Арганізацыйны момант. Прывітанне, арганізацыя ўвагі

132075
знаков
1
таблица
0
изображений

1. Арганізацыйны момант. Прывітанне, арганізацыя ўвагі.

2. Праверка дамашняга задання.

Настаўнік. Пакуль мы будзем правяраць дамашняе практыкаванне, адзін вучань пойдзе да дошкі і будзе выконваць прапанаванае заданне (паўтарэнне правапісу суфіксаў –ск-):

Ад слоў утварыце і запішыце прыметнікі з суфіксам –ск-:

інтэлігент – інтэлігенцкі;

Нясвіж – Нясвіжскі;

мастак – мастацкі;

салдат – салдацкі;

Парыж – Парыжскі;

сусед – суседскі;

сакавік – сакавіцкі;

юнак – юнацкі;

турыст – турысцкі.

Праверка дамашняга практыкавання (практыкаванне 76).

Да наступных прыметнікаў падбярыце адпаведныя назоўнікі:

Асабовы – асабісты: асабовы займеннік, склад, асабісты лёс, рахунак, шчасце, бібліятэка, думка;

Балотны – балоцісты: Балотны прастор, трава, птушка, вада; балоцісты бераг, край, сцежка;

Гліняны – гліністы: гліняны посуд, падлога, міска; гліністы бераг, зямля, дно;

Грамадзянскі – грамадскі: грамадзянскі абавязак, шлюб, годнасць, правы; грамадскі парадак, дзейнасць, вопратка;

Драпежны – драпежніцкі: драпежны звер, рыба, дзюба; драпежніцкі нораў, звычкі, палітыка, позірк;

Ураджайны – урадлівы: ураджайны год, бульба, поле; урадлівы зямля, сорт, глеба, сад.

Настаўнік. Праверым выкананае на дошцы заданне.

Настаўнік. Адкажыце на пытанні па тэме папярэдняга ўрока. Што ўтварае слоўнікавы склад або лексіку беларускай мовы? (Усе словы беларускай мовы ў сукупнасці ўтвараюць яе слоўнікавы склад, або лексіку).

Настаўнік. Што такое лексічнае значэнне слова? (Гэта змест слова, сэнсавае напаўненне; сувязь гукавой абалонкі з пэўным прадметам ці з’явай рэчаіснасці).

Настаўнік. Якія словы называюцца паронімамі? (Паронімы – гэта словы з розным лексічным значэннем, якія маюць падабенства ў маўленні і напісанні).

3.Работа па тэме ўрока.

Настаўнік. Сёння мы працягваем вывучаць тэму “Лексіка”, а дакладней – пазнаёмімся з лексікай паводле паходжання, сферы ўжывання і стылістычнай афарбоўкі.

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Слоўнікавы склад сучаснай беларускай мовы – вынік працяглага гістарычнага развіцця. Зараз мы на роўных правах карыстаемся словамі, гісторыя якіх налічвае некалькі тысячагоддзяў, і словамі, што ўзніклі ў самы апошні час. Побач ужываюцца словы, народжаныя шматвяковай моўнай практыкай беларускага народа, і лексічныя адзінкі, занесеныя да нас з іншых, блізкіх і далёкіх, моў. Паходжанне беларускай лексікі можна адлюстраваць на схеме, якая змешчана ў падручніку на старонцы 41. Начарціце яе сабе ў сшыткі.

Лексіка сучаснай беларускай мовы

2.         Спрадвечна беларуская лексіка:

а) уласнабеларускія словы;

б) усходнеславянскія словы;

в) агульнаславянскія словы;

г) індаеўрапейскія словы.

2. Запазычаная лексіка:

а) з блізкароднасных моў;

б) са стараславянскай мовы;

в) з іншых моў.

Настаўнік. Прачытаем матэрыял падручніка пра спрадвечна беларускую лексіку на старонках 41-42. (Чытанне ўслых).

Настаўнік. Выканайце пісьмова практыкаванне 81: Да прыведзеных слоў рускай і ўкраінскай моў запішыце ўласнабеларускія адпаведнікі. З адным з іх складзіце сказ і запішыце.

Быстро – швидко – хутка , красивый – гарний – прыгожы, подсолнух – соняшник – сланечнік, одеваться – одягатися – апранацца, ветка – гілка – галіна, торопить – квапити – падганяць, прыспешваць, путешественник – мандрівець – падарожнік, вандроўнік.

Настаўнік. Праверым, як вы выканалі.

