5. Вынікі «культурнай рэвалюцыі» у БССР у 30-гг. ХХ ст. Дасягненні і супярэчнасці
Сталінская мадэрнізацыя эканомікі (індустрыялізацыя прамысловасці і калектывізацыя сельскай гаспадаркі) суправаджалася карэннымі пераўтварэннямі ў галіне культуры, якія набылі назву культурнай рэвалюцыі. У ходзе яе прадугледжвалася поўная ліквідацыя непісьменнасці, укараненне новай сістэмы адукацыі, развіццё навукі, станаўленне літаратуры і мастацтва, фарміраванне інтэлігенцыі.
Кіраўніцтва БССР надавала важнае значэнне павышэнню адукацыйнага ўзроўню насельніцтва. На пачатак 1932-1933 навучальнага года 6 988 школ наведвала 856, 5 тыс. дзяцей. У 1930-я гг. у БССР аформілася сістэма школьнай адукацыі: пачатковая школа (1-4 класы), няпоўная сярэдняя (1-7 класы) і сярэдняя (1-10 класы). У школах уводзілася ўніфікаваныя навучальныя праграмы, урочная форма, пяцібальная сістэма ацэнкі ведаў вучняў.
У другой палове 1930-х гг. поспехі гаспадарчага развіцця дазволілі павялічыць асігнаванні на асвету. Так, у 1937-1938 навучальным годзе ў 7 132 школах БССР за партамі сядзела ўжо 1 015,8 тыс. дзяцей. Амаль 249 тыс. чал. ліквідавалі сваю непісьменнасць.
Павелічэнне сеткі сярэдніх школ стымулявала імкненне моладзі да далейшай адукацыі. Патрэба ў рабфаках паступова знікала і ў 1939 г. яны былі скасаваны. У 1937-1938 навучальным годзе ў 96 тэхнікумах навучалася 33, 2 тыс. студэнтаў. З 1927 па 1932 гг. колькасць ВНУ павялічылася з 4 да 31, а студэнтаў у іх – з 4, 6 тыс. да 10, 5 тыс. У ліку вядучых прызнаваліся БДУ, Інстытут народнай гаспадаркі, Політэхнічны, Сельскагаспадарчы (Горкі), медыцынскія (Мінск, Віцебск) і педагагічныя (Мінск, Віцебск) інстытуты. Праз 5 год было вырашана шляхам узбуйнення ВНУ скараціць іх колькасць да 21. Гэта, аднак, не зменшыла магчымасці моладзі атрымаць адукацыю. У 1937-1938 на-вучальным годзе колькасць студэнтаў узрасла да 15 255 чал., і набыла тэндэнцыю да павелічэння, паколькі ў шэрагу ВНУ (БДУ, БПІ і інш.) узнікла завочная форма навучання.
1930- я гады – час далейшага развіцця беларускай навукі, флагманам якой заставалася Акадэмія навук у складзе 12 інстытутаў. Найбольшых поспехаў дасягнулі даследаванні ў галіне арганічнай хіміі (М. Прыляжаеў, М. Казлоў, У. Шкатэлаў) хіміі, батанікі (Ц. Годнеў), геалогіі (М. Бліядуха), насенневодства (П. Альсмік), жывёлагадоўлі (М. Найдзёнаў). Высокія вынікі ў вывучэнні фізіялогіі галавека і метадаў лячэння хвароб прыносілі працы Д. Маркава, М. Кроля, Ф. Гаўс-мана, Л. Разанава і інш.
Грунтоўныя навуковыя даследаванні ажыццяўляліся ў Балотным, Лесапрамысловым, Свінагадоўчым інстытутах, на Цэнтральнай бульбяной станцыі, на кафедрах БДУ, БПІ і іншых ВНУ. Да канца 1930-х гг. у БССР навуковымі праблемамі займаліся 2 227 спецыялістаў 51 навуковай установы.
1930-я гады з’яўляліся прыкметным этапам у развіцці беларускай літаратуры. Найважнейшымі тэмамі празаікаў з’яўляліся падзеі грамадзянскай вайны (Я. Колас «Дрыгва», Б. Мікуліч "Дужасць", П. Галавач "Носьбіты нянавісці"), калектывізацыі (М. Зарэцкі "Вязьмо", С. Бара-навых "Межы", П. Галавач "Сполах на загонах", Я. Колас "Адшчапе-нец", К. Крапіва «Мядзведзічы»), пачуцці і жыццё савецкага чалавека (К. Чорны «Бацькаўшчына», Э. Самуйлёнак "Будучыня").
Узнёслай творчасцю сваю адданасць сацыялістычнай Айчыне выявілі Я. Купала (паэма «Над ракой Арэсай», вершы «Алеся», «Хлоп-чык і лётчык»), М. Лужанін (паэма «Галасы гарадоў"), А. Куляшоў (паэма "Хлопцы апошняй вайны") і інш.
