока выкарыстоўваліся ў якасці прэдыкатываў.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану характарызуюць таго, хто (што) утварае дзеянне (параўн.: знікшы незнаёмец, набалелае пытанне і інш.), залежнага стану -- таго, хто (што) падлягае дзеянню (параўн.: засеянае поле, адамкнутыя дзверы і інш.). Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану з суфіксамі -уч (-юч), -ач (-яч), -ем (-ом), -ім, -ш-, -уш- , якія з’яўляюцца прадуктыўнымі ў рускай мове, гэтаксама як і зваротныя дзеепрыметнікі, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. На месцы такіх дзеепрыметнікаў рускай мовы ў беларускай мове могуць ужывацца даданыя сказы (параўн.: танцующий кавалер – кавалер, які танцуе і да т.п.), прыметнікі (параўн.: воображаемый сюжет – уяўны сюжэт і да т.п.), назоўнікі (параўн.: будущее человечества – будучыня чалавецтва і да т.п.), дзеясловы (параўн.: загоревшийся костёр ярко светил – вогнішча загарэлася і ярка свяціла і да т.п.), развітыя прыдаткі (параўн.: витамины, стимулирующие активность – вітаміны – стымулятары актыўнасці і да т. п.) і інш. Найбольш ужывальнымі ў беларускай мове з’яўляюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т- (параўн.: пажоўклы лес, поле было ўзарана, зачараваны хлопчык, вандроўнік быў стомлены падарожжам, закрыты твар і інш.), якія выступаюць у ролі азначэнняў і прэдыкатываў. Пераважна азначальная функцыя дзеепрыметнікаў спрыяла іх пераходу ў прыметнікі, калі на першы план выступае не працэсуальная прыкмета, а якасная, што часцей за ўсё ўзнікае пры метафарычным ужыванні дзеепрыметнікаў незалежнага стану з суфіксам -л- і дзеепрыметнікаў залежнага стану з суфіксамі -н-, -ан-, -ен-, -т- (параўн.: заляжалы тавар, стрыманы чалавек, сасмаленая палка, неабжытая спадчына і інш.). Пры ўжыванні дзеепрыметнікаў разам з паясняльнымі словамі ўтвараецца дзеепрыметнае словазлучэнне, сінтаксічна непадзельная адзінка, якая выконвае ў сказе функцыю аднаго яго члена – азначэння.

7 Інфінітыў і дзеепрыслоўе

Гэтыя формы дзеяслова адносяцца да нязменных. Інфінітыў з’яўляецца пачатковай формай дзеяслова, якае не мае ні асобы, ні ладу, ні ліку, ні часу, але ўказвае на трыванне , стан, пераходнасць / непераходнасць, зваротнасць / незваротнасць. Фармальным паказчыкам інфінітыва, ці неазначальнай формы дзеяслова, служаць канцавыя марфемы (суфіксы) -ць (далучаецца да асновы дзеяслова на галосны, параўн.: даць, ехаць і інш.), -ці (далучаецца да асновы дзеяслова на зычны, параўн.: везці, пасці і інш.), -чы (далучаецца да асновы дзеяслова на заднеязычныя г, к (параўн.: бегчы, секчы і інш.). Інфінітывы на -ці, -чы адносяцца да малаўжывальных у сучаснай беларускай літаратурнай мове. У форме інфінітыва дзеясловы падаюцца разнастайнымі слоўнікамі (арфаграфічнымі, марфалагічнымі, тлумачальнымі і інш.).

Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. З генетычнага пункту гледжання дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу. Дзеепрыслоўе, як вынікае з яго назвы, сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя: :падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне (параўн.: чытаючы – прачытаўшы і інш.), можа быць зваротным і незваротным (параўн.: мыючы – мыючыся і інш.), пераходным і непераходным (параўн.: слухаючы лекцыю – стоячы наверсе і інш.), мае толькі незалежны стан (параўн.: узяўшыся за рукі і інш.), але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. Падобна прыслоўю , дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. У некаторых паўночна-заходніх гаворках Беларусі дзеепрыслоўе закончанага трывання ўжываецца ў функцыі выказніка, тыпу тут ручай перасохшы, ён быў прыехаўшы і да т.п. Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі (параўн.: хутка ідучы і інш.) і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння (параўн.: стаяў не рухаючыся = стаяў нерухома і інш.). Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.


Информация о работе «Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы»
Раздел: Иностранный язык
Количество знаков с пробелами: 101756
Количество таблиц: 2
Количество изображений: 1

Похожие работы

Скачать
22114
0
0

... духоўная энергія народа. Яна з’яўляецца галоўнай адзнакаю і сімвалам нацыі. Мова – генетычны код нацыі, яна яднае мінулае з сучасным, праграмуе будучыню і забяспечвае быццё нацыі ў вечнасці. 2. МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ І ЯЕ ВІДЫ У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – (лац. inter “паміж”, ferens, ierentis “які нясе, пераносіць”) ...

Скачать
32390
0
0

... танальнасць – канатацыя. Пад канатацыяй разумеюць дадатковыя да прадметна-лагічнага і граматычнага значэнняў эмацыянальна-экспрэсіўныя або функцыянальныя асаблівасці семантыкі, якія абмяжоўваюць магчымасці ўжывання гэтай адзінкі пэўнымі сферамі і ўмовамі зносін і тым самым нясуць стылістычную інфармацыю.(Кожына). Да канататыўных элементаў лексічнага значэння даследчыкі адносяць семантычныя і стылі ...

Скачать
59255
0
0

... фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў першай паловы ХІХ ст. павялічвала фактычны беларускамоўны матэрыял і стварала магчымасці з’яўлення к канцу ХІХ ст. абагульняльных прац па беларускім мовазнаўстве. Тэма: Развіццё беларускага мовазнаўства ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст   Вывучэнне мясцовых гаворак “Заходні Край” Расіі звярнуў на сябе асаблівую ўвагу царскага ўрада ў канцы 50-х – ...

Скачать
44572
0
0

... гг і пасля 1957 г. Інакш пра гэты працэс можна гаварыць як пра працэс выпрацоўкі і стабілізацыі літаратурных норм на нацыянальнай глебе, збліжэнне выпрацаваных норм з рускамоўнымі і вызваленне норм беларускай літаратурнай мовы ад рускамоўнага ўплыву. Згаданае дае права разважаць пра рухомасць норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Такім чынам, маўленне лічыцца правільным, калі ў ім адсутні ...

0 комментариев


Наверх