Настаўнік. У сучаснай беларускай мове сустракаюцца запазычанні з блізкароднасных моў: рускай (звяно, буквар, подзвіг), украінскай (боршч, чупрына, бадзёры), польскай (падарунак, блакітны, кахаць). Асобна вылучаецца невялікая група стараславянізмаў – слоў, што прыйшлі з першай літаратурнай мовы славян, старажытнабалгарскай па паходжанню (воблака, малітва, храм). Шырока прадстаўлены лексічныя адзінкі, запазычаныя з розных еўрапейскіх моў: англійскай (бізнес, спорт, фільм), французскай (вернісаж, раяль, адэкалон), нямецкай (гальштук, цукар, фарба), старажытнагрэчаскай (палітыка, арыфметыка, сімфонія), лацінскай (адукацыя, студэнт, экзамен).

Настаўнік. А зараз звярніце ўвагу на дошку, на ёй запісаны сказы. Адшукайце памылкі ва ўжыванні запазычаных слоў і вызначце іх прычыны. Выпраўце іх. (Вусна).

1.У байцы “Саманадзейны конь” каніку адразу даецца мізэрная характарыстыка. 2. Партызанскім сувязным было запратэставана з’яўляцца ў Мінску. 3. У канцы вечара па просьбе вучняў Барыс Сачанка распісаўся для аўтографаў на кнігах.

Настаўнік. Выканаем пісьмова практыкаванне 85: прывядзіце па тры словы з іншамоўнымі часткамі тэле…, …фон, аква…, бія… Паспрабуйце ўстанавіць, што гэтыя часткі абазначаюць.

Настаўнік. Прачытайце верш Н.Гілевіча “Размова ў адным заметным рэстаране”. На чым заснаваны гумарыстычны эфект? (Практыкаванне 87).

Лексіка паводле сферы ўжывання

Настаўнік. Аснову лексікі беларускай мовы складаюць словы, якія ўжываюцца ў самых розных сферах, – усімі, хто гаворыць па-беларуску, незалежна ад месцажыхарства, адукацыі, прафесіі носьбітаў мовы. Такія словы называюцца агульнаўжывальнымі, або агульнанароднымі: маці, сонца, жыць, дом, сад, хутка. Аднак існуе і лексіка абмежаванага ўжытку, якой карыстаюцца асобныя групы насельніцтва. У залежнасці ад сферы прымянення яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.

Прачытаем услых інфармацыю падручніка на старонцы 45. (Чытанне ўслых).

Настаўнік. Дайце характарыстыку дыялектнай, спецыяльнай і жаргоннай лексіцы.

Настаўнік. Успомніце некалькі дыялектных слоў, якія ўжываюцца ў вашай мясцовасці або там, дзе вы праводзіце канікулы, куды ездзіце ў госці. Што абазначаюць гэтыя словы.

Лексіка паводле стылістычнай афарбоўкі

Настаўнік. Стылістычная афарбоўка слова – гэта дадатковая да яго лексічнага значэння ўласцівасць, якая вызначае прыналежнасць слова да пэўнага стылю мовы. Як вядома, вуснай форме маўлення адпавядае размоўны (гутарковы) стыль, а пісьмовай форме маўлення – кніжныя стылі (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны і мастацкі). Адпаведна вылучаецца размоўная (гутарковая) і кніжная лексіка.

Аднак існуе вялікая колькасць слоў, якія ў аднолькавай ступені могуць выкарыстоўвацца ў любым стылі. Гэта стылістычна нейтральная (міжстылёвая) лексіка: чалавек, брат, неба, вішня, бусел, чытаць.

Намалюйце сабе ў сшытках табліцу, змешчаную ў падручніку на старонцы 47.

Лексіка сучаснай беларускай мовы


Размоўная міжстылёвая кніжная

паэтычная

 

Навуковая афіцыйна- публіцыстычная

Дзелавая

Настаўнік. Прачытаем услых пра размоўную, кніжную, а таксама разнавіднасці кніжнай лексікі на старонках 47-48 падручніка.

Выканаем наступнае заданне: Заменіце словы гутарковага стылю на нейтральныя сінонімы ў наступных сказах:

1.Янка Купала не проста літаратурная з’ява ці эпоха, творчасць паэта – з’явішча грамадска-палітычнае. 2. А ў зімку, калі на вуліцы лютуе вятруга, добра пайсці на вячоркі ці на ігрышча. 3. І калі яшчэ не пакаралі – пакараем той крывавы зброд, тых, што чалавецтва абакралі на мільёны год.