У 1930-я гг. пачалася творчасць паэтаў новага пакалення – М. Аў-рамчыка, А. Вялюгіна, А. Зарыцкага, М. Калачынскага, П. Панчанкі.
Новым крокам у драматургіі стала п’еса Я. Коласа "Вайна вайне". К. Чорны перапрацаваў для сцэны свой раман "Бацькаўшчына», З. Бя-дуля – аднаіменную п’есу «Салавей». Беларускія тэатры паставілі п’есы Э. Самуйлёнка "Сяржант Дроб" і "Пагібель воўка", П. Глебкі "Над Бярозай-ракой", В. Вольскага "Цудоўная дудка". К. Крапівы "Канец дружбы", "Партызаны" і "Хто смяецца апошнім".
У 1930-я гг. беларускія тэатры далучалі грамадзян да лепшых узораў рускай і замежнай класікі – А. Астроўскага («Беспасажніца», «Ваўкі і авечкі»), I. Шылера («Каварства і каханне») і інш. Калектыў БДТ-1 ставіў п’есы К. Чорнага "Бацькаўшчына", А. Карнейчука "Платон Крэчат", З. Бядулі "Салавей", К. Крапівы "Партызаны" і інш, якія карысталіся вялікім поспехам у гледачоў, дзякуючы ўдзелу ў спектаклях У. Крыловіча, У. Уладамірскага, Г. Глебава, І. Ждановіча, Б. Платонава, Л. Рахленкі, Л. Ржэцкай. Асаблівай папулярнасцю карысталася камедыя К. Крапівы "Хто смяецца апошнім".
Мастацкі кіраўнік БДТ-2 М. Міцкевіч рабіў акцэнт на партыйна класавых падыходах пры раскрыцці вобразаў герояў. Прызначаны ў 1934 г. рэжысёр В. Дарвішаў здолеў выклікасць цікавасць гледачоў пастаноўкаю спектакляў Б. Рамашова "Байцы", А. Карнейчука "Пагі-бель эскадры», М. Горкага "Мяшчане". Беларускі рэпертуар быў прадстаўлены п’есамі Я. Купалы "Паўлінка" і "Прымакі", Я. Коласа "У пу-шчах Палесся". Зоркамі БДТ-2 з’яўляліся А. Ільінскі і П. Малчанаў.
Пасля адхілення Ў. Галубка ад кіраўніцтва БДТ-3 рэжысёр К. Саннікаў за пяць год сваёй працы паспеў зрабіць шмат для таго, каб творчасць калектыва была па вартасці ацэнена гомельскай публікай. Тым не менш, у 1937 г. уся трупа была арыштавана, а тэатр закрыты.
Партыйнае кіраўніцтва ўсведамляла неабходнасць далучэння шы-рокіх мас да тэатральнага мастацтва. Невыпадкова, у 1931 г. у Мінску пачаў працаваць Тэатр юнага гледача, а ў 1938 г. у Гомелі – Дзяржаўны тэатр лялек. У 1938 г. у Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі працавала 8 вандроўных калгас-на-саўгасных тэатраў.
Важнай падзеяй у развіцці музычнага мастацтва БССР стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якая дала пуцёўку ў жыццё першым прафесійным кампазітарам – А. Багатырову, М. Крошнеру, П. Падкавыраву, В. Алоўнікаву, Дз. Лукасу. У 1933 г. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы пачаў сваю дзейнасць з пастаноўкі оперы "Кармэн" Ж. Бізэ і ў далейшым радаваў гледачоў творамі рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў.
Намаганнямі айчынных пастаноўшчыкаў у 1939 г. адбыліся прэм’еры опер Я. Цікоцкага «Міхась Падгорны» і А. Багатырова «У пушчах Палесся», агучаных Л. Александроўскай, М. Млодэк, М.Дзянісавым, І. Балоціным.
У 1937 г. пачаў выступленні сімфанічны аркестр Дзяржаўнай фі-лармоніі, у рэпертуары якога былі ўключаны сімфоніі, напісаныя В. Залатаровым, А. Клумавым, М. Аладавым, з нацыянальнымі матывамі. Апрацоўкай фальклорных твораў займаліся кампазітары І. Любан, С. Палонскі, Н. Сакалоўскі, Г. Цітовіч.
Найбольш вядомымі творамі кампазітараў былі: першая беларуская рэвалюцыйная опера «Вызваленне працы» М. Чуркіна і камічная опера «Тарас на Парнасе» М. Аладава, «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова і першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.
Народную музыку прапагандаваў Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў, створаны ў 1930 г., (з 1937 г. – хор і ансамбль беларускай народнай песні і танца). Да 1938 г. кампазітары Беларусі напісалі звыш 20 буйных сімфоній, 12 камерных твораў. У іх ліку песень, якія сталі вядомы ва ўсім СССР – «Бывайце здаровы» I. Любана і «Вечарынка ў калгасе» С. Палонскага.
