Фарміраванне літаратурнага метада барока ў творчасці Сімяона Полацкага

132075
знаков
1
таблица
0
изображений

2.6. Фарміраванне літаратурнага метада барока ў творчасці Сімяона Полацкага.

Літаратура, як і любы іншы від мастацтва, у сваім няспынным развіцці ніколі не ішла па роўнаму шляху без усякіх хібаў і перашкод. Наадварот, шляхі гэтыя – часам заблытаныя, поўныя супярэчнасцей, і гэта – не асаблівасць адной толькі беларускай, але і кожнай літаратуры народаў свету. Перыяды яе бурнага развіцця з іх высокамастацкімі, шматлікімі творамі чаргаваліся з перыядамі застою, упадку, калі зніжалася не толькі колькасць, але і якасць, мастацкая вартасць твораў. Прыкладам першых можа служыць эпоха Адраджэння, прыкладам другіх – барока. І хаця ў час існавання барока рэзка змяншаецца колькасць выдатных асоб і выдатных твораў, аднак без яго нам цяжка ўявіць складаны шлях развіцця беларускай літаратуры, бо барока было заканамерным яго этапам, таму што абумоўлівалася эканамічным, дзяржаўным, грамадска-палітычным, філасофскім узроўнем Рэчы Паспалітай. І менавіта гэтым тлумачыцца тое сярэдняе становішча, якое займала беларуская літаратура барока ў агульным развіцці сусветнай літаратуры.

Барока на Беларусі вырашана яшчэ недастаткова поўна, у параўнанні з эпохай Адраджэння. Бо пра сам гэт метад больш-менш сур’ёзная гаворка пайшла толькі некалькі дзесяцігоддзяў назад.

Барока ўзнікла ў другой палове 16 стагоддзя ў Іспаніі і Італіі. Гэта вызначальны стыль у еўрапейскім мастацтве канца 16 – сярэдзіны 18 стагоддзяў. Барока мае некалькі значэнняў. Калі ў перакладзе з італьянскай мовы barocco – вычварны, здзіўны, з партугальскай barroca – жымчужына дзіўнай формы, а з лацінскай baroco – мнеманічнае абазначэнне аднаго з відаў сілагізму ў схаластычнай логіцы. Барока ў 80-я гады 16 стагоддзя дасягнула межаў заходнеславянскіх краін Польшчы і Чэхіі. Але ў гэты час Польшча і Вялікае княства Літоўскае ўтварыла адзіны палітычны і культурны кангламерат – Рэч Паспалітую, а гэта значыць, што ў 80-я гады 16 стагоддзя метад барока быў вядомы не толькі ў Польшчы, але і на Беларусі. Вядучым напрамкам барока не магло стаць адразу пасля з’яўлення – для гэтага патрэбны былі дзесяцігоддзі. Але ў пачатку 17 стагоддзя барока становіцца вядучым літаратурным метадам. Метад барока не быў чужым, “экзатычным”, запазычаным з іншых літаратур, ён меў свае карані і на Беларусі.

Цяжка даць дакладнае, сціслае вызначэнне барока. Але тое, што метад гэты існаваў самастойна, а не як “прадкласіцызм” (тэрмін прапанавалі некаторыя даследчыкі) не выклікае сумненняў. Экзальтаванасць, афектацыя, фанфаранда, “дэманізм” – з пункту гледжання псіхалагічных, рухомасць, жывапіснасць, дэкаратыўнасць, феерычнасць, арнаменталізм, цяга да антытэз, вычварных параўнанняў, метафар і гіпербал з пункту гледжання стылёвых, нарэшце, тэацэнтрызм, містыцызм, песімізм, схаластыка – з пункту гледжання філасофскіх асаблівасцяў – вось галоўныя рысы, якія адрозніваюць барока не толькі як літаратурны напрамак, але і як філасофію, эстэтыку, навуку барока.

Барока мае строга акрэсленую сістму, таму што любы мастацкі твор барока – гэта строгая сістэма з вытрыманай іерархіяй узроўняў, падпарадкаваная адзінаму эстэтычнаму заданню, сістэма, дзе кожная дэталь абавязкова арыентавана на ўспрымаючага.

Узнікненне некаторых рыс усходнееўрапейскага барока на Беларусі звязана з эпохай позняга Адраджэння, з творчасцю такіх значных яе фігур, як Ян Вісліцкі, Мікола Гусоўскі, Андрэй Рымша і інш.