Настаўнік. Прачытайце верш Н.Гілевіча з практыкавання 94. Знайдзіце ў ім гутарковыя словы і падумайце, чым дасягаецца эфект парадзіравання. (Вусна).

Настаўнік. Запішыце наступныя сказы. Вызначце ў іх паэтычныя словы, падбярыце да іх нейтральныя словы-сінонімы. (Адзін вучань піша на дошцы).

1.Толькі недзе голас жураўліны зноў вяшчуе раннюю зару. 2. Ой вы, дарожанькі людскія, пуцінкі вузкія, крывыя! 3. Ты не пагаснеш, ясная зараначка, ты яшчэ асвеціш родны край. 4. Я птахам адчуваў сябе на вежы, валадаром і неба і зямлі.

Дамашняе заданне.

Настаўнік. Дома яшчэ раз перачытайце параграфы 11-12. Выканайце практыкаванне 91. Размяркуйце терміны і прафесіяналізмы на асобныя групы ў залежнасці ад таго, да якой галіны навукі, тэхнікі ці прафесіі яны адносяцца. Кожную групу дапоўніце 3-4 словамі.

Каменціраванне і выстаўленне адзнак.


ЗАКЛЮЧЭННЕ

Паколькі творчасць Сімяона Полацкага да нашага часу з’яўляецца маладаследаванай, асабліва, што датычыцца комплекснага аналізу беларускага і рускага перыядаў яго дзейнасці, то мы паставілі сваёй мэтай выправіць гэты гістарычны парадокс і ў меру нашай кампетэнцыі і магчымасцей прааналізаваць віршы паэта, прасачыўшы працэс станаўлення жанравых форм яго творчасці ад беларускага (Полацкага) да рускага (Маскоўскага) перыядаў жыцця і дзейнасці паэта.

Творчасць паэта, драматурга, публіцыста надзвычай цікавая, і мэта нашай работы заключалася ў тым, каб як мага глыбей прааналізаваць паэзію Сімяона Полацкага.

Даследаваўшы жанрава-тэматычную разнастайнасць і паэтычную адметнасць паэзіі С.Полацкага мы прыйшлі да наступных вывадаў:

Па-першае, творчасць С.Полацкага ў беларускі перыяд была пазначана пошукам новых жанравых форм. І менавіта ён быў заснавальнікам такіх жанраў, як эпітафіі. Самая значная з іх “Нагробак”, якая прысвечана забойству Георгія Пласковіцкага. Элегіі, прыкладам якіх з’яўляюцца “Смерць”, “Мепка”, дзе дамінуе гуманістычны матыў спагады да чалавечага гора, ці “Прилог к преподобнай матери Евфросинии” і “Стихи краесогласные… во сретение иконы богородицы”, дзе яскрава праявіліся патрыятычныя матывы – любоў да роднай зямлі і роднага горада.

Значным укладам у пашырэнні жанравых форм у беларускай літаратуры з’яўляюцца дэкламацыі, найбольш значныя “Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цара з-пад Рыгі”, “Віншаванне з выпадку ўзяцця Дэрпта”, дзе паэт параўноўвае прыход цара ў Беларусь і Лівонію з усходам сонца. Прыкладам патрыятычнай паэзіі ў беларускай літаратуры 17 стагоддзя з’яўляюцца і “Метры” – таксама жанр, распрацаваны ўпершыню паэтам.

Па-другое, калі разглядаць творчасць С.Полацкага ў маскоўскі перыяд, то можна ўпэўнена сказаць, што праблематыка твораў значна паглыбляецца. З’яўляюцца творы на алегарычную, сатырычную і гістарычную тэматыку. Да алегарычнага твора можна аднесці “Стихи утешные к лицу единому”. А да ліку сатырычных твораў адносяцца несумненна віршы “Монашество”, “Купецтва”, “Пиянство”. А што касаецца гістарычнай тэмы, то такія віршы як “Прашэнне шведскага караля ” і “Шведскі кароль шукае сваіх афіцэраў” прысвечаны падзеям польска-шведскай вайны.

Арыгінальнымі і адзінымі ў беларускай літаратуры 17 стагоддзя сталі віршы Полацкага “Бяседы пастуховы”, напісаныя ў дыялагічнай форме. Па сутнасці яны, гэтыя творы, сталі першай пробай пяра пісьменніка-драматурга. Усе свае творы паэт аб’ядноўвае ў два зборнікі: “Рифмологион” і “Вертоград многоцветный”, куды ўключана і дзве ягоныя п’есы “Камедыя прытчы пра блуднага сына” і “Пра Наўхаданосара-цара”.