Да 1939-х гадоў беларускія кінематаграфісты працавалі ў Ленін-градзе на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Новым напрамкам іх дзейнасці сталі здымкі хранікальных і дакументальных фільмаў па бягучых падзеях. 1933 г. азнаменаваўся выхадам гукавых фільмаў "Першы ўзвод" рэжысёра Ў. Корш-Сабліна і "Двойчы народжаны" рэжысёра Э. Аршанскага. Прызнанне гледачоў атрымалі фільмы «Шукальнікі шчасця» і «Маё пакаленне» У. Корш-Сабліна, «Дзяўчына спяшаецца на спатканне» М. Вернера, «Мядзведзь» Г. Аненскага. Аднак уклад кінастудыі ў развіццё ўласна беларускай культуры быў яшчэ невялікі.
Як вынікала з экспазіцый Усебеларускіх выстаў, якія штогод адбываліся ў Мінску, асноўная маса майстроў пэндзлю прысвяціла свой талент тэме сацыялістычнага будаўніцтва. У 1932 г. шмат добрых слоў было сказана на адрас палотнаў В. Волкава "Перадача вопыту" і Г. Віера – "Кавальскі цэх".
Вядучым майстром-пейзажыстам заставаўся В. Бялыніцкі-Біру-ля. У ліку яго твораў 1930-х гг. – "Пачатак восені", "Набегла хмара", "Бэз цвіце". Здолелі захаваць сваю творчую індывідуальнасць М. Дучыц, М. Гругер, Ю. Пэн.
За 1930-я гг. цэх беларускіх скульптараў папоўніўся за кошт такіх майстроў, як З. Азгур, А. Арлоў, А. Бембель, А. Глебаў. Над вобраза-мі сучасніка працавалі А. Грубэ («Трактарыстка», «Беларус»), А. Ар-лоў («Пагранічнік і калгасніца», барэльеф «Жыццё піянераў») і інш. Але найбольш вядомы твор тых гадоў – гэта скульптурная кампазіцыя М. Манізера «Ленін на трыбуне» (1933) у архітэктурным ансамблі Дома ўрада, спраектаванага І. Лангбардам.
З іншых дасягненняў беларускай архітэктуры, варта адзначыць Дзяржаўную бібліятэку БССР (Г. Лаўроў), Дзяржаўны тэатр оперы і балета і Дом Чырвонай Арміі (І. Лангбард), будынак ЦК КП(б)Б (А. Воінаў і Ў. Вараксін).
Такім чынам, удасканаленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі, навукі, выяўленчага і музычнага мастацтва, архітэктуры закладвала грунт для новай савецкай культуры, фарміравала кадры савецкай інтэлігенцыі і тым спрыяла перамозе стратэгічных задач сацыялістычнага будаўніцтва.
Разам з тым развіццё савецкай культуры не было свабодным. Па ідэалагічных меркаваннях яно штучна стрымлівалася і скіроўвалася ў рэчышча, якое вызначалася І. Сталіным і яго хеўрай у маштабах усёй краіны. Значны ўрон беларускай культуры быў нанесены, па-першае, адмовай ад беларусізацыі і праследваннем яе прыхільнікаў; па-другое, класавым прынцыпам фарміравання студэнтаў і выкладчыцкага кор-пусу; па-трэцяе, неабгрунтаванымі палітычнымі рэпрэсіямі супраць дзеячаў беларускай культуры.
... прадстаўлены 50 дэлегатамі на першым славянскім кангрэсе Лацінскай Амерыкі (1943 г.). Па яго рашэнню быў створаны Славянскі саюз у Аргенціне, членамі якога сталі практычна ўсе беларускія арганізацыі краіны. Другая сусветная вайна выклікала трэцюю хвалю эміграцыі. Беларусь, якая была арэнай жорсткіх ваенных дзеянняў, працяглай акупацыі яе тэрыторыі фашысцкімі захопнікамі, гэтыя працэсы закранулі ...
... з’явай у культурным жыцці Беларусі ў ХІХ ст. стала фарміраванне беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, што абумовіла паступовую кансалідацыю духоўных сіл народа і фарміраванне беларускай нацыі. 7. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст. Эканамічны ўздым Расійскай імперыі, які назіраўся ў пачатку ХХ ст., стварыў магчымасць для вырашэння шэрагу ўрадавых ...
... з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з’яўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці. 5. Культурнае развіццё беларускага народа Беларуская культура канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ...
... віленскія біскупы прыкладалі значныя намаганні да рэфармавання яе царкоўнага статуса, стала удзельнічалі ў радзе паноў, вальных сеймах, у знешнепалітычных кантактах з Польшчай і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дыпламатычных адносінах з свецкімі і царкоўнымі ўладамі і баярамі каталікі часам супрацоўнічалі з праваслаўнымі мітрапалітамі ВКЛ. Вышэйшая іерархія каталіцкіх біскупстваў ВКЛ (уключаючы ...
0 комментариев