3. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры

Па меры ўмацавання бальшавікамі дзяржаўнай улады ўсе партыі і грамадскія арганізацыі мусілі здзяйсняць сваю працу з ведама савецкіх органаў. Пасля з’яўлення ўказа ЦВК РСФСР ад 12 чэрвеня 1922 г., усе творчыя аб’яднанні мусілі зарэгістравацца ў НКУС. Рэгістрацыі падлягала нават Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП), створаная па ініцыятыве камуністаў.

Дадатковым рычагом кантролю іх дзейнасці служыла створанае ў лістападзе 1922 г. падкантрольнае партыі і ДПУ Галоўнае ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў БССР (Галоўлітбел). Найважнейшай яго задачай з’яўлялася недапушчэнне распаўсюджання ва ўсіх відах і жанрах літаратуры матэрыялаў з крытыкай кампартыі бальшавікоў і Савецкай улады. У разгар барацьбы з царквой у друк не прапускаліся мастацкія творы з упамінаннем рэлігійнай тэрміналогіі.

Тэатральнае мастацтва таксама знаходзілася ў полі зроку савецкіх і партыйных органаў. 19 лістапада 1926 г. п’еса Я. Купалы «Тутэйшыя» адразу ж пасля прэм’еры была выключана Галоўлітам з рэпертуару БДТ-1 за недабразычлівыя ў дачыненні Савецкай улады акцэнты. Драматург Ф. Аляхновіч, які ў лістападзе 1926 г. прыехаў з Польшчы і паступіў на працу ў БДТ-2, праз два месяцы быў арыштаваны і як «польскі шпіён» асуджаны на 10 год турэмнага зняволення.

Неўзабаве пры Галоўліце ўзнікла адмысловая структура – Галоўная рэпертуарная камісія. У адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б ад 17 снежня 1928 г. «Аб выніках дыскусіі па тэатральных пытаннях» было прынята рашэнне ўзмацніць прысутнасць на беларускай сцэне твораў іншых нацыянальнасцей СССР і ў першую чаргу рускай. Неўзабаве з’явіліся перакладзеныя на беларускую мову «Мяцеж» Дз. Фур-манава, «Разлом» Б. Лаўранёва, «Браненосец 14–69» У. Іванова).

З другой паловы 1920-х гг., калі ва ўсесаюзным маштабе сфера культуры пачала пераўтварацца ў адзін са сродкаў пабудовы сацыялізму, дзейнасць усіх творчых аб’яднанняў мусіла зрабіцца больш скаардынаванай. З гэтай нагоды ў лістападзе 1928 г. ЦК КП(б)Б правёў працу па згуртаванні ўсіх 8 літаратурных аб’яднанняў у Беларускі саюз пісьменнікаў. Класававыхаваўчая функцыя новай арганізацыі выбягала з пастановы ЦК КП(б)Б (1928)»Аб беларускай літаратурна-мастацкай і тэатральнай крытыцы», але рэальна Саюз беларускіх пісьменнікаў (старшыня М. Клімковіч) аформіўся толькі ў 1932 г.

У 1933 г. пачаўся працэс аб’яднання ўсіх жывапісцаў, графікаў, скульптараў. Ад членаў «Усебеларускай асацыяцыі мастакоў», «Рэвалюцыйнай арганізацыі мастакоў Беларусі», суполкі «Прамень» патрабавалі пастаноўкі іх творчасці на ўзровень дасягненняў у індустрыялізацыі і стварэння такой самай «Магнітабудоўлі мастацтва». Так, высокую ацэнку грамадскасці набылі карціны І. Ахрэмчыка «Другі з’езд РСДРП» і «Вызваленне БССР ад белапалякаў», а таксама карціна Ак-сельрода «Начальнік палітаддзела МТС».

У той самы час творы М. Філіповіча, А. Грубэ, Я. Мініна, А. Астаповіча і інш., якія пасвойму бачылі прызначэнне мастацтва, рэзка крытыкаваліся. У выніку сярод 40 дэлегатаў І з’езда мастакоў Беларусі, які адбыўся ў снежні 1938 г., з былых творчых аб’яднанняў засталося толькі 8 чалавек. Першы мастацкі форум скончыўся ўтварэннем Саюза мастакоў БССР пад старшынствам І. Рубінштэйна.