Па-трэцяе, аналіз вершаў паэта паказваў, што ўжо ў беларускі перыяд С.Полацкі засвоіў асноўныя прынцыпы сілабічнага верша, а ў маскоўскі – давёў яго да бездакорнай дасканаласці, вытрымліваючы 11-, 13-, 15-складовікі з цэзурай, якая дзеліць радок папалам, гэта значыць выконвае сваю функцыянальную ролю.

Што ж датычыцца рыфмы (“краесогласный”), то тут аўтар не абмяжоўвае сябе агульнапрынятымі ў сілабіцы правіламі: у яго мы сустракаем не толькі жаночую, але і мужчынскую, дактылічную, змешаную рыфму.

Па-чацвёртае, у рабоце мы адзначылі багацце эмацыянальна-экспрэсіўных сродкаў, якімі карыстаецца паэт, заснавальнік літаратурнага метаду барока: выкарыстанне антычных матываў і вобразаў, ускладненасць метафар, багацце эпітэтаў (як фальклорных, так і кніжных) і параўнанняў, а найперш, ускладненасць кампазіцыі.

Па-пятае, мова С.Полацкага стараславянская, стыль нетаропка-павольны, што дасягаецца ўжываннем такой стылістычнай фігуры, як полісіндэтон. Але калі аўтара хвалюе тэма, калі ён з’едліва выкрывае амаральнае аблічча манахаў, купцоў, п’яніц, тон яго вершаў мяняецца, яны робяцца чоткімі, яснымі, рэзкімі, што дасягаецца выкарыстаннем сінтаксічнай фігуры асіндэтона.

Што датычыцца онімаў, то яны ўжыты ў вершах, прысвечаных членам царскай сям’і. Онімы ў асноўным хрысціянскія (Аляксей, Аляксандр, Анна, Пётр, Павел, Фёдар і інш.). У мове мастацкіх твораў С.Полацкага ўжываецца вялікая колькасць тэонімаў: Юнона, Зевс, Опа, Бахус, Марс, Венус і інш.


СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1.         Анамастычны слоўнік твораў Я.Коласа / Пад рэд. акадэм. М.В. Бірылы. – Мінск, 1990.

2.         Андрэева, Е.Г. Знакаміты асветнік іпедагог: Сімяон Полацкі // Народная асвета. – 1999. – № 10.

3.         Арлоў, У. Таямніцы полацкай гісторыі. – Мінск, 1994.

4.         Арлоў, У. Муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны // Роднае слова. – 1992. – № 10. – С. 72–76.

5.          Арлоў, У. Муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны // Роднае слова. – 1992. – № 11. – С. 70–73.

6.         Арлоў, У. Пра мяне: Simeonus, jeromonachus Polocensis // Крыніца. – 1995. – № 5. – С. 2–12.

7.         Барокко в славянских культурах. – Москва: Наука, 1982.

8.         Болбас, В.С. Навука добрых нораваў // Адукацыя і выхаванне. – 1998. – № 7. – С. 3–14.

9.          Былинина, В.К., Звонарёва, Л.У. Симеон Полоцкий. Виршы / В.К. Былинина, Л.У. Звонарёва. – Минск: Маст. лит., 1990.

10.       Васючэнка, П.В. Літаратурная мода або традыцыя? Паэзія Сімяона Полацкага і сучасны беларускі постмадэрнізм // Адукацыя і выхаванне. – 1998. – № 3. – С. 3–7.

11.       Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ – першая палова ХVІІІ стагоддзя / Нац. акад. навук Беларусі, ін-т літ. імя Я.Купалы; навук. рэд. тома В.А. Чамярыцкі. – Мінск: Бел. навука, 2006. – 910 с.

12.       Грынчык, М.М. Шляхі беларускага вершаскладання / М.М. Грынчык. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1973. – 58 с.

13.       Ерёмин, И.П. Поэтический стиль Симеона Полоцкого. – Труды отдела древнерусской литературы / И.П. Ерёмин. – Москва, 1948.

14.       История белорусской дооктябрьской литературы / Под ред. В.В. Борисенко, Ю.С. Пширкова, В.А. Чемерицкого. – Минск: Наука и техника, 1977.

15.       Званарова, Л.У. Вечныя радкі: Сімяон Полацкі // Маладосць. – 1979. – № 12.

16.       Званарова, Л.У. Жыццё і смерць у “Виршах” Сімяона Полацкага // Крыніца. – 1995. – № 5. – С. 3–7.

