6. Домашнее задание.
Подготовка к контрольной работе.
По выбору написать сочинение на тему “Барокко в русской литературе”.
7. Выставление и комментирование оценок.
Пазакласнае мерапрыемства па беларускай літаратуры
Дыдактычная гульня
Тэма: Памяць зямлі беларускай
Мэта: - развіваць навыкі слухавога ўспрымання звестак аб пісьменніках;
- фарміраваць навыкі хуткага адказу;
- выхоўваць пачуццё любові і павагі да роднай Беларусі.
1. Настаўнік. 4 верасня 1994 года ўпершыню на Беларусі адзначалася новае свята – Дзень пісьменства і друку. Мерапрыемствы праходзілі некалькі дзён. Цэнтрам урачыстасці быў Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці і культуры, горад, з якім звязаны імёны нашых славутых продкаў: Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага. Навукова-творчая экспедыцыя “Дарога да святынь” пралягала праз старажытныя цэнтры культуры – Навагрудак, Нясвіж, Тураў, Полацк. Святочныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх навучальных установах.
Кажуць, у народа, які не ведае і не памятае свайго мінулага, адсутнічае будучыня. Беларускі народ мае продкаў, чыя дзейнасць складае цэлыя эпохі ў культурным жыцці краіны. Наша зямля нарадзіла Рагнеду, Ефрасінню Полацкую і Кірылу Тураўскага, Міколу Гусоўскага і Тадэўша Касцюшку…
Гэты рад можна доўжыць і доўжыць. Кожнае імя, што захавала гісторыя, мы павінны ведаць і шанаваць, бо ў гэтым – аснова нашай чалавечай годнасці, з гэтага пачынаецца клопат пра дзяржаву, пра яе культуру, маральнасць і духоўнасць.
А зараз паслухаем даклады пра двух найбольш значных і яркіх прадстаўнікоў беларускай культуры.
2. Даклад “Францыск Скарына” (10 мін.).
3. Даклад “Сімяон Полацкі” (10 мін.).
4. Вядучы. Пытанні ў гульні “Рызыка-версія” будуць прысвечаны дзейнасці Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага і іншых нашых знакамітых землякоў, гісторыі роднага краю.
У гульні ўдзельнічае 4 каманды. Пераможцы першай і другой гульняў прымаюць удзел у трэцяй гульні. Каманда, якая “рызыкуе” (адказвае без падрыхтоўкі), атрымлівае за правільны адказ 2 балы, якая “гуляе”, г.зн. абмяркоўвае адказ за 30 секундаў, – 1 бал. Калі адказ адсутнічае або ён няправільны, пытанне перадаецца камандзе сапернікаў.
I БЛОК ПЫТАННЯЎ
1. Які юбілей Беларусь урачыста адзначыла 17-18 жніўня 1967 года? (450 галоў беларускага кнігадрукавання).
2. У якіх гарадах ёсць вуліцы, названыя імем Ф.Скарыны? (Полацк, Мінск).
3. У якога народа з’явілася ўпершыню фанетычнае (літарнае) пісьмо, якое ў 9 стагоддзі да н.э. было запазычана грэкамі? Жыў гэты народ на тэрыторыі сучаснага Лівана? (Фінікійцы).
4. Дзе і калі нарадзіўся паэт, драматург, публіцыст Сімяон Полацкі? (У Полацку ў 1629 годзе ў снежні).
ІІ БЛОК ПЫТАННЯЎ
1. Якое сапраўднае прозвішча было ў Сімяона Полацкага? (Самуіл Емельянавіч Пятроўскі- Сітніяновіч).
2. Якія навуковыя ўстановы носяць імя Ф.Скарыны? (Гомельскі дзяржаўны універсітэт, педвучылішча ў Полацку).
3. Шырока вядомыя шрыфты – лацінка і кірыліца. У старажытных славян для “глаголенія тайны” існаваў яшчэ шрыфт для тайнапісу. Як ён называўся? (Глаголіца).
4. Якое свята ўпершыню адзначала Беларусь у верасні 1994 года? (Дзень беларускага пісьменства і друку).
ІІІ БЛОК ПЫТАННЯЎ
1. Сапраўднае імя гэтай асветніцы Прадслава. А як звалі яе памочніц-сясцёр? (Родная сястра Гардзіслава і стрыечная сястра Звеніслава).
