2. Палітыка беларусізацыі

Адным з важнейшых напрамкаў дзейнасці РКП(б) пасля перамогі над унутранняй контррэвалюцыяй і замежнай інтэрвенцыяй увасобілася ў нацыянальнай палітыцы. Працэс рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў у БССР у 1920-х гг. набыў назву «беларусізацыя». Яе ініцыятарамі выступілі члены ўрада БССР А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК), А. Бурбіс (наркам замежных спраў), У. Ігнатоўскі (наркам асветы), З. Жылуновіч (член ЦВК) і іншыя. У 1922 г. у мэтах вывучэння гісторыі і культуры беларускага народа і распрацоўкі навуковай тэрміналогіі яго мовы быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбел-культ) пад старшынствам мовазнаўцы С. Некрашэвіча Я. Лёсік узначаліў курсы беларусазнаўства, адкрытыя пры Наркамаце асветы БССР.

Адным з асноўных накірункаў ажыццяўлення беларусізацыі стаў перавод сістэмы навучання на беларускую мову. У 1922 г. на яе перайшла каля чвэрці ўсіх школ, а ў астатніх беларуская мова была абавязковай для вывучання.

Патрэбы ў навуковай, вучэбна-метадычнай і мастацкай літаратуры сталі забяспечвацца Дзяржаўным выдавецтвам.

Важным палітычным і практычным крокам урада БССР на шляху да ўздыму нацыянальнай культуры з’явілася амністыя былых праціўнікаў Савецкай улады – В. Ластоўскага, І. Краскоўскага, А. Смоліча, А. Цвікевіча і інш. і іх прыцягненне да творчай працы

Неабходнасць перамен да лепшага ў нацыянальным пытанні ўсведамлялі беларускія камуністы, якія ў сакавіку 1923 г. на сваім VІІ з’ездзе пастанавілі спрыяць развіццю беларускай мовы і культуры і заклікалі партыйцаў узначаліць гэтую працу. Сама праграма нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага адраджэння ў БССР была абвешчана на Ліпеньскім (1924) Пленуме ЦК КПБ. Яе практычная рэалізацыя пачала адлік з пастановы ЦК КПБ(б) ад 15 ліпеня таго ж года «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі», якая прадугледжвала: па-першае, развіццё нацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, развіццё беларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г. д.; па-другое, карэнізацыю – вылучэнне беларусаў на кіруючыя партыйныя, савецкія, прафсаюзныя пасады; па-трэцяе, перавод справаводства ўсіх партыйных, дзяржаўных, грамадскіх устаноў на беларускую мову. У прыватнасці, за адзін год належала перавесці апараты ЦВК, СНК, наркамаў асветы і земляробства; за 2 гады – ДПУ, юстыцыі, сацыяльнага забеспячэння, пошты і тэлеграфа; а усіх астатніх устаноў – за 3 гады.

У мэтах неадкладнага ажыцяўлення нацыянальнай палітыкі, атрымаўшай назву «беларусізацыя», адмыслова створаная камісія на чале з А. Хацкевічам пачала сваю дзейнасць з пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы.

Паводле декрэту ЦВК (люты 1924), беларуская, руская, яўрэйская (ідыш) і польская мовы абвяшчаліся роўнымі. Беларускай надаваліся функцыі мовы зносін паміж рознанацыянальнымі ўстановамі. Справаводства таксама пераводзілася на беларускую мову. Важныя ўрадавыя дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агульнасаюзнага значэння – на беларускай і рускай; грамадска-палітычныя (пасведчанні і інш.) – на беларускай і адной з трох іншых моў.

За кожным грамадзя-нінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднай мове і на ёй жа атрымаць адказ. Гэтае палажэнне было зафіксавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г. і ў адпаведнасці з ім, выкладанне ў школах рэспубліках адбывалася на 8 мовах. Але асаблівых поспехаў дасягнула ўтварэнне беларускамоўных школ. Ужо ў 1926/1927 навучальным годзе чатырохгадовыя складалі 85, 3 %, сямігадовыя – 66, 6 % і іх колькасць штогод узрастала. У тэхнікумах колькасць студэнтаў-беларусаў павялічылася з 45 да 68 % і гэтая тэндэнцыя назіралася да канца 1920-х. ггю Адпаведна ў педагагічных тэхнікумах і інстытутах рыхтаваліся беларускамоўныя кадры.