17.       Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора / І.Я. Лепешаў. – Мінск, 1981.

18.       Лихачёв, Д.С. Заметки о русском // Новый мир. – 1980. – № 3. – С. 10–38.

19.       Мальдзіс, А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый / А.І. Мальдзіс. – Мінск: Навука і тэхніка, 1980. – 352 с.

20.       Мальдзіс, А.І. Складаны шлях станаўлення / А.І. Мальдзіс. – Мінск, 1979.

21.       Мальдзіс, А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай прозы ХVІІІ стагоддзя. Нарысы быту і звычаяў / А.І. Мальдзіс. – Мінск: Маст. літ., 1982.

22.       Марціновіч, А. самуіл, Сын Полацка // Літ. і Маст. – 1995. – 1 верасня. – С. 5–12.

23.       Згибиев, М. Символы. Европейская поэзия ХVІІ века / М. Згибиев. – Москва: Худ. лит, 1977.

24.       Полоцкий С. Виршы / Сост., подгот. текстов. вступ. и коммент. В.К. Былинина, Л.У. Звонарёва. – Минск: Маст. літ., 1990. – 447 с.

25.       Полацкі Сімяон. Песенька аб смерці // А.І. Мальдзіс. На скрыжаванні славянскіх традыцый. – Мінск: Навука і тэхніка, 1980.

26.       Полоцкий Симеон. Мир сей приукрашенный // История русской литературы Х – ХVII веков. – Москва: Просвещение, 1980.

27.       Рабінсон, А.Н. “Паміж адукаванасцю і невуцтвам” // Крыніца. – 1995. – № 5. – С. 8–11.

28.       Рэвяко, К. Сімяон Полацкі і антычныя матывы яго творчасці // Гісторыя: Праблемы выкладання. – 1998. – № 4.

29.       Словарь литературоведческих терминов. – Москва: Просвещение, 1974.

30.       Софронова, Л.А. Поэтика словянского театра ХVII–XVIII веков / Л.А. Софронова. – Москва: Наука, 1981.

31.       Скрипель, М.О. Симеон Полоцкий. Избранные сочинения / М.О. Скрипель. – Москва, 1953.

32.       Тарасаў, К. Памяць пра легенды / К. Тарасаў. – Мінск, 1994.

33.       Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. А.Я. Беранкова, П.П. Шубы. – Мінск, 2000.

34.       Чемерицкий, В.А. Поэзия // История белорусской дооктябрьской литературы. – Минск: Наука и техника, 1977.

35.       Шалемава, А. Сімяон Полацкі – асветнік і паэт // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1991. – № 10. – С. 69–73.

36.       Шалькевіч, В. У пошуках ісціны. Да 350-годдзя з дня нараджэння Сімяона Полацкага // Голас Радзімы. – 1979. – № 49. – С. 6.

37.       Шур, В.В. Онім у мастацкім тэксце: Манаграфія / В.В. шур. – Мінск: Бел. кнігазбор, 2006. – 216 с.

38.       Шур, В.В. Беларускія ўласныя імёны: Бел. антрапаніміка і тапаніміка: Дапам. для настаўнікаў / В.В. Шур. – Мн., 1998. – 239с.

39.       Шур, В.В. Анамастычная лексіка ў беларускай мастацкай літаратуры / В.В. Шур. – Мінск, 2002. – 226 с.

40.       Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-ці т. Т.1. – Мінск: Выд-ва Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 1984.

41.       Юрэвіч, У. Слова, жывое, роднае, гаваркое / У. Юрэвіч. – Мінск, 1980.

 


Информация о работе «Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 132075
Количество таблиц: 1
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
66233
0
0

... лася ў межах высокага "шцілю" барока. Свецкая ж часта выражала апазіцыйныя настроі ніжэйшых слаёў насельніцтва. Ёй больш адпавядаў сярэдні "шціль" барока. З духоўнай паэзіяй была звязана зыходзячая лінія развіцця старой беларускай літаратуры, з свецкай — узыходзячая лінія, нараджэнне новых традыцый. Духоўная паэзія, якая нараджалася і пашыралася пераважна сярод вышэйшага духавенства і магнацтва, ...

Скачать
40000
0
0

... “Паэтычны слоўнік” (Рагойша В.П., Мн., 1987), “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (Майсейчык А.) Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца: прааналізаваць месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі. У сувязі з адзначанай мэтай варта выдзеліць наступныя задачы: -  Прааналізаваць адпаведныя метадычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме; -  ...

0 комментариев


Наверх