Алегарычнасць, варыятыўнасць, рытарычнасць і яшчэ многія барочныя рысы, узятыя асобна, ёсць і ў іншых літаратурна-мастацкіх сістэмах эпохі Адраджэння, класіцызме, рамантызме і г.д., але ў барока ніводная з іх не існуе асобна, гэта значыць, што толькі сукупнасць гэтых рыс і вызначае барока як метад.

Першыя барочныя рысы можна прасачыць ужо ў творчасці двух сучаснікаў, двух паэтаў-лаціністаў – Яна з Вісліцы і Міколы з Гусава ў іх паэмах “Пруская вайна” і “Песня пра зубра”. Для гэтых твораў характэрныя рысы барока такія як ідэалізацыя мінулага, павышаная метафарызацыя, элементы ўпэўненасці ў няўстойлівасці ўсяго зямнога. А таксама многія спецыфічныя рысы барока: багатая эмблематычнасць, ускладненая метафарычнасць, алегарычны дыдактызм, шырокае выкарыстанне параўнанняў-гіпербал, месцамі вычурнасць умоўнапаэтычнай мовы – усё гэта адлюстравана ў творчасці Андрэя Рымшы, беларуска-польскага паэта канца 16 стагоддзя.

Асноўным канонам барока адпавядае большасць твораў беларускай філасофскай лірыкі, прычым сцвярджала яна хуткаплыннасць часу, зменлівасць прыроды і чалавечай натуры , раскрывала супярэчнасці паміж дабром ізлом, смерцю іжыццём. Але не толькі на змест, , але іна форму накладала барока выразны адбітак. Вось як гаворыць пра гэта А.Мальдзіс: “Рысы барока праявіліся ў падкрэсленай павучальнасці, рытарычнасці і мудрагелістай метафарычнасці. Каб аказаць уздзеянне на чытача, паэты выкарыстоўвалі рэзкія сэнсавыя і фармальныя супастаўленні. Змяніўся стыль паэзіі. Філасофская лірыка напоўнена нечаканымі тропамі і вычварнымі фігурамі, абстрактнымі алегорыямі і сімваламі, каламбурнай ігрой слоў. Сустракаюцца пераўвасабленні міфічных і біблейскіх вобразаў”. Менавіта ўсім гэтым асаблівасцям барочнага стылю адпавядае творчасць польска-беларускага паэта 17 стагоддзя Згібнева Марштына, паэтычны цыкл якога “Сімвалы” (“Эмблемы”) заснаваны на алегарычным тлумачэнні Бібліі.

Згібнеў Марштын, сучаснік Сімяона Полацкага, быў адным з тых паэтаў, у каго працякала літаратурнае жыццё ў рэчышчы метаду барока, таму і творы яго напісаны ў гэтым літаратурным стылі. Твор “Сімвалы” заснаваны на алегарычным тлумачэнні Бібліі. Цытаты выкарыстоўваюцца аўтарам у подпісах, “дэвізах” да вершаў, набываюць новы алегарычны змест. Вершы гэтага цыкла – тая “адзіная складаная метафара”, якая ўласціва метаду барока:

Символ 27.

Возлюбленный учит ходить

Возлюбленную свою.

Начертано: Утверди шаги

Мои на путях твоих,

Да не колеблются стопы мои.

Учи хожденью Ты меня. С Тобою

Твоею я идти учусь тропою

Кровавою, где крест и поруганье

Ты вынес – мне же, слабой, в назиданье.

Стопы направо мне, утверди колена,

Дабы дорогой, что определенна

Златым повозкам, шумным вереницам

Слуг и упряжек, пышным колесницам,

В путь отправляться я не соблазнилась,

Но той стезею, кое не торилась

Ни кавалькадой пышной, ни возами,

А сьединяет землю с небесами.

Трикраты счастлив тот, кому Ты, Боже,

Пути такие указал в подножье,

Кто с этих стежек мимо не ступает

И, крепкий в вере, во предел вступает,

Где твой престол и где бессчетны рати

Тя восхваляют, Боже Благодати.