2. Знакаміты беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч-педагог, пісьменнік арганізаваў друкарню ў Маскве, дзе надрукаваў некалькі сваіх кніг – “Буквар”, “Часасловец”? (Сімяон Полацкі).
3. Калі Ф.Скарыне было 13 гадоў, Леанарда да Вінчы напісаў сваю сусветна вядомую карціну. Якую? (“Джаконда”).
4. Звесткі пра гэтую князёўну дайшлі да нас са старажытных летапісаў “Аповесць мінулых гадоў”, а Лявон Случанін прысвяціў ёй паэму. Хто гэта? (Рагнеда).
ІV БЛОК ПЫТАННЯЎ
1. Якую школу стварыў ў Маскве С.Полацкі і каго вучыў? (Спецыяльная лацінская школа для царскіх людзей з Прыказа таемных спраў).
2. Кім быў Ф.Скарына? (Першадрукар, перакладчык, паэт, доктар медыцыны, вучоны, біёлаг, пісьменнік).
3. Якія мовы ведаў Ф.Скарына? (Рускую, польскую, італьянскую, нямецкую і інш.).
4. У якім годзе С.Полацкі пакідае назаўсёды родны горад Полацк і едзе ў Маскву? (Пераезд яго адносіцца да другой паловы 1663 года).
V БЛОК ПЫТАННЯЎ
1. Ён атрымаў вучоныя ступені доктара свабодных навук і медыцыны ў заходнееўрапейскіх універсітэтах. Усе яго 25 кніг, выдадзеных у Празе ў 1517-1519 гг., напісаны на беларускай мове. (Ф.Скарына).
2. Хто быў любімым вучнем С.Полацкага і з кім ён працаваў і ездзіў у Курляндыю з місіяй? (Сільвестр Мядзведзеў).
3. Гэты твор на радзіме не жадалі друкаваць. Толькі калі аўтар пайшоў на маленькую хітрасць – прысвяціў яго каралеве Боне Сфорцы, – твор быў выдадзены. На жаль, другое жыццё паэма атрымала толькі ў наш час, найбольш вядомым для беларусаў з’яўляецца пераклад Шатона. Што гэта за твор? (“Песня пра зубра” М.Гусоўскага).
4. Якія галоўныя кнігі былі ў Маскоўскі перыяд С.Полацкага? (“Вертаград шматкаляровы”, “Рыфмалагіён”, “Букварь языка словенска”, дзве п’есы “Камедыя прытчы пра блуднага сына”, “Пра Наўхаданосара”).
5. Падвядзенне вынікаў гульні.
Вучні хорам спяваюць песню “Колькі ў небе зор”.
Канспект урока па беларускай мове
Тэма: Лексіка беларускай мовы паводле паходжання, сферы ўжывання і стылістычнай афарбоўкі
Мэты: - працягваць паўтарэнне паняццяў па тэме “Лексіка. Лексічнае значэнне слова”; паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Лексіка паводле паходжання, сферы ўжывання і стылістычнай афарбоўкі”;
- развіваць уменне раздзяляць словы па групах: паводле паходжання, сферы ўжывання і стылістычнай афарбоўкі; развіваць звязную маналагічную мову вучняў;
- выхоўваць павагу да роднай мовы.
Абсталяванне: падручнік па беларускай мове для 10-11 класаў.
Ход урока
... лася ў межах высокага "шцілю" барока. Свецкая ж часта выражала апазіцыйныя настроі ніжэйшых слаёў насельніцтва. Ёй больш адпавядаў сярэдні "шціль" барока. З духоўнай паэзіяй была звязана зыходзячая лінія развіцця старой беларускай літаратуры, з свецкай — узыходзячая лінія, нараджэнне новых традыцый. Духоўная паэзія, якая нараджалася і пашыралася пераважна сярод вышэйшага духавенства і магнацтва, ...
... “Паэтычны слоўнік” (Рагойша В.П., Мн., 1987), “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (Майсейчык А.) Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца: прааналізаваць месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі. У сувязі з адзначанай мэтай варта выдзеліць наступныя задачы: - Прааналізаваць адпаведныя метадычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме; - ...
0 комментариев