У месцах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцяў ствараліся іх нацыянальныя школы – польскія, яўрэйскія, украінскія Пры гэтым, у нацыянальных школах беларуская мова з’яўлялася абавязковым прадметам. У педагагічных тэхнікумах і інстытутах адкрываліся факультэты з польска- або яўрэйскамоўным навучаннем.

Вялікі ўклад у стварэнне беларускай школы ўнеслі народныя камісары асветы БССР У. Ігнатоўскі і (з 1926)А. Баліцкі.

Здзяйсненне курсу на беларусізацыю ў сістэме асветы прывяло да таго, што ўжо ў 1925–1926 гг. з агульнай колькасці школ 76% былі беларускімі, а ў 1932 г. – ужо звыш 90%. У гэтыя ж гады каля 60% ся рэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў таксама пе-райшлі на беларускую мову.

Студзеньскі (1925) Пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў узяць актыўны ўдзел у беларусізацыі пад лозунгам "Уся КП(б)Б павінна гаварыць на беларускай мове». Асабісты прыклад паказвалі першыя сакратары ЦК: рускія А. Асаткін-Уладзімірскі і А. Крыніцкі, украінец М. Гамарнік. Вынікам гэтай працы сталася тое, што ўжо ў 1927 г. каля 75% кіруючых кадраў добра валодалі беларускай мовай.

Моцным імпульсам у развіццё беларусізацыі зрабілася вяртанне ў 1924 і 1926 гг. да БССР тэрыторый, населеных беларусамі.

Адначасова важным напрамкам беларусізацыі стала так званая «карэнізацыя» – вылучэнне на адказныя партыйныя, савецкія, прафсаюзныя пасады. Яе ажыццяўленне выклікалася неабходнасцю ва ўстараненні дыспрапорцыі паміж колькасцю тытульнай (карэннай) нацыі і яе прысутнасцю ў кіруючых структурах, дзе пераважалі яўрэі, рускія і інш., але ніяк не беларусы. Паводле перапісу 1926 г. апошнія складалі сярод сельскага насельніцтва 89, 1%, гарадскога – 40 %.

Гэтае становішча стала паступова змяняцца да лепшага. У 1927 г з агульнай колькасці членаў местачковых Саветаў беларусаў ужо наліч-валася 53, яўрэяў – 40, 5, палякаў – 2, 2, рускіх 2, 5 %. У гарадскіх Саветах (адпаведна) 45, 1, 30, 6, 2, 5, 14, 5 %. Колькасць беларусаў – кіраўнікоў акруг і раёнаў дасягнула 48 %. Яшчэ большай была доля беларусаў у апараце СНК (старшыня Я. Адамовіч) і ЦВК (старшыня А. Чарвякоў).

Палітыка беларусізацыі выклікала творчы ўздым ва ўсіх галінах жыццядзейнасці грамадства. Не толькі беларусы, а практычна ўсе нацыянальнасці, якія пражывалі ў рэспубліцы, выкарысталі прадастаўленыя ЦК УКП(б) і ЦК КПБ(б) урадам БССР магчымасці для ўтварэння нацыянальных Саветаў, навучальных і навуковых (нацыянальныя аддзелы ў Акадэміі навук) устаноў, літаратуры, тэатра, друку. Цэнтрам навуковай думкі ў 1920 г. з’яўляўся Інбелкульт. У 1926 г. на яго базе была заснавана Акадэмія навук БССР на чале з У. Ігнатоўскім. Упершыню для студэнтаў сталі распрацоўвацца падручнікі па гісторыі Беларусі, геаграфіі Беларусі, мастацтвазнаўстве, эканоміцы.

Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў, якія ўвасобіліся ў развіцці асветы, краязнаўства, літаратуры, тэатра, кіно, у пашырэнні сферы выкарыстання і павышэнні статусу беларускай мовы; уздыме творчай самадзейнасці беларускага народа. Нягледзячы на пераважаўшую большасць вясковага насельніцтва, беларусы ўжо не з’яўляліся сялянскай нацыяй: яны прысутнічалі ва ўрадзе, у яго мясцовых структурах. Беларуская мова зрабілася сапраўды дзяржаўнай: на ёй друкавалася асноўная маса афіцыйных і іншых матэрыялаў, цэнтральныя і мясцовыя выданні. І, галоўнае, яна зрабілася мовай аднаго народа, які жыў не толькі ў вёсцы, а ў пасёлку і горадзе.

Характэрна, што афіцыйна беларусізацыі ніхто не скасоўваў, тым не менш, многія з тых, хто ўкараняў яе, стаў абвінавачвацца ў нацыя-налдэмакратызме. У чэрвені 1929 г. адпаведны даклад камісіі ЦК УКП(б) на чале з В. Затонскім па выніках праверкі ажыццяўлення нацыянальнай палітыкі ў БССР быў накіраваны І. Сталіну.

У мэтах барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам адбылася замена партыйнага кіраўніцтва БССР: замест А. Крыніцкага першым сакратаром ЦК КП(б)Б быў прызначаны К. Гей. Практычная частка яе ўскладалася на старшыню ДПУ Р. Рапапорта. Неўзабаве ў Мінску была сфабрыкавана "нацдэмаўская, контррэвалюцыйная, антысавецкая арганізацыя" – "Саюз вызвалення Беларусі». Пасля яшчэ дзвюх хваль рэпрэсій былі фізічна знішчаны больш за 100 навукоўцаў (у тым ліку 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў) АН БССР, выкладчыкаў БДУ, больш за 200 пісьменнікаў. Існавала пагроза арышту і славутых песня-роў Я. Коласа і Я. Купалу.

У сістэме адукацыі адбыўся пэўны адкат з беларускай мовы. Так, да канца 1930-х гг. усе 22 ВНУ і амаль усе з 95 тэхнікумаў БССР ізноў перайшлі на рускамоўную сістэму выкладання.

Нягледзячы на згортванне беларусізацыі і знішчэнне нацыя-нальнай інтэлігенцыі, наступствы гэтай палітыкі былі вельмі вялікімі. Важнейшымі з праяў таго сталі ўмацаванне нацыянальнай свядомасці і нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа.


Информация о работе «Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi»
Раздел: Культура и искусство
Количество знаков с пробелами: 66996
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
21608
0
0

... прадстаўлены 50 дэлегатамі на першым славянскім кангрэсе Лацінскай Амерыкі (1943 г.). Па яго рашэнню быў створаны Славянскі саюз у Аргенціне, членамі якога сталі практычна ўсе беларускія арганізацыі краіны. Другая сусветная вайна выклікала трэцюю хвалю эміграцыі. Беларусь, якая была арэнай жорсткіх ваенных дзеянняў, працяглай акупацыі яе тэрыторыі фашысцкімі захопнікамі, гэтыя працэсы закранулі ...

Скачать
49164
0
0

... з’явай у культурным жыцці Беларусі ў ХІХ ст. стала фарміраванне беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, што абумовіла паступовую кансалідацыю духоўных сіл народа і фарміраванне беларускай нацыі. 7. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст. Эканамічны ўздым Расійскай імперыі, які назіраўся ў пачатку ХХ ст., стварыў магчымасць для вырашэння шэрагу ўрадавых ...

Скачать
36239
0
0

... з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з’яўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці. 5. Культурнае развіццё беларускага народа Беларуская культура канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ...

Скачать
28501
0
0

... віленскія біскупы прыкладалі значныя намаганні да рэфармавання яе царкоўнага статуса, стала удзельнічалі ў радзе паноў, вальных сеймах, у знешнепалітычных кантактах з Польшчай і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дыпламатычных адносінах з свецкімі і царкоўнымі ўладамі і баярамі каталікі часам супрацоўнічалі з праваслаўнымі мітрапалітамі ВКЛ. Вышэйшая іерархія каталіцкіх біскупстваў ВКЛ (уключаючы ...

0 комментариев


Наверх