Метафорыка верша залкам зразумела. Да таго ж, тут на поўную сілу выяўляецца тая сімволіка (каханы – бог, каханая – царква), тропіка (крывавая сцежка, залатая павозка, пышная калясніца), пераўвасабленне біблейскіх вобразаў, імкненне да бога, пошукі ісціны ў “вышніх сферах” – усе гэтыя рысы характарызуюць метад барока.

Сімяон Полацкі, творчасць якога, значная і ў колькасных адносінах, і ў сваёй багатай жанрава-тэматычнай разнастайнасці, з’яўляецца найбольш значным прадстаўніком “высокага” барока на Беларусі, гэта значыць, духоўнай паэзіі, паэзіі “вертыкальнага” руху – ад зямлі да бога.

І.Яромін, які ахарактарызаваў рукапісныя зборнікі паэта (“Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”) як своеасаблівыя “літаратурныя музеі”, поўныя рарытэтаў і кур’ёзаў. У гэтых зборніках ёсць і вершаваныя анекдоты, і аповесці аб цудах, ёсць вершы, якія можна чытаць і разглядаць, ёсць вершы, якія нельга прачытаць без спецыяльнага ключа. Полацкі не даражыў праўдападобнасцю; рэч была для яго толькі знакам, “гіерогліфікам” ісціны, і таму даследчык робіць вывад, што С.Полацкі першы па тым часе быў беларускім паэтам, “творчасць якога абапіралася на акрэсленую сістэму паэтычнага стылю”.

Адной з галоўных асаблівасцей метаду барока ў літаратуры бла гіпербалізацыя, эмацыянальнасць пачуццяў, тое ўздзеянне на псіхіку чытача з мэтай выклікаць у яго пэўны афект. Вось, напрыклад, верш “Слово, яже Христос распятый на кресте молвил до бога отца”, які рабіў незабыўнае ўражанне на чытача:

Иж тебе болезнь всяко обыймает,

Заледво душа во плоти застает.

Вся члонки на крест срокго растягнены,

Яко на гуслях струны натягнены.

Глава зранена, плоть страшно шарпана,

Руки и ноги гвоздами поколано.

Очи и уста заплынули, лице зчернело.

Згола всее страсти на тя ся спихнули…

Барочная літаратура, імкнучыся выклікаць у чытача патрэбны дыдактычны эфект, карысталася супастаўленнем супрацьлеглых паняццяў зямнога і вечнага, прыгожага і агіднага, высокага і нізкага. Такія прыёмы любіў ужываць і С.Полацкі, прычым, пастаяннае нагрувашчванне кантрастаў пераходзіць у яго амаль у “любаванне” імі, робіцца самамэтай, нейкім “пляценнем” тропаў. Вось як, напрыклад, служыць прадмова да “Вертограда многоцветного”: “Обрядет зуе благородный и богатый врачеества недугом своим: гордости смирение, сребролюбие благорасточение, скупости подаяние, всехвальству смиренномудрие обрящет худородный и нищий своим недугом целебная: роптанию терпение, татбе трудолюбие, зависти тленных презрение…” Часта выкарыстоўвае Полацкі і алегарычныя супастаўленні, запазычаныя з барочнага арсенала: “счарнеласць лица” – “светлость ока”; Хрыстос “жаждуею зморенны” – Хрыстос “без дна вод живых”; “Тма имглиста” – “солнечное променье”, такая кантраснасць назіраецца не толькі ў духоўных, але і ў свецкіх вершах Сімяона. Напрыклад, у прывітальным вершы рускаму цару Аляксею Міхайлавічу:

Не всегда на воздусе бывает тма имглистая,

Аки вставичие трвает ноч чорно облачистая.

Але и солнечное променьми коло блестает.

Затым и самого сияющага светлость бывает.

Полацкі часта і ўмела выкарыстоўвае «касмічную» і астралагічную сімволіку. Любімыя вобразы – Сонца (яно выступае ў вершах і ў прамым сэнсе – нябеснае свяціла, так і ў пераносным – сімвал дабрачыннасці, “истинной веры”), месяц, зоры, планеты, дзень і ноч і г.д.:

Солнце на землю не само действует,

Но и луна с ним много изводствует.

Ты, царю , солнце, а луна – Мария царица…

Стылю барока адпавядае і паэтычная мова С.Полацкага. Многія эпітэты, метафары, параўнанні вельмі тыповыя для эпохі Контррэфармацыі: “оплаканный мир”, “тьма неверия”, “ров отчаяния”, “сынове тма”, “меч еретика”. Для яго стылю характэрна насычанасць біблейскімі цытатамі і антычнымі рэміністэнцыямі.