З-за сваёй малалікасці беларускія кампазітары не стваралі ўласных творчых саюзаў, але і яны ўжо не былі самастойнымі ў сваёй творчасці. Іх лёс быў вырашаны 22 ліпеня 1933 г. адмысловай, пад грыфам «строга сакрэтна» пастановай ЦК КП(б)Б «Аб стварэннi аўтаномнай сэкцыi кампазiтараў пры Аргкамiтэце Саюза пiсьменнiкаў». У 1934 г. абраны на I Усебеларускай канферэнцыі кампазітараў Аргкамітэт распачаў працу па ўтварэнні творчага саюза, якая скончылася толькі ў 1938 г. Першым старшынёй Саюза кампазітараў быў абраны вядомы беларускі кампазітар-песеннік Ісак Любан. Як і ў іншых творчых аб’яднаннях, тут таксама знаходзіліся «ворагі народа», «двурушнікі» і г. д. Так, Міколу Равенскага за супрацоўніцтва з „нацдэмам» У. Дубоўкам выключылі з Саюза і звольнілі з кансерваторыі.

Такім чынам, замест самастойных творчых аб’яднанняў, у СССР, у тым ліку і БССР, былі створаны адзіныя Саюзы пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў Па сутнасці, усе яны ператварыліся ў дзяржаўныя структуры. Ідэалагічным прызначэннем такіх крэатур з’яўлялася выкараненне нацдэмаўшчыны і ўдасканаленне ідэйнай апрацоўкі насельніцтва мастацкімі сродкамі, праз метад сацыялістычнага рэалізму.

Азначаныя саюзы падлягалі пільнаму кантролю з боку партыйных (Галоўліт) і савецкіх (НКУС) органаў. Зразумела, што прыналежнасць таго ці іншага творцы да Саюзаў пісьменнікаў, мастакоў і г. д. не гарантавала яму прызнання і асабістай бяспекі. Індывідуальная творчасць аўтараў была вельмі абмежаванай. Дзякуючы саюзам, усе віды мастацтва з’яўляліся падкантрольнымі партыйным органам і былі ахоплены сістэмай дзяржаўнага заказу, якая вызначала тэматыку і праблематыку будучых шэдэўраў сацыялістычнага рэалізму.



Информация о работе «Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi»
Раздел: Культура и искусство
Количество знаков с пробелами: 66996
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
21608
0
0

... прадстаўлены 50 дэлегатамі на першым славянскім кангрэсе Лацінскай Амерыкі (1943 г.). Па яго рашэнню быў створаны Славянскі саюз у Аргенціне, членамі якога сталі практычна ўсе беларускія арганізацыі краіны. Другая сусветная вайна выклікала трэцюю хвалю эміграцыі. Беларусь, якая была арэнай жорсткіх ваенных дзеянняў, працяглай акупацыі яе тэрыторыі фашысцкімі захопнікамі, гэтыя працэсы закранулі ...

Скачать
49164
0
0

... з’явай у культурным жыцці Беларусі ў ХІХ ст. стала фарміраванне беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, што абумовіла паступовую кансалідацыю духоўных сіл народа і фарміраванне беларускай нацыі. 7. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст. Эканамічны ўздым Расійскай імперыі, які назіраўся ў пачатку ХХ ст., стварыў магчымасць для вырашэння шэрагу ўрадавых ...

Скачать
36239
0
0

... з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з’яўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці. 5. Культурнае развіццё беларускага народа Беларуская культура канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ...

Скачать
28501
0
0

... віленскія біскупы прыкладалі значныя намаганні да рэфармавання яе царкоўнага статуса, стала удзельнічалі ў радзе паноў, вальных сеймах, у знешнепалітычных кантактах з Польшчай і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дыпламатычных адносінах з свецкімі і царкоўнымі ўладамі і баярамі каталікі часам супрацоўнічалі з праваслаўнымі мітрапалітамі ВКЛ. Вышэйшая іерархія каталіцкіх біскупстваў ВКЛ (уключаючы ...

0 комментариев


Наверх