2.5. Антычныя матывы ў віршах Сімяона Полацкага

Сімяон Полацкі – цудоўны знаўца антычнай гісторыі і культуры. Хаця ён не напісаў спецыяльных дакладаў, даследаванняў, але цікавасць да гісторыі ў яго на кожным кроку. Гэта можна пацвердзіць яго зваротамі да прыкладаў перш за ўсё з антычнай гісторыі ў паэтычных творах, прамовах, пропаведзях, трактатах, перакладах. Характэрна і тое, што ён вельмі мала звяртаецца да расійскай гісторыі, а матэрыялы бярэ з усеагульнай і больш за ўсё – са старажытнай гісторыі, царкоўнай і грамадзянскай.

Шэраг вершаў-гімнаў С.Полацкі прысвяціў Ісусу Хрысту, дзе выражаны боль, смутак, пакуты, але жыццё перамагае. Заступнік чалавецтва Ісус за ўчынкі людзей аддаў сваё жыццё, пайшоў на жудасныя пакуты і смерць. Уваскрэсенне Хрыста – гэта абнаўленне свету. Тут жа апеты і цудоўныя мясціны Палясціны, гарады Віфлеем, Назарэт, Іерусалім [5,120]. Такія вершаваныя творы паэта, спецыяльна прызначаныя для публічных чытанняў, называюцца дэкламацыямі.

Для дэкламацый даволі блізкія па змесце своеасаблівыя вершы-гутаркі паэта. Напрыклад, “Беседы постуские”. Паэт у форме дыялогаў старога і малога пастухоў распавядае аб нараджэнні, жыцці і дзейнасці Хрыста:

А (первый пастух)

О небеса, что долго зазорите,

Адамамаитовых врат не отварите,

Удержуете нам обещанаго

Агнца славного?

Спустите радость ненасыщенную,

Кропите свыше росу спасённую,

Оживляющу изсохшие души

В греховней сути.

В (второй пастух)

Что за глас слышу, огоноше красный,

Сишь ветка в новой благодати ясный,

Почто на небо вопль возсылати,

Агнца часенен?

Иже бо сенный зхакон прешенися,

Обетованный Мессия родися,

Его же вон ангел нам явися,

Всех устрашиша

Слава во вышних Богу вопоюще [3, 79].

 Цікавыя творы С.Полацкага , у якіх распрацавана тэма антычнай міфалогіі і гісторыі. Перш за ўсё – “О четырёх временах года”, “8 чудес света”, у якіх распавядаецца аб чатырох перыядах гісторыі чалавецтва: залатым, сярэбраным, медным і жалезным. Аўтар жалезным векам называе сваю эпоху, таму што для гэтага ёсць усе падставы: войны, рэлігійная барацьба, паўстанні, прыгнячэнне народа:

Юноша веселый с голыми ногами

Прща на руке, лук на другую навесен

Вот образ весны, вовремя которой человек работящий

В винограднике трудится, корова молоко источает.

Муж обножённый с буйными колосьями.

Лето означает, во время которого пред косами

Трава стелится, а перед серпом – колосья,

Под ножницами овца шерсть теряет.

Счастливая осень имеет рог изобилия,

В её время человек радостно собирает плоды,

Вижинает вино, потей и сей,

Благодаря чему и на следующий год пользу имей.

Дряхлый старец в шубу кутается,

Руки окоченевшие у огня греет.

 Также и юные при тёплом комине

Охотно садятся, пока зима не минет [3, 112].

У гісторыі Сімяон Полацкі знаходзіў наглядныя прыклады да маральных бакоў пропаведзі, а іх у яго даволі многа. Пропаведзі аб’яднаны пад назвай “Абед душэўны” (1680), “Вячэра душэўная” (1683). Тут мноства прыкладаў і спасылак на гісторыю, гісторыкаў, асобныя гістарычныя рэаліі і г.д. і ўсё ж такі для яго хрысціянскай гісторыі больш за ўсё характэрны звароты да грамадзянскай гісторыі і нават да філасофіі. Цікавыя такія звароты да рымскіх трыумфатараў Цэзара, Нерона і інш. У пропаведзі “Абедні” ён красамоўна гаворыць слухачам, што Цэзар на калясніцы на сарака сланах прадэманстраваў свой уезд у Рым, Марк Антоній – на львах, Аўрэліан – на аленях, Нерон – на тысячы калясніцах, запрэжаных срэбрападкаванымі муламі, а егіпецкага цара Сегостра везлі чатыры цары-пленнікі. “Колькі гонару і пыхі”, – усклікае С.Полацкі і завяршае прамову тым, што Ісус з Назарэта ў Віфліем ехаў на аслу.