С.Полацкі вельмі дбаў пра форму сваіх вершаў, выкарыстоўваў гульню слоў, жангліраваў тропамі: для яго творчасці характэрны так званыя “барочныя фугі” – разгорнутыя перыяды, часта пра змест твораў гаварыць не прыходзіцца: ён цалкам падпарадкаваны іх вонкавай форме.

Творчасці Полацкага ўласціва агульная тэндэнцыя імкнення да ідэалізму і містыкі з яе культам нябеснага, вечнага. Хуткаплыннасць часу, марнасць зямнога жыцця Полацкі пацвярджае назіраннямі і над прыродай (“Песенька аб смерці”).

Стыль Полацкага вызначаецца некаторай аднастайнасцю. Гэта нельга назваць недахопам пісьма паэта. Ад паэта барока патрабавала адно: умець вар’іраваць прапанаваную тэму. Як трапна вызначала Л.А. Сафронава, “мастацтва барока пазбаўлена выпадковасці ў самой сваёй арганізацыі”. Паэту цяжка быць арыгінальным, бо ён вымушаны будаваць тропы ўжо па прынятым узорам, калі ён не мае права мяняць вершаваныя формы, калі ён звязаны надзвычай жорсткімі канонамі: абавязковым парадкам слоў, немагчымасцю спалучаць у радку некалькі слоў з аднолькавым канчаткам, калі жанр твора павінен быць выбраным у адпаведнасці з яго тэмай, калі паэт мусіў падбіраць такія словы, гукавы склад якіх адпавядаў бы пачуццям, якія хоча выказаць аўтар. Напрыклад, калі Полацкаму трэба выказаць высакароднасць, ён падбірае словы з гукам [а]. Таму ў “Прывітальных вершах цару Аляксею Міхайлавічу” чытаем:

Не всегда на воздусе бывает тма имглистая,

Аки вставичие трвает ноч чорно облачистая.

Але паэту ўдалося пераадолець аднастайнасць і манатоннасць гучання верша, прыдаць большую дынамічнасць і лёгкасць; асабліва гэта сказалася на вершах, напісаных сапфічнай страфо. У Полацкага адчуваецца агульнабарочная тэндэнцыя да ўдакладнення формы верша. Так, у “Слове, яже Христос распятый на кресте молвил до бога отца” заўважаем, што назвы частак верша, іх “дэвізы” таксама складаюць невялікі верш:

а Отче! Отпусти им, не ведят бо, что творят

………………………………………

б Днесь со мною будеши в раи

…………………………………………

а Жено! Се сын твой, се мати твоя

…………………………………………

б Боже мой, боже, во скуюм я остави!

Паэтычны стыль Сімяона Полацкага характарызуецца ўсімі асаблівасцямі, якія мае літаратурны метад барока: выкарыстанне антычнай міфалогіі, ужыванне ўзмацняльных метафар, якія складаюцца з назоўніка ў назоўным склоне і назоўніка ў родным склоне (“искоренитель ереси”, “церкви фундамент”, “розшырытел веры”), тэндэнцыя да ўдакладнення будовы твора, адцягненасць зместу, аперыраванне “касмаграфічнымі” паняццямі і суправаджэнне тэкста малюнкамі і інш. Усё гэта і дае нам падставы сцвярджаць, што Сімяон Полацкі быў буйнейшым прадстаўніком “шцілю” барока на Беларусі.

Вяршыняй барочнага метаду на Беларусі, а пасля – і ў Расіі з’явілася творчасць Сімяона Полацкага. Перавага формы над зместам у вершах, ускладненасць паэтычнай формы, імкненне ўздзейнічаць на псіхалогію чытача, алегарычныя супастаўленні, тэндэнцыя да касмічна-пантэістычнай сімволікі, гіпербалістычная кантраснасць, песімістычная ўпэўненасць у неіснаванне прыгожага на “зямным свеце”, разважанні аб хуткаплыннасці часу, тэндэнцыя да вяртання к стараславянскай мове – усе гэтыя тыпова барочныя рысы знайшлі адлюстраванне ў творах Сімяона Полацкага, уключаных у зборнік “Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”.


РАЗДЗЕЛ ІІ

АДМЕТНАСЦІ МОВЫ: ОНІМЫ Ў МАСТАЦКІХ ТЭКСТАХ СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА

У апошнія гады ў беларускай анамастыцы пачаў фарміравацца новы перспектыўны напрамак у вывучэнні літаратурных онімаў, асноўным аб’ектам якога з’яўляюцца асабовыя ўласныя імёны, прозвішчы, мянушкі, разнастайныя тапанімічныя назвы, ужытыя ў творах мастацкай літаратуры.

Анамастычная лексіка ў творах беларускай мастацкай літаратуры амаль не разглядалася, яна закранута, як лічыць у сваім аглядзе Г.Мезенка, фрагментарна і знайшла адлюстраванне толькі ў асобных тэзісах дакладаў і невялікіх нататках.

Між тым анамастычная лексіка (усе ўласныя імёны твора) займае асаблівае месца ў творы. Гэта выразны тэкстуальна-маркіраваны сродак, адметная асаблівасць стылю пісьменніка. Уласнае імя выступае прадстаўніком чалавека ў грамадстве, служыць сродкам індывідуалізацыі і ідэнтыфікацыі асобы. У мастацкім тэксце імёны набываюць пэўную семантыку. Пераважная большасць такіх адзнак валодае інфармацыйна-стылістычнай функцыямі. У тыповым літаратурным оніме гэтыя дзве функцыі дамінуюць, яны галоўныя.

Для мастацкага слова вельмі важна, каб уласныя імёны самі гаварылі пра іх носьбітаў. Нават звычайны онім, трапіўшы па задуме пісьменніка ў семантыка-стылістычныя, асацыятыўныя камунікатыўныя і канатацыйныя якасці і функцыі. Онімы нярэдка выкарыстоўваюцца для стварэння каларыту эпохі, рэгіёна.

Існуе вялікая колькасць разнавіднасцей літаратурных онімаў. Так, у К.Чорнага (раман “Млечны шлях”) мы сустракаем антрапонімы (Мікалай Сямяга, Гануся, Уладзімір Ярмаліцкі, чэх, фашыст і г.д.)

Любыя ўласныя імёны, якія можа мець чалавек, называюць антрапонімамі. Уласнае імя можа мець і жывёла (заонім). Назвы геаграфічных аб’ектаў (тапонімы). Аб’екты касмічнай прасторы таксама могуць мець імёны – касмонімы.

Уласныя імёны часта атрымліваюць дзелавыя аб’яднанні людзей – арганізацыі, саюзы, прадпрыемствы. Для іх абазначэння ўведзены тэрмін – эргонім. Урбонімы – назвы, якія абазначаюць гарадскія аб’екты.

Напрыклад, імя Андрэй (герой Я.Коласа з трылогіі “На ростанях”) можа мець наступныя размоўныя варыянты: Яндрэй, Андрук, Яндрэйка, Андруш; ад грэч. – “мужны, адважны”. Гэтае імя выконвае не толькі назыўную функцыю, але і экспрэсіўна-эмацыянальную – перадае адносіны пісьменніка да носьбіта імені. Якуб Колас піша пра свайго героя з вялікай любоўю (“хлопец крэпкі, моцна зросся з зямлёю і жыццём, любіў гэтае жыццё…”).

Узровень сучаснай лінгвістычнай навукі на Беларусі дазваляе выдзеліць у анамастыцы наступныя напрамкі:


Информация о работе «Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 132075
Количество таблиц: 1
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
66233
0
0

... лася ў межах высокага "шцілю" барока. Свецкая ж часта выражала апазіцыйныя настроі ніжэйшых слаёў насельніцтва. Ёй больш адпавядаў сярэдні "шціль" барока. З духоўнай паэзіяй была звязана зыходзячая лінія развіцця старой беларускай літаратуры, з свецкай — узыходзячая лінія, нараджэнне новых традыцый. Духоўная паэзія, якая нараджалася і пашыралася пераважна сярод вышэйшага духавенства і магнацтва, ...

Скачать
40000
0
0

... “Паэтычны слоўнік” (Рагойша В.П., Мн., 1987), “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (Майсейчык А.) Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца: прааналізаваць месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі. У сувязі з адзначанай мэтай варта выдзеліць наступныя задачы: -  Прааналізаваць адпаведныя метадычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме; -  ...

0 комментариев


Наверх