Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага

132075
знаков
1
таблица
0
изображений

1.2.     Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага

 

Уздым беларускай паэзіі у XVII ст. звязан з Сімяонам Полацкім, які зрабіў вялікі ўклад у развіцце беларускай і рускай культуры таго часу.

 Паэт, драматург, публіцыст і грамадскі дзеяч, Полацкі жыва цікавіўся сучаснымі яму падзеямі і бурна рэагаваў на іх, аб чым сведчыць яго творчасць як беларускага, так і маскоўскага перыяду жыцця. Гэта быў чалавек, які для свайго часу меў глыбокія і ўсебаковыя веды, так як Сімяон Полацкі жыў на пераломе дзвюх эпох – Сярэднявякоўя і Новага Часу. Усімі сіламі свайго розуму і таленту Полацкі цягнуўся да новага; пераважная большасць яго твораў цесна звязана з жыццём, рэчаіснасцю. Побач з тым, у Полацкага былі і такія творы, якія паказвалі абмежаванасць яго светапогляду, што абумоўлена як складанасцю эпохі , так і яго выхаваннем і санам.

Галоўнае месца ў старажытнабеларускай кніжнай паэзіі канца 16 – першай паловы 17 ст. займалі розныя панегірычныя жанры. Разнавіднасцю панегірычных жанраў, якія атрымалі шырокае распаўсюджанне ў беларускай паэзіі эпохі Адраджэння і ранняга барока, з’яўляліся дэкламацыі. Станаўленне жанру дэкламацый адбывалася ў канцы 16 – пачатку 17 ст., а росквіт яго звязаны з творчасцю Сімяона Полацкага.

 У беларускі перыяд сваёй дзейнасці Сімяон Полацкі неаднаразова звяртаўся да жанру дэкламацыяў.

Так як дэкламацыі складаюць каштоўную частку панегірычнай паэзіі С.Полацкага, тэма пераважнай большасці іх – радзіма. Паэт клапоціцца пра яе лёс, просіць зямныя і нябесныя сілы заступіцца і абараніць яе. Асабліва шмат увагі паэт аддае гарадам Полацку і Віцебску, з якімі было цесна звязана яго жыццё. Любоў да Радзімы вельмі выразна адчуваецца нават у некаторых дэкламацыях на рэлігійную тэматыку.

Самым вядомым творам С.Полацкага да пераезду яго ў Маскву лічыцца “Метры”, які ён чытаў ў 1656 годзе перад царом Аляксеем Міхайлавічам. У Полацкага ёсць два вершы з такой назвай, яны знаходзяцца ў розных рукапісах.

Прыкладна палавіна адных “Метраў” амаль літаральна паўтарае дэкламацыю “Просфониму”, выдадзеную ў Львове ў 1591 годзе. Для таго часу факт запазычання чужых твораў лічыўся нармальнай з’явай. “Просфонима” была напісана і чыталася ў гонар прыезду ў горад мітрапаліта Міхаіла Рагозы. Зразумела, што для “Метраў” Полацкаму было легка выкарыстаць з яе некаторыя мясціны. У асобных выпадках ён замяняе імя мітрапаліта іменем цара, некаторыя радкі апускае або дабаўляе свае.

Другая палова “Метраў” напісана С.Полацкім самастойна. У ёй тэма беларуская. Аўтар дзякуе за прыезд у Беларусь і выказвае радасць жыхароў з гэтага выпадку. Вітаючы цара, паэт спадзяецца, што з прыходам рускіх войск палепшыцца жыццё яго сучаснікаў. Ён заклікае цара быць літасцівым да беларускіх земляў і асабліва да горада Віцебска:

Ликуй, Россия, а бо цар благочестивый

Прийде церкви красота, царь христолюбивый

 

Церков тя ныне, цару восточный, лобзает

Пришествием бос я тя от враг свобождает

 

Лобзает и отчимый Полоцк нареченный

Град твой благочестием ясно просвещенный.

Гэту дэкламацыю Полацкага выконвалі па часткам дванаццаць вучняў брацкай школы (отракаў), “Метры” напісаны на літаратурнай мове, аднак мова самастойнай часткі іх больш свабодная ад славянізмаў. Назва твора сапраўды “мятровая” “Метры на пришествие во град отчистый Полоцк пресветлого благочестивого и христолюбивого государя царя и великого князя Алексия Михайловича, всея Великия и Малыя и Белые России самодержцы и иных царств, и князеств, и государств обладателя от отроков, знайдуючыхся во училище при церкве святых богоявлених монастыря брацкого полоцкого при привитанию пресветлого его царского величества, а нагатованные пред господинов отцов и братию то еиж святой обители в лето от создания мира7164, а от вопрощения Божьего Слова 1656 месецев июля, 5 дня”.

Другі верш пад назвай “Метры” паэт чытаў у Полацку, на гэта ёсць спасылкі і ў загалоўку, і ў тэксце. Гэты верш не належыць аднаму Полацкаму. “Метры” былі “наготованые пред господинов отцов и братию то еиж святой обители”, гэта значыць Багаяўленскага манастыра.

Гэтыя “Метры” як і папярэднія, з’яўляюцца прыкладам патрыятычнай паэзіі. Беларуская зямля і яе лёс знаходзяцца ў цэнтры ўвагі аўтара. Верш напісаны шчыра і ўсхвалявана. Паэт праслаўляе родны Полацк, заклікае рускага цара ўзяць зусім не для таго, каб вызваляць беларускія землі. Вуснамі вучняў, што чыталі верш на пляцу ў Полацку, паэт публічна ўславіў радзіму, выказаў упэўненасць у яе лепшае будучае, расказаў пра яе сучаснае становішча. Сустрэча з царом паслужыла яму толькі прычынай для напісання гэтага патрыятычнага гімна. Галоўная думка дэкламацыі – пажаданне шчасця і росквіту беларускай зямлі і гораду Полацку:

Витаем тя, православный царю, праведное солнце,

Здравно бо век прагнули тебе души наши и сердце.

Витаем тя, царю, от востока к нам пришедшего,

Белорусский же от нужды народ весь асвобождавшаго.

З іменем цара звязаны дэкламацыі Полацкага “Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цара з-пад Рыгі”, “Віншаванне з выпадку ўзяцця Дэрпта” і “Віншаванне з выпадку абрання на польскае каралеўства”. Паэт параўноўвае ў іх прыход цара ў Лівонію і Беларусь з усходам сонца. Усхваляючы рускага самадзержца, Полацкі, сам таго не ўсведамляючы, апяваў яго ваенныя паходы:

Веселися, царю, што Бог с тобою,

Будеш владети морем и всею Двиною.

Океан восточный власти ти годует

А юж и западны тобе ся готует.

Солнцу Восток, Запад ровне подлегают,

Даст Бог тебе, вси царем узнают.

Своеасааблівасць вершаў заключаецца ў тым, што паэт даў у іх першыя ўзоры пейзажных замалёвак. На жаль, урыўкаў такіх мала. Паэт устаўляе іх, каб параўнаць з’явы прыроды з тымі падзеямі, пра якія гаворыць. Найбольш яскравым прыкладам пейзажных замалёвак з’яўляецца ўрывак з дэкламацыі на вяртанне цара з-пад Рыгі:

В полнощных краях, где солнца полрока

Крыет промени от людского ока.

Кгды то обчат, же мает восходити,

День той празнует за фест знаменитый,

С поклоном солнцу в очы забегают,

Долго жить с оным взаемне сприяют.

Дэкламацыі С.Полацкага “Стихи краесогласные”, “Диалог краткий”, “Диалог краткий о государе царевиче” и “Приветство новорожденной царевне Марии” звязаны з яго часовым знаходжаннем у 1660 годзе ў Маскве. У гэты час становішча беларускіх земляў было няпэўным. Паэт бачыў, што над Полацкам навісла пагроза зноў трапіць у рукі палякаў. У сувязі з гэтым у дэкламацыях аўтар заклікае цара быць абаронцам беларускіх земляў. Тэма Радзімы і ў гэтых творах з’яўляецца цэнтральнай, толькі раскрыта яна інакш. Калі ў папярэдніх творах Полацкага гучаў бадзёры, узнёслы тон, то ў гэтых дэкламацыях яскрава адчуваецца трывога аўтара, яго неспакой за будучае радзімы. Прычым цар усхваляецца за якасці, супрацьлеглыя тым, якія паэт бачыў у яго ў 1656 годзе. Калі раней Полацкі апяваў ваенныя паходы цара, то тут ён сцвярджае, што “земль му пространства не треба”.

Некаторыя з гэтых дэкламацый напісаны вельмі своеасаблівымі вершамі. Напрыклад, адной з асаблівасцей дэкламацыі  “Диалог краткий” з’яўляецца тое, што ,акрамя рыфмоўкі апошніх складоў, у ёй ёсць унутраная складовая рыфма. Верш мае тры цэзуры, якія разбіваюць радок на чатыры часткі. Трэцяя і чацвёртая часткі радкоў у вершы рыфмуюцца паміж сабою, а ў некаторых выпадках рыфмуецца таксама першая частка з другой:

Рцы щастя, кому служиш, кто ест сей Алексей,

Чыя кров, сын Михайлов, государев, царев,

Кто саном, царь розаном, коли дуж храбры муж

Буди же царь на премнога кропок лета света.

Твор з’яўляецца прыкладам вершаў “рэха”, дзе спачатку задаецца пытанне, а потым ідзе адказ – “рэха”.

Значная колькасць дэкламацый Полацкага прысвечана евангельскім сюжэтам, пэўным рэлігійным святам або падзеям царкоўнага жыцця таго часу. Найбольш значным творам з гэтай групы з’яўляецца дэкламацыя 1659 года, напісаная з выпадку вяртання іконы Багародзіцы ў Полацк. “Храни град Полоцк со всеми гражданы” – заклікае паэт Багародзіцу. Гэты верш па сваёй ідэйнай накіраванасці цесна прымыкае да лепшых дэкламацый Полацкага, ён прасякнуты клопатамі паэта за лёс радзімы і тэматычна пераклікаецца са “Стихами краесогласными” і “Метрами”. Астатнія дэкламацыі Полацкага ранняга перыяду звязаныя з іменем Хрыста.

Тэматычна вылучаецца ў беларускі перыяд пастараль “Беседы пастуховы”. Гэта твор пра жыццё пастухоў, напісаны ў форме дыялога. “Беседы”, як і дэкламацыі, простыя па сваёй кампазіцыі, але выкананне іх патрабавала больш сцэнічнага майстэрства. У прыватнасці, адзін з выканаўцаў, паводле зместу, павінен мець выгляд пажылога чалавека, другі – маладога і г.д. Акрамя таго, патрабавалася, каб абодва выканаўцы выступалі ў адпаведным адзенні.

С.Полацкі пры напісанні “Бесед пастуховых” ішоў за польскімі ўзорамі, дзе жанр пастаралі быў вельмі распаўсюджаным.

Мова пастаралі стараславянская. Праўда, час ад часу ў ёй сустракаюцца беларускія словы і формы амаль увесь тэкст твора напісан правільным сапфічным вершам. Зыходзячы з гэтых моўных асаблівасцей, трэба думаць, што “Беседы пастуховы” з’явіліся дзесьці ў пачатку 1660-х гадоў:

Братие, и мы тоже пастушкове,

Якоже и вы и все простачкове,

Неучени же буквам, ни выдворных

Слов красововных,

Но яко чин наш есть,сице приидохом

И с миром к нему во вертеп виидохом

Поклонившееся в простоте, что знахом,

… Не имехом же ни даров богатых,

Кроме овчаток, ниже одежд златых.

Не в чин бо и есть пастухам богаты

Одежды златы…

Пры напісанні дэкламацый паэт разлічваў на рэальныя магчымасці іх выканання. Яны складаюцца з асобных маналогаў, пралог і эпілог амаль усюды адсутнічаюць. Усе дэкламацыі, за выключэннем першых “Метраў”, у беларускі перыяд напісаны строгім сілабічным вершам: адхіленняў ад правіл сілабізму вельмі мала. Адны 11-складовыя з цэзурай пасля пятага складу, другія 13-складовыя з цэзурай пасля сёмага складу. Некаторыя рознаскладовыя ўрыўкі напісаны сапфічным вершам. Сустракаюцца прыклады 10 і 12-складовых.

Панегірычная паэзія С.Полацкага вырасла на ўзорах беларускай, украінскай і польскай паэзіі, з якой яна ўвабрала ўсё ў сябе лепшае. Але паэт на гэтым не спыніўся, а значна пайшоў далей. У яго дэкламацыях больш багатая строфіка, разнастайныя мастацкія сродкі. Дэкламацыі Полацкага вызначаюцца спецыфічнымі асаблівасцямі рытму. Усхваляванне той або іншай асобы ці нават прадмета патрабавала узвышанага стылю. Вельмі пашыраны ў дэкламацыях звароткі. Гэта і зразумела, бо творы пісаліся для ўсхвалявання пэўных “высокіх” асоб:

Радуйтеся, граждане, сынове востока…

Живи, белороссийская оздобо Сиону…

Витай, Алексею,славный над небами…

У залежнасці ад зместу дэкламацый паэт змяняе іх стыль. Дэкламацыі, прысвечаныя рэальным асобам, напісаны ва ўзвышана-рытарычным тоне. Лексіка іх эмацыянальна-экспрэсіўная.

Дэкламацыі займаюць адно з цэнтральных месцаў у творчасці С.Полацкага. адны з іх (царкоўнага цыкла) былі больш далёкія ад жыцця, другія з’яўляліся водгукам на грамадскія падзеі свайго часу.


Информация о работе «Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 132075
Количество таблиц: 1
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
66233
0
0

... лася ў межах высокага "шцілю" барока. Свецкая ж часта выражала апазіцыйныя настроі ніжэйшых слаёў насельніцтва. Ёй больш адпавядаў сярэдні "шціль" барока. З духоўнай паэзіяй была звязана зыходзячая лінія развіцця старой беларускай літаратуры, з свецкай — узыходзячая лінія, нараджэнне новых традыцый. Духоўная паэзія, якая нараджалася і пашыралася пераважна сярод вышэйшага духавенства і магнацтва, ...

Скачать
40000
0
0

... “Паэтычны слоўнік” (Рагойша В.П., Мн., 1987), “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (Майсейчык А.) Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца: прааналізаваць месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі. У сувязі з адзначанай мэтай варта выдзеліць наступныя задачы: -  Прааналізаваць адпаведныя метадычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме; -  ...

0 комментариев


Наверх