Такое бачанне цікавых фактаў са старажытнасці ў Сімяона Полацкага тлумачыцца тым, што ён усё жыццё вёў запісную кніжку “Вертоград многоцветный”. Так і з’явілася рукапісная кніга, накшталт тлумачальнага слоўніка для цікавага чытача, у якой шмат вершаў на гістарычныя тэмы. Вершаваныя творы падраздзяляюцца на дзве групы: эпіграмы і вершы.

Вершаваныя творы – значныя па аб’ёму. Як звычайна, усе творы асветніка маюць мараль, якая заўсёды звязана са зместам. Так, у вершы “Падражанне” гаворыцца аб лісліўцах Філіпа Македонскага, тырана Дыянісія. Лісліўцы дайшлі да таго, што нават хваробы і немачы сваіх пакравіцелей пераймаюць:

Имеем же мы поистине без числа на небе тех,

Кто нам пример добрадетелей подаёт собою.

С них хорошо составлять образец набожности,

Так пчела собирает с цветов свои сладости;

Но есть целомудрих бездонный фонтан,

Море дбродетелей всяких – пречистая Дева.

В ней одной вся изображение имели

Всё подражал,богу уподоблялися [3, 197-198].

С.Полацкі ставіць задачу – паказаць ідэальнага кіраўніка дзяржавы. Для гэтага ён павінен вызначыць адносіны паміж падданымі і прыбліжанымі да кіраўніка дзяржавы, а таксама кіраўніка – да сваіх падначаленых і ўсяго насельніцтва.

Але гісторыя дае нямала прыкладаў і вобразаў дурных і жорсткіх кіраўнікоў. Дастаткова такіх прыкладаў у С.Полацкага. І тут жа паўстаюць постаці такіх разумных кіраўнікоў дзяржавы, як Філіп Македонскі, Юлій Цэзар, Аўгуст і іншых [6, 123].

Як вялікі педагог-псіхолаг, ён вызначае галоўныя рысы ідэальнага кіраўніка, сярод іх – на першым месцы пакорлівасць. Да такіх асоб аднесены Аўгуст, які любіў і ўмеў гаварыць з простым народам.

Акрамя пакорлівасці для ідэальнага кіраўніка ў С.Полацкага і другая не менш важная рыса – любоў да падданых. І тут на першым месцы прыклады старажытнай гісторыі: яўрэйскі цар Давід, Александр Македонскі, Траян. Паэт паказаў іх добрадзейныя ўчынкі да сваіх падначаленых, воінаў, простага люду.

С.Полацкі з антычнай гісторыі дае шмат прыкладаў адмоўных вобразаў імператараў і не толькі іх. Галярэю такіх партрэтаў адкрывае рымскі імператар Юліан – “Мучыцель і карфагенскі правіцель” Ганон. Апшні так любіў славу, што загадаў купіць вялікую колькасць папугаяў, навучыць іх вымаўляць “Ганон ёсць бог” і выпусціць на волю. Так і паступілі. Птушкі павінны былі разнесці славу Ганона ва ўсе канцы, але выпушчаныя на волю папугаі заспявалі натуральным голасам і забыліся пра вывучаную фразу. Так Ганон стаў пасмешышчам для людзей.

Шмат такіх цікавых прыкладаў у вучонага-асветніка, а выснова для ўсіх адна – цароў-мучыцеляў чакае заўчасная гібель.

С.Полацкі – цудоўны знаўца гісторыі Рыма. Яе ён адлюстраваў у вершах-эпіграмах, прысвечаных усім імператарам ці цэзарам, пачынаючы ад Юлія Цэзара і канчаючы Канстанцінам Вялікім.

Другая частка – гэта эпіграмы аб царах Візантыйскай эпохі. Аўтар вытрымаў храналагічны парадак, а факты для вершаў падабраў самыя разнастайныя, у большасці выпадковыя [6, 124].


Информация о работе «Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 132075
Количество таблиц: 1
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
66233
0
0

... лася ў межах высокага "шцілю" барока. Свецкая ж часта выражала апазіцыйныя настроі ніжэйшых слаёў насельніцтва. Ёй больш адпавядаў сярэдні "шціль" барока. З духоўнай паэзіяй была звязана зыходзячая лінія развіцця старой беларускай літаратуры, з свецкай — узыходзячая лінія, нараджэнне новых традыцый. Духоўная паэзія, якая нараджалася і пашыралася пераважна сярод вышэйшага духавенства і магнацтва, ...

Скачать
40000
0
0

... “Паэтычны слоўнік” (Рагойша В.П., Мн., 1987), “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (Майсейчык А.) Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца: прааналізаваць месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі. У сувязі з адзначанай мэтай варта выдзеліць наступныя задачы: -  Прааналізаваць адпаведныя метадычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме; -  ...

0 комментариев